• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Памёр 17.3.1986 г.
    3 першым нарысам выступіў у 1933 г. (газета «Звязда»), Першае апавяданне апублікаваў у 1941 г. (газета «Звязда»), Асобнымі выданнямі выйшлі нарысы «Майстар конегадоўлі» (1939), «Герой Сацыялістычнай Працы Еўдакія
    Кухарава» (1948) і зборнік апавяданняў «Скарб зямлі» (1951).
    Аўтар шэрага навукова-папулярных і вучэбных фільмаў («Трактар «Беларусь», 1955; «Залатое дно», 1962; «Жывы канвеер», 1964; «Севазвароты на Беларусі», 1966 і інш.).
    Анатоль ВОЛЬНЫ
    Анатоль Вольны (Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй) нарадзіўся 2.12.1902 г. на станцыі Пухавічы Мінскай вобласці ў сям’і служачага.
    У 1911 г. паступіў у Ігуменскую гімназію. У 1920 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях з інтэрвентамі. Пасля дэмабілізацыі (1921) працаваў у ЦК ЛКСМБ і вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. 3 1923 г. уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а з 1928 г.— у «Полымя». 4.11.1936 г. арыштаваны. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны пасмяротна 3.12.1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Заслужаны дзеяч мастацтва БССР (1935).
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Камсамольская нота» (1924, з А. Александровічам), «Чарнакудрая радасць» (1926), «Табе» (1927).
    У 1925 г. выйшаў раман «Ваўчаняты» (у сааўтарстве з А. Александровічам і А. Дударом). Аўтар аповесцей «Два» (1925), «Антон Савіцкі» (1927, газета «Савецкая Беларусь»), «Зборнік фельетонаў» (1927) і кніга гумарэсак і фельетонаў «Суседзі» (1932) выйшлі пад псеўданімам «Алёша».
    Напісаў п’есы, драматызаваныя агітжарты («Калі дзяк гаворыць праўду», «Міколка», «У агранома» — 1924), камедыю «Ратуй, божа!» (з Р. Кобецам, 1932). Выступаў і як кінадраматург — па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы «Хвоі гамоняць» (з К. Дзяржавіным, 1929), «Гатэль «Савой» (1930), «У агні народжаная» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. У 1935 г. выйшла кінааповесць «Шасцідзесятая паралель».
    Артур ВОЛЬСКІ
    Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23.9.1924 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям’і пісьменніка.
    Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 г.— загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1962 г.— дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 г.— дырэктар Дома літаратара, з 1980 г.— літкансультант СП БССР. У 1981 —1984 гг.— старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1955 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» 'і іншымі медалямі.
    Першы літаратурны твор надрукаваўу 1937 г. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я — прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974 гт.
    Сумесна з П. Макалём напісаў п’есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958),
    «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У сааўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п’ес-казак «Сцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 г. на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі, яна з’явілася першай беларускай аперэтай для дзяцей), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).
    Перакладае з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, яўрэйскай, нямецкай моў.
    Віталь ВОЛЬСКІ
    Віталь Вольскі (Віталій Фрыдрыхавіч ЗэйдэльВольскі) нарадзіўся 5.9.1901 г. у горадзе Пецярбурзе (Расія) у сям’і служачага.
    3 1918 г. працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гасгіадаркі Петраграда. 3 1919 г.— у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. 3 1926 г.— старшы інспектар Галоўрэперткома БССР, у 1927 г. скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі імя У. I. Леніна. 3 1928 г.— старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 г.— дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г.— дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932—1936 гг. працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. 3 красавіка 1942 г. загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943 г.— у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948—1954 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1971).
    Памёр 22.8.1988 г.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 г. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Першая кніжка — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9—10 класаў (1948—1954).
    Аўтар п’ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм па сцэнарыю аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954)—усе яны ўключаны ў зборнік «П’есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакументальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965).
    Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «Лёс Дункана» (1978), «Дзеньдобры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
    Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму І.-В. Гётэ «Рэйнеке-Ліс» (1940), раманы В. Брэдэля «Выпрабаванне» (1937), М. Кульбака «Зельманцы» (1960).
    Мікола BOP AH АЎ
    Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) Воранаў нарадзіўся 13.12.1936 г. у вёсцы Віры Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    3 1952 г., скончыўшы Азяркоўскую сямігодку, працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955—1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. 3 1959 г. на журналісцкай рабоце — літсупрацоўнік суражскай раённай газеты «Кліч Ільіча», аршанскай газеты «Ленінскі прызыў», загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты «Ленінская іскра». Жыве ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. Член СП СССР з 1978 г.
    Першае апавяданне «Асінавае шула» надрукаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»), Выступае таксама з вершамі. Выдаў зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984) і раман «Маланка паліць жыта» (1990). У часопісе «Маладосць» надрукаваў аповесці «Завея» (1979) і «Вадалазы» (1981).
    Міхась ВЫШЫНСКІ
    Міхась (Міхаіл Антонавіч) Вышынскі нарадзіўся 27.1.1940 г. у горадзе Мінску ў сям’і настаўніка.	•
    Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання (1957) працаваў мулярам на будоўлях Мінска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1965), настаўнічаў на Брэстчыне і Міншчыне. У 1967—1968 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968—1969 гг.— рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман». У 1970— 1975 іт.— рэдактар вяшчання для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. Член СП СССР з 1970 г.
    Літаратурнай працай займаецца з 1959 г. (апублікаваў нарыс у газеце «Калгасная праў-
    да»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Вокны ўначы» (1969), «На павароце» (1973), «Крыніца, светлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом...» (апавяданні для дзяцей, 1981), «Людзі вясны» (нарысы, 1982).
    Анатоль ВЯЛЮГІН
    Анатоль Сцяпанавіч Вялюгін нарадзіўся 27.12. 1923 г. у весцы Машканы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і фельчара.
    У 1939—1940 іт., будучы студэнтам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». 3 верасня 1941 г. вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У 1942 г. прызваны ў Савецкую Армію, вучыўся ў Лугінскай авіяшколе, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце. У 1943 г. быў паранены, доўгі час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. У 1945— 1946 гг.— літсупрацоўнік у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1948 г. скончыў завочна Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. У 1946— 1984 гг. з невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1946 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (.1969).
    Друкуецца з 1934 г. Актыўна выступаць з вершамі пачаў з 1938 г. Аўтар кніжак паэзіі «Салют у Мінску» (1947), «Негарэльская арка» (1949), «На подступах» (1952), «На зоры займае» (1958), «Насцеж» (1960), «Вецер з Волгі» (1963, паэма), «Адрас любві» (1964, выбранае), «Вершы і балады» (1969), «Верасовы ўзятак» (1974), «Песня зялёнага дуба» (1989), зборнікаў вершаў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1973, 1984).