Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі  Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка

Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі

Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 611с.
Мінск, Нью Йорк 2001
124.28 МБ
8)	мастак, падаецца толькі пры апісаньні ілюстраваных слоўнікаў;
9)	месца выданьня (зазвычай горад);
10)	выдавецтва. У даўнейіпых выданьнях замест выдавецтва (тады такой інстытуцыі папросту не існавала) падаюцца іншыя ўстановы, якія пазначаюцца на тытуле ў адпаведным месцы (у нізе с іаронкі, звычайна перад годам выданьня), — прыкладам, імя выдаўца, назва друкарні ці кнігарні й г. д.;
11)	год выданьня;
12)	колькасьць старонак. Калі лічба падаецца лацінскімі літарамі, то для лягчэйшага ўспрыманьня лікі ад 40 і болын дублююцца ў прастакутных дужках арабскімі лічбамі, напр.: LXXXII [82], Пры апісаньні слоўнікаў, зьмешчаных у газэтных выданьнях, нумары старонак не падаюцца. Пры пазначэньні колькасьці старонак у выданьні мы кіраваліся тым меркаваньнем, што ў лік старонак не ўваходзяць канцавыя старонкі, не прысьвечаныя тэме выданьня, напр., з пазначэньнем выдавецкіх зьвестак, з рэклямаю ды інфарма-
цыяй пра іншыя выданьні. Калі ж канцавыя старонкі ўтрымліваюць errata (выпраўленьні памылак), але яны не пранумараваныя, то іх колькасьць падаецца пасьля колькасьці асноўных старонак у прастакутных дужках, напр.: 75+[2] с., дзе 75 — колькасьць асноўных старонак, 2 — колькасьць старонак errata. У выданьнях з камбінаванай пагінацыяй колькасьць старонак падаецца тымі лічбамі (знакамі), якія выкарыстоўваюода для пагінацыі ў самім выданьні, прыкладам, рымскія+арабскія: ХХІІ+256 с. Слова старонка падаецца скарочана (с.) і ў той мове, у якой выдадзеная кніга (пэрыёдык); калі ж гэта, прыкладам, зборнік артыкулаў на розных мовах, то назва старонак падаецца ў той жа мове, у якой падаюцца й іншыя атрыбуты выданьня. У тых беларускіх выданыіях, дзе замест слова старонка выкарыстоўваюцца іншыя (балонка, бачына), дзеля ўніфікацыі пагінацыя пазначаецца ў старонках. Калі дадатковыя старонкі не нумараваныя, то падаецца іх колькасьць. Калі ў кнізе ўсе старонкі не нумараваныя, гэта пазначаецца ў месцы, прызначаным для падачы колькасьці старонак, скаротам Бп. (без пагінацыі);
13)	назва сэрыі (калі гэта сэрыйнае выданьне), падаецца ў круглых дужках;
14)	якасьць выданьня, пазначаецца толькі калі выданьне надрукаванае на ратапрынце, рататары ці копіеры;
15)	наклад, пазначаецца толькі ў выпадку, калі ён меншы за 500 асобнікаў;
16)	аб'ём (колькасьць лексычных адзінак, энцыкляпэдычных артыкулаў і да т. п.), падаецца ў тым выпадку, калі кніга ёсьць слоўнікавым выданьнем (калі інакш — гл. пункт 22) і калі гэтая колькасьць вядомая (з самое кнігі або зь іншае крыніцы). Калі колькасьць адзінак пазначаная на тытуле й адпаведнае паведамленьне ўваходзіць у склад назвы, то падаецца ў адпаведным месцы — у назьве.
Паміж групамі ггунктаў 1—3 і 4—8 ставіцца разьдзяляльнік (/).
§5.2.3	. Асноўная спэцыфікацыя (пункты 17—22) — характарыстыка слоўніка, на падставе якой складзеныя, цалкам або часткова, 5 з 7 паказьнікаў (апроч месца (G) і году (Н) выданьня); падаецца курсівам. Таксама курсівам робяцца іншыя пазначэньні й заўвагі аўтараў бібліяграфіі, каб адрозьніваць гэтыя
тэксты ад тэкстаў апісваных выданьняў. Такім чынам, курсіў выступае тут як мэтасродак апісаньня матэрыялу.
17)	тып слоўніка. Характарыстыка тыпаў слоўнікаў раскрываецца ў паказьніку А. Тут мы зробім усяго колькі зацемак:
а)	размоўнікі ўлучаныя ў больш агульную групу — фразавыя слоўнікі;
Ь)	калі ў спэцыфікацыі слоўніка запазычаньняў не пазначана, у якую мову запазычаньні, то ў беларускую;
с)	калі слоўнік характарызуецца як тэрміналягічны, але ня мае іншых характарыстыкаў паводле тыпу слоўніка, гэта значыць, што ён утрымлівае тлумачэньне адпаведных тэрмінаў, аднак характарыстыкі тлўмачальны ён не атрымлівае й у паказьніку як тлўмачальны слоўнік не адлюстроўваецца. Выключэньне складаюць тэрміналягічныя слоўнікі ў фармаце сьпісаў (індэксаў, рэестраў), якія тлумачальнае часткі ня маюць. Тэрміны й намэнклятура (анатомія, батаніка, заалёгія ды інш.) не разьмяжоўваюцца, і адпаведныя слоўнікі ў спэцыфікацыі падаюцца як тэрміналягічныя;
18)	форма слоўніка: а) уласна слоўнік (не пазначаецца); Ь) індэкс; с) рэестар; d) сьпіс. Індэксы й сьпісы падаюцца толькі ў тым выпадку, калі маюць лінгвістычны характар або ўтрымліваюць зьвесткі, не даступныя ў форме ўласна слоўніка;
19)	тэматычная характарыстыка, найчасьцей прысутнічае ў спэцыфікацыі энцыкляпэдычных выданьняў;
20)	геаграфічная характарыстыка, найчасьцей прысутнічае ў спэцыфікацыі дыялектных слоўнікаў і энцыкляпэдычных выданьняў. Калі пасьля характарыстыкі дыялектны геаграфічная характарыстыка адсутнічае, гэта значыць, што матэрыял рэпрэзэнтуе розныя рэгіёны Беларусі;
21)	асабовая характарыстыка, найчасьцей прысутнічае ў спэцыфікацыі слоўнікаў мовы аўтара;
22)	аб'ём слоўніка, падаецца ў гэтым месцы толькі пры апісаньні слоўнікаў, улучаных у няслоўнікавыя выданьні, афармляецца некурсіўным шрыфтам.
§5.	2.4. Дадатковая спэцыфікацыя, у паказьніках не аддюстроўваецца:
а)	парадак укладаньня, падаецца толькі тады, калі слоўнік укладзены не па альфабэце або ня толькі па альфабэце; дпя апісаньня выкарыстоўваюцца такія характарыстыкі, як не-
ольфабэтны парадак, храналягічны парадак;
Ь)	наяўнасьць нумарацыі: нумараваны19;
с)	таблічнае афармленьне;
d)	іншыя зьвесткі, істотныя для ўяўленьня пра зьмест і будову слоўніка.
У	спэцыфікацыі раўназначныя характарыстыкі падаюцца ў альфабэтным парадку.
§5.3. Афармленьне ўлучаных слоўнікаў. Калі выданьне не ўяўляе зь сябе слоўніка, а слоўнік улучаны ў выданьне як адзін з разьдзелаў або фрагмэнт разьдзела, пасьля пералічаных зьвестак пра выданьне падаецца наступная інфармацыя:
—	месца фрагмэнта ў кнізе (нумары старонак);
—	назва слоўніка або — калі слоўнік не аформлены асобна — назва разьдзела, у які гэты слоўнік улучаны. Калі слоўнік займае сабою ня ўвесь разьдзел, то спачатку падаюцца старонкі разьдзела, далей — празь дзьвюхкроп'е — яго назва; потым — празь дзьвюхкроп'е — старонкі самога слоўніка, а пасьля гэтага — празь дзьвюхкроп'е — спэцыфікацыя.
§	5.4. Афармленьне публікацыяў. Часам слоўнік улучаны ў зборнік ці ў ігішае ня монаграфічнае выданьне, што складаецца з артыкулаў або разьдзелаў, напісаных (складзеных) рознымі аўтарамі. У такім выпадку перад зьвесткамі пра кнігу падаюцца зьвесткі пра публікацыю:
—	аўтар публікацыі, афармляецца як пункт 1;
—	назва публікацыі, афармляецца як пункт 2;
пасьля чаго ставіцца разьдзяляльнік (//) і падаецца апісаньне выданьня (гл. вышэй). У тых выпадках, калі назва слоўнікавай працы мае заагульны характар для ідэнтыфікацыі (прыкладам: «Слоўнік» ці «Тлумачэньне некаторых словаў»), яна падаецца ў каталёгу пад прозьвішчам аўтара або пад назваю выданьня, у якое ўлучаная.
18 Калі пазначана, што нумараваны, але не падаецца колькасьць пазы-
цыяў, гэта значыць — нумарацыя не скразная. Калі колькасьць асобна нумараваных разьдзелаў невялікая, то колькасьць пазыцыяў падаецца наступным чынам: 35+57+82 паз., дзе кожная лічба — колькасьць пазыцыяў у асобным разьдзеле.
§5.5	. Герархія. Наступныя выданьні, факсымільныя, асобныя выданьні, перавыданьні, перадрукі, пераклады афармляюцца падпазыцыямі герархічным сыіісам. Калі выдавецкія зьвесткі выданьня, перавыданьня, тома, часткі, кнігі застаюода тымі ж, што й у папярэдняй пазыцыі ці падпазыцыі, то ў наступнай пазыцыі яны ня згадваюцца (найчасьцей пры апісаньні школьных падручнікаў).
§5.6	. Скароты. Скарачаюцца словы ў падназвах (працяг назвы пасьля дзьвюхкроп'я й у дужках) і ў спэцыфікацыі. Скароты з арыгіналу застаюцца нязьменнымі. Лічэбнікі ў падназвах замяняюцца лічбамі. Часам словы не скарачаюцца, каб даць чытачу шырэйшае ўяўленьне аб правапісе арыгіналу або калі скарачэньне замінае разуменьню тэкста.
Пры расшыфроўваньні скаротаў (гл. разьдзел «Скароты й умоўныя знакі») беларускі матэрыял падаецца толькі клясычным правапісам, незалежна ад таго, які правапіс выкарыстоўваўся ў арыгінале. Некаторыя скароты (найперш традыцыйныя, а таксама тыя, іпто мелі месца ў арыгінале) збольшага засталіся нерасшыфраванымі ў адмысловым разьдзеле.
§5.7	. Імаверныя зьвесткі. Калі пэўныя зьвесткі маюць імавернасны характар (прыкладам, год выданьня кнігі ў самой кнізе не пазначаны, але яго можна рэканструяваць, абапіраючыся на іншыя зьвесткі), то такая інфармацыя падаецца ў ламаных дужках <„>. Прастакутныя дужкі [..] утрымліваюць зьвесткі, якія ёсьць у адпаведным выданьні (рукапісе), аднак падаюцца не ва ўласьцівых месцах (напр., месца выданьня пазначанае не на тытуле, а на адвароце тытула).
§5.8	. Правапіс і пераносы. Мэтамова бібліяграфіі — клясычны правапіс у рэдакцыі В. Вячоркі 1995 году19 з удакладненыіямі, зацьверджанымі Праскаю правапіснаю канфэрэнцыяй 1999 году. Пры пераносе беларускага тэксту мы карысталіся ыормамі, сфармуляванымі ў «Выніковым дакуменце Дзяржаўнага камітэта па ўдасканаленні правапісу беларускай літаратурнай мовы»20.
19 Спадчына. 1995. №5. С. 247—288.
20 Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Дакументы і матэрыялы 1989—1997 гг. Мн., 1999. С. 96—100. С. 100.
Беручы пад увагу той факт, што матэрыял зьбіраўся цягам 45 гадоў і прынцыпы адбору ды апісаньня гэтага матэрыялу з часам мяняліся, аўтары ня могуць гарантаваць поўнае пасьлядоўнасьці ў падаваньні зьвестак. 3 удзячнасьцю прымаюцца заўвагі й прапановы, якія аўтары просяць дасылаць на адрас: Сп. 3. Саўка, бульвар Шаўчэнкі 22-51, Менск, 220068, Беларусь; тэл. (375+17) 233-44-58; электронная пошта: zmicier@hotmail.com.
Зьміцер Слўкл
СКАРОТЫ й уМОўНЫЯ ЗНАКГ
абл.
абласны
авт.
автор;авторскнй
аг.
агульны
аг.-адук.
аддз.
адз.
агу л ь н ааду кацы й н ы аддзел, аддзяленьне адзінка
адз. зах.
адзінка захаваньня
адказ.
адказны рэдактар
адук.
акр. альфаб. АНБ
АН БССР
адукацыя
акруга
альфабэтны
Акадэмія Навук Беларусі
Акадэмія Навук Беларускай ССР
анг.
АН РБ АН УРСР араб. арг. аргат. ас(ь)в. аўт. БАН БАПЦ баўгар. бг.
БГННХ
ангельская (мова)
Акадэмія Навук Рэспублікі Беларусь
Академія Наук Украінськоі' РСР арабская (мова) арганізацыйны аргатычны
асьвета; асьветны
аўтар
Беларуская Акадэмія Навук
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква баўгарская (мова) бяз году выданьня
Белорусскнй государственный ннстнтут народного хозяйства нм. В. В. Куйбышева