• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    У друку выступае з 1967 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Таемнасць агню» (1984) і «Споведзь бяссоннай душы» (1989).
    Уладзіслаў ГАЛУБОК
    Уладзіслаў Галубок (Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб) нарадзіўся 15.5.1882 г. на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
    Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, здаў экстэрнам экзамены за курс Мінскага гарадскога вучылішча (1906), скончыў у Мінску мастацкія курсы. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім
    дэпо. У 1917—1920 гг.— акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. 3 1920 да 1922 г.— загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. У 1920 г. стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка», а ў 1932 г. атрымаў назву БДТ-3. У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 26.8.1957 г. Вярхоўным судом БССР. Член СП СССР з 1934 г.
    Народны артыст БССР (1928). Расстраляны 28.9.1937 г.
    У 1906 г. пачаў выступаць у перыядычным друку як паэт і празаік. Выдаў зборнік «Апавяданні» (Пецярбург, 1913). 3 1917 г. выступаў як драматург. Напісаў каля 40 п’ес. «Апошняе спатканне» (Вільня, 1919, пастаўлена ў 1917), «Пісаравы імяніны» (1927, пастаўлена ў 1917), «Бязвінная кроў» (пастаўлена ў 1918), «Залёты дзяка» (пастаўлена ў 1918), «Бязродны» (пастаўлена ў 1919), «Суд» (Вільня, 1924, пастаўлена ў 1920), «Душагубы» (пастаўлена ў 1921), «Ганка» (1929, пастаўлена ў 1920), «Пан Сурынта» (1930, пастаўлена ў 1923), «Плытагоны» (пастаўлена ў 1923), «Фанатык» (пастаўлена ў 1922), «Пінская мадонна» (пастаўлена ў 1927), «Белы вянок» (1929, пастаўлена ў 1921), «Ветрагоны» (1930, пастаўлена ў 1919), «Краб» (1930, пастаўлена ў 1927), «Белая зброя» (1933, пастаўлена пад назвай «Рыкашэт» у 1935), «Ліпавічок» (1962) і інш. У 1968 г. выйшаў зборнік «ГГесы», у 1982 г.— «Творы». Аўтар публіцыстычных і тэатразнаўчых артыкулаў. Вядомы як мастак-дэкаратар і пейзажыст.
    Навум ГАЛЫІЯРОВІЧ
    Навум Якаўлевіч Гальпяровіч нарадзіўся 14.1. 1948 г. у горадзе Полацку ў сям’і рабочага.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966—1967), у полацкай аб’яднанай газеце «Сцяг камунізму» (1967—1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1979 г. скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1977—1980 гг.— рэдактар радыёвяшчання
    вытворчага аб’яднання «Палімір» у Наваполацку, у 1980—1981 гг.— супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Хнмнк», з 1981 г.— уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці. Член СП СССР з 1990 г.
    Першы верш надрукаваў у гарадской газеце Наваполацка «Хнмнк» у 1967 г. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). У 1990 г. выйшаў зборнік вершаў «Брама».
    Выступае таксама з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.
    Мікола ГАМОЛКA
    Мікола (Мікалай Іванавіч) Гамолка нарадзіўся 11.3.1922 г. у вёсцы Брынёў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1939—1940, завочна ў 1948—1952). У 1940—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1947 г. паступіў на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР, у 1948—1949 гг.— літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1949 г. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», у 1951—1962 гт.— адказны сакратар часопіса «Бярозка». 3 1967 г.— адказны сакратар Камісіі па Дзяржаўных прэміях БССР пры Савеце Міністраў рэспублікі. У 1970—1980 гг. і ў 1982—1986 гг.— літкансультант СП БССР, у 1980—1982 гг.— дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1946 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 3.05.1992 г.
    Першыя вершы надрукаваў у 1937 г. (бабруйская газета «Камуніст»), Аўтар зборнікаў вершаў «Зварот шчасця» (1946) і «Б’юць куранты» (1950). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Працаваў пераважна ў жанры прозы. Выйшлі аповесці для дзяцей «Лета ў Калінаўцы» (1950, дапоўненае выданне ў 1956), «Добры дзень, школа!» (1953), «За вялікую трасу» (часопіс «Полымя», 1954), а таксама раман «Шосты акіян» (1959), аповесці «Лясная крэпасць»
    (1980), «Сокалы-сакаляняты» (1987), «Партызанскія сёстры» (1989), зборнік апавяданняў «Шлях адкрыты» (1960). На рускай мове выдаў аповесць-хроніку «Девушка шла по войне» (1972). У 1982—1983 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
    Напісаў п’есу «Бітва ў космасе» (пастаўлена ў 1963).
    Пераклаў на беларускую мову п’есу-казку Я. Шварца «Чырвоная шапачка» (пастаўлена ў 1967).
    Васіль ГАРБАЦЭВІЧ
    Васіль Савіч Гарбацэвіч нарадзіўся 19.4.1893 г. у вёсцы Дукарка (цяпер увайшла ў склад вёскі Дукора) Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1913 г. скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме (1924— 1929). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняка». У 1932 г. скончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў з перапынкамі ў вёсцы Дукора на Міншчыне (1933—1957). Член СП СССР з 1981 г.
    Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
    Заслужаны настаўнік БССР (1947).
    Памёр 17.9.1985.
    Вядомы як драматург. Аўтар п’ес «Вяселле» (пастаўлена ў 1921), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (апублікавана і пастаўлена ў 1923, асобнае выданне ў 1959), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927), «ІІесні нашых дзён» (1930). У 1983 г. выйшаў зборнік п’ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з М. Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).
    Вісарыён ГАРБУК
    Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук нарадзіўся 24.11. 1913 г. у вёсцы Шкілякі Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1933 г. скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум. Выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Дварэцкай няпоўнай сярэдняй школе (1933—1935), адначасова вучьіўся завочна на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута імя М. Горкага. У 1935 г. перайшоў на стацыянарнае аддзяленне інстытута. У красавіку 1936 г. рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на Калыме. Вярнуўся на Беларусь у 1940 г. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1961 г. 3 1940 г.— настаўнік і загадчык навучальнай часткі Мехаўскай сярэдняй школы на Віцебшчыне (1940—1941). У ліпені 1941 г. прызваны ў армію. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваленні Беларусі, Польшчы, узяцці Берліна. У 1946 г. цяжка захварэў на поліартрыт і быў прыкаваны да ложка. Жыў у Пяцігорску. Член СП СССР з 1963 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Заслужаны работнік культуры БССР (1979). Памёр 8.8.1986 г.
    Пісаць пачаў у шпіталі. У 1957 г. надрукаваў першае апавяданне. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг прозы «Не шукаю спакою» (1963), «Лнцо в полоску» (1967, па аднайменным апавяданні ў 1971 г. пастаўлены тэлефільм). Для дзяцей выйшлі кнігі «Танюшкнны рассказы» (Стаўрапаль, 1964), «Алачказабывалачка» (1964), «На маім акне. Таніны апавяданні» (1966), «Незнарок і знарок» (1969), «Такіх кветак не бывае» (1971), «Хто такія мы» (1973), «Мышкн й.Мншкн» (Стаўрапаль, 1974), «Са мной здарылася неверагоднае» (1977). Пераклаў і апрацаваў для дзяцей казкі народаў Паўночнага Каўказа «Напітак волатаў» (1969). У 1983 г. выйшла кніга выбраных твораў «Горад без папугайчыкаў».
    Віктар ГАРДЗЕЙ
    Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19.8. 1946 г. у вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у калгасе, а ў 1965— 1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». 3 1966 г.— у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара). 3 пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 г.— старшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ імя У. I. Леніна (1984). Член СП СССР з 1979 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Літаратурную працу пачаў у 1963 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988) і кніжак вершаў для дзяцей «Чырвоны грабеньчык» (1976), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989).
    Выдаў кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984) і «Карані вечнага дрэва» (1988).
    Аляксей ГАРДЗІЦКІ
    Аляксей Кузьміч Гардзіцкі нарадзіўся 2.5. 1934 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Брэста) Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў аддзяленне беларусхай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна (1956). Быў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, на камсамольскай працы, журналістам на Брэстчыне. У 1959—1962 гг.— аспірант, у 1962—1966 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па
    друку. 3 1972 г.— літкансультант СП БССР. Член СП СССР 1970 г.
    3 рэцэнзіямі і артыкуламі пачаў выступаць у 1953 г. (брэсцкая абласная газета «Заря»), Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв’ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступае і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў.
    Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічнага даведніка «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981).
    Алесь ГАРОДНЯ
    Алесь Гародня (Аляксандр Эраставіч Функ) нарадзіўся ў горадзе Пярмі (Расія) у 1899 г. у сям’і чыноўніка.
    Часта з бацькамі наведваў Пружаншчыну, дзе былі дзедаў і матчын маёнткі. Рэвалюцыю 1917 г. сустрэў у Фінляндыі. Далучыўся трывала да беларускай культуры ў Маскве, куды пераехаў у 1917 г. на вучобу. Там стаў членам маскоўскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Быў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь». У 1930 г. арыштаваны, у 1931 г. асуджаны да зняволення. У 1942 г. зноў яму інкрымініравана справа і Самаркандскі абласны суд прыгаварыў яго да вышэйшай меры пакарання, якая была заменена на 10 год зняволення.