• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Памёр 12.9.1944 г. у зняволенні.
    У друку з празаічнымі творамі пачаў выступаць з 1925 г. (часопіс «Полымя»). У Мінску выйшлі аповесці «На крэсах» (1927) і «Варта на Рэйне» (1930). Выступаў таксама з апавяданнямі і артыкуламі.
    Цішка ГАРТНЫ
    Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) нарадзіўся 4.11.1887 г. у гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1905 г. скончыў двухкласнае вучылішча ў Капылі. Працаваў у гарбарнай майстэрні. Прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1905— 1907 гг. У пошуках працы аб’ехаў Беларусь, Украіну і Літву. У 1910 і 1911 гг. прыязджаў у Капыль і браў удзел у рабоце мясцовай арганізацыі РСДРП, у выданні рукапісных часопісаў. У маі 1913 г. стаў працаваць на заводзе «Вулкан» у Пецярбургу. Газета «Правда» ў 1912— 1913 гг. змясціла шэраг яго вершаў і нарыс пра гарбароў. Быў членам рабочага культурна-асветнага таварыства «Знанне». У 1914 г. перайшоў працаваць на завод «Айваз». Вёў у Петраградзе прапагандысцкую і арганізацыйную работу сярод бежанцаў-беларусаў. Пасля Кастрычніка — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе РСФСР, рэдактар газеты «Дзянніца». 3 дня ўтварэння БССР (1.1.1919) да 3.2.1919 г. быў старшынёй Часовага рабочасялянскага Савецкага ўрада Беларусі. 3 сакавіка 1919 г.— рэдактар-выпускаючы і сакратар газеты «Красная заря» (Харкаў), а з чэрвеня 1919 г.— палітработнік у штабе 14-й арміі. Працаваў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», часопіса «Полымя», дырэктарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР і Дзяржаўнага архіва БССР, загадчыкам Галоўмастацтва і намеснікам народнага камісара асветы БССР. Быў членам Інбелкульта (Інстытута беларускай культуры), а ў 1928 г. абраны акадэмікам АН БССР. Працаваў у Інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР. Быў членам ЦВК БССР (1920—1931). 15.11.1936 г. арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, быў абвешчаны псіхічна хворым, у сувязі з чым пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе памёр (па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам). 15.10.1955 г. рэабілітаваны ў грамадскаправавых адносінах, у 1988 г. адбылася поўная палітычная рэабілітацыя. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 г.
    Памёр 11.4.1937.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1908 г. на старонках «Нашай нівы». Выдаў зборнікі паэзіі «Песні» (1913), «Песні працы і змагання» (Берлін, 1922), «Урачыстасць» (1925). У 1967 г. выйшлі «Вершы».
    Актыўна выступаў як празаік. Аўтар кніг апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924), «Прысады» (апавяданні і п’есы, 1927), «Гаспадар» (1930), «Гоман зарніц» (1932), «Наступ на горны» (апавяданні, нарысы і вершы, 1932), аповесцей «На новым месцы» (1930), «Зялёны шум» (1931), рамана «Сокі цаліны» (ч. I—III, 1922—1930). У 1929—1932 іт. выйшаў Збор твораў у 4 тамах, у 1987—1989 гг.— тры тамы Збору твораў у 4 тамах. У 1926 і 1962 гг.— «Выбраныя апавяданні», у 1978 г.— кніга выбраных апавяданняў «Насустрач сонцу».
    Аўтар драм «Хвалі жыцця» (1918), «Сацыялістка» (1924), «Дзве сілы» (1927), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Узгоркі і нізіны» (1928), крытыка-біяграфічнага нарыса «Янка Купала — пясняр вызвалення» («Янка Купала ў літаратурнай крытыцы», 1928).
    Пераклаў на беларускую мову раман А. Фадзеева «Апошні з удэгэ» (1932).
    Мікола ГАРУЛЁЎ
    Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Гарулёў нарадзіўся 6.11.1919 г. у вёсцы Баева Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўніка.
    Скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны — баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, потым — баец, афіцэр-палітработнік у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі (1947) — адказны сакратар рэдакцыі магілёўскай абласной газеты «За Радзіму». У 1949 г. пераехаў у Мінск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у рэдакцыі часопіса «Советская Отчмзна», загадчыкам літаратурнай часткі Рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага, на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1970—1979 гг.—
    адказны сакратар часопіса «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Член СП СССР з 1947 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).
    Памёр 7.5.1980 г.
    Першы верш апублікаваў у 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»), Пісаў на рускай і беларускай мовах. У 1949 г. выдаў нарыс «Шлях рацыяналізатара». Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Друзья-товарніцм» (1954), «Новы настаўнік» (1974), «Проіцайте, любнмые» (1977), «Кібернетычная жонка» (1979), раманы «Проіцайте, любнмые» (1979), «После разлукн» (1981). Зрабіў літаратурны запіс кнігі М. Каралёва «Сыновья народа» (1955).
    Выдаў зборнікі вершаў «Сверстнмкн» (1950), «В путн» (1956), «Прязнанне» (1976).
    Выступаў і як драматург. Аўтар п’ес «Выбух» (з М. Алтуховым, 1959, пастаўлена ў 1958), «Второе знакомство» (1961, пастаўлена ў 1960), «Еслн любншь» («Прнзванне», 1963, пастаўлена ў 1962), «Моя дочь» (1966, пастаўлена ў 1965), «Друг млм враг» («Кровью скрепленная», 1967, пастаўлена ў 1966), «Месть Половннкнна» (пастаўлена ў 1968), «Москвнч408» (1971), тры апошнія п’есы ўвайшлі ў зборнік «Наследннкн» (1971). Напісаў кінааповесць «Наследннкн Матвея Марковнча» (1963) і сцэнарыі трох дакументальных фільмаў.
    Пераклаў на рускую мову раманы М. Паслядовіча «Святло над Ліпскам» (1950) і М. Зарэцкага «Вязьмо» (1965), а таксама паасобныя творы Я. Коласа, Э. Самуйлёнка, П. Галавача, М. Танка, П. Панчанкі, А. Бялевіча, У. Краўчанкі, Я. Скрыгана, I. Мележа і інш.
    Алесь ГАРУН
    Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі) нарадзіўся 11.3.1887 г. у фальварку Новы Двор (цяпер у межах Мінска) у сям’і чорнарабочага.
    Скончыў гарадское прыходскае вучылішча ў Мінску (1897), вучыўся ў рамесніцкім вучылішчы. 3 1902 г. працаваў сталяром у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску. У 1904 г. уступіў у партыю эсэраў і актыўна ўключыўся ў падпольную рэвалюцыйную дзейнасць. У 1907 г. арыштаваны і высланы на пасяленне ў Сібір, дзе займаўся сталярнай і цяслярнай працай. Ссылку адбываў у Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні. У 1914 г. працаваў на Лене вадалівам. 3 1915 г.— на залатых капальнях у Бадайбо, дзе сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю. Там быў абраны дэпутатам Савета Ленінскай золатапрамысловай акругі. У Мінск вярнуўся ў верасні 1917 г., у 1918 г., у час нямецкай акупацыі, рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У 1919 г., пасля захопу Мінска палякамі, стаў членам так званай Беларускай вайсковай камісіі. У 1920 г. цяжка хворы вывезены ў Кракаў.
    Памёр 28.7.1920 г.
    Пісаць вершы пачаў змалку. У друку дэбютаваў вершам «Маці-Беларусі» ў 1907 г. (газета «Наша ніва»), Вершы, апавяданні публікаваліся ў газетах «Наша ніва», «Беларус», «Вольная Беларусь», у калектыўных зборніках і календарах. Выйшаў зборнік паэзіі «Матчын дар» (1918, 1929, факсімільнае выданне ў 1988), у 1920 г.— зборнік «Жывыя казкі», куды ўвайшлі тры п’есы для дзіцячага тэатра: «Хлопчык у лесе» (ставілася ў Вільні ў 1921), «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або He ўсё тое no­pax, што ў пораху ляжыць». У Вільні асобным выданнем выйшла паэма «Мае коляды» (пад псеўданімам А. Сумны, 1920). Выступаў у друку і як публіцыст.
    Таццяна ГАРЭЛІКАВА
    Таццяна Іванаўна Гарэлікава нарадзілася 28.11. 1947 г. у вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Патапаўскай сярэдняй школы (1964) паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыла завочна ў 1970). 3 1968 г. працавала бібліятэкарам у Мінску, з 1972 г.— старшай піянерважатай, з 1975 г.— арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы Трасцянецкай, з 1976 г.— дырэктарам Раўкуцевіцкай сярэдняй школы, з 1978 г.— інспектарам Мінскага райана. 3 1979 г.— намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі, з 1980 г.— сакратар Мінскага райкома КПБ. 3 1985 г.— рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Член СП СССР з 1979 г.
    3 першым апавяданнем выступіла ў друку ў 1962 г. (газета «Піянер Беларусі»). Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Дзе лес шуміць» (1978), «Пры святле расстанняў» (1985).
    Максім ГАРЭЦКІ
    Максім Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся 18.2.1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка (у 1976 г. аб'яднана ў вёску Багацькаўка) Мсцілаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча (1913). Працаваў каморнікам у Літве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай ■ імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Усходняй Прусн. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылішча. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску, супрацоўнічаў у «йзвестнях Смоленского Совета», у газеце «Звязда», з рэдакцыяй якой у пачатку 1919 г. пераехаў у Вільню. Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай
    гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920—1921) і «Беларускія ведамасці» (1921 —1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму. У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага універсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР. У 1931 —1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. 3 верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР. Справа па абвінавачанні М. Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР. 7.2.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.
    Расстраляны 10.2.1938 г. у Вязьме.
    Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва». У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь», у 1919 г.— драматызаваную аповесць «Антон». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919), «Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» (1965), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966). Выпушчаны ў 1960 г.— «Выбранае», у 1973 г.— Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984—1986 гт.— Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г.— «Творы». ■