• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з тэатральных рэцэнзій. Піша на рускай і беларускай мовах. Выдаў тэатразнаўчы нарыс «На высоком взлете» (з I. Ліснеўскім, 1962), брашуру «Каму апладзіруё зала» (1972), зборнікі эсэ і артыкулаў «На театральных перекрестках» (з I. Ліснеўскім, 1967), «3 сёмага рада партэра» (1978), «Судьба чужая — как своя» (1982), «I толькі надпіс...» (1987). Выступае і як літаратурны крытык.
    Аўтар аповесцей «Первый снег» (1957), «У снней бухты» (1959), «Твоя повесть» (1959), «Вальс Грнбоедова» (1960), «Радужный перезвон» (1964), «Грозовые отголоскя» (выбранае, 1984).
    Напісаў п’есы «Зорка Венера» (з М. Алтуховым, 1961, пастаўлена ў 1967) і «Твой высокі поўдзень» (пастаўлена ў 1968). Стварыў шэраг
    сцэнарыяў для радыё, тэлебачання і дакументальнага кінематографа.
    3 беларускай мовы на рускую пераклаў асобныя творы К. Чорнага, М. Лынькова, Б. Мікуліча, А. Якімовіча, А. Васілевіч, У. Шахаўца, I. Грамовіча, Т. Хадкевіча, Я. Курто і інш.
    Мікола БУСЬКО
    Мікола (Мікалай Іосіфавіч) Бусько нарадзіўся 30.9.1940 г. у вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёна служыў у Савецкай Арміі (1959—1962). Скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці (1962) і выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага універсітэта мастацтваў (1967). Працаваў рабочым на лесагандлёвай базе (1963—1965), затым афарміцелем у Доме афіцэраў (1965— 1967), на мясакамбінаце (1967—1976), з 1976 г.— афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах. Член СП СССР з 1989 г.
    Першыя вершы апублікаваў у 1970 г. у раённым друку. Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986).
    Уладзімір БУТРАМЕЕЎ
    Уладзімір Пятровіч Бутрамееў нарадзіўся 20.3. 1953 г. у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
    У 1974 г. скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 г. скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 г. залічаны на Вышэйшыя літаратурныя
    курсы ў Маскве. Член СП СССР з 1987 г.
    У рэспубліканскім друку выступае з 1982 г. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Любнть н верять» (Масква, 1986), «Сдвнженье» (Масква, 1990), аповесці «Где праздннк, там н я, нлн Сказка-басня о том, как жнл, по свету броднл, умер н жнвым остался ловкнй мужнк Нестерка» (зборнік «Днн этого года», Масква, 1986).
    Напісаў п’есы «Ізноў Несцерка» (пастаўлена ў 1987), «Страсці па Аўдзею» (1990, пастаўлена ў 1989), аднаактоўку «Жнвнте надеждой» (1984). Адзін з аўтараў сцэнарыя тэлефільма «Наш сад» (з Я. Міцько, пастаўлены ў 1987).
    Васіль БЫКАЎ
    Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19.6. 1924 г. у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскага мастацкага вучылішча. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Са жніўня 1942 г.— курсант Саратаўскага пяхотнага вучылішча (скончыў у лістападзе 1943). Як камандзір узвода аўтаматчыкаў і ўзвода палкавой, затым армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю. Служыў на Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі (1947) працаваў мастаком у гродзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты «Гродненская правда». У 1949— 1955 гг. зноў служыў у Савецкай Арміі. У 1956— 1972 гг.— літсупрацоўнік, затым літкансультант газеты «Гродненская правда», у 1972—1978 гг.— сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР. 3 1978 г. жыве ў Мінску. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978— 1990), з 1989 г.— народны дэпутат СССР. У 1990 г. абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Ганаровы грама-
    дзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Член СП СССР з 1959 г.
    Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
    Народны пісьменнік БССР (1980).
    Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жураўліны крык» (1960), «Ход канём» (гумар, 1960), «Трэцяя ракета. Здрада» (1962), «Альпійская балада» (1964, па матывах аповесці пастаўлены ў 1967 г. балет на музыку Я. Глебава), «Адна ноч» (уключана аповесць «Пастка», 1965), «Аповесці» (1969), «Сотнікаў. Абеліск» (1972, па аповесці «Сотнікаў» пастаўлены ў 1977 г. кінафільм «Узыходжанне»), «Воўчая зграя» (1975, пастаўлена опера на музыку Г. Вагнера «Сцежкаю жыцця», 1980), «Аповесці і апавяданні» (1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1979), «Знак бяды» (1984, пастаўлены кінафільм у 1988), «У тумане» (уключаны таксама аповесці «Мёртвым не баліць» і «Аблава», 1989), «Дажыць да світання» (1990), рамана «Кар’ер» (1987). У 1974 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1980—1982 гт.— Збор твораў у 4 тамах (уключаны таксама аповесці «Круглянскі мост», «Праклятая вышыня», «Яго батальён»). Выдаў кнігу крытыкі «Праўдай адзінай» (1984).
    Працуе і ў галіне драматургіі кіно, тэатра. Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), 3-х серыйны тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» (1976), «Абеліск» (1977) і кароткаметражны фільм «Пастка» (1966). Аўтар п’есы «Рашэнне» (1972). На аснове аповесці «Сотнікаў» напісаў п’есу «Апошні шанц» (пастаўлена ў 1974), у 1979 г. пастаўлены спектакль «Пайсці і не вярнуцца». У маскоўскіх тэатрах пастаўлены яго п’есы: у 1976 — «Абеліск», у 1977 — «Скрыжаванне» (па матывах аповесцей «Сотнікаў» і «Круглянскі мост»).
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», Ленінскай прэміі (1986) за аповесць «Знак бяды».
    Лукаш БЭНДЭ
    Лукаш Апанасавіч Бэндэ нарадзіўся 1.11.1903 г. у вёсцы Шчакоцк Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі імя У. I. Леніна (1926). Спачатку працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, потым — у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, адначасова ў часопісе «Напагатове» і Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе і ў Ленінградскім тэатральным інстытуце, з 1935 г.— у Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом), загадваў кафедрай рускай літаратуры Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у войсках НКУС (Ленінград). 3 1946 г.— выкладчык у педагагічных і настаўніцкіх інстытутах Даўгаўпілса, Ленінграда, Выбарга, Жытоміра, рэдактар Ленінградскага аддзялення Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва. Член СП СССР з 1934 г.
    Памёр 23.12.1961 г.
    Друкавацца пачаў у 1925 г. Выступаў у галіне крытыкі і літаратуразнаўства. Аўтар кніг «Янка Купала: Крытычны нарыс» (1932), «Андрэй Александровіч» (1932), а таксама шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій у перыядычным друку. У 30-я гады склаў шэраг чытанак, хрэстаматый па беларускай літаратуры для школ.
    Ядвіга БЯГАНСКАЯ
    Ядвіга Іосіфаўна Бяганская нарадзілася 29.2. 1908 г. у горадзе Улан-Удэ (Бурація) у сям’і чыгуначніка.
    У 1922 г. з бацькамі вярнулася на Беларусь. У 1924 г. аселі на жыхарства ў Мінску. Скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Дзяржаўнага універсітэта (1930). Працавала выкладчыцай рускай і беларускай мовы і літаратуры ў школах Мінска. У лістападзе 1937 г. была арыштавана, асуджана на 10 год зняволення, адбывала тэрмін у калымскіх лагерах, дзе працавала на цяж-
    кіх работах да дня свайго вызвалення. У лістападзе 1947 г. ёй было дазволена жыць на Гомельшчыне. Толькі пасля рэабілітацыі (1954) атрымала магчымасць вярнуцца ў Мінск. У 1956—1964 іт. працавала старшым рэдактарам перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. Член СП СССР з 1957 г.
    Узнагароджана медалямі.
    Памерла 3.4.1992 г.
    У друку дэбютавала вершамі ў 1926 г. (часопіс «Малады араты»). Напісала для дзяцей кнігі аповесцей, апавяданняў «Далеко на Севере» (Магадан, 1954), «Жэнеў галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Кожны марыць стаць Калумбам» (1968), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1980), «Сланечнікі» (1980) «Ля самага сіняга мора» (1982), «Сонцу і ветру насустрач» (1988).
    Працавала ў галіне перакладу з польскай і славацкай моў на беларускую. 3 польскай пераклала аповесці Б. Ясенскага «Палю Парыж» (1932), Я. Корчака «Кароль Мацюсь Першы» (1970), Г. Бахляровай «Дом пад каштанамі» (1972), А. Богдая «Прыгоды маленькага Пінгвіна Пік-Пока» (1973), Э. Ажэшкі «Хам» (1975), Г. Паўшар-Кляноўскай «Нявыдуманыя гісторыі» (1976) і інш. Са славацкай — раманы М. Крно «Я вярнуся жывы» (1960), У. Мінача «Жывыя і мёртвыя» (1961), К. Ярунковай «Брат маўклівага ваўка» (1976), Я. Грушоўскага «Яношак» (1980) і інш.
    Змітрок БЯДУЛЯ
    Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23.4.1886 г. у вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і арандатара.
    Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г.
    з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Член СП СССР з 1934 г.