• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны медалём.
    Памёр 16.1.1966 г.
    У друку пачаў выступаць у 1913 г. з артыкуламі па гісторыі рускай класічнай літаратуры. Быў прадстаўніком культурна-гістарычнай школы ва ўсходнеславянскім літаратуразнаўстве. Аўтар артыкулаў пра М. Гогаля, М. Лермантава, 1. Тургенева і інш. У 20-я гады ў часопісах «Полымя», «Узвышша», у «Працах БДУ» змясціў шэраг артыкулаў па тэорыі літаратуры і пытаннях развіцця беларускай літаратуры, беларускага тэатра. Выдаў працы «Паэтыка Максіма Багдановіча» (Коўна, 1926), «Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай навукі аб літаратуры» (1927), «Паэмы Янкі Купалы (Сюжэтная пабудова і стыль)» (1927). Доктарская дысертацыя «Нсследованмя по нсторнм новой белорусской лнтературы» (ч. 1—3) не апублікавана, зберагаецца ў бібліятэцы Казанскага універсітэта імя У. I. Ульянава-Леніна.
    Марыя ВАЙЦЯШОНАК
    Марыя Антонаўна Вайцяшонак нарадзілася 3.5.1942 г. у горадзе Змяінагорску Алтайскага краю ў сям’і высланага з Беларусі польскага асадніка.
    Пасля смерці бацькоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава. Працавала на Мінскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. I. Леніна на філалагічным факультэце (скончыла ў 1972). Працавала ў школах вёсак Боркі, Роўбіцк Пружанскага раёна, Схоліна, Дунілавічы Пастаўскага раёна, у Мядзелі, выхавацелькай дзіцячага сада ў Мінску. 3 1974 г. на журналісцкай працы ў «Сельской газете», часопісах «Неман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1990 г.
    У друку выступае з 1959 г. Аўтар кнігі нарысаў «Сярод блізкіх людзей» (1988). Выступае таксама з апавяданнямі і казкамі.
    Феліксас ВАЙШНОРАС
    Феліксас Вайшнорас нарадзіўся 18.5.1897 г. у вёсцы Пілвішкіс Вілкавішскага раёна (Літва) у рабочай сям’і.
    Скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1925). У 1919 г.— сакратар Пілвішскага падрайкома КП Літвы. У 1921 —1923 гт. палітвязень каўнаскай турмы. 3 1923 г., пасля абмену палітвязнямі, жыў у СССР. Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў у Маскве і Смаленску. 3 1930 г. у Мінску — супрацоўнік, у 1934—1937 гг.— рэдактар газеты «Чырвоны араты» (на літоўскай мове). Быў сакратаром літоўскай секцыі СП БССР. У 1937 г. рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі. Рэабілітаваны ў 1956 г. У 1944— 1945 гг. служыў у Савецкай Арміі (16-я літоўская дывізія). 3 1945 г. жыў у Вільнюсе, працаваў у выдавецтве, грамадскіх таварыствах. Член СП СССР з 1934 г.
    Заслужаны дзеяч культуры Літоўскай ССР (1965).•
    Памёр 21.8.1972 г.
    Вершы пачаў пісаць у каўнаскай турме. У 1934 г. у Мінску выдаў на літоўскай мове зборнік паэзіі «Пад сцягам працы і барацьбы». Напісаў аўтабіяграфічную кнігу «Да светлага жыцця» (Вільнюс, 1960). Пераклаў на літоўскую мову (пад псеўданімам Ф. Садайніс) паэму Янкі Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы Якуба Коласа, Т. Кляшторнага, I. Харыка, рускіх і латышскіх пісьменнікаў.
    Лідзія ВАКУЛОЎСКАЯ
    Лідзія Аляксандраўна Вакулоўская нарадзілася 20.2.1926 г. у горадзе Шчорсе Чарнігаўскай вобласці (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага.
    Скончыла акцёрскі факультэт Кіеўскага тэатральнага інстытута імя Карпенкі-Карага (1952). 3 1954 г.— літсупрацоўнік раённай газеты «Сталннскяй путь» на Чукотцы, у 1958— 1965 гг.— абласной газеты «Калнннградская правда». 3 1966 г. жыла ў Мінску. Член СП СССР з 1963 г.
    Памерла 28.8.1991 г.
    Выступала ў друку з 1954 г. Пісала на рускай мове. Выйшлі асобнымі выданнямі нарыс «Первый снег» (Магадан, 1956), аповесці «Толнно лето» (Калінінград, 1960), «Свой след на земле» (Калінінград, 1961), «Пурга уходнт через суткн» (Магадан, 1963), «Сашка, моя знакомая» (Масква, 1964), «Последняя раднограмма» (Магадан, 1965), кнігі аповесцей, апавяданняў «200 кнлометров до суда» (Магадан, 1969), «Хозяйка Птнчьей скалы» (Магадан, 1971), «Улмца вдоль океана» (Масква, 1972), «Женіцнны» (1975), «Свадьбы» (Масква, 1979), «Путевка в Белую долнну» (1980), «Пнсьма любнмого человека:» (1982), «Вступленне в должность» (Масква, 1985), «Н снятся белые снега» (1986), «Рісторня одной любвк» (1988), «Сколько бы нм прншлось, буду ждать...» (1990). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Лушка» (пастаўлены ў 1964) і «Саша-Сашачка» (пастаўлены ў 1966).
    Эдуард ВАЛАСЕВІЧ
    Эдуард Станіслававіч Валасевіч нарадзіўся 12.3.1918 г. у горадзе Магілёве ў сям’і чыгуначніка.
    У 1935—1936 гг. працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). 3 1941 г. у Савецкай Арміі — спачатку ў 1-м камуністычным знішчальным батальёне пры ЦК КП Беларусі, потым — у дзеючай арміі на Бранскім, Заходнім франтах. Быў цяжка паранены (1943). 3 лістапада 1943 г. працаваў у Дзяржаўным архіве Аджарскай АССР (г. Батумі), з 1944 г. выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце. Загадваў аддзелам у абласной газеце «За Радзіму». У 1952 г. пераехаў у Мінск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі, у 1970—1974 гг. быў дырэктарам Беларускага аддзялення Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах СП СССР. Член СП СССР з 1950 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    У друку выступае з 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»), Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш — так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Казёл адпушчэння» (1968), «Туды і рак з кляшнёй» (1970), «Сур’ёзна і з усмешкай» (1973), «Палюсы» (байкі і санеты, 1977), «Рагаты анёл» (1978), «Кругавая парука» (1979), «Бегемот і іншыя» (1982), «Яечня на далоні» (1984), «Лірыка і сатыра: Выбранае» (1988), а таксама кніжак-баек для дзяцей «Камар-званар» (1959), «Байкі» (1960), «Горкі мёд» (1967), «Спех — курам на смех» (1982), казкі ў вершах «Дняпроўскія чарадзеі» (1963, 1988).
    Камедыі, скетчы выйшлі ў зборніках «Свет клінам не сышоўся» (1958) і «3 хворай галавы на здаровую» (1961).
    Пётр ВАЛКАДАЕЎ
    Пётр Іванавіч Валкадаеў нарадзіўся 22.11.1911 г. у вёсцы Кажамякі Кінель-Чаркаскага раёна Куйбышаўскай вобл. (Расія) у сялянскай сям’і.
    У 1929 г. стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркаску. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізійнай газеты «Новый путь». У 1941 г. удзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942—1944 гг.— у партызанскім атрадзе № 122 на Магілёўшчыне. Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газет «Советская Белоруссяя», «Настаўніцкая газета», «Сталннская молодежь», карэспандэнтам «Лнтературной газеты». Член СП СССР з 1949 г.
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Памёр 4.11.1973 г.
    Пісаў на рускай мове. Першы верш надрукаваў у 1934 г. (часопіс «Волжская новь»). Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая прмстань» (1960), «Лявень» (1967), «Далекме сполохн» (1981), кнігі нарысаў «Строятелм» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Понскн квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркнны рапорты» (1958) і аповесці «Чей мальчншка?» (1961).
    Адольф ВАРАНОВІЧ
    Адольф Усцінавіч Варановіч нарадзіўся 15.6. 1940 г. у вёсцы Мікольцы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Мядзельскай сярэдняй школы (1957) паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча (скончыўу 1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчьікам. 3 1989 г.— член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэта
    БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Член СП СССР з 1979 г.
    Першыя апавяданні апублікаваў у 1970 г. (штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»), Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986).
    Алена ВАСІЛЕВІЧ
    Алена Сямёнаўна Васілевіч нарадзілася 22.12. 1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і ляснога аб’ездчыка.
    Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946—1950). 3 1950 г.— загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972—1980 гг.— загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981 —1983 іт.— загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1947 г.
    У знагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).
    Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 г. (часопіс «Беларусь»). Выйшлі кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977), аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), цыкл аповесцей «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Новы свет» (1970), «Пачакай, затрымайся...»
    (1970), якія склалі тэтралогію «Пачакай, затрымайся...» (1972). Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988). Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982—1983).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...».
    Галіна ВАСІЛЕЎСКАЯ
    Галіна Ануфрыеўна Васілеўская нарадзілася 15.1.1927 г. у гарадскім пасёлку Клічаў Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага.
    3 1932 г. жыве ў Мінску. У 1945 г. здала экстэрнам экзамены за дзесяцігодку. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1950). Працавала радыёжурналістам, літсупрацоўнікам часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі». У 1959—1977 гг.— рэдактар аддзела часопіса «Работніца і сялянка». 3 1977 г.— рэдактар аддзела нарыса, з 1979 г.— адказны сакратар часопіса «Полымя». У 1982—1988 гг.— дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1970 г.