Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі
Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 611с.
Мінск, Нью Йорк 2001
16 У беларускамоўных бібліяграфічных працах савецкіх і, адпаведна, постсавецкіх часоў замацавалася практыка падаваць матэрыял рэфармаваным (савецкім) правапісам незалежна ад артаграфіі арыгіналу. Такое «асучасьненьне» мае, на нашу думку, дзьве прычыны. (1) Тыпалягічная: на ўзор расейскае савецкае практыкі цытаваць дарэформавыя (да 1918 г.) выданьні новым, рэфармаваным правапісам (беларускі кпясычны правапіс выглядаў тыпалягічна тоесным дарэформаваму расейскаму, а беларускі савецкі правапісны стандарт атаесамляўся з новарасейскім). На нашую думку, атаесамляць пералічаныя зьявы нельга: расейская рэформа 1918 году была падрыхтаваная найіепшымі акадэмічнымі сіламі Расеі задоўга да рэвачюцыйных падзеяў і ня мела вульгарнаідэалягічнага характару, а хутчэй дэмакратызавала, рэальна спрашчала правапіс; рэформа беларускага правапісу 1933 г. мела выразна ідэалягічны характар і ставіла за мэту «вымываньне» ўласнабеларускіх моўных рысаў на карысьць расейскіх. (2) Ідэалягічная. Нівэляцыя напісаньня выяўляе імкненьне праз ігнарацыю «іншасьці» клясычнага правапісу завуаляваць, схаваць факт яго існаваньня.
3. Будова выданьня
§3.1 . Выданьне складаецца з трох частак: уступная (з адным з разьдзелаў якой шаноўны чытач і знаёміцца; мае рымскую пагінацыю), каталёгі, паказьнікі (маюць арабскую пагінацыю).
Мы адмовіліся ад групаваньня матэрыялу па тэматычным прынцыпе, як гэта звычайна робіцца ў падобных выданьнях. Такі падыход тлумачыцца тым, што ці ня большая частка слоўнікаў можа быць улучаная не ў адну, а ў дзьве або некалькі TaMay. Такім чынам, колькі тэмаў закранае слоўнік, столькі разоў ён згадваўся б у адпаведных месцах бібліяграфіі. Гэта выклікала б значнае (магчыма, у некалькі разоў) павелічэньне аб'ёму кнігі й наўрад спрасьціла б карыстаньне ёю.
Мы адмовіліся ад анатаваньня слоўнікаў з наступных прычынаў: 1) анатацыя мае суб'ектна-ацэначны характар, што замінае рэалізацыі прынцыпу навуковай аб'ектыўнасьці; 2) анатацыя займае шмат месца, што значна павялічыла б аб'ём кнігі; 3) пры апісаньні такога вялікага матэрыялу складаньне анатацыяў да кожнае пазыцыі заняло б часу болып, чымся складаньне ўсяе бібліяграфіі; 4) болыпасьць анатацыяў мела б іпмат разоў паўтораныя характарыстыкі й складалася б з шаблённых формулаў, што лішні раз падкрэсьлівала б іх збыткоўнасьць; калі ж падаваць анатацыі толькі да асобных пазыцыяў, то гэта зноў-такі заакцэнтуе суб'ектьгўнасьць анатаваньня; 5) матэрыял анатацыяў нязручна скарыстоўваць пры складаньні паказьнікаў, бо ён патрабуе дадатковай апрацоўкі й фармалізацыі.
Таму мы вырашылі пайсьці іншым шляхам і падаваць не апатацыю, а спэцыфікацыю — максымальна фармалізаваную характарыстыку слоўніка. Менавіта фармалізацыя й ёсьць гарантам аб'ектыўнасьці апісаньня матэрыялу. Мы ўсьведамляем, што фармалізацыя апісаньня слоўнікаў у нейкім сэнсе зьбедніла інфармацыю пра слоўнік, аднак, зь іншага боку, дала магчымасьць выразьней клясыфікаваць слоўнікі, збудаваць з разнароднага матэрыялу, сабранага ў бібліяграфіі, болып ці менш стройную, рэгулярную сыстэму. Да таго ж увядзеньне спэцыфікацыяў дазволіла максымальна аўтаматызаваць працэс складаньня паказьнікаў, што таксама ўяўляецца істотным, калі ўлічыць колькасьць матэрыялу й зыходную адмову ад групаваньня яго па тэматычным прынцыпе.
Верагодна, балыпыня карысталыіікаў будзе пачынаць працу з гэтай кнігаю з паказыіікаў, таму лягічна было б зьмясьціць іх перад каталёгамі, аднак, ідучы за традыцыяй, мы зьмясьцілі іх у апошняй частцы выданьня.
§3.2 . Каталёгі. Усе лексыкаграфічныя крыніцы разьмеркаваныя па 3 каталёгах: (1) выдадзеных крыніцаў — выданьняў і публікацыяў, (II) нявыдадзеных крыніцаў — рукапісаў і картатэкаў ды (III) электронных крыніцаў — электронных слоўнікаў.
§3.3 . Паказьнікі. у выданьне ўлучаная вялікая колькасьць паказыіікаў — 7, што тлумачыцца імкненьнем зрабіць карыстаньне бібліяграфіяй максымальна зручным і лёгкім: (А) паводле тыпу слоўніка, (В) паводче ключавых словаў, разьмешчаных па тэмах (тэматычны), (С) паводле мовы, зь якое ці на якую перакладаецца беларускі матэрыял, (D) асабовы, (Е) геаграфічны, (F) паводле месца (звычайна гораду) выданьня, (G) паводле году выданьня.
4. Будова каталёгаў
Матэрыял у КАТАЛЁГАХ зарганізаваны ў артыкулы (падрабязьней гл. ніжэй), разьмешчаныя ў альфабэтным парадку.
Альфабэтны парадак у КАТАЛЁГАХ мае пэўныя асаблівасьці, прадыктаваныя імкненьнем, з аднога боку, захаваць арыгінальны правапіс пры апісаньні матэрыялу, з другога боку, не дапусьціць ускладненьня пошуку па альфабэце. Такім чынам, пры расстаўленьні па альфабэце:
1) прабел, апостраф (’), канцавы ь (у расейскім дарэформавым правапісе), пачатковае a, the (у ангельскіх назвах выданьняў) ігнаруюцца;
2) кірылічныя й ды і, е ды t займаюць у альфабэце тоеснае месца17;
17 У Асабовым ПАКАЗЬНіку, дзе — як і ў катачёгах — захоўваецца арыгіначьнае напісаньне, ачьфабэтны парадак мае (у параўнаньні з пададзенымі вышэй прынцыпамі) адігу асаблівасьць: кірылічныя u ды і не займаюць тоеснага месца, а ідуць пасьлядоўна адно за адным, што дазваляе вонкава згрупаваць расейска(праз u) і беларускамоўныя (праз і) напісаньні.
3) у лацінічным альфабэце парадак стандартны, асобнае ўвагі заслугоўваюць толькі наступныя выпадкі: a=q ... 1,1... s, s, s ... v, w ... z, z, z=z;
4) любы знак прыпынку, апроч коскі, трактуецца як абсалютны канец.
5. Будова артыкула й пазыцыі
§5.1 . У кожным артыкуле зазвычай апісваецца адна пазыцыя: асобнае выданьне або разьдзел (частка, артыкул), улучаны ў асобнае выданьне. Пры афармленьні артыкула найперш скарыстоўваліся зьвесткі, зьмешчаныя на вокладцы і тытуле выданьня, а таксама пашпарт кнігі (выдавецкія зьвесткі, зьмешчаныя на адваротнай старонцы тытула або на апошняй старонцы выданьня). У выпадку супярэчнасьці гэтай інфармацыі прыярытэт аддаваўся інфармацыі (паводле ступені паніжэньня значнасьці) на вокладцы, на тытуле, у выдавецкіх зьвестках.
Кожны бібліяграфічны артыкул (пазыцыя) сканчаецца спэцыфікацыяй — апісаньнем слоўніка (падаецца курсівам).
Усе артыкулы падзяляюцца на спасылкавыя й інфармацыйныя. Спасылкавыя артыкулы ўтрымліваюць імя аўтара й назву выданьня ці публікацыі ды спасылку на іншае выданьне ці публікацыю, рэпрэзэнтаваную таксама імем аўтара й назваю; такія артыкулы ня маюць нумарацыі.
§5.2 . Інфармацыйныя артыкулы, або пазыцыі, улучаюць наступныя пункты:
§5.2.1 . Нумарацыя. Для зручнасьці карыстаньня бібліяграфіяй нумарацыя мае герархічны характар. Зьвесткі пра тамы, часткі, выданьні слоўнікаў і энцыкляпэдыяў афармляюцца як падпазыцыі (напр., нумар падпазыцыі 985.4 утрымлівае зьвесткі пра частку слоўніка, асноўнае апісаньне якога знаходзіцца ў пазыцыі 985).
Калі нумар пазыцыі вылучаны тлустым, гэта сьведчыць пра тое, што складальнікі азнаёміліся з выданьнем de visit, г. зн. «на ўласныя вочы». Нумарацыя пазыцыяў у розных каталёгах ажыцьцяўляецца рознымі сымбалямі: у КАТАЛЁгу I — арабскімі лічбамі ў некурсіўным выкананьні; у КАТАЛЁгу II — арабскімі лічбамі ў курсіўным выкананьні; у КАТАЛЁгу III — рымскімі
лічбамі ў некурсіўным выкананьні. Гэта зроблена для таго, каб у паказьніках візуальна адрозьніваць нумары пазыцыяў з розных каталёгаў. Колькасьць пазыцыяў у КАТАЛЁгу I не адлюстроўвае рэальнай колькасьці выданьняў і публікацыяў, апісаных у бібліяграфіі.
§5.2.2 . Апісаньне выданьня (пункты 1—16):
1) аўтар выданьня, падаецца на пачатку пазыцыі ў тым выпадку, калі ён пазначаны на тытуле выданьня або на пачатку публікацыі; падаецца ў інвэрсійным парадку: прозьвішча, імя, разьдзеленыя коскаю. Калі аўтараў некалькі, то яны пералічваюцца праз кропку з коскаю. Гэты пункт адсутнічае, калі кніга ня мае аўтара або ён не пазначаны на тытуле ці вокладцы. (Пра сытуацыю, калі аўтар пазначаны ў ініііым месцы (прыкладам, на адвароце тытула, у выдавецкіх зьвестках, у прадмове), гл. пункт 4.) Тытулы, пасады ды інш. падобныя азначэньні асобаў не падаюцца. Калі пазначаецца імя ды імя па бацьку аўтара (складальніка, рэдактара), то падаюцца толькі ішцыялы. Калі імя аўтара падаецца на тытуле толькі ў склонавай форме, то мы рэканструюем імя ў назоўным склоне й бярэм яго ў прастакутныя дужкі. Прозьвіпіча й імя (ініцыялы) аўтара падаюцца асобным абзацам, пры гэтым прозьвішча аўтара (калі аўтараў некалькі — першага ў шэрагу) вылучаецца тлустым. Імёны й прозьвішчы аўтараў (складальнікаў, рэдактараў і г. д.) падаюцца праз кропку з коскаю й у тым выпадку, калі ў арыгінале злучаюода злучнікам;
2) назва выданьня (сюды ж улучаецца й падназва, якая аддзяляецца ад назвы дзьвюхкроп'ем; як падназва можа трактавацца й тэкст у дужках пасьля асноўнага тэксту назвы). Першае слова назвы вылучаецца тлустым; калі першае слова назвы рэпрэзэнтаванае несамастойнаю часьцінаю мовы (злучнік, прыназоўнік, часьцінка ды г. д.), то вылучаецца першае самастойнае слова разам з папярэднім несамастойным (групаю несамастойных) словам. Назва выданьня падаецца з новага радка. Калі гэта ўяўляецца істотным для складальнікаў бібліяграфіі, пры апісаньні публікацыі ў пэрыёдыцы пасьля назвы публікацыі ў круглых дужках падаецца назва рубрыкі;
3) колькасьць тамоў (кніг, частак), падаецца толькі ў тым выпадку, калі яна пазначаная на тытуле ці вокладцы;
4) аўтар (аўтар-складальнік, аўтар-укладальнік), пазначаецца ў гэтым месцы, калі ягонае імя ня вынесенае на тытул ці вокладку. Калі колькасьць аўтараў перавышае тры, то пазначаюода толькі трое. Такі парадак падачы імя й прозьвішча пашыраецца на падачу імёнаў і прозьвішчаў складальнікаў (укладальнікаў), сябраў рэдкалегіяў, рэдактараў, кансультантаў ды г. д. Аўтары прадмоваў не пазначаюцца;
5) грыф выданьня (установа, якая патранавала выданьне кнігі ці ў межах дзейнасьці якой кніга была падрыхтаваная; пазначаецца на тытуле ці вокладцы выданьня, звычайна ў версе старонкі). У найменьнях установаў назвы ўзнагародаў, якімі яны ўганараваныя, ды імёны, якімі яны названыя, не падаюцца, апроч выпадкаў, калі гэтыя імёны нясуць асноўную намінацыйную функцыю (прыкладам, Цэнтар імя Ф. Скарыны);
6) складальнік (укладальнік);
7) рэдакцыйная калегія (ка.місія, камітэт, рада); (навуковы) рэдактар; (навуковы) кансультант. Памочнік рэдактара пазначаецца, калі рэдактараў ня больш за два. Аўтары прадмоваў і пасьлясловаў (уступных і заключных артыкулаў і да т. п.) не пазначаюцца;