• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    (1934—1939). Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
    Памёр 12.2.1939 г.
    Дэбютаваў вершам у 1928 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Першае апавяданне «Апошні заказ» апублікаваў у 1929 г. таксама ў «Чырвонай Полаччыне». Выйшлі аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1934), зборнікі апавяданняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасце» (1950), «Апавяданні» (1958, 1967), раман «Будучыня» (1938), апавяданне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданні і аповесць» (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).
    Аўтар п’ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун», апублікавана і пастаўлена ў 1935), «Пагібель воўка» (апублікавана і пастаўлена ў 1939).
    Ганна САПРЫКА
    Ганна Іосіфаўна Сапрыка нарадзілася 16.6. 1911 г. у вёсцы Куркаўшчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума (1930) працавала настаўніцай на Віцебшчыне. У 1931 г. пераехала ў Мінск, у 1933 г. скончыла газетна-выдавецкае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. 3 1933 г. працавала ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве.
    Памерла 14.5.1962 г.
    Першы верш надрукавала ў 1926 г. (часопіс «Малады араты»). У 1959 г. выйшла кніга прозы «Калі ў сэрцы вясна».
    На беларускую мову пераклала «Апавяданні кітайскіх пісьменнікаў» (1953), кнігу Я. Галана «3 крыжам ці з нажом» (1954), В. Авечкіна «Раённыя будні» (з М. Герасімовіч, 1958), М. Вірты «Мой памочнік Карсыбек» (1961) і інш.
    Васіль САХАРЧУК
    Васіль Якаўлевіч Сахарчук нарадзіўся 10.7. 1953 г. у вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1970 г. скончыў Равяціцкую сярэднюю школу і паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Пасля заканчэння універсітэта (1975) настаўнічаў у Касцюкоўскай васьмігадовай і Обчынскай сярэдняй школах Любанскага раёна, затым у Высокаўскай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна. 3 1979 г. жыве ў г. Жабінка Брэсцкай вобласці, працуе карэспандэнтам мясцовай раённай газеты «Сельская праўда». Член СП СССР з 1988 г.
    3 вершамі выступіў у 1971 г. у калектыўным зборніку «Універсітэт паэтычны». Аўтар кніжак паэзіі «Зорны мост» (у калектыўным зборніку «Крыло», 1984) і «Даніна» (1988).
    Працуе таксама ў галіне перакладу. У яго перакладзе з балгарскай мовы выйшаў зборнік паэзіі П. Яварава «Апалавы пярсцёнак» (1988).
    Барыс САЧАНКА
    Барыс Іванавіч Сачанка нарадзіўся 15.5.1936 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага хімлясгаса.
    У чэрвені 1943 г. разам з бацькамі быў вывезены ў Германію. Вярнуўся на радзіму ў 1945 г. У 1960 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У час вучобы ва універсітэце (з 1958) пачаў працаваць у часопісе «Вожык». У 1960—1976 гг. працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя», у 1976—1986 гг.— сакратар праўлення СП БССР. 3 1986 г.— загадчык рэдакцьіі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Прымаў удзел у рабоце XXXV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1980). Член СП СССР з 1960 г.
    Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалём Францыска Скарыны.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1956 г.
    (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «Дарога ішла праз лес» (1960), «Барвы ранняй восені» (1962), «Зямля маіх продкаў» (1964), «Пакуль не развіднела» (1966), «Апошнія і першыя» (1968), «Дарогі» і «Аксана» (1971), «Памяць» (1973), «Тры аповесці» (1976), «Ваўчыца з Чортавай Ямы» (1978), «Горкая радасць вяртання» (1987), «Вечны кругазварот» і «Родны кут» (1989), рамана «Чужое неба» (1975), трылогіі «Вялікі Лес» (1980, 1982, 1984), кніг гумару і сатыры «Вол-фігурыст» (1966), «Халасцяк» (1969), кніг крытыкі і эсэістыкі «Жывое жыццё» (1985), «Сняцца сны аб Беларусі...» (1990), кніг для дзяцей «Кошык малін» (1986) і «Бабка Адарка» (1987). У 1981 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
    Пераклаў на беларускую мову аповесць Я. Гуцалы «Школьны хлеб» (1976), П. Андрэева (П. Абрасімава) «Аповесць пра майго сябра» (1979), кнігу аповесцей і апавяданняў I. Андрыча «Трывожны год» (1978), п’есы А. Салынскага «Барабаншчыца» (пастаўлена ў 1978) і А. Галіна «Апошняе спатканне» (пастаўлена ў 1980), паасобныя творы М. Прышвіна, С. Нікіціна, У. Багамолава, П. Мірнага, М. Кацюбінскага, Ф. Крайцвальда і інш.
    Укладалызік кніг аповесцей і апавяданняў Я. Гушчы «Пан Грацыян і іншыя» (1976), Я. Івашкевіча «Дзяўчына і галубы» (1977), выбранай прозы М. Булгакава (1985), Ф. Салагуба (1987), Б. Пільняка (1988), У. Набокава (1989), зборніка паэзіі Л. Геніюш «Белы сон» (1990), двухтомнай «Анталогіі рускага савецкага апавядання» (1987). У часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» апублікаваў (з прадмовамі і каментарыямі) забытыя ці малавядомыя і зусім невядомыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, В. Ластоўскага, К. Сваяка, Л. Геніюш, У. Жылкі, У. Клішэвіча, А. Салаўя і інш. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Алесь Гарун» (зняты ў 1990).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за кнігу «Ваўчыца з Чортавай Ямы», Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя I. Мележа (1991) за кнігу «Сняцца сны аб Беларусі...».
    Казімір СВАЯК
    Казімір Сваяк (Канстанцін Мацвеевіч Стаповіч) нарадзіўся 19.2.1890 г. у вёсцы Барані Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і лесніка.
    У 1905 г. скончыў гарадскую школу ў Свянцянах. У 1906 г. прыехаў у Вільню, з 1908 г. вучыўся там у каталіцкай духоўнай семінарыі. у 1913 г. з-за хваробы на сухоты вярнуўся на радзіму і толькі ў 1914 г. скончыў духоўную семінарыю. Быў вікарыем у парафіі Камаі каля Свянцян, затым перавёўся ў Клюшчаны. Набажэнства вёў па-беларуску. Арганізаваў кароткія настаўніцкія курсы (1915), а таксама шэраг беларускіх школ. У канцы 1916 г. пераведзены ў Карыціна на Беласточчыне. У 1919 г. жыў у вёсцы Лапеніцы пад Ваўкавыскам. 3 1920 г.— зноў у Клюшчанах, затым у Засвіры.
    Памёр 6.5.1926 г. у Вільні.
    Першы верш апублікаваў у 1913 г. (газета «Беларус»), Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924), апавядання вершам «Чарку дай, браце» (Вільня, 1926). Дваццаць пяць вершаў надрукаваны ў калектыўным зборніку «Ростані волі» (1990).
    Выступаў і як публіцыст, асветнік з эсэ, артыкуламі рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зместу (нарыс аб творчасці Ф. Багушэвіча, нататка аб аповесці «Дзве душы» М. Гарэцкага і інш.). У 1913 г. у Вільні выдадзена брашура «Алкаголь», у 1932 г.— яго філасофскі дзённік «Дзеля маёй мыслі, сэрца і волі».
    Пісаў драматургічныя творы (ставіліся самадзейнымі калектывамі). Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купалле» (Вільня, 1930).
    Юрась CB1PKA
    Юрась (Юрый Мікалаевіч) Свірка нарадзіўся 6.5.1933 г. у вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1959). Працаваў у часопісе «Коммунмст Белорусснн» (1959), газеце «Чырвоная змена» (1960—1961), на Беларускім радыё (1961—1975). 3 1975 г.— загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1961 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Першыя вершы апублікаваў у 1953 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шэпчуцца ліўні» (1959), «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Кружка з пясчаным дном» (1990).
    Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Браўна, Я. Смелякова, М. Луконіна, М. Дудзіна, А. Жыгуліна, вершы ўкраінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў.
    Рыгор СЕМАШКЕВІЧ
    Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч нарадзіўся 12.9. 1945 г. у вёсцы Дамашы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1966 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў дырэктарам Малінаўскай васьмігадовай школы Смаргонскага раёна. У 1967—1969 гг.— аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ імя У. I. Леніна. 3 1970 г. выкладаў беларускую • літаратуру ў гэтым жа універсітэце. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член СП СССР з 1969 г.
    Памёр 11.6.1982 г.
    У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1960 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Леснічоўка» (1968), «Субота» (1973), аповесці «Бацька ў калаўроце» (1976), кнігі «Лічыла дні зязюля» (вершы, аповесці, эсэ, 1987).
    Напісаў літаратуразнаўчыя працы «Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (1968) і «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе» (1971), кнігу «Выпрабаванне любоўю» (эсэ, артыкулы, 1982).
    Язэп СЕМЯЖОН
    Язэп Семяжон (Іосіф Ігнатавіч Семяжонаў) нарадзіўся 16.11.1914 г. у вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і лесніка.
    Пасля заканчэння Смілавіцкай сярэдняй школы (1930) працаваў у калгасе рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Мінску. У 1932—1934 гг.— акцёр Трэцяга беларускага дзяржаўнага тэатра. Скончыў факультэт замежных моў Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1938). У 1938—1940 гг. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндскай вайне. Потым настаўнічаў у роднай вёсцы. У 1941 — 1945 гг. удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся ў 1959 г. Выкладаў замежныя мовы ў Мінскім сувораўскім вучылішчы (1953— 1960), у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. I. Леніна (1961 —1975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» (1962— 1967). Член СП СССР з 1954 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, польскім ордэнам Залатой Зоркі Заслугі і медалямі.
    Памёр 16.8.1990 г.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1931 г. з вершаў. Перакладамі стаў займацца з 1938 г. Перакладаў з англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, польскай, чэшскай, славацкай, рускай, літоўскай і іншых моў. У яго перакладзе выйшлі «Кароль Лір» У. Шэкспіра («Тра-