• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    У літаратурнай апрацоўцы М. Гіля выйшлі кнігі ўспамінаў Р. Мачульскага «Страннцы бессмертня» (1972) і «Людн высокого долга» (1975), у літаратурным запісе — кніга П. Клімука «Зоры — побач» (1977).
    Пераклаў на беларускую мову раман літоўскага пісьменніка В. Бубніса «Пад летнім небам» (1982), кнігі прозы венгерскага пісьменніка I. Эркеня «Сям’я Тотаў. Выстаўка ружаў» (з Л. Каўрус, 1985) і шведскага пісьменніка П. Лагерквіста «Кат. Карлік» (з Г. Шупенькам, 1986).
    Уладзімір ГЛАЗЫРЫН
    Уладзімір Мікалаевіч Глазырын нарадзіўся 6.6. 1901 г. у Гарадзішчанскім раёне Чаркаскай вобласці (Украіна) у сям’і рабочага.
    Пасля вучобы ў рэальным вучылішчы працаваў рабочым на чыгунцы. У 1918 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях з войскамі Калчака і польскімі легіёнамі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Мінску і Маскве, у Польшчы. Член СП СССР з 1934 г.
    Памёр 10.5.1961 г.
    Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1934 г. Пісаў на рускай мове. Апублікаваў урыўкі з п’ес «Фронт» (1934—1935), «Огонь» (1935), «Юрмй Резлер» (1936) і інш. Аўтар кнігі апавяданняў для дзяцей «В детстве» (1939). У перакладзе на беларускую мову выйшлі драма «Фронт» (1935), «Апавяданні» (1938), аповесць для дзяцей «Коля Гузоўскі» (1936) і апавяданне «Маленькі разведчык» (1938). На рускую мову пераклаў апавяданні М. Лынькова.
    Пятро ГЛЕБКА
    Пятро (Пётр Фёдаравіч) Глебка нарадзіўся 6.7.1905 г. у вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Уздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурналінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Адначасова быў сакратаром рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1928—1930). Пасля заканчэння універсітэта (1930) працаваў у рэдакцыях газеты «Калгаснік Беларусі», часопіса «Полымя рэвалюцыі», кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны — у рэдакцыях франтавых газет «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь». Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя творы ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў «Партызанскай дубінцы». У 1943—1945 гг.— рэдактар выдавецтва ЦК КП(б)Б «Савецкая Беларусь», галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве. У 1944 г. прызначаны таксама кіраўніком групы па складанню «Руска-беларускага слоўніка» (1953), у 1952—1956 гг. загадваў сектарам лексікаграфіі ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1956—1957 гг.— дырэктар Інстытута мовазнаўства, у 1957— 1969 гг.— дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Адначасова ў 1966—1969 гг.— акадэмік-сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1955— 1967). Як член дэлегацыі Беларускай ССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН (1955, 1956, 1957, 1964). Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Памёр 18.12.1969 г.
    Першыя вершы былі надрукаваны ў 1925 г. Аўтар кніжак паэзіі «Шыпшына» (1927), «Урачыстыя дні» (1930), «Арка над акіянам» (паэма,
    1932), «Арлянка» (паэма, 1932), «Хада падзей» (вершы, паэмы, 1932), «Чатыры вятры» (1935), «Мужнасць» (вершы, паэмы, 1938), «Пад небам бацькаўшчыны» (вершы, паэмы, 1947), «Нашай славы зара» (вершы, паэмы, 1947), «Размова аб шчасці» (1948), «У тыя дні» (паэма, 1957), «Вершы» (1975), «На спатканні дарог» (1990). Для дзяцей выдадзены зборнікі паэзіі «Пад сцягам перамог» (1952), «Прывітанне Радзіме» (1961), «Вобразы роднай краіны» (1964), «Наш сцяг» (1972), «Наш лес» (1973), «Шчаслівы май» (1985). Выйшлі выбраныя творы (1952). Зборы твораў у 2-х (1958), у 3-х (1969—1971), у 4 тамах (1984—1986).
    Напісаў драматычную паэму «Над Бярозайракой» (1940, пастаўлена ў 1940), лібрэта оперы «Андрэй Касценя» (пазнейшая назва «Лясное водгулле», 1971, пастаўлена ў 1970), вершаваную драму «Святло з Усходу» (1957, пастаўлена ў 1957).
    Выступаў з нарысамі, літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі. Выйшлі кніжка нарысаў «Ураджай» (з П. Броўкам, 1933), зборнік артыкулаў «Паэзія барацьбы і перамогі» (1973), «Пытанні гісторыі, філалогіі і мастацтва» (1975). Аўтар многіх навуковых працу галіне беларускай лексікаграфіі, мастацтвазнаўства і фалькларыстыкі. Ініцыятар і заснавальнік выдання ў АН БССР шматтомнага Збору беларускага фальклору (выходзіць 3 1970). '
    Перакладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна («Барыс Гадуноў», вершы), М. Лермантава, М. Някрасава, А. Чэхава, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, С. Стандэ, М. Горкага, У. Маякоўскага, А. Пракоф’ева, А. Суркова, М. Галоднага, Б. Лаўрынёва, Т. Шаўчэнкі, М. Рыльскага, М. Бажана, П. Варанько, 1. Харыка, А. Платнера і інш.
    Адам ГЛОБУС
    Адам Глобус (Уладзімір Вячаслававіч Адамчык) нарадзіўся 29.9.1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям’і пісьменніка.
    У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на педагагічным аддзяленні (1973—1977). Пасля заканчэння вучылішча паступіў на мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (скончыў у 1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем. 3 1987 г.— рэдактар у часопісе «Крыніца» («Родннк»). Член СП СССР з 1988 г.
    Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»), Аўтар кнігі паэзіі «Парк» (1988) і зборніка апавяданняў «Адзінота на стадыёне» (1989).
    Уладзімір ГЛУШАКОЎ
    Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў нарадзіўся 7.4.1952 г. у гарадскім пасёлку Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 у Давыд-Гарадку (1969) паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум Пухавіцкага раёна. За паўгода да заканчэння (у маі 1971) прызваны ў Савецкую Армію. Дэмабілізаваўшыся, працаваў слесарам-зборшчыкам на галоўным канвееры Мінскага трактарнага завода (1973— 1976), свідравалынчыкам, электракаршчыкам на маторным заводзе (1976—1979). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1982 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неадан» (1979—1988). Член СП СССР з 1986 г.
    3 першымі публікацыямі ў рэспубліканскім друку вьіступіў у 1974 г. Працуе ў жанры прозы
    і публіцыстыкі. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар аповесцей «Семена» (1981), «Каплн» (Масква, 1984), дакументальнай аповесці «Тёплые лнстья тополей» (1984), раманаў «Цветенне калнны» (1987), «На кругн своя» (1990), шэрагу нарысаў, апублікаваных у перыядычным друку.
    Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ
    Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў нарадзіўся 26.12.1937 г. у вёсцы Кругель Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна (1959). Служыўу Савецкай Арміі (1959—1961). Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна. У 1965 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1969—1976 гг. працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, затым загадчыкам сектара мастацкай літаратуры. 3 1976 г.— намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1977 г. адначасова загадчык аддзела тэорыі літаратуры. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР з 1972 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962 г. Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985). Аўтар манаграфіі «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1984), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987). Адзін з аўтараў кнігі «У. I. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (з С. Лаўшуком, Л. Савік, 1987).
    Юрка ГОЛУБ
    Юрка (Юрый Уладзіміравіч) Голуб нарадзіўся 20.10.1947 г. у вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. 3 1978 г.— загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродненская правда», з 1979 г.— загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлерадыё. Член СП СССР з 1971 г.
    Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім — у 1965 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989). Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986).
    Іван ГРАМОВІЧ
    Іван Іванавіч Грамовіч нарадзіўся 26.7.1918 г. у вёсцы Закружка Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1939). У 1939—1945 гг.— у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх часцях як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах. Працаваў загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Беларусь» (1946—1953), адказным сакратаром часопіса «Маладосць» (1953—1954). У 1956 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм» (1956—1957), намеснікам галоўнага рэдактара часбпіса «Маладосць» (1957— 1958), літкансультантам СП БССР (1958— 1969), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык» (1970—1975). Член СП СССР з 1946 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).
    Памёр 2.7.1986 г.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1935 г. (альманах «Аднагодкі»), Аўтар кніг «Апавяданні» (1947), нарысаў «Агні пяцігодкі» (1949), зборніка апавяданняў, аповесцей «Шырокія азёры» (1951), «Да ясных вышыняў» (1952), «У лесе на палянцы» (1957), «Рына-Марына» (1958), «Далі сабе слова» (1970), «Чатыры сантыметры надзеі» (1987), зборнікаў апавяданняў для, дзяцей «Першае верасня» (1949), «Сонца скрозь воблакі» (1964), «Як вясну рабілі» (1985). Выдаў зборнікі гумару «Нарасць» (1961), «Вадалей — Гэтакдалей» (1975) і «Залатая бранзалетка» (1977). У часопісе «Полымя» апублікаваў першую частку рамана «Іду з табой, Масква!» (1953). Выйшлі кнігі ўспамінаў «У сховах памяці і сэрца» (1983), нататак «Зялёны долар — чорны забойца» (1985). Выйшлі «Выбранае» (1968, 1988) і Выбраныя творы ў 2 тамах (1978).