Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Мінск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923—1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага
слоўніка» (з М. Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А. Ягораў і М. Аладаў, 1928).
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы У. I. Леніна (пад псеўданімам А. Мсціслаўскі), творы Ю. Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А. Фадзеева «Разгром», апавяданні М. Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».
Юрка ГАЎРУК
Юрка (Юрый Паўлавіч) Гаўрук нарадзіўся 6.5. 1905 г. у горадзе Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і рабочага.
У 1921 г. скончыў слуцкую школу другой ступені, у 1925 г.— Вышэйшы літаратурнамастацкі інстытут імя В. Брусава ў Маскве. Быў дацэнтам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі (1925—1931), чытаў курс зарубежнай літаратуры і літаратур народаў СССР у Магілёўскім педагагічным інстытуце. 8.2.1935 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны на высылку з Беларусі. Больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у Карэліі, Усходняй Сібіры, Комі АССР. Рэабілітаваны ў 1956 г. У 1957—1967 гг.— памочнік галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Член СП СССР з 1934 г.
Памёр 18.2.1979 г.
Працаваў у галіне перакладу з французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай на беларускую мову. Першая публікацыя — у 1925 г. (верш Г. Гейнэ «Ткачы»), Пераклаў п’есы У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1925, пастаўлена ў 1926), «Гамлет» (1935, 1964, пастаўлена ў 1946), «Атэла» (1954), «Канец —
справе вянец» (пастаўлена ў 1964), «Кароль Лір» (1974), «Антоній і Клеапатра» (1982). У яго перакладзе ставіліся п’есы «Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага (1957), «Ліса і вінаград» Г. Фігейрэда (1957), «Забыты ўсімі» Н. Хікмета (1958), «Тысяча франкаў узнагароды» В. Гюго (1962), «Мяцеліца» Л. Ляонава (1965), «Дзядзька Ваня» А. Чэхава (1965), «Мешчанін у дваранах» Мальера (1967), «Улада цемры» Л. Талстога (1969), «Залатая карэта» Л. Ляонава (1971), «Багна» А. Астроўскага (1972), «Доктар філасофіі» Б. Нушыча (1972).
Напісаў зборнік краязнаўчых апавяданняў «Вясковыя рыскі» (1926). Аўтар першай на Беларусі кніжкі паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў» (1928). У 1969 г. выйшаў зборнік арыгінальных вершаў і перакладаў «Іскры з крэменя», у 1975 г,-— зборнік выбраных перакладаў паэзіі «Агні ў прасторах», у 1990 г.— «Выбранае» (вершы і пераклады).
Пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, Ф. Шылера, А. Міцкевіча, Дж. Байрана, Лесі Украінкі, У. Сасюры, П. Варанько, асобнымі выданнямі выйшлі раман А. Сціля «Любіць будзем заўтра» (1960), зборнік А. Маруа «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы» (1974), раманы Э. Хемінгуэя «I ўзыходзіць сонца» (1976) і К.-С. Прычард «Дачка ўрагану» (1977). На рускую мову пераклаў аповесць «Люба Лук’янская» (1965) і раманы «Пошукі будучыні» (1968) К. Чорнага і «Серадзібор» (1966) П. Пестрака.
Аўтар артыкулаў па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, эсэ, якія ўвайшлі ў кнігу «Ступень адказнасці» (1986).
Сцяпан ГАЎРУСЁЎ
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў нарадзіўся 10.5. 1931 г. у вёсцы Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954— 1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964—1965 гг.— рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР з 1955 г.
Памёр 12.3.1988 г.
3 вершамі ў друку ўпершыню выступіў у
1948 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Паходныя кастры» (1955), «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Профіль веку» (1969), «Кляновыя лісты» (1971), «Пераклічка» (1973), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Азарэнне» (1980), «Крона» (выбранае, 1981), «Пладаноснасць» (1986), «Званы нябёс» (1988). •
Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, М. Святлова, А. Пракоф’ева, М. Дудзіна, С. Нараўчатава, Я. Райніса, Я. Судрабкална, I. Харыка, паэму «Ануш» А. Туманяна, «Маабіцкі сшытак» М. Джаліля (з А. Пысіным, 1975), асобныя вершы таджыкскіх, узбекскіх, азербайджанскіх і башкірскіх паэтаў.
Выступаў у друку з рэцэнзіямі і літаратурнакрытычнымі артыкуламі.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1987) за кнігу вершаў «Пладаноснасць».
Леанід ГАЎРЫЛАЎ
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў нарадзіўся 2.2. 1918 г. у вёсцы Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага-сезонніка.
Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагійнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце.
Загінуў у 1941 г.
Першыя вершы з’явіліся ў 1935 г. Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў змешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасць».
Леанід ГАЎРЫЛКІН
Леанід Іванавіч Гаўрылкін нарадзіўся 22.5. 1935 г. у пасёлку Стэп Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і служачага.
У 1952 г. паступіў на адзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, а праз два гады перавёўся на аддзяленне журналістыкі. Пасля заканчэння універсітэта (1957) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі церахоўскай раённай газеты «Ленінец», а ў 1960—1977 гг.— рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання. 3 1967 г. адначасова з’яўляўся сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. У 1977—1979 гг,— галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм», у 1979— 1986 гг.— сакратар праўлення СП БССР. У 1986—1989 гг.— загадчык аддзела літаратуры часопіса «Вожык». Член СП СССР з 1964 г.
Узнагароджаны медалём.
Памёр 5.2.1989 г.
Першыя апавяданні надрукаваў у 1959 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Рукі не здрадзяць» (1963), «Прашу звольніць мяне» (1965), «Пакінутая на досвітку» (1970), «Вясенні разліў» (1973), «Урок без перапынку» (1985), «Ружы для каварнай жанчыны» (1990), раманаў «Не магу без цябе» (1975, адзначаны прэміяй на Усесаюзным конкурсе ВЦСПС і СП СССР на лепшы твор пра рабочы клас), «Зямля дзяцей нашых» (1980), «Матчына хата» (1983), «Застаюся з табой» (1986). Выдаў кніжкі гумарыстычных апавяданняў «Мадэльер з Баршчоўкі» (1980), «Як Клава мужа шукала» (1985), «Жыццё Ігната Валуна» (1989). У 1987 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Працаваў і ў галіне драматургіі. Аўтар аднаактовай п’есы «Бо ў пісанні сказана» (1966), п’есы «Выпрабаванне» (пастаўлена ў 1975), радыёп’есы «Жыгулі» ў экспартным варыянце» (пастаўлена ў 1978), камедыі «Хвост паўліна» (пастаўлена на тэлебачанні, 1981). Аўтар кінасцэнарыя дакументальнага фільма пра П. Броўку «Маўчаць ніколі я не буду» (1980).
Аркадзь ГЕЙНЭ
Аркадзь Андрэевіч Гейнэ нарадзіўся 10.1.1919 г. у гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску (1938— 1941). Працаваў у рэдакцыях газет. У час Вялікай Айчыннай вайны — на фронце, камандзір узвода механізаванай брыгады.
Загінуў 16.12.1942 г. на Сталінградскім фронце.
3 1934 г. выступаў з вершамі, артыкуламі і рэцэнзіямі ў газетах «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», часопісе «Полымя рэвалюцыі». У 1939 г. выйшаў зборнік паэзіі «Шчаслівая зорка». Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Камсамол на граніцы» (1939), «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
Ларыса ГЕНІЮШ
Ларыса Антоўна Геніюш нарадзілася 9.8.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гродзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і.
Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва універсітэце яе муж I. Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцыі, у дзейнасць урада БНР (нейкі час была яго сакратаром). У час нямецкай акупацыі друкавалася ў газетах «Раніца», «Беларускі работнік», у часопісе «Новы шлях» і інш. У 1948 г. арыштавана і перавезена ў Мінск. Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР асуджана на 25 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах. Камісія Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30.5.1956 г. абвінавачванне прызнала абгрунтаваным, але тэрмін пакарання быў зменшаны
да 8 гадоў. Пераехала ў пасёлак Зэльву, што на Гродзеншчыне, дзе жыла, не прыняўшы савецкага падданства. У беларускім савецкім друку выступала з 1963 г.
Памерла 7.4.1983 г.
Дэбютавала ў друку вершамі ў 1939 г. Першы зборнік паэзіі «Ад родных ніў» апублікаваны ў Празе ў 1942 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Невадам з Нёмана» (вершы і паэма, 1967), «На чабары настоена» (1982), «Белы сон» (1990), паэтычныя кніжкі для дзяцей «Казкі для Міхаські» (1972) і «Добрай раніцы, Алесь!» (1976). У часопісе «Спадчына» надрукавана паэма «Маёйбабусі» (1989), у часопісе «Маладосць» — аповесць «Споведзь» (1990).
Мікалай ГЕРАСІМАЎ
fa
Мікалай Афанасьевіч Герасімаў нарадзіўся 26.10.1903 г. у горадзе Пецярбургу (Расія) у сям’і служачага.
Працоўны шлях пачаў у 1920 г. справаводам у Малаяраслаўскім павятовы.м выканкоме Калужскай вобласці. 3 1921 г. працаваў інструктарам у спартыўных арганізацыях. Служыў у Чырвонай Арміі (1925—1927). Быў рабочым на суднабудаўнічым заводзе, на трыкатажнай фабрыцы, на будаўніцтве ў Ленінградзе. Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў Ленінградзе (1937) быў ваенным урачом. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 г. звольнены з вайсковай службы, з 1957 г. жыў у Магілёве. Член СП СССР з 1956 г.