Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Расстраляны 12.12.1937 г.
Творчую працу пачаў пад псеўданімам А. Сапёлка ў 1925 г. з вершаў. Аўтар п’ес «Міжбур’е» (другі акт апублікаваны ў кнізе «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі», 1975, пастаўлена ў 1929), «Контратака» (апублікаваны ўрыўкі ў 1932), «Чалавек вырашае» (пастаўлена ў 1934), «Азеляненне цэха» (апублікаваны ўрыўкі ў 1934—1935).
Яўген КУРТО
Яўген Іванавіч Курто нарадзіўся 7.7.1924 г. на хутары Рачыборак Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Магілёўскім настаўніцкім інстытуце (1940—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік камсамольскага падполля ў Багушэвічах, а з 1943 г.— партызан. Быў цяжка паранены (1944). Працаваў бухгалтарам Бярэзінскага райпрамкамбіната, загадваў Капланецкім млыном. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1949). У час вучобы працаваў у
газетах «Сталлнская молодежь» (1946), «Зорька» (1948—1960). 3 1960 г.— рэдактар, потым старшы рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»), у 1972—1987 гг.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1962 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
У друку выступіў у 1949 г. Напісаў для дзяцей кнігі апавяданняў «На начлезе» (1958), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Лясны ўрок» (1973), нарыс «Падарожжа трох сяброў» (1963), аповесці «Ён быў піянерам» (1960), «Дарога бяжыць насустрач» (аповесці і апавяданні, 1964), «Над ярам» (1966), «Шумеў Нягневіцкілес» (аповесць і апавяданні, 1968, 1989), «Над ціхай Свідаўкай» (1972), кнігу аповесцей «Насустрач жыццю» (1974).
Пераклаў на беларускую мову казкі народаў СССР, паасобныя творы К. Чапека, Э. Раўда, Ш. Бейшаналіева, Т. Цыруліса, А. Імерманіса і іншых пісьменнікаў.
Святлана КУРЫЛЁВА
Святлана Леанідаўна Курылёва нарадзілася 25.4. 1928 г. у горадзе Жытоміры (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага.
Скончыла рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта (1950). Працавала выкладчыцай рускай мовы і літаратуры ў школе гарадскога пасёлка Камянец Брэсцкай вобласці (1950—1983). Жыве ў Камянцы. Член СП СССР з 1980 г.
У друку пачала выступаць у 1950 г. (брэсцкая абласная газета «Заря»). Піша на рускай мове. Друкавацца пачала з 1960 г., калі ў часопісе «Юность» (Масква) было апублікавана апавяданне «Дорога». Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жаворонкн на уллце» (1965), «й нелегко л непросто» (1975), «Формула успеха» (нарысы, 1979), «Доброта» (1983), «Самый коротклйдень» (1987) і кнігі-дыялога «Совхоз-комблнат «Беловежсклй»: сегодня н завтра» (з Ю. Марозам, 1990).
Мікола КУСЯНКОЎ.
Мікола (Мікалай Сяргеевіч) Кусянкоў нарадзіўся 11.2.1935 г. у вёсцы Перарост Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка.
У 1953 г. скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Працаваў у лясгасах Калінінградскай вобласці, лесаўпарадчыкам на Беларусі і ў Сібіры. У 1969 г. паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР. Пасля заканчэння курсаў (1971)—намеснік адказнага сакратара абласной газеты «Гомельская праўда». 3 1977 г.— рэдактар дакументальных фільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1980—1985 гг.— рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». 3 1985 г.— загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1986 г.— намеснік галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1982). Член СП СССР з 1967 г.
Першы верш надрукаваўу 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданняў «Завязь» (1987).
Сцяпан КУХАРАЎ
Сцяпан Іванавіч Кухараў нарадзіўся 31.7.1919 г. у вёсцы Стайкі Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1939 г. скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча. Да жніўня 1941 г. працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Горскай сярэдняй школы Краснапольскага раёна. 3 1942 г.— партызанскі сувязны, з 1943 г.— на фронце. Прайшоў баявы шлях ад Беларусі да Берліна. Дэмабілізаваны ў 1945 г. У 1946— 1950 гг. быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1950 г. скончыў завочнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда», «Рудзенская праўда», «Настаўніцкая газета». 3 1955 г.— літсупрацоўнік, у 1957—1981 гт.—
рэдактар аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1972 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
Першы артыкул апублікаваў у краснапольскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» у 1934 г. Аўтар зборнікаў нарысаў «Незабыўныя сустрэчы» (1959), «Людзі крылатага ўзросту» (1961), «Ад вашага карэспандэнта» (1966), «Жыццёлегенда» (1971), «Светлая пара» (1978), аповесці «Бацькавічы» (1974), зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Бацькавічы» (1980), «Суніцы для сына» (1986), «Сцішанае поле» (1986).
Алесь КУЧАР
Алесь (Айзік Евелевіч) Кучар нарадзіўся 27.6.1910 г. у вёсцы Прудзішча Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачага.
Працоўны шлях пачаў у 1926 г. у Смалявіцкім райвыканкоме справаводам. У 1927—1929 гг. вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929—1932 гг.— студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, потым Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску. У 1932—1936 гг. працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, на Беларускім радыё. Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага (1937), У 1938—1940 гг.— старшы выкладчык Мінскага педінстытута імя М. Горкага. У час Вялікай Айчыннай вайны — пісьменнік франтавых газет. 3 1945 г.— намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 г.— загадчык аддзела ў «Настаўніцкай газеце», з 1951 г.— рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1960 г.— літкансультант СП БССР. У 1960—1968 гг.— член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Член СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
3 рэцэнзіямі і крытычнымі артыкуламі выступае з 1928 г. Выйшлі кнігі літаратурна-крытыч-
ных артыкулаў «Вялікая перабудова» (1933), «Літаратурна-крытычныя артыкулы» (1953, 2-е выданне, 1980), «Аб мастацкай прозе» (1961), «Аблічча часу» (1971), а таксама брашуры «Творчасць М. Багдановіча» (1939), «Янка Купала» (1948). У 1943 г. выдаў кнігу нарысаў «На партызанскай зямлі» (Масква).
Аўтар п’ес «Заложнікі» (1946, пастаўлена ў 1944), «Гэта было ў Мінску» (1950, пастаўлена ў 1949), «Неспакойныя сэрцы» (1953, пастаўлена ў 1952). Напісаў сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Чырвонае лісце» (з А. Куляшовым, 1958), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (з М. Фігуроўскім, 1958), «Лісты да жывых» (1963), «Усходні калідор» (з В. Вінаградавым, 1968), а таксама дакументальнага фільма «Мы жывём у Мінску» (1968). У 1962 г. выйшаў зборнік выбраных п’ес і кінасцэнарыяў «Над Дзвіной, Нямігай, Віліяй».
Міхась ЛАЗАРУК
Міхась (Міхаіл Арсеньевіч) Лазарук нарадзіўся 5.7.1926 г. у вёсцы Ушаловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля вызвалення Случчыны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў (1944) прызваны ў Савецкую Армію. Дайшоў да Берліна. У 1951 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і паступіў у аспірантуру пры гэтым інстытуце. Пасля заканчэння аспірантуры (1954) — выкладчык, потым дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1968 г.— дэкан філалагічнага факультэта, з 1971 г.— прарэктар Мінскага педінстытута імя М. Горкага. Паўтара года (1959—1960) працаваў на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. У 1978 г. прызначаны дырэктарам навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства народнай адукацыі БССР. Акадэмік АПН СССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1972 г.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Выступае ў друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1949 г. Аўтар даследаванняў і манаграфій «Пімен Панчанка» (1959), «Пытанні тэорыі літаратуры» (з А. Ленсу, 1964), «Станаўленне беларускай паэмы» (1968), «Беларуская паэма ў другой палавіне XIX — ггачатку XX стагоддзя» (1970), зборніка крытычных артыкулаў «Часу непадуладнае» (1981), навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для філалагічных факультэтаў ВНУ «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (з А. Ленсу, 1970, 2-е выданне, 1982), падручніка для 9 класа «Беларуская літаратура ў школе» (з В. Івашыным, 1979,
8-е выданне, 1990), дапаможнікаў «Тэорыя літаратуры» (1967, 2-е выданне, 1971), «Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў» (з А. Ленсу, 1983). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры» (ч. 1—2, 1981, ч. 3, 1983, ч. 4, 1985), працы «Мзученне русской лвтературы во взанмосвязн с белорусской» (1988).
Займаецца таксама даследаваннем пытанняў методыкі выкладання літаратуры, гісторыі школы і педагагічнай думкі ў Беларусі.
Пятро ЛАМАН
Пятро (Пётр Аляксандравіч) Ламан нарадзіўся 11.7.1949 г. у вёсцы Маласельцы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1966 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу, 'працаваў трактарыстам у калгасе імя Чарняхоўскага Карэліцкага раёна. У 1967 г. паступіў на акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1971) — акцёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. Член СП СССР з 1983 г.
Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1970 г. (часопіс «Маладосць»). Першая кніжка вершаў «Споведзь агню» надрукавана ў калектыўным зборніку «Нашчадкі» (1979). Аўтар зборнікаў вершаў «Зерне імгненняў» (1983), «Стары млын» (1988), кнігі аповесцей «Астравы» (1989). Напісаў тэлеп’есу «Мая душа як ястраб дзікі» (пастаўлена ў 1990).
Міхась ЛАРЧАНКА
Міхась (Міхаіл Рыгоравіч) Ларчанка нарадзіўся 14.11.1907 г. у вёсцы Хварасцяны Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Княжыцкай школе сялянскай моладзі, у Магілёўскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1929 г. паступіў на літаратурналінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (у 1931 г. педфак пераўтвораны ў Вышэйшы