• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    педагагічны інстытут). Скончыў яго датэрмінова (1932). 3 1935 г., пасля заканчэння аспірантуры пры АН БССР,— супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Бранскім фронце, улетку 1942 г. быў цяжка паранены. 3 1943 г.— загадчык кафедры і дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1952—1955 іт.— дактарант Інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага AH СССР, у 1955—1971 гт.— зноў загадчык кафедры беларускай літаратуры і адначасова (да 1957) дэкан філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1939 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).
    Памёр 31.7.1981 г.
    Як крытык і літаратуразнавец выступаў з 1932 г. Выйшлі манаграфіі «На шляхах да рэалізму» (1958), «Па шляху рэалізму» (1959), «Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове XIX ст.» (1958), «Жывая спадчына» (1977), зборнікі літаратуразнаўчых прац «Славянская супольнасць» (1963), «Яднанне братніх літаратур» (1974), «Літаратурнае пабрацімства славян» (1984), а таксама брашуры «Творчасць М. Багдановіча» (1949), «А. М. Горкі і беларуская літаратура» (1951), «Гогалеўскія традыцыі ў беларускай літаратуры» (1952).
    Складальнік хрэстаматыі для сярэдняй школы «Беларуская літаратура» (1945), адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» (1966), «Старажытная беларуская літаратура» (1968), «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979).
    Іван ЛАСКОЎ
    Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19.6.1941 г. у горадзе Гомелі ў сям’і рабочага.
    У 1953—1958 гг. выхоўваўся ў Магілёўскім спецыяльным дзіцячым доме. Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1964). Працаваў у г. Дзяржынску Горкаўскай вобласці. У 1966—1971 гг. вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага (Масква). У 1971 —1977 гг.— літсупрацоўнік, загадчык аддзела рабочай моладзі рэдакцьіі газеты «Молодежь Якутнн», старшы рэдактар аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва. 3 1977 г.— старшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» (Якуцк). Член СП СССР з 1979 г.
    Першыя вершы апублікаваў у беларускім рэспубліканскім друку ў 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Піша на беларускай і рускай мовах. На рускай мове выдаў зборнікі паэзіі «Стнхня» (1966), «Белое небо» (1969), «Хромец» (паэма, Якуцк, 1975), зборнік апавяданняў «Нвановы» (Якуцк, 1979), на беларускай — зборнік вершаў «Кружное лета» (1973), паэму «Кульга» (1985), зборнікі апавяданняў для дзяцей «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларусь на полюсе холаду» (1978), «Чароўны камень» (1983).
    Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
    Вацлаў Юсцінавіч Ластоўскі нарадзіўся 1.11. 1883 г. у засценку Калеснікі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і беззямельнага шляхціца.
    Скончыў на радзіме Пагосцкую пачатковую школу. Працаваў хлопчыкам на паслугах у віннай лаўцы ў Вільні, канцылярыстам у Шаўляі (Літва), бібліятэкарам у студэнцкай бібліятэцы ў Пецярбургу, дзе наведваў лекцыі ва універсітэце. Уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. Рабіў канторшчыкам на таварнай станцыі ў Рызе. Далучыўся да беларускага нацыянальнага грамадскага і культурнага руху.
    У 1906—1908 гг. уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. 3 1909 г.— сакратар рэдакцыі «Нашай нівы» і загадчык першай беларускай кнігарні (Вільня), у 1916—1917 гг.— рэдактар газеты «Гоман», у 1918 г. выдаваў газету «Крывічанін» (Вільня). У канцы 1918 г. узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ўрада БНР пры літоўскай буржуазнай Тарыбе, быў беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне. 3 1919 г.— у партыі беларускіх эсэраў, са снежня ўзначальваў Раду міністраў БНР. Быў зняволены польскімі буржуазнымі ўладамі, у 1920 г. яму дазволена вярнуцца ў Літву. У красавіку 1923 г. выйшаў з урада БНР і адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Выдаваў у Каўнасе літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч» (1923—1927). У 1927 г. урад БССР дазволіў яму вярнуцца ў Мінск. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, у Інстытуце беларускай культуры, у АН БССР. У 1930 г. пазбаўлены звання акадэміка і высланы на 5 год у Саратаў, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдкай кнігі ва універсітэцкай бібліятэцы. У 1937 г. зноў рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 10.6.1988 г.
    Расстраляны 23.1.1938 г.
    Выступаў у друку як крытык і літаратуразнавец. Аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі» (Вільня, 1910), «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926). Склаў «Рускабеларускі слоўнік» (Коўна, 1924). Ім напісаны ўспаміны пра нашаніўскі перыяд. Выступаў як паэт, празаік, публіцыст. Выйшлі «Творы» («Мюнхен, 1956).
    Сцяпан ЛАЎШУК
    Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук нарадзіўся 28.7. 1944 г. у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочых.
    Пасля заканчэння Васілевіцкай сярэдняй школы № 2 (1961) працаваў рабочым у Пермскай вобласці і ў Васілевічах. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1967). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай
    сярэдніх школах, загадчыкам аддзела арганізацыйна-камсамольскай работы райкома камсамола, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна. У 1970—1973 гг. займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой працуе навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1982 г.
    3 1972 г. выступае як крытык, літаратуразнавец. Даследуе праблемы развіцця беларускай драматургіі. Аўтар кніг «Сучасная беларуская драматургія» (1977), «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х гг.)» (1984), «Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (1986), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989), брашур «3 думкай пра сучасніка: Агляд сучаснай беларускай драматургіі» (1977), «Першы народны артыст БССР» (1982) і «Высокія арбіты грамадзянскасці» (1984). Адзін з аўтараў «Нсторнн белорусской советской лнтературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1981—1982), калектыўных даследаванняў «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «У. I. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (1987).
    Складальнік кнігі «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), зборніка У. Галубка «Творы» (1983), зборнікаў «П’есы» (1984), Збору твораў у 5 т. А. Макаёнка (1986—1990), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989).
    Леанід ЛЕВАНОВІЧ
    Леанід Кірэевіч Левановіч (Лявонаў) нарадзіўся 14.9.1938 г. у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Магілёўскае культасветвучылішча (1956). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956— 1958). У 1957 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Служыў на Балтыйскім флоце (1958—1961). Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянар і скончыў універсітэт у 1963 г. Працаваў у рэспубліканскіх
    газетах «Знамя юностн», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва» (1963—1971). У 1971—1974 гт.— рэдактар аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман». 3 1974 г.— адказны сакратар, з 1975 г.— рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1980— 1982 гг.— галоўны рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. 3 1984 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1975 г.
    Выступае ў друку з 1963 г. Аўтар кніг нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), «Валанцёр свабоды» (1983), раманаў «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), зборніка публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987).
    Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Дом майстроў» (пастаўлены ў 1973); аднаактовую п’есу «Ці любіце вы грэчку?» (1972), драму «Пасля разводу» (1980, пастаўлена на радыё ў 1981).
    Павел ЛЕВАНОВІЧ
    Павел Антонавіч Левановіч нарадзіўся 3.11. 1914 г. у вёсцы Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Удзельнік паходў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). 'Пасля заканчэння універсітэта (1940) працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. Уцёк з Крычаўскага лагера ваеннапалонных, удзельнічаў у мсціслаўскім падполлі. Ў 1943 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях, быў паранены.
    Памёр ад ран 20.12.1943 г.
    Нарысы і апавяданні пачалі з’яўляцца ў друку ў 1934 г. Выступаў таксама з вершамі. У 1938 г. выйшла кніга апавяданняў для дзяцей «Дружба». У 1940 г. падрыхтаваў зборнік апавяданняў, рукапіс загінуў у вайну. Восенню 1943 г. змяшчаў матэрыялы ў франтавым друку.
    lean ЛЕТКА
    Іван Антонавіч Летка нарадзіўся 14.6.1935 г. у былым маёнтку Масаляны Гродзенскага павета (цяпер Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Масалянскай сярэдняй школы (1954) вучыўся ў медыцынскім вучылішчы ў Маскве. Служыў у Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся (1955), працаваў грузчыкам на бетонавым заводзе № 5 у Маскве, маляромдэкаратарам у Цэнтральным тэатры Савецкай Арміі. У 1967 г. скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага. У 1960—1985 гг. працаваў на аўтазаводзе імя Ліхачова кавалём, майстрам, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам участка, інжынерам па кадрах. Жыве ў Маскве. Член СП СССР з 1978 г.
    Першы верш апублікаваў у 1959 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Тры крокі да сонца» (1967), «Тры верасні» (1970), «Грамы на зімоўцы» (вершы і паэма, 1974).
    Гальяш ЛЕЎЧЫК
    Гальяш Леўчык (Ілья Міхайлавіч Ляўковіч) нарадзіўся 20.7.1880 г. у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям’і селяніна, які прыехаў у горад шукаць працу.
    Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча і працаваў пісарам у міравога суддзі, пазней — у каморніка. 3 1904 г. жыў у Варшаве. Да 1920 г. працаваў чарцёжнікам у магістраце.