• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Канстанцыя БУЙЛО
    Канстанцыя Буйло (Канстанцыя Антонаўна Калечыц) нарадзілася 14.1.1893 г. у горадзе Вільні ў сялянскай сям’і.
    У 1914 г. скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава».
    3 1923 г. жыла ў Маскве. Працавала на заводзе « Аграном» (1929— 1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934—1940), у 1940—1951 гг.— начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам. Член СП СССР з 1944 г.
    Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
    Памерла 4.6.1986 г.
    Дэбютавала вершамі ў 1909 г. (газета «Наша ніва»). Першую кнігу «Курганная кветка» (1914, Вільня, факсімільнае вьіданне ў 1989) адрэдагаваў Я. Купала. Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 TaMax (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984).
    Аўтар п’ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).
    Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.
    Сямён БУКЧЫН
    Сямён (Самуіл Уладзіміравіч) Букчын нарадзіўся 18.8.1941 г. у сяле Валаконаўка Валаконаўскага раёна Курскай вобласці (Расія) у сям’і ваеннаслужачага і настаўніцы.
    3 1949 г. жыве ў Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 імя А. П. Чэхава (1959) два гады працаваў фрэзероўшчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе. У 1961 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Служыў у Савецкай Арміі (1964—1967). Вучобу ва універсітэце працягваў завочна (скончыў у 1967). Быў на рэдактарскай працы на Бела-
    рускім тэлебачанні, у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1969—1985 гг.— адказны сакратар часопіса «Весці АН БССР». 3 1985 г.— старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1983 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Друкуецца з 1959 г. Піша на рускай мове. Пачынаў як журналіст у газеце «Зорька». 3 1966 г. выступае як крытык, літаратуразнавец, празаік. Аўтар кніг «Дорогой Антон Павловнч...: Очеркн о корреспондентах А. П. Чехова» (1973), «Судьба фельетоннста: Жнзнь н творчество Власа Дорошевнча» (1975), «К мечам рванулнсь нашм рукн: Документальные повестн» (1978, 2-е выданне, 1985), «Как жнть, Лев Нмколаевнч?..: Очеркн о белорусскнх корреспондентах Льва Толстого» (1979), «Последняй год Деннса Фонвнзнна» (1981), «Народ нздревле нам родной: Русскне пнсателн н Белоруссня» (1984).
    Склаў, падрыхтаваў тэксты і напісаў уступныя артыкулы да выданняў: «Пнсателн чеховской поры: Нзбранные пронзведення пнсателей 1880—1890-х годов: В 2 томах» (1982), «Сказкн н легенды» В. М. Дарашэвіча (1983); «Друзьям, отечеству, народу: Поэзяя декабрнстов» (1986), «Песнь о Беларусн: Стнхн русскмх советскнх поэтов» (1988).
    Галіна БУЛЫКА
    Галіна Аляксандраўна Булыка йарадзілася 6.12. 1960 г. у вёсцы Осава Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
    У 1966 г. сям’я пераехала ў Мінск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Мінскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрома СССР. У 1989 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Член СП СССР з 1987 г.
    3 вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 г. (часопіс «Бярозка»), Аўтар падборкі вершаў «Дзень нараджэння снежня» ў калектыўным зборніку «Сцяжына» (1983), зборніка паэзіі «Сінтэз» (1986).
    Генадзь БУРАЎКІН
    Генадзь Мікалаевіч Бураўкін нарадзіўся 28.8. 1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
    У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў стыльрэдактарам часопіса «Коммуннст Белоруссян», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1968—1972 гг.— карэспандэнт «Правды» па Беларускай ССР,у 1972—1978 гг.— галоўньі рэдактар часопіса «Маладосць». 3 1978 г.— старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. 3 1990 г.— пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР пры ААН. У складзе дэлегацыі БССР у 1976 г. удзельнічаў у рабоце XXXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980—1990). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1961 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалямі.
    Першыя вершы надрукаваў у 1952 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Майская просінь» (1960), «3 любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Выбраныя вершы» (1969), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Вершы пяці кніг» (1976), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), а таксама кніжак для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974), «Сінія арэлі» (1987). У 1986 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
    Напісаў кнігу прозы «Тры старонкі з легенды» (1971).
    Адзін з аўтараў (з У. Халіпам, Ф. Коневым) сцэнарыя двухсерыйнага фільма «Полымя» (1974), аўтар сцэнарыяў дакументальных філь-
    маў «Апаленая памяць» (1975) і «Падарожжа па Беларусі» (1976).	■
    Перакладае з рускай, украінскай, малдаўскай, балгарскай і іншых моў. Пераклаў на беларускую мову камедыю А. Хмеліка «Пузыркі» (пастаўлена ў 1966). У яго перакладзе асобным выданнем выйшла кніжка паэзіі Б. Алейніка «Заклінанне агню» (1979).
    Многія вершы пакладзены беларускімі кампазітарамі на музыку.
    Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) за высокі мастацкі ўзровень вершаў і адлюстраванне ў іх маладзёжнай тэматыкі і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу вершаў «Варта вернасці».
    Васіль БУРНОСАЎ
    % \
    Васіль Емяльянавіч Бурносаў нарадзіўся 18.8. 1914 г. у вёсцы Зелянькова Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1933—1934 гг. працаваў брыгадзірам, затым старшынёй калгаса «Новы свет» Бялыніцкага раёна. Быў токарам на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску (1939). Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на Заходнім фронце, быў цяжка паранены. 3 1942 г.— інструктар ЦК ВЛКСМ, з 1943 г,— намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена». Быў карэспандэнтам «Правды» па БССР (1944—1947). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, рэдакцыях часопіса «Полымя», «Коммуннст Белорусснн», газеты «Літаратура і мастацтва», у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва БДУ імя У. I. Леніна, старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1951 г.
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Памёр 19.7.1984 г.
    Літаратурна-крытычнай працай займаўся з 1947 г. Апублікаваў шэраг артыкулаў аб nap73
    тыйнасці і народнасці літаратуры, сацыялістычным рэалізме, аб творчасці Л. Талстога, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Горкага, У. Маякоўскага, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лынькова, А. Куляшова і іншых беларускіх пісьменнікаў.
    Іван БУРСАЎ
    Іван Цярэнцьевіч Бурсаў нарадзіўся 19.12. 1927 г. у горадзе Клімавічы Магілёўскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага.
    Працоўны шлях пачаў у 1945 г. счэпшчыкам вагонаў на Чэлябінскім металургічным заводзе. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе (1953—1957). У 1962 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман» (1962—1964). 3 1965 г. жыве ў Маскве. Член СП СССР з 1964 г.
    У друку выступае з 1953 г. Піша на рускай мове. У Маскве выдаў зборнікі вершаў «Блмзкяе звезды» (1960), «Лобжанка-речка» (1967), «Горсть» (1970), «Праздннк света» (1976), «Грамоталет» (1977), «Песочные часы» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986); у Мінску выдаў «Косая сажень» (1964), «Среда» (1972), «Грамота лет» (1977), «Помня о любвн» (1980), «Уста» (вершы, паэмы, 1984), «Колесо обозрення» (вершы, паэмы, 1988). Для дзяцей выйшлі кніжкі прозы, вершаў і казак «Едет лес» (1961), «Как Дед Мороз для зайчат постронл мост» (1963), «Как зверм к знме готовятся» (1966), «Матрешкяны сказкн» (1968), «Сказкн с прмсказкамн» (1968), «Веселые небылячкн» (1970), «Ванька-Встанька» (1973), «Страна Голубого Солнца» (1973), «Вы слыхалн?» (1975), «Сказкн, полные чудес» (1979), «Девяносто пять ежей» (1982), «Сорок сорок» (1988).
    Перакладае з беларускай і ўкраінскай моў на рускую. У яго перакладах асобнымі выданнямі выйшлі зборнікі паэзіі Р. Барадуліна «Целнноград» (1961), «Раскядач» (1969), «Кошкн в лукошке» (1985), Г. Бураўкіна «Голоса расстояннй» (1964), У. Караткевіча «Вечернне паруса» (1969), В. Зуёнка «Основа» (1972), «Молчанне травы» (паэма, 1987), А. Астрэйкі
    «Прнключенмя деда Мнхеда» (1974), Е. Лось «Песня твоей сестры» (1977), К. Цвіркі «Закон воды» (1978), Д. Бічэль-Загнетавай «Где ходят боснком» (1987) і інш.
    Барыс БУР'ЯН
    Барыс Іванавіч Бур’ян нарадзіўся 7.1.1924 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і чыгуначніка.
    Да вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінешмы. Скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры (1941). Са жніўня 1941 г. служыў у Савецкай Арміі — у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім фронце. 3 1946 г.— карэспандэнт БелТА, у 1947— 1951 гг.— стыльрэдактар газеты «Сталннская молодежь». Потым быў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, на Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 1952—1953 і з 1963 гг. супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», у 1953— 1962 гг. часопіса «Советская Отчнзна» («Неман»), У 1967—1985 гт.— загадчык аддзела тэатра, музыкі і кіно ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1950 г.