Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Скончыў Капыльскую сярэднюю школу (1938). Вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1938—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам.
Загінуў 27.2.1945 г. на фронце ва Усходняй Прусіі пад паселішчам Ласлейндорф.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1937 г.
Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 г. Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
Валянціна КОЎТУН
Валянціна Коўтун (Валянціна Міхайлаўна Новік) нарадзілася 6.4.1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка.
У 1963 г. скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу, працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. У 1964 г. паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя I. Франка, а з 4 курса перавялася ў Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У. I. Леніна (скончыла ў 1969). Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). 3 1976 г.— літсупрацоўнік, з 1979 г.— рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 г.— загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 г.— старшы рэдактар Эддзела прозы часопіса «Полымя». У 1977—1980 гг. вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1976 г.
У друку вЫступае з 1966 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988). Для дзяцей напісала кніжкі вершаў «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборнік апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).
Выступае таксама як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі кнігі «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987).
' Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».
Кандрат КРАПІВА
Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) нарадзіўся 5.3.1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якога перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (цяпер Дзяржынск). Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 г. атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Міншчыне. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію. У сакавіку 1916 г. скончыў школу прапаршчыкаў. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 г. дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920— 1923 гг.— камандзір у Чырвонай Арміі. 3 1924 г. зноў настаўнічаў на Уздзеншчыне ў пасёлку Астравок. У 1925 г. пераязджае ў Мінск. Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925—1926), загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932—1936). Удзельнічаў у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», у 1943—1945 гг. рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенныя гады — рэдактар часопіса «Вожык» (1945—1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947—1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952—1956). У 1946 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай Асамблеі
ААН. У 1956 — студзені 1982 гт.— віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 г. па сакавік 1989 г.— вядучы навуковы супрацоўніккансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947—1990), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР. Член СП СССР з 1934 г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Памёр 7.1.1991 г.
Пісаць пачаў у 1922 г. Першыя фельетоны і сатырычныя вершы надрукаваў у газетах «Красноармейская правда» і «Савецкая Беларусь» (1922). Аўтар кніг сатыры і гумару «Асцё» (1925), «Крапіва» (1925, 4-е перапрацаванае, дапоўненае выданне ў 1932), «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Ухабы на дарозе» (1930), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў» (1930), «Хвядос — Чырвоны нос» (1931, вершаваная казка), «Калючы строй» (1932), «Выбраныя байкі» (1932), «Выбраныя вершы» (1935), «Выбраная сатыра» (1938), «Выбраныя творы» (1941, 1947, 1948), «Смех і гнеў» (1946), «Сатыра і гумар» (1954), «Жаба ў каляіне» (1957), «Байкі, вершы, п’есы» (1960), «Сорак баек» (1966), «Вершы і байкі» (1967, 1990), «Байкі і вершы» (1971), «Пучок жыгучкі» (1973), а таксама кніжкі для дзяцей «Загадкі дзеда Кандрата» (1986).
Аўтар п’ес «Канец дружбы» (апублікавана і пастаўлена ў 1934), «Партызаны» (апублікавана і пастаўлена ў 1937), «Хто смяецца апошнім» (апублікавана і пастаўлена ў 1939, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1954 г. аднайменны кінафільм), «Проба агнём» (апублікавана і пастаўлена ў 1943), «Валодзеў гальштук» (1945, пастаўлена ў 1946, аднаактоўка), «Мілы чалавек» (1945, 1956, пастаўлена ў 1946), «3 народам» (апублікавана і пастаўлена ў 1948), «Пяюць жаваранкі» (апублікавана і пастаўлена ў 1950, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1953 г.
аднайменны кінафільм), «Зацікаўленая асобй» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Людзі і д’яблы» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Брама неўміручасці» (1973, пастаўлена ў 1974), «На вастрыі» (1982, пастаўлена ў 1983).
Выдаў зборнікі прозы «Апавяданні» (1926), «Людзі-суседзі» (1928), «Жывыя праявы» (1930), раман «Мядзведзічы» (кн. 1, 1932), нарыс «Герой Савецкага Саюза Міхаіл Сільніцкі» (1943). Выдадзены Збор твораў у 3-х (1956), 4-х (1963), 5-ці (1974—1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1986).
Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных . артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я. Коласам і П. Глебкам) «Русско-белорусского словаря» (1953), навуковы рэдактар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962, выданне 2-е перапрацаванае і дапоўненае ў 1988—1989), «Русско-белорусского словаря» (выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае, 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984) і інш.
На беларускую мову пераклаў асобныя працы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. I. Леніна, творы Дз. Фанвізіна, I. Крылова, А. Пушкіна, М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, У. Маякоўскага. А. Твардоўскага, Т. Шаўчэнкі і інш.
К. Крапіве тройчы прысуджаліся Дзяржаўныя прэміі СССР: у 1941 г.— за п’есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 г.— за п’есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 г.— за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п’есу «Брама неўміручасці».
Усевалад КРАЎЧАНКА
Усевалад Ігнатавіч Краўчанка нарадзіўся 14.10. 1915 г. у вёсцы Каплічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка.
Пасля заканчэння рабфака ў Мазыры (1933) і да 1941 г. працаваў у рэдакцыі раённай газеты «Калгаснік Мазыршчыны» (пазней рэарганізаванай у абласную газету «Бальшавік Палесся»), Адначасова завочна вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (скончыў два курсы). У першы год вайны —
супрацоўнік армейскай газеты «Боевое знамя». Потым на журналісцкай рабоце ў Саратаўскай вобласці, з мая 1943 г.— загадчык аддзела партызанскага жыцця ў газеце «Савецкая Беларусь». 3 1945 г.— адказны сакратар часопіса «Полымя». 3 1950 г.— адказны сакратар, у 1953—1961 гг.— галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Член СП СССР з 1939 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 27.8.1961 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1933 г. (часопіс «Чырвоная Беларусь»), Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў «На крутым павароце» (1937), «Калгасныя навелы» (1940), «Зямля гудзе» (1945), «Станаўленне» (1947), «У імя Радзімы» (1948), «Жыта красуе» (1951), «Вясна на Палессі» (уключаны аднаактовыя п’есы, 1952), «Крыгаход» (1957), «Не поле перайсці» (1958), «Зорка Венера»(1960), «Над хвалямі Прыпяці» (выбранае, 1964), «Крыгалом» (1985). Выйшлі кнігі для дзяцей «Таямніца аднае вышкі» (1935). «Дзве сяброўкі» (1948, 1959). «Падарунак» (1950), «Тэорыя імавернасці» (1958). «Злачынства ля Зялёнай тоні» (1961), «Таямніца вугла альфа» (выбранае, 1973).
Выдаў зборнік аднаактовых п’ес «Апошняя варажба» (1960).
Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў на беларускую «Бялее парус адзінокі» В. Катаева (1949), «Сцяганосцы» А. Ганчара (з I. Мележам, 1949), «Служу Радзіме» I. Кажадуба (1950) і інш.
Мікалай КРУГАВЫХ
Мікалай Пятровіч Кругавых нарадзіўся 12.5. 1926 г. у сяле Сярэдні Егарлык Цалінскага раёна Растоўскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і.
Працоўны шлях пачаў у 1941 г. з учотчыка ў калгасе. У 1943 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны служыў на звыштэрміновай службе ў Мінску. Скончыў завочна сярэднюю школу (1957), вучыўся на гістарычным факультэце
Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1967 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў членам сцэнарнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм» (1973—1976), у 1976—1979 гг,— кансультант СП БССР. Член СП СССР з 1964 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Літаратурнай працай займаецца з 1948 г. Піша на рускай мове. Аўтар раманаў «Честь ярма не прнемлет» (1962), «Где не ждут тншнны» (1968), «Дорога в мужество» (1971), аповесцей «Не радн славы» (1964), «Ленькнна удача» (1978), «Юрка — сын командмра» (1979), «Звезды во мгле» (1982). .