Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Узнагароджана медалём.
Літаратурнай працай займаецца з 1953 г. Пісала нарысы, артыкулы. У 1959 г. апублікавала першае апавяданне. Аўтар аповесцей для дзяцей і юнацтва «Маланка ўначы» (1963), «Малюнак на снезе» (1969), «Я еду на вярблюдзе» (1970), «Бывай, Грушаўка» (1979), «Юныя назаўсёды» (1983), «Крылы, або Адзін год з жьгцця Віталя Пятроўскага» (1987). У 1986 г. выйшла «Выбранае».
Іосіф ВАСІЛЕЎСКІ
Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі нарадзіўся 8.12. 1911 г. у горадзе Данецку (Украіна) у сям’і рабочага.
У 1922 г. з бацькамі пераехаў на Беларусь. Скончыў Аршанскія педагагічныя курсы (1928— 1930). Пасля заканчэння тэатральна-драматургічных курсаў у Мінску (1931) быў акцёрам БДТ-2 у Віцебску, літработнікам газеты «Ленінскі прызыў» у Оршы. У 1933 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У 1937—1952 гг. працаваў акцёрам у тэатрах Смаленска, Жытоміра, Днепрадзяржынска, Усць-Каменагорска, Разані, Іжэўска, Калугі. 3 1967 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны медалямі.
Першыя вершы былі надрукаваны на беларускай мове ў 1931 г. (часопіс «Маладняк»). 3 1935 г. піша на рускай мове. У Смаленску выйшлі кнігі паэзіі «В добрый час» (1954), «Родное раздолье» (1956), «Новь» (1959), «Авось да небось» (1960), «Лнрнка» (1961), «Трудный экзамен» (паэма, 1962), «Нас попробуй обгонн» (1963). У Маскве выйшлі нарыс «Оружмем сатнры» (1959), «От зорькн до зорькн» (1960), зборнікі вершаў «День за днем» (1963), «Свершенне» (1966), «Чнбнс» (1973), «Знмнее солнце» (1979), «Прнзадумалась река» (1982). У Мінску выдаў зборнік паэзіі «Пальмы п сосны» (1969), «Мой спутняк солнце» (выбраныя вершы, 1971), «Продолженне» (1981), «Река временл» (1989), кнігі для дзяцей «Птнчья тревога» (1968), «Днковнны» (1972), «Веселый поезд» (1977), «Безымянные острова» (1984), «Снежные лебедм» (1987).
Працуе як перакладчык з беларускай на рускую мову. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі зборнік песень «Хоры а капелла» (1968), зборнік вершаў М. Хведаровіча «Кленовый сок» (1972), казка А. Якімовіча «КовальВернндуб» (1974), «Мзвечной песнн голоса: Белорусская лмрнка» (1980).
Пятро ВАСІЛЕЎСКІ
Пятро (Пётр Савельевіч) Васілеўскі нарадзіўся 15.5.1922 г. у вёсцы Сямёнаўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Журавіцкай дзесяцігодкі (1940) быў прызваны ў Савецкую Армію. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях на Карэльскім фронце. 3 1942 г.— карэспандэнт армейскай газеты «Сталннскмй боец». Быў двойчы паранены. У 1944 г. дэмабілізаваны, з 1945 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Сталннская молодежь», у 1946 г. накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК К.ПБ. У 1947 г. паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (скончыў у 1953). У 1953—1988 г. працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». Член СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Піша на беларускай і рускай мовах. Першыя апавяданні апублікаваў у 1942 г. у вайсковых газетах. У 1956 г. выйшла першая кніга — аповесць «Новый день». Выйшлі кнігі «Первопуток» (1958), «Красота человеческая» (1980), «Вечные молодожены» (1987).
Працуе пераважна ў галіне драматургіі. Аўтар п’ес «Год дзевяцьсот семнаццаты» («Год здзяйсненняў», апубліквана і пастаўлена ў 1957), «Чалавек вярнуўся» (1961, пастаўлена ў 1959), «Любоў, Надзея, Вера...» (1962, пастаўлена ў 1960), «Странный дом» (апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Твой заўтрашні дзень» (пастаўлена ў 1967). У 1968 г. выйшаў зборнік п’ес «Твой заўтрашні дзень», у 1984 г.— «Образ жнзнн».
Як рэжысёр, сцэнарыст прымаў удзел у стварэнні мастацкіх і дакументальных кінафільмаў «Беларускі канцэрт», «Дзеці партызана», «Строгая жанчына», «Апавяданні аб юнацтве», «Палеская легенда», «Рагаты бастыён», «Выкрыццё», «Беларусь сёння», «Крокі ў заўтра», тэлефільма аб жыцці і творчасці Якуба Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш.
Міхась ВАСІЛЁК
Міхась Васілёк (Міхаіл Восіпавіч Касцевіч) нарадзіўся 14.11.1905 г. у вёсцы Баброўня Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і лесніка.
Сярэднюю адкукацыю атрымаў у 1921 г. у Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У 1922 г. вярнуўся на Гродзеншчыну. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 г. быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 г. уцёк з палону, дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1944— 1946), а пазней — у абласной газеце «Гродненская правда». Член СП СССР з 1945 г.
Памёр 3.9.1960 г.
У друку пачаў выступаць у 1926 г. у віленскіх выданнях. Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў забраны дэфензівай і знішчаны (1934) . У 1937 г. у Вільні выйшаў зборнік «3 сялянскіх ніў». У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).
Яўген ВАСІЛЁНАК
Яўген Пятровіч Васілёнак нарадзіўся 26.12. 1917 г. у горадзе Орше ў сям’і чыгуначніка.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934—1935 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у шклоўскай раённай газеце «Прамень камунізма», у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Барысава, Багушэўска, Оршы. У 1939 г. накіраваны на
журналісцкую працу на Далёкі Усход (працаваў у Хабараўску, Усурыйску, Уладзівастоку). У 1943—1945 гт.— у радах Савецкай Арміі, служыў у рэдакцыі дывізійнай газеты «Боец-патрнот», у 1945—1948 гг.— карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок» у Алма-Аце. 3 1948 г. жыў у Мінску — быў рэдактарам БелТА, карэспандэнтам газеты «Труд» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць». У 1958—1966 гг.— галоўны рэдактар часопіса «Неман». Член СП СССР з 1953 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 23.9.1973 г.
У друку спачатку апублікаваў вершы (1936), потым прозу (1939). Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Зялёныя агні» (1954), «Прызванне» (апавяданні і нарысы, 1956), «Выпад, ковы прыпынак» (1957), «Розныя дарогі» (1957), «Таццяна Ларына» (1964), «Вячэрняя размова» (1968), «Сімфонія са спагнаннем» (1969), «Забыты вензель» (1970), «На перагоне» (1973) і драма «Каралеўскі гамбіт» (1959). У 1977 г. выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах.
Пераклаў на беларускую мову аповесць 1. Пятрова «Нончына каханне» (1961), кнігу Л. Касіля «Пра жыццё зусім добрае» (1961), раманы С. Улуг-задэ «Абноўленая зямля» (1973) і А. Ірасека «Скалакі» (з М. Татурам, 1961), а таксама творы іншых пісьменнікаў.
Галіна ВАСЮКОВА
Галіна Георгіеўна Васюкова нарадзілася 21.3. 1927 г. у горадзе Барысаве Мінскай вобласці ў сям’і рабочага.
У 1944 г. была вывезена фашысцкімі акупантамі ў Германію, працавала там на фабрыцы ў мястэчку Альбендорф. У сакавіку 1945 г. ёй удалося ўцячы ў Чэхаславакію, дзе каля горада Упіцэ ўступіла ў атрад Супраціўлення. Вучылася ў Брэсцкім музычным вучылішчы (1949— 1951 гг.), у 1967 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1964 г.
Выступае ў друку з 1956 г. Піша на рускай
мове. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей для дзяцей «Про Наташу» (1957), «Старшяй брат» (1959), «Андрюшнны знакомые» (1964), «Разные нсторнм» (1966), «Куклоград» (вершы, Калінінград, 1970), «С Марннкой не яграю» (Калінінград, 1971), аповесцей «Ветер с полей» (1961, часопіс «Неман»), «Золотые росы» (1962), «Тревожные днп» (1983).
Ніна ВАТАЦЫ
Ніна Барысаўна Ватацы нарадзілася 14.5.1908 г. у горадзе Вендэні (цяпер горад Цэсіс, Латвія) у сям’і служачых.
Скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1930). У 1930— 1936 гг. і ў 1945—1990 гг. працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. I. Леніна на пасадах ад памочніка бібліятэкара да галоўнага бібліёграфа. 3 канца 1936 г. да 1941 г. была на бібліятэчнай рабоце ў Архангельску, ва Ульянаўску, мастаком — у Кіраве. У 1942— 1945 гг,— начальнік бібліятэкі эвакуацыйнага шпіталя (г. Мелекес Ульянаўскай вобласці). У 1946—1956 гг. выкладала па сумяшчальніцтве бібліяграфію на бібліятэчным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Член СП СССР з 1979 г.
Узнагароджана медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1963).
Выступае пераважна ў галіне бібліяграфіі і літаратуразнаўства. Першы артыкул апублікавала ў 1932 г. Склала бібліяграфіі «Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі» (за 1917— 1960 гг.— 1962; за 1961 — 1968 гг — 1971), «Беларускае савецкае літаратуразнаўства і крытыка. 1945—1963» (1964), «Беларуская савецкая драматургія. 1917—1965» (1967), рэкамендацыйны бібліяграфічны даведнік «Белорусская ллтература» (з М. Каваленка, Р. Сіпаковай, Масква, 1988), бібліяграфічныя даведнікі і памяткі пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, К. Крапівы, М. Лынькова, П. Глебкі, П. Труса, П. Пестрака, I. Шамякіна, П. Панчанкі і інш.
Аўтар бібліяграфічнага даведніка «Максім Багдановіч» (1961), альбома-выстаўкі (з А. Лойкам, 1968), шэрага артыкулаў, складальнік зборніка ўспамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра М. Багдановіча «Шлях паэта» (1975), працы «Максім Багдановіч: Паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры» (1977). Напісала брашуры «Лев Толстой н Белоруссмя» (з Н. Лапідусам, 1978), «Пушкнн н Белоруссня» (1979).
Аўтар кніг «Песня Максіма» (1981), «Шляхі» (1986).
Анатоль ВЕРАБЕЙ
Анатоль Леанідавіч Верабей нарадзіўся 10.8. 1950 г. у вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1972). Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР (1972—1974). Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974) — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977—1990). 3 1990 г.— дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1988 г.