• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёна (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёна (1904—1906), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе быў звольнены (1906). Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 г.— у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15.9.1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, 'адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы ў Пінску. У час першай імперыялістычнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пермі. Летам 1917 г. накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. Па дэкрэце Савецкага ўрада ў пачатку 1918 г. звольнены з войска як настаўнік. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. Па выкліку ўрада БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. 3 дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў
    яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 —лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў членам ЦВК БССР (1929—1931, 1935—1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946— 1956) і БССР (1938—1956), з’яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
    Народны паэт БССР (1926). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944).
    Памёр 13.8.1956 г.
    Пісаць пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»), У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым — кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з’явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 г. асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне — Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929; уключаны і апавяданні, 2-е дапоўненае выданне ў 1928), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955, інсцэніравана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960—1961 гг.), збор-
    нік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку. Аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.
    Аўтар п’ес «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).
    Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднае мовы» (1926).
    Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора і інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).
    Выйшлі Зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961—1964), 14-ці (1972—1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся Выбраныя творы (апавяданні, вершы і паэмы).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».
    Уладзімір КОНАН
    Уладзімір Міхайлавіч Конан нарадзіўся 23.4. 1934 г. у вёсцы Вераскава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1952 г. скончыў Вераскоўскую сярэднюю школу, працаваў камсоргам у школе (1952— 1953), затым у мясцовым калгасе. У 1054 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Пасля заканчэння універсітэта (1959) — настаўнік, а з 1960 г.— дырэктар Стражоўскай васьмігадовай
    школы Вілейскага раёна. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце філасофіі і права АН БССР (1964) — навуковы супрацоўнік, затым загадчык сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі, з 1986 г.— вядучы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Доктар філасофскіх навук. Член СП СССР з 1982 г.
    Даследуе пытанні гісторыі і тэорыі эстэтыкі і літаратуразнаўства Беларусі. Першы артыкул надрукаваўу 1963 г. (часопіс «Весці АН БССР»). Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг «Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі. 1917—1934 гг.» (1968), «Демократмческая эстетнка Белорусснн. 1905—1917» (1971), «Очерк нсторнн эстетнческон мыслн Белорусснн» (з Э. Дарашэвічам, Масква, 1972); «Адам Бабарэка: Крытыка-біяграфічны нарыс» (1976), «От Ренессанса к классмцнзму» (1978), «Эстетнческая мысль Советской Белоруссмн» (1978), «Проблемы нскусства н эстетнкн в обіцественной мыслн Белорусснн начала XX в.» (1985), «Беларуская эстэтыка і мастацкая культура: гістарычныя традыцыі і сучаснасць» (1988), «Ля вытокаў самапазнання: станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору» (1989), брашур «Святло для людзей» (1989), «Боская і чалавечая мудрасць» (1990). У перыядычным друку выступае з артыкуламі пра творчасць беларускіх пісьменнікаў.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за цыкл калектыўных даследаванняў па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі.
    Уладзімір КОРБАН
    Уладзімір Іванавіч Корбан нарадзіўся 25.8. 1910 г. у пасёлку Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага.
    Працоўны шлях пачаў токарам на аршанскім заводзе «Чырвоны Кастрычнік» у 1926 г. Сярэднюю адукацыю атрымаў у вячэрняй школе (1930). У 1930—1932 гг.— токар на Ленінградскім суднабудаўнічым заводзе. У 1932— 1934 гг.— у Чырвонай Арміі. Потым працаваў старшынёй заўкома аршанскага завода «Чырвоны Кастрычнік», старшынёй будкома льнокам-
    біната. Удзельнічаў у паходзе 1939 г. у Заходнюю Беларусь. Завочна вучыўся ў Мінскім юрыдычным інстытуце (скончыў два курсы). У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў стралковай ротай, працаваў у аператыўным аддзеле штаба дывізіі, удзельнічаў у баях пад Бранскам і Арлом, за вызваленне Беларусі, ва Усходняй Прусіі. У 1946 і ў 1948—1952 гг. зноў на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» — галоўны механік, начальнік цэха, начальнік аддзела кадраў. 3 канца 1946 да студзеня 1948 г.— дырэктар цвікавага завода ў Лідзе. 3 1952 г. працаваў у часопісе «Вожык», у 1967— 1971 гг.— галоўны яго рэдактар. Член СП СССР з 1948 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).
    Памёр 30.11.1971 г.
    Першыя байкі надрукаваў у рэспубліканскім друку ў 1946 г. Аўтар зборнікаў вершаў, баек і фельетонаў «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «3 вецярком» (1957), «Дакладныя прыкметы» (1958), «Гарачая прыпарка» (1959), «Дзе гэта вуліца?» (1961), «Сіняк» (1964), «Не на сваім месцы» (1965), «Свінні ў рэпе» (1968), «Дзям’янава юшка» (1970), «Шклянка чаю» (выбранае, 1970), «Закаханы морж» (1972), «Выбранае» (1976), «Жук і мёд» (1980), «Не на сваім месцы» (1990), зборнікаў гумарыстычных апавяданняў «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў і баек «Янка і санкі» (1957), «Пра жывёл і пра звяроў» (1963), «Учора, сёння і заўжды» (1963), «Суседні двор» (1967).
    На беларускую мову пераклаў творы I. Крылова, Лесі Украінкі, Т. Масэнкі, Мірмухсіна, А. Юшчанкі і інш.
    Мікола КОРЗУН
    Мікола (Мікалай Паўлавіч) Корзун нарадзіўся 1.5.1934 г. у вёсцы Заўшыцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1937—1938 гг. памерлі бацькі. Выхоўваўся ў Слуцкім дзіцячым доме. У 1956 г. скончыў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў на розных пасадах у саўгасах «Бараўляны» (Мінскі раён), імя Янкі Купалы (Радашковіцкі раён), у Інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (Мінск). Завочна вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага. У 1973—1976 гт.— загадчык філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы, у 1976—1978 гг.— навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1978— 1981 іт.— дырэктар «Кнігарні пісьменніка», у 1982—1986 гг.— садоўнік, аграном Літаратурнага музея Янкі Купалы, у 1986—1989 гг.— аграном Аб’яднання літаратурных музеяў БССР. Член СП СССР з 1981 г. '
    Першае апавяданне апублікаваў у 1958 г. (часопіс «Бярозка»). Піша для дзяцей. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Жывы куток» (1962), «Віця Сітніца» (дакументальная аповесць, 1964), «Тры сонцы» (1971), «Чырвоныя зоркі на танках» (1974), «Навальнічная паласа» (дакументальная аповесць, 1979), «Святло чароўнай зоркі» (1989).
    Аляксей КОРШАК
    Аляксей Ігнатавіч Коршак нарадзіўся 22.2. 1920 г. у вёсцы Вуглы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.