Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
У яго літаратурным запісу выйпілі кнігі ўспамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Э. Лаўрыновіча «Огненные рельсы» (1970, перапрацаванае і дапоўненае выданне ў 1974), I. Зуевіча «Райком в подполье» (1972), С. Ляснічага «Далеко за фронтом» (1972), М. Дмітрыева «У тнхой Серебрянкн» (1975) і «Во нмя жнзнн» (1981), М. Фядотава «Разведка ведет понск» (1976) ;і «Разведка продолжает понск» (1988), М. Гірыловіча «Дальва — сестра Хатыні» (1977, перапрацаваныя і дапоўненыя выданні ў 1981, 1987), А. Мазанік «Возмездне» (1981, дапоўненае і перапрацаванае ў 1988), М. Усава «В семье партнзанской» (1988).
Міхась КЕНЬКА
Міхась (Міхаіл Паўлавіч) Кенька нарадзіўся 8.2.1947 г. у вёсцы Верацеі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
У 1965 г. скончыў Ласіцкую адзінаццацігодку і паступіў на філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1969) працаваў у кіраўскай раённай газеце «Кіравец», настаўнічаў ва Удзелаўскай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна і ў Віцебску, быў лектарам, загадваў кабінетам камсамольскай работы ў Віцебскім абкоме камсамола (1969—1973). 3 1973 г.— аспірант, з 1976 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1983 г.— намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 г.— дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1988 г.
У рэспубліканскім друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, праблемах беларускай савецкай прозы і паэзіі пачаў выступаць у 1974 г. Аўтар кніг «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Збораў твораў М. Лынькова і.М. Гарэцкага.
Перакладае з рускай, украінскай, польскай моў.
Кастусь КІРЭЕНКА
Кастусь (Канстанцін Ціханавіч) Кірэенка нарадзіўся 12.12.1918 г. у вёсцы Гайшын Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1940 г. скончыў літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Савецкую Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Бе-
ларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва часопіса «Беларусь», з 1962 г.— галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». У 1969 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1972—1986 гг.— галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1984). Член СП СССР з 1943 г.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).
Памёр 15.9.1988 г.
Першы верш апублікаваў у 1939 г. (газета «Гомельская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974)^ «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гт. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986— 1988 гг.— Збор твораў у 3 тамах.
Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Я. Смелякова, А. Пракоф’ева, Я. Райніса, М. Рыльскага, У. Сасюры, С. Алейніка, М. Бажана, П. Тычыны, М. Нагнібеды, Т. Масэнкі і інш.
У яго перакладзе выйшлі асобнымі выданнямі зборнікі апавяданняў В. Біянкі «Хто чым спявае» (1954), Л. Падвойскага «3 Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесць Л. Смілянскага «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я. Шпорты «Явар» (1976), раманы Й. Дарваша «П’яны дождж» (1975), I. Друцэ «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за кнігу вершаў «Смага» і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1972) за зборнік вершаў «Кніга ста песень».
Навум КІСЛІК
Навум Зіноўевіч Кіслік нарадзіўся 26.9.1925 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і рабочага.
Да Вялікай Айчыннай вайны жыў і вучыўся ў школе ў Віцебску, у пачатку вайны працаваў рознарабочым, дахаўшчыком на элеватары, матарыстам-лябёдчыкам у Набярэжных Чаўнах (Татарыя). 3 канца 1942 г.— у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у баях на Курска-Арлоўскай дузе. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1944) некаторы час працаваў рабочым на станкабудаўнічым заводзе ў Арэнбургу, вучыўся ў Арэнбургскім педагагічным інстытуце, з 1946 г.— на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта (1950) працаваў настаўнікам рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Дрысенскай сярэдняй школе. Быў літсупрацоўнікам у газеце «Літаратура і мастацтва» (1952— 1958), потым — часопіса «Полымя» (1958— 1959). Член СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені і медалямі.
Першыя вершы апублікаваў у 1944 г. (газета Паўднёва-уральскай ваеннай акругі «Сталннец»), Піша на рускай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Разговор с друзьямя» (1956), «Понск» (1959), «Позывные землн» (1961), «Повесть о прессованном порохе» (вершы, паэма, 1964), «Ветвн» (вершы, паэмы, пераклады, 1969), «Праздннк снегопада» (1972), «Воспомннанне о вок-
залах» (Масква, 1976), «Сентябрьская река» (вершы і паэма, 1978), «Первоснежье» (1980), «Разные годы» (вершы і паэма, 1984), «Зямннй свет» (Масква, 1985). Кнігі выбранай паэзіі выйшлі ў 1975 і 1985 гт.
Пераклаў на рускую мову раман I. Мележа «Людзі на балоце» (1964), аповесці А. Карпюка «Данута» (1963), «Пушчанская Адысея» (Масква, 1966) і яго кнігу прозы «На лясных сцежках» (Масква, 1964), У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966), зборнік паэзіі Я. Купалы (1979), творы Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Дзяргая, А. Куляшова, У. Караткевіча, П. Панчанкі, А. Пысіна, А. Русецкага, М. Стральцова, М. Танка, Ю. Таўбіна і інш. У 1982 г. выдаў кнігу перакладаў беларускай паэзіі «Спелый бор».
Генадзь КІСЯЛЁЎ
Генадзь Васільевіч Кісялёў нарадзіўся 19.3. 1931 г. у горадзе Каломне Маскоўскай вобласці (Расія) у сям’і служачых.
Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Пасля заканчэння Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1956—1959 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 гг.— навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Літоўскай ССР. 3 1971 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1964 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1958 г. Выдаў зборнікі гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «3 думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванні «Загадка беларускай «Энеіды» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчую дылогію «Разыскнвается класснк...» (1989), гістарычныя нарысы «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Склаў зборні-
кі гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «3 жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861 —1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскнвается класснк...» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».
Ілья КЛАЗ
Ілья Сямёнавіч Клаз нарадзіўся 17.3.1922 г. у горадзе Магілёве ў сям’і рабочага.
У 1939 г. паступіў на літаратурны факультэт педагагічнага інстытута імя М. Горкага. 3 першых месяцаў вайны — у Савецкай Арміі. Удзельнік баёў на Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах. Тройчы паранены. У пасляваенныя гады быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела літаратуры і культуры ў газеце «Сталннская молодежь», у вайсковых газетах. У 1956—1966 гт. здгадваў аддзелам інфармацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва», аддзелам прапаганды ў музеі Янкі Купалы. 3 1974 г.— літсупрацоўнік у бюлетэні «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Член СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 22.12.1980 г.
У 1940 г. надрукаваў першы верш (газета «Сталннская молодежь»), Пісаў на рускай і беларускай мовах. На рускай мове выйшлі аповесці «Жарцы» (1955), «Подснежннкн» (1958), «Вор» (1960), «Разбег» (1961), «Заря вншневая» (1973), раман «Белая Русь» (1977) і зборнік нарысаў «Потомству в прнмер» (1978), на беларускай — «Машыніст Анатоль Шыбуняеў» (1961), «Каменных спраў майстар» (1971), «Па Дзвіне на вёслах» (1975).
Міхась КЛЕБАНОВІЧ
Міхась (Міхаіл Іванавіч) Клебановіч нарадзіўся 14.3.1934 г. у вёсцы Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1957) працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні. У 1967 г. пераведзены ў галоўную рэдакцыю па вытворчасці тэлевізійных фільмаў, у 1972 г. прызначаны членам рэдакцыйна-сцэнарнай калегіі гэтай рэдакцыі, з 1977 г.— галоўны рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. Член СП СССР з 1981 г.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985).