• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Анатоль КУЗЬМІЧОЎ
    Анатоль Пятровіч Кузьмічоў нарадзіўся 20.5. 1923 г. на станцыі Узлавая Тульскай вобласці (Расія) у сям’і чыгуначніка.
    У сувязі з набліжэннем фронту восенню 1941 г. накіраваўся на ўсход, працаваў рабочым на базе заготзбожжа ў Пугачоўскім раёне Саратаўскай вобласці. На пачатку 1942 г.— літсупрацоўнік рэдакцыі чыгуначнай газеты «Углярка» (г. Узлавая). 3 мая 1942 г.— у арміі. Удзельнічаў у баях як мінамётчык, служыў у карпусной газеце «В бой за Роднну!». Ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах. Працаваў у газеце Закаўказскай ваеннай акругі «Ленянское знамя» (1947—1956), быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Лнтературная Грузня» (1957—1959). Скончыў два курсы завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (1955). 3 1967 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1952 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны П ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Друкавацца пачаў у 1940 г. Піша на рускай мове. Аўтар п’ес «В нашем полку» (пастаўлена ў 1951), «Возвраіценне» (пастаўлена ў 1953), «Орляный перевал» (пастаўлена ў 1958).
    Выступае і ў жанры прозы. Выйшлі ў Тбілісі, Маскве аповесці «По свежему следу» (1955), «Смена караулов» (1967), «Первые советскне гвардейцы» (1971), раманы «Так наступает весна» (1958), «Юго-Запад» (1962, перавыдадзены ў Мінску ў 1976), «Тревога» (1964), «Детн становятся взрослымя»' (1965), «Однннадцатый
    класс» (1967), «Год службы» (1979). У Мінску выйшлі раманы «Поле боя» (1979), «Подпольная клнчка — Янош» (1987), кнігі прозы «Час переклнчкн» (дакументальная аповесць, 1981), «Ночная проверка» (аповесці, 1982), «Тревога» (раман, аповесці, 1983), «Запечатленные навек» (дакументальная аповесць, 1984).
    Уладзімір КУЗЬМЯНКОЎ
    Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў нарадзіўся 27.6. 1936 г. у вёсцы Устаннае Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы (1955) працаваў у калгасе. Восенню 1955 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. У 1957 г. дэмабілізаваны. Працаваў адказным сакратаром казлоўшчынскай раённай газеты «Сцяг перамогі» (1957—1958). Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1963). Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1971 — 1974 гг.— адказны сакратар часопіса «Полнтянформатор н агнтатор». 3 1974 г.— загадчык аддзела, адказны сакратар рэдакцыі газеты «Звязда», з 1980 г.— рэдактар «Настаўніцкай газеты», з 1987 г.-— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе». 3 1989 г.— старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1974 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Першае апавяданне апублікаваў у 1966 г. (часопіс «Полымя»). Піша на беларускай і рускай мовах. Выдаў зборнік апавяданняў «Ішла вясна» (1972), кнігу «Восславляя дружбу народов» (1981).
    Аляксей КУЛАКОЎСКІ
    Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі нарадзіўся 24.12.1913 г. у вёсцы Кулакі Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1931 г. скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу і некаторы час загадваў дрэваапрацоўчай арцеллю ў Касцюковічах на Магілёўшчыне. 3 гэтага ж года перайшоў на журналісцкую работу — адказны сакратар шматтыражкі, загадчык аддзела клімавіцкай раённай газеты «Камуна», адказны сакратар жлобінскай раённай газеты «ІНлях сацыялізма», а са жніўня 1934 г.— намеснік загадчыка аддзела газеты «Чырвоная змена». У 1936—1939 гг. вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля заканчэння выкладаў у Цяцерынскай сярэдняй школе на Магілёўшчыне. У канцы 1939 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — камандзір узвода, камандзір роты (Сталінградскі, Украінскі франты). Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў загадчыкам аддзела ў газеце «Сталннская молодежь», у часопісе «Беларусь», адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва». У 1953— 1958 гг.— галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Быў намеснікам адказнага сакратара, адказным сакратаром праўлення СП БССР (1965—1976). У 1977—1986 гг.— дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы. У 1972 г. у складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у рабоце XXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член СП СССР з 1947 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», Дружбы народаў і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974).
    Памёр 9.4.1986 г.
    Да вайны выступаў як журналіст. Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Сад» (1947), «Гартаванне» (1949), «На возеры» (1950), «Новыя сустрэчы» (1950), «Хораша ўзыходзіць сонца» (1952), «Незабыўнае рэха» (1956), «Да ўсходу сонца» (1957), «Дабрасельцы» (аповесць, 1958, часопіс «Маладосць»), «Тут я жыву» (1960),
    «Зоркі салігорскія» (нарысы, 1960), «Салігорцы» (нарысы, 1964), «Першае чаканне» (1965), «Расце мята пад акном» (1966), «Чыстая мураўка» (апавяданні і гумарэскі, 1968), «Твой шлях перад табою» (1968), «Родныя шыроты» (1978), «Аповесці і апавяданні» (1979), «Белы сокал» (1985), «Тры зоркі» (1988), раманаў «Расстаёмся ненадоўга» (1955), «Сустрэчы на ростанях» (1962), «Васількі» (1981). У 1970—1971 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах, у 1984 г.— Выбраныя творы ў 2 тамах. Для дзяцей выдаў зборнік апавяданняў «На возеры» (1950), кнігу аповесцей «Белы сокал» (1985). Па матывах аповесці «Нявестка» А. Макаёнкам напісаны сцэнарый мастацкага фільма «Шчасце трэба берагчы» (пастаўлены ў 1958).
    Зрабіў літаратурны запіс кнігі В. I. Казлова «Людзі асобага складу» (1952). Пераклаў раманы Ш. Рашыдава «Мацней за буру» (з П. Кавалёвым, 1963) і Р. Файзі «Яго вялікасць Чалавек» (1978).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986, пасмяротна) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей, за кнігу аповесцей «Белы сокал».
    Майсей КУЛЬБАК
    Майсей Саламонавіч Кульбак нарадзіўся 20.3. 1896 г. у горадзе Смаргоні Гродзенскай вобласці ў сям’і служачага.
    Вучыўся ў Валожынскім ешыбоце (1909— 1914). Здаў экстэрнам экзамен на званне настаўніка і працаваў у школах і гімназіях Смаргоні, Мінска, Вільні. У 1920—1927 гг. жыў у Вільні, у 1928 г. вярнуўся ў Мінск. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, у АН БССР. 11.9.1937 г. быў арыштаваны. 28.10.1937 г. асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Рэабілітаваны 15.12.1956 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Друкавацца пачаў у 1916 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў «Вершы» (Вільня, 1920), «Новыя вершы» (Варшава, 1922), «Паэмы і вершы» (1929), раманаў «Месія сын Эфроіма» (Берлін, 1924), «Панядзелак» (Варшава, 1926). Творы пісьменніка ў 1929 г. выдадзены ў Вільні ў 3 тамах. У Мінску выйшлі «Вершы і
    паэмы» (1929), раман «Зельманцы» (кн. 1, 1931; кн. 2, 1935), паэма «Дзісенскі Чайльд Гарольд» (1933), «Выбранае» (1934), у Маскве — «Чалавек добры» (1979). Для дзяцей напісаў казку «Вецер, што быў сярдзіты» (Вільня, 1931).
    Аўтар драмы «Якаў Франк» (Вільня, 1929), п’ес «Разбойнік Бойтра» (пастаўлена ў 1936), «Беньямін Магідаў» (пастаўлена ў 1937).
    Пераклаў на мову ідыш паасобныя вершы Я. Купалы, Я. Коласа, п’есу М. Гогаля «Рэвізор» (1933), раман М. Астроўскага «Як гартавалася сталь» (1935).
    Валянціна КУЛЯШОВА
    Валянціна Аркадзьеўна Куляшова нарадзілася 27.1.1936 г. у горадзе Мінску ў сям’і пісьменніка.
    У 1958 г. скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава. Працавала ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. 3 1960 г. жыла ў Сафіі (Балгарыя), працавала настаўніцай сярэдняй школы, вучылася ў аспірантуры (па беларускай мове і літаратуры) Сафійскага універсітэта імя К. Охрыдскага, была рэдактарам-перакладчыкам на Балгарскім радыё. У 1967 г. вярнулася ў Мінск. У 1967—1982 гг.— выкладчык кафедры рускай мовы БДУ імя У. I. Леніна, старшы рэдактар на Беларускім тэлебачанні, загадчык творчага аддзела Рэспубліканскага Дома работнікаў мастацтва.
    Літаратурнай працай займаецца з 1967 г. Перакладае з балгарскай, польскай на рускую і беларускую мовы, а таксама з беларускай на рускую. У 1983 г. часопіс «Неман» апублікаваў пераклад рамана П. Вежынава «Весы». Пераклала на беларускую мову асобныя творы X. Васілева, Я. Конюша, А. Сятэцкага, на рускую — X. Дэбрэцінава, Г. Алексіева, X. Васілева. Аўтар літаратуразнаўчай аповесці-эсэ пра А. Куляшова «Лясному рэху праўду раскажу...» (1989) і сцэнарыя дакументальнага фільма пра А. Куляшова «Край крынічны» (1972).
    Склала «Анталогію беларускага апавядання» (на балгарскай мове, Сафія, 1968), фотаальбом
    «Аркадзь Куляшоў» (1985), кнігу «Маналог» А. Куляшова (1989), Збор твораў А. Куляшова ў 2 тамах (Масква, 1989).
    Аркадзь КУЛЯШОЎ
    Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6.2.1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
    У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933 г. Быў членам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934—1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1936—1937). У 1941 — 1943 гг,— на фронце ў армейскай газеце «Знамя Советов», у 1943—1945 гг.— у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1945—1946 гг.— рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958—1967 гг.— начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947—1978). Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
    Народны паэт БССР (1968), заслужаны работнік культуры Украінскай ССР (1973).
    Памёр 4.2.1978 г.
    Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік». У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. у часопісе «Чырвоны сейбіт». Выйшлі кнігі паэзіі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..» (1932), «Медзі дождж» (1932), паэмы «Аманал» (1933), «Гарбун» (1935), зборнікі «Мы жывём на граніцы» (1938), «Радзіме і правадыру» (1938), «У зялёнай дуброве» (1940), «Добры чалавек» (1941), паэмы «Баранаў Васіль» (1941), «Сцяг брыгады» (паэма і вершы, Масква, 1943), «Прыгоды цымбал» (1945), зборнікі «На сотай вярсце» (1945), «Вершы»