• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Празаічныя творы пачаў пісаць у канцы 60-х гг. У 1971 г. часопіс «Полымя» змясціў першую падборку апавяданняў. Аўтар кнігі апавяданняў і аповесцей «Ранішняе сонца» (1981).
    Асноўная творчая праца звязана з тэлебачаннем. У 1960 г. пастаўлена п’еса «Аплявуха». Знята некалькі дакументальных фільмаў. Тэлефільм «Размова пра зямлю» (пастаўлены ў 1971) адзначаны прызам на III Усесаюзным фестывалі.
    Ірына КЛІМАШЭЎСКАЯ
    Ірына Уладзіміраўна Клімашэўская нарадзілася 30.8.1928 г. у горадзе Мінску ў сям’і чыгуначніка.
    Вучылася на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1949—1952). Была літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Советская Белоруссня» (1952—1954, 1957—1966). У 1954—1957 гг. вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве, скончыла яго завочна ў 1960 г. Працавала ўласным карэспандэнтам газеты «Советская культура» па Беларускай ССР (1966—1968). У 1969— 1979 гг.— літсупрацоўнік бюлетэня «Стролтель-
    ство н архнтектура Белоруссян». Член СП СССР з 1964 г.
    3 першым апавяданнем выступіла ў 1952 г. (альманах «Советская Отчязна»). Піша на рускай мове. Аўтар кніжак прозы «Сяняй Бор» (1960), «Ключякя я ключ» (нарысы, 1976), «На долгую память» (1978), «Пятое время года: Пясьма о любвя» (1980), «Пора любвя» (1984), «Счастье я смысл жязня» (публіцыстыка, 1986), «Пясьма о счастье» (публіцыстыка, 1989).
    Пераклала на рускую мову кнігу С. Майхровіча «Жыццё і творчасць Ф. Багушэвіча» (1961), аповесці I. Навуменкі «Вайна каля Цітавай копанкі» (з В. Міхайлавай, 1963), П. Кавалёва «Лёнька Гром» (1963), У. Шахаўца «Насустрач...» (1973).
    Выступае і як крытык.
    Міхась КЛІМКОВІЧ
    Міхась (Міхаіл Мікалаевіч) Клімковіч нарадзіўся 20.11.1899 г. у вёсцы Сялітранка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1915 г. скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча. Здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Настаўнічаў на Барысаўшчыне (1915—1921). Служыў у Чырвонай Арміі (1921 —1923). Настаўнічаў на Лагойшчыне. Працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 1932—1934 гг.— старшыня аргкамітэта, у 1934—1939 гг.— старшыня праўлення, у 1947—1954 гг.— літкансультант СП БССР. У 1943—1947 гг. быў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, потым у Мінску. Член ЦВК БССР (1931 — 1938). Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Памёр 5.11.1954 г.
    Друкаваўся з 1928 г. Аўтар драматычных паэм «Кацярына Жарнасек» (1938, пастаўлена ў 1938), «Адплата» (1952), «Уся ўлада Саветам!» (1957), драматычнай трылогіі «Георгі Скарына» (1946, 1947, 1955), лібрэта опер «Апошні вечар на хутары» (1940), «Кастусь
    Каліноўскі» (1959, пастаўлена ў 1947), «Песня аб шчасці» (1952), балета «Князь-возера» (пастаўлены ў 1949), аднаактовак «На віленскім шляху» (1939), «На скрыжаванні дарог» (1945), «Маленькая хмарка» (1946). У 1947 г. выйшаў зборнік «Драматычныя паэмы». Аўтар тэксту Дзяржаўнага гімна БССР (1944).
    Напісаў кнігу апавяданняў «Лясное возера» (1946), апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). У 1959 г. выдадзены Збор твораў у 2 тамах.
    Даследаваў беларускую літаратуру. Выйшлі працы «Літаратура Савецкай Беларусі за 15 год» (1934), «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» (1953), «Літаратурна-крытычныя артыкулы» (1962).
    Святлана КЛІМКОВІЧ
    Святлана Міхайлаўна Клімковіч нарадзілася 26.8.1935 г. у горадзе Мінску ў сям’і пісьменніка.
    Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1958). Працавала карэктарам, літработнікам, адказным сакратаром газеты «Голас Радзімы» (1958—1970), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1970—1972), рэдактарам у часопісе «Народная асвета» (1972—1974), рэдактарам рэдакцыі праграм для моладзі на Беларускім тэлебачанні. У 1977—1990 гг,— адказны рэдактар бюлетэня Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1987 г. Саюза тэатральных дзеячаў) «Тэатральны Мінск». Член СП СССР з 1986 г.
    Выступае ў друку з 1958 г. У перыядычным друку публікуе апавяданні, нарысы, казкі, тэатральныя рэцэнзіі і артыкулы. Асобным выданнем выйшла казка «Лалі-Лаль» (1974, на аснове яе створаны тэлеі радыёспектаклі).
    Аўтар п’ес для тэатра лялек «Дар ляснога цара» (пастаўлена ў 1978), «Балада пра белую вішню» (апублікавана ў зборніку п’ес «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» ў 1984, пастаўлена ў 1984 і на Беларускім радыё ў 1988), «Казка пра цара Юрыка і каваля Рымшу» (апублікавана
    ў 1981, Масква, і ў зборніку «Радзіма мая дарагая», 1989), п’есы «Вясновая песня» (пастаўлена на Беларускім радыё, 1985). Напісала лібрэта опер «Дзікае паляванне караля Стаха» (пастаўлена ў 1989) і «Францыск Скарына» (пастаўлена на Беларускім тэлебачанні ў 1990). Зрабіла пераклад з польскай мовы, рэстаўрацыю і сцэнічную рэдакцыю оперы XVIII ст. «Апалон-заканадаўца, альбо Парнас рэфармаваны» (апублікавана і пастаўлена ў 1989).
    Іван КЛІМЯНКОЎ
    Іван Пракопавіч Клімянкоў нарадзіўся 5.1. 1947 г. у вёсцы Хляўно Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Настаўнічаў у Баяніцкай васьмігодцы Любанскага раёна, працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі Смілавіцкага СПТВ-23 Чэрвеньскага раёна. 3 1971 г. пачаў выязджаць на сезонныя работы (пасёлак Тазаўскі Ямала-Нянецкай нацыянальнай акругі, г. Пячора Комі АССР, г. Варкута (Расія), пасёлак Сангары Якуцкай АССР, пасёлак Рочыгда Архангельскай вобласці). Быў выхавацелем у рабочым інтэрнаце Мінскага аўтамабільнага завода, працаваў у калгасах Валожынскага і Кармянскага раёнаў, у Касцюковіцкім сельгасбудзе. 3 1988 г.— будаўнік калгаса «Перамога» Валожынскага раёна. Член СП СССР з 1988 г.
    Літаратурнай працай займаецца з 1976 г. Аўтар кнігі апавяданняў «Сеанс гіпнозу» (1987).
    Уладзімір КЛІШЭВІЧ
    Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч нарадзіўся 12.3. 1914 г. у вёсцы Краснадворцы Старобінскага раёна Мінскай вобласці.
    Пасля заканчэння педагагічных курсаў у Слуцку працаваў настаўнікам. У 1933 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1936 г. быў рэпрэсіраваны і сасланы на Калыму. У жніўні 1940 г. вернуты на даследаванне ў Мінск, дзе і застала яго вайна. У час акупацыі жыў у Слуцку, рэдагаваў «Газэту Случчыны». У 1944 г. выехаў у Германію. 3 1948 г. жыў у ЗША, рэдагаваў ратапрынтны часопіс «Беларусь» (1949), працаваў выкладчыкам у коледжы ў штаце Індыяна. Некалькі разоў прыязджаў у БССР.
    Памёр 14.11.1978 г. у г. Лос-Анжэлес, ЗША.
    Друкаваць вершы пачаў у 1931 г. Выступаў у акруговай і раённай перыёдыцы, у час вайны друкаваўся ў акупацыйных газетах. Удзельнічаў у калектыўных зборніках «Песняры Случчыны» (Слуцк, 1943) і «Ля чужых берагоў» (Мюнхен — Нью-Йорк, 1955). У 1964 г. выдаў зборнік паэзіі «Далячынь» (Саўт-Рывер, ЗША), у 1965 г.— паэму «Васіль Каліна» (Лондан), у 1973 г.— зборнік «Сняцца сны мне залатыя» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», Мінск). у 1970—1975 гг. шмат вершаў апублікаваў у газеце «Голас Радзімы».
    Анатоль КЛЫШКА
    Анатоль Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 16.4.1935 г. у вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў Наваградскім педагагічным вучылішчы (1949—1952). Працаваў карэктарам у навагрудскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1958). Быў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958 г. працаваў інструктарам па друку ЦК ЛКСМБ, са снежня
    1958 г. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1960 г.— у рэдакцыі часопіса «Полымя». 3 1961 па 1963 іт.— старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», пасля зноў у «Полымі» — літработнік аддзела крытыкі, рэдактар аддзела навукі і мастацтва. 3 1971 г.— загадчык лабараторыі навучання грамаце, а потым аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1981 — 1983 гг.— загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», у 1986—1990 гг.— загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1960 г.
    Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
    У 1950 г, у наваградскай газеце апублікаваў першы верш. 3 літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступае з 1953 г. У 1967 г. выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў «Права на верш».
    Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні), «Пропісаў да «Буквара» (1969, 4 выданні), «Пропісаў для 1 класа» (1973, 18 выданняў), дапаможніка для 1 класа «Верасок» (1978, 3 выданні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 класа школ з рускай моваю навучання). Напісаў кніжкі для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (казкі, 1983), «Святло праз стагоддзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на англійскай, нямецкай, французскай мовах, 1990).
    Пераклаў на беларускую мову Новы запавет (асобныя раздзелы апублікаваны ў часопісе «Спадчына», 1989—1990).
    Генадзь КЛЯЎКО
    Генадзь Якаўлевіч Кляўко нарадзіўся 1.5.1932 г. у вёсцы Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Рудзенскай сярэдняй школы (1950) паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. За год да заканчэння універсітэта (з 1954) стаў адначасова працаваць у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда». У 1961 — 1973 гг.— літсупрацоўнік, адказны сакратар часопіса «Вожык», у 1973—1979 гг.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1964 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Памёр 21.8.1979 г.
    У рэспубліканскім друку з вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініяцюр «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб не сурочыць» (1971), «Што праўда, то не грэх...» (1971), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).