Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі  Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка

Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі

Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 611с.
Мінск, Нью Йорк 2001
124.28 МБ
БЕЛАРУСКІЯ СЛОЎНІКІ й ЭНЦЫКЛЯПЭДЫІ
Вітаўт КІПЕЛЬ і Зьміцер САЎКА
НЬЮ ЁРК □ БЕЛАРУСКІЯ СЛОЎНІКІ й ЭНЦЫКЛЯПЭДЫІ □ МЕНСК
BELARUSAN DICTIONARIES & ENCYCLOPEDIAS
BIBLIOGRAPHY
Compiled by
VlTAUT KIPEL and ZMICIER SAUKA
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
NEW YORK — MIENSK
БЕЛАРУСКІЯ СЛОўНІКІ й ЭНЦЫКЛЯПЭДЫІ
БІБЛІЯГРАФІЯ
Складальнікі
Вітаўт КІПЕЛЬ і Зьміцер САўКА
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТуТ НАВуКІ й МАСТАЦТВА НЬЮ ЁРК —МЕНСК
Над кнігаю працавалі
др. Вітаўт Кіпель — картатэка, навуковая рэдактура
Зьміцер Саўка —картатэка, сьпіс скаротаў, паказьнікі, кампутарная апрацоўка, навуковая рэдактура, тэхнічная рэдактура, макет мгр. Ілона Ўрбановіч-Саўка—кампутарная апрацоўка, рэдактура Натальля Кучмель — карэктура
Belarusan Dictionaries and Encyclopedias.
Bibliographic series #5.
Library of Congress Catalog Number 2001 130663
© Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка.
ЗЬМЕСТ
Вітаўт КіПЕЛЬ. 40 гадоў бібліяграфічнага зьбіраньня (vii—viii) Зьміцер СлўКА. Асноўныя заўвагі для карыстальнікаў (іх—xxvi) Скароты й умоўныя знакі (xxvii—xxxviii)
КАТАЛЁГІ
I.	КАТАЛЁГ ВЫДАНЬНЯЎI ПўБЛІКАЦЫЯў (1^42)
II.	КАТАЛЁГ РўКАПІСАў I КАРТАТЭКАў (443—464)
III.	КАТАЛЁГ ЭЛЕКТРОННЫХ СЛОўНіКАў (465—466)
ПАКАЗЬНІКІ
А.	ПАКАЗЬНІК ПАВОДЛЕ ТЫПУ СЛОўНІКА (467—474)
В.	ТЭМАТЫЧНЫ ПАКАЗЬНІК (475—489)
С.	МОўНЫ ПАКАЗЬНІК (490—495)
D.	АСАБОВЫ ПАКАЗЬНІК (496—536)
Е.	ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗЬНІК (537—553)
F.	Паказьнік паводле МЕСЦА выданьня (554—558)
G.	Паказьнік паводле ГОДУ выданьня (559—568)
Складальнікі выказваюць шчырую падзяку за дапамогу пры зборы матэрыялу й каштоўныя заўвагі
У с т а н о в ы:
Аддзелу Камплектаваньня Фундамэнтальнае Бібліятэкі Нацыяналыіае Акадэміі Навук Беларусі ў асобах загадчыцы спн. Аксаны СіКОРСКАЙ і супрацоўніцы спн. Галіны ЯКШОНАК Беларускаму Аддзелу Нацыянальнае Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь у асобе загадчыцы спн. Людмілы РАБОК Беларускаму Дзяржаўнаму Архіву-Музэю Літаратуры й Мастацтва ў асобах дырэктара спн. Ганны ЗАПАРТЫКІ й супрацоўніцы спн. Тацяны КЕКЕЛЕВАЙ
Тэрміналягічнай Камісіі Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны ў асобах старшыні Камісіі праф. Генадзя ЦыхуНА й супрацоўніка Камісіі сп. Аляксея ГлушКА
А с о б ы:
сп. Уладзімеру ДЗЮБу спн. Надзеі Злпруднік др Янку ЗАПРудніку сп. Генадзю КЕСЬНЕРУ канд. нав. Уладзімеру
Куліковічу
мгр Зоры КіПЕЛЬ
канд. нав. Івану ЛучыцуФЕДАРЦУ
канд. нав. Ігару МАРЗАЛЮКу сп. Тэльману МАСЬЛЮКОву
сп. Віктару Мухіну-Корвуту спн. Аляксандры РАКАВАЙ сп. Віктару РАМАНЦОВу сп. Вітаўту Рудніку спн. Алене СіВАКОВАЙ спн. Людцы СіЛЬНОВАЙ спн. Валянціне ТРЫГўБОВІЧ СПН. Ірыне ХМЯЛЕўСКАЙ сп. Антону ШуКЕЛОЙЦЮ мгр Лявону ЮРЭВІчу
40 гадоў бібліяграфічнага зьбграньня
Мне ў жыцьці пайшло так, што давялося ранавата пачаць вывучаць чужыя мовы. Першаю зь іх стала расейская: камуністы выслалі нашую сям’ю зь Беларусі ў Расею. Пазьней ваенная завіруха прывяла ў Нямеччыну, дзе мусіў вывучыйь нямецкую. Вышэйшую асьвету здабываў у Бэльгіі у мове францускай, a жыцьцё й працоўная дзейнасьць праходзілі ў ангельскамоўным асяродзьдзі.
Гэтак на працягу ўсяго жыцьцёвага шляху заўсёды неразлучнымі кампаньёнамі праз годы й краіны былі СЛОўНіК ды ЭНЦЫКЛЯПЭДЫЯ. Счоўнік быў ня толькі ўводным даведнікам у іншую мову й культуру, але й сродкам паглыбленьня свайго разуменьня беларускае мовы! Бо кожны раз, калі я знаёміўся з тым ці іншым словам чужое мовы, у галаве шукаўся беларускі эквівалент, замацоўваліся беларускія паралелі, асацыяцыі. Сьведчу: для мяне слоўнік быў Вялікаю Кнігаю.
Напрыканцы 1950-х гадоў, каб быць прафэсійна зьвязаным зь беларусістыкаю, зь Беларускаю Справаю (ведаю: так было наканавана!), я зьмяніў асноўны занятак: пакінуўшы геалёгію, стаў бібліятэкарам, для чаго скончыў бібліятэчны факультэт амэрыканскага ўнівэрсытэту. Адным зь першых маіх заданьняў у новай прафэсіі была дапамога ў складаньні бібліяграфіі слоўнікаў славянскіх моваў’.
Якраз тады мне й прыйшла думка скласьці шырэйшую картатэку беларускіх слоўнікаў.
Спрыяла збору лексыкаграфічнай літаратуры й апрыёрнае ўяўленьне, якое панавала ў заходнім славістычным сьвеце, што слоўнікавае (а пагатоў энцыкляпэдычнае) літаратуры на
’ A Bibliography of Slavic Dictionaries / The New York Public Library. NY., 1959-1962.
беларускай аснове амаль не існуе. Русафільства, характэрнае для значнай часткі навуковае грамадзкасьці Захаду, стала прычынаю таго, што славістыка й наагул навуковая цікавасьць да ўсходняй Эўропы нярэдка абмяжоўвалася русістыкаю, а ў лінгвістыцы расейскаю моваю. Нават існаваньне вялікіх славянскіх дыяспараў (польскай, украінскай ды інш.) істотна не мяняла становішча.
Таму пры сутыкненьні з багатымі радовішчамі лексычнага матэрыялу ўзмацнялася-выкрышталізоўвалася пераконаньне: на квантытатыўнай базе паказаць, пгго беларускае слоўніцтва рознабакова, шматгранна разьвітае. Рэсурсы беларускага слоўніцтва закумуляваныя ў народнай мове, ідыяматыцы, у гістарычным справаводзтве, у немалых тэрміналягічных зборах гэта гарант нашага існаваньня як сувэрэннае нацыі.
Вось з гэткіх інтэнцыяў і ўзьнікла жаданьне давесьці, што беларусы маюць пэўныя дасягненьні ў слоўніптве! Гэтак паўстала й папаўнялася на працягу 1960-1990-х гадоў зыходная картатэка (прыблізна паўтысячы картак), што сталася асноваю для гэтай бібліяграфічнай працы.
3 пачатку 1990-х мы, прадстаўнікі дыяспары, атрымалі магчымасьць наведваць Бацькаўшчыну. Мне выпала пазнаёміцца з маладым беларускім моваведам Зьмітром Саўкам, які таксама актыўна займаўся беларускай лексыкай бібліяграфічнай дзейнасьцю. У ягоныя рукі я й перадаў картатэку. У 1997-2002 гадох ён працягнуў зьбіраньне матэрыялаў, выканаў тэхнічнае апрацаваньне сабраных матэрыялаў і падрыхтаваў выданьне да друку.
Гэтая кніга сталася вынікам нашае супрацы.
Вітаўт Кіпель
АСНОўНЫЯ ЗАўВАГІ
ДЛЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
1.	Мэта складаньня бібліяграфіі
Гэтая бібліяграфічная праца — першая спроба складаньня бібліяграфіі беларускіх слоўнікаў (у тым ліку й энцыкляпэдычных) без тэматычнага, часавага, прасторавага ці якога іншага абмежаваньня1. Папярэднія бібліяграфічныя працы ня ставілі перад сабою такой задачы, таму або адлюстроўваюць толькі адзін сэгмэнт акрэсьленай намі сукупнасьці крыніцаў2, або акумулююць матэрыял са значна шырэйшага абсягу3, што, зразу-
1 Складальнікі буйных бібліяірафічных працаў, прысьвечаных адмыслова беларускаму мовазнаўству, — як найранейшага, унівэрсытэцкаакадэмічнага («Бібліяграфічны ўказальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству». Мн., 1960), гэтак і пазьнейшых, трох акадэмічных, выданьняў («Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны ўказальнік». [Вып. 1.] (1825—1965). Мн„ 1967; Вып. 2. (1966—1975). Мн„ 1980; Вып. 3. (1976— 1985). Мн., 1993) — з розных, у тым ліку пазанавуковых, ідэалягічных прычынаў істотна абмяжоўвачі абсягі пошукаў нават на акрэсьленым імі самімі полі, што, без сумневу, адмоўна адбілася на паўнаце збораў: у бібліяграфіі ня трапілі дзясяткі даволі даступных слоўнікаў. «Указальнік уключае кнігі на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах, [...] матэрыялы з усесаюзных, рэспубліканскіх, а ў асобных выпадках з абласных газет у сучасных межах СССР (выключэнне складаюць маіэрыялы, напр., надрукаваныя ў чэшскім часопісе "Slavia" на ўсходнеславянскіх мовах). [...] He ўвайпілі ва указальнік стабільныя падручнікі дая пачатковых і сярэдніх школ, метадьгчныя дапаможнікі да іх, праграмы для сярэдніх навучальных устаноў» (Беларускае мовазнаўсгва. [Вьш. 1.] С. 3).
2 Напр. «Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні); 1918—1998 гг.: Бібліяграфічны даведнік» (Мн., 2000).
3 Напр., «Словарм, нзданные в СССР: Бмблнографмческмй указатель: 1918—1962» (М., 1966); «Bibliography of International Scientific and Techni­
мела, зьніжае рэпрэзэнтатьгўнасьць бібліяграфічнага збору ў канкрэтнай сфэры4.
Пэўная няўвага да лексыкаграфічных твораў з боку бібліёграфаў (сьведчаньнем чаго ёсьць той факт, што бібліяграфія беларускіх слоўнікаў зьявілася толькі цяпер), з аднаго боку, ускладніла нам працу, з другога — маем надзею — надала ёй большае вартасьці.
[По] языку еіце предстонт огромная задача составлення полного словаря белорусского языка. [...] Само собой понятно, что н сугцествуюгцне словарм должны быть поглоіцены полным белорусскмм словарем5.
Сёньня, праз 80 гадоў пасьля таго, як былі напісаныя гэтыя радкі, — заданьне, сфармуляванае Я. Карскім, — складаньне поўнага слоўніка — застаецца актуальным. Праўда, тэрмін поўны слоўнік не зусім адпавядае сучаснаму стану й, галоўнае, характару лексыкаграфічнае працы з жывою мовай. Больш дакладным на сёньняшнім этапе бьгў бы панятак унівэрсальная электронная база, што, аднак, не мяняе сутнасьці заданьня.
Спадзеючыся, што гэтая праца можа прэтэндаваць на тое, каб уважацца за самакаштоўную навуковую крыніцу, мы таксама бачым у ёй і падмурак для выкананьня аднаго з найважнейшых заданьняў беларускага мовазнаўства — пабудовы ўнівэрсальнае электроннае базы беларускае мовы, якая дасьць шырокі й трывалы грунт для стварэньня слоўнікаў разнастайнае тэматыкі й прызначэньня.
cal Dictionaries / UNESCO» (5th ed. Paris, 1969); «International Bibliogra­phy of Dictionaries» (5th ed. NY., 1972); Annie M. Brewer. «Dictionaries, Encyclopedias, and other word-related books» (3rd ed. Detroit, 1983); Anna De Miller. «Linguistics: A Guide to the Reference Literature» (Englewood, Colorado, USA, 2000).
4Гэтак, прыкладам, y 1-м выпуску «Беларускага мовазнаўства» на 120 нумараваных пазыцыяў (80 у разьдзеле «Дыялектапогія» й 30 у разьдзеле «Сучасная беларуская літаратурная мова») толькі 59 пазыцыяў рэпрэзэнтуюць слоўнікі (42 і 17 адпаведна), астатнія пазыцыі — працы, прысьвечаныя праблемам лексыкаграфіі.
5 Акад. Е. Ф. Карскмй. Что предстогіт сделать по белорусскому языку м лмтературе // Вестніік Народного коммссармата просвеідешія. 1921. №1.0 28.
2.	Аб'ект бібліяграфічнага апісаньня
У якасьці аб'екту бібліяграфічнага апісаньня складальнікі абралі СЛОўНіКі й ЭНЦЫКЛЯПЭДЫІ. Неспэцыяліста можа зьдзівіць факт аб'яднаньня ў межах аднае бібліяграфіі такіх, здавалася б, розных тыпаў тэкстаў.
§2.1	. Слоўнік vs энцыкляпэдыя. Др. Вітаўт Кіпель —• прафэсійны бібліятэказнавец (ён шмат гадоў працаваў на кіраўнічых пасадах у Нью Ёрскай Публічнай Бібліятэцы), — задумляючы гэтую працу, узараваўся на англа-саксонскую (брытанска-амэрыканскую) бібліяграфічную традыцыю, у якой тэрмін dictionary не вычэрпваецца значэньнем 'слоўнік', — гэта ня толькі лінгвістычны, але й энцыкляпэдычны даведнік, тэрмін dictionary ў шырокім значэньні сынанімічны тэрміну reference book. Іншымі словамі, панятак dictionaries улучае ў сябе й слоўнікі, і энцыкляпэдыі. Сапраўды, такі падыход да акрэсьленьня слоўніка мае свае аб'ектыўныя падставы.