Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі  Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка

Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі

Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 611с.
Мінск, Нью Йорк 2001
124.28 МБ
Вось як вызначаецца тэрмін dictionary ў дзьвюх даволі розных крыніцах. Першая зь іх —клясычны амэрыканскі слоўнік для носьбітаў ангельскае мовы — Random House:
1.	A book containing a selection of the words of a language, usually ar­ranged alphabetically, giving information about their meanings, pronun­ciations, etymologies, inflected forms etc., expressed in other the same or another language, lexicon, glossary. 2. A book giving information on a par­ticular class of words, names or facts, usually arranged alphabetically6.
Другая — брытанскі слоўнік, прызначаны для іншамоўных навучэнцаў ангельскае мовы, — Collins COBUILD:
1.	A book in which the words of a language are listed alphabetically and their meanings are explained = lexicon. 2. A book in which words in one language are listed alphabetically and followed by words which have the same meaning in the other language. 3. Any alphabetically ordered reference book on a particular subject or a limited group of subjects7.
6 The Random House Dictionary of the English Language / Ed. in Chief Jess Stein; Managing Ed. Laurence Urdang. Unabridged Edition. NY., 1966.
7 Collins COBUILD English language dictionary [developed and compiled in the English Department at the University of Birmingham] / Ed. in Chief John Sinclair. L.—Glasgow: Collins; Stuttgart: Klett, 1987.
Трэба прызнаць, поўнай акрэсьленасьці ў вызначэньні тэрміна dictionary не назіраецца ня толькі ў папулярнай, але й у спэцыяльнай літаратуры:
The term dictionary has at times been a coverall for just about any kind of reference book, including encyclopedias; at other times it has been used to contrast with encyclopedia for some purposes (while ex­cluding thesaurus) and with thesaurus for other purposes (while exclud­ing encyclopedia)3.
Расейска-савецкая лексыкаграфічная традыцыя, y рэчышчы якой ішла й «бээсэсэраўская», таксама акрэсьлівае сэмантьгчнае поле (далей — с. п.) тэрміна слоўнік даволі шырока:
Справочная кнпга, которая содержпт слова (нлн морфемы, словосочетанмя, мдмомы н т. п.), расположенные в определенном порядке (разлмчном в разлмчных тмпах словарей), обвясняет значенме опмсываемых едмннц, дает разлмчную мнформацню о нпх млн ux перевод на другой язык лмбо сообіцает сведення о предметах, сообшаемых ймп9.
Паказальна, што гэтая традыцыя не настолькі жорстка зьвязвае азначаны панятак з альфабэтнай арганізацыяй, як гэта мы назіраем у брытанска-амэрыканскай традыцыі.
Такім чынам, тэрміналягічная сукупнасьць слоўнік+энцыкляпэдыя пакрывае прыблізна такое ж с. п., што й dictionary+encyclopedia, хоць паасобку с. п. слоўніка значна вузейшае за с. п. dictio­nary. Гэтым тлумачыцца, чаму менавіта так быў азначаны аб'ект пашае працы.
Зрэшты, існуе й іншы падыход да вызначэньня суадносінаў паміж слоўнікам і энцыкляпэдыяй: слоўнік і энцыкляпэдыя разглядаюцца як розныя кшталты лексыкаграфічнага даведкавага выданьня10:
8Tom McArthur, Reference materials and their formats // The World in a List of Words: Colloquium on Onomasiological Dictionaries. Essen, 1992 / Ed. W. Htillen. Tubingen, 1994. (Lexicography Series Major. 58.) P. XII.
9 B. Г. Гак. Словарь // Лннгвмстмческнй энцнклопедпческпй словарь / Гл. ред. В. Н. Ярцева. М., 1990. С. 462.
10 Manual of Specialised Lexicography: the Preparation of Specialised Dic­tionaries / Ed. H. Bergenholtz, S. Tarp. Amsterdam: Benjamins, 1995.	•
Reference book I	I
Lexicographical reference book Non-lexicographical reference book I I I
Dictionary Encyclopedia Encyclopedic
dictionary
§2.2	. Што такое слоўнік. Мы зыходзілі з шырока зразуметага панятку слоўнік. Пад слоўнікам мы разумеем сьпіс зь як найменш 10-ці11 тыпалягічна аднародных моўных адзінак (марфэмаў, словаў, словазлучэньняў, сказаў), што як сукупнасьць нясуць лексыкаграфічную і/або энцыкляпэдычную інфармацыю, у якім выконваецца хоць бы адзін з наступных прынцыпаў:
1)	альфабэтны парадак разьмяпічэньня адзінак;
2)	калі такі сьпіс мае больш за адно поле (паводле лексыкаграфічнай тэрміналёгіі — левую й правую часткі), слоўнікавая адзінка мусіць знаходзіцца ў першым полі (у левай частцы), а дэфініцыя (дэфіпіцыі) ды іншыя пазнакі павінны ўтрымлівацца ў другім і наступных палёх (у правай частцы), іпакш кажучы, кірунак разгортваньня мусіць быць наступны: адзінка —> дэфініцыя;
3)	афармленьне кожнай адзііікі асобным абзацам.
Як дадатковыя (але не абавязковыя) прыкметы «слоўнікавасьці» сьпіса разглядаюцца розііыя сродкі супрацьпастаўленьня палёў, найперш першага й наступных (левай і правай частак); прыкладам, першае поле можа падавацца вялікімі літарамі, і/або большым кеглем, і/або ў разрадку, і/або тлустым, і/або іншымі сродкамі вылучэньня12.
§2.3	. Прынцып (парадак) укладаньня слоўніка. Адзін з асноўных прынцыпаў укладаньня слоўніка — альфабэтны парадак.
11 Зрэдку мы рэгістравалі слоўнікі зь меншай колькасьцю адзінак — у выпадках: калі гэта сапраўды каштоўны матэрыял; калі пэўны тэкст — частка большае працы, што ўтрымлівае іншыя лексыкаграфічныя тэксты, і сукупная колькасьць слоўнікавых адзінак перавышае 10.
12 Прапанаванае азначэныіе тэрміна слоўпік мае выключна ўжытковы характар (закліканы абслугоўваць патрэбы гэтае працы) і не прэтэпдуе ні на ўнівэрсальнасьць, ні на вычарпальнасьць.
Аднак ня ўсе слоўнікі скпадаюцца паводле альфабэту, існуюць і іншыя прынцыпы: тэматычны, храналягічны, геаграфічны (у т. л. паводле тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу) і г. д. У спэцыфікацыі слоўнікаў, укладзеных паводле альфабэтнага парадку, прынцып укладаньня не пазначаецца. Калі ж слоўнік укладзены паводде ініпых прынцыпаў, або з камбінаваньнем альфабэтнага й неальфіабэтнага парадку, або з парушэньнем альфабэпнага парадку, або без усякага парадку, то гэты момант апісваецца ў спэцыфікацыі.
§2.4	. Які матэрыял мы фіксавалі. Разглядаючы стварэньне бібліяграфіі ня толькі й ня столькі як самамэту, а хутчэй як крыніцу для далейшага практычнага выкарыстаньня лексыкаграфічных збораў, мы імкнуліся зафіксаваць нават колькасна нязначныя слоўнікі: часам цененькая ратапрынтііая брашурка, нават невялікі сьпіс словаў у публікацыі можа ўтрымліваць больш каштоўнай інфармацыі, чымся чарговы акадэмічны фаліянт з залатым цісьненьнем (зрэшты, такія тамы ніколі не хаваюцца ад вока карыстальніка, а больш сьціплыя выданьні, пагатоў публікацыі ў пэрыёдыцы ці дадаткі ў кнігах нелінгвістычнага зьместу могуць аказацца па-за ўвагаю нават дасьведчанага дасьледніка).
Аднак апісаць увесь альфабэтна зарганізаваны матэрыял, які мае лінгвістычнае ці энцыкляпэдычнае значэнызе, папросту немагчыма, таму мы вывелі з кола аб'ектаў бібліяграфічнага апісаньня тэлефонныя даведнікі, рознага кпггалту табліцы й сьпісы; фіксаваўся толькі той таблічна й сьпіскава зарганізаваны матэрыял, што мае найболыпую каштоўнасыіь і які найцяжэй знайсьці па назьве выданьня.
У выключных выпадках мы фіксавалі й тыя выданьні, дгто вызначаюцца аўтарамі (выдаўцамі) як слоўнік (энцыкляпэдыя), хоць гэтыя выданьні не адпавядаюць вызначэньню слоўнік. Прыкладам, праца Э. Дубянецкага «Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён» (Мн., 2001) адпавядае вызначэньню манаграфія, аднак мы ўлучылі яе ў бібліяграфію, бо аўтар назваў сваю кнігу «папулярным энцыклапедычным даведнікам».
Па-за ўвагаю мы пакінулі «імітатары» слоўнікаў і энцыкляпэдыяў — мастацкія, публіцыстьгчныя ды іншыя творы, якія ні слоўнікамі, ні энцыкляпэдыямі не зьяўляюцца, хоць фар-
мальна могуць адпавядаць нашаму вызначэньню слоўніка. Сказанае найперш датычыць шматлікіх «тлумачальных слоўнічкаў», у якіх значэньне слова выводзіцца зь нечаканых для чытача асацыяцыяў (прыкладам, муляр 'цесны бот'13) — гэта, несумненна, гумарыстьгчныя творы (нездарма такія «слоўнікі» звычайна зьмяшчаюцца ў адпаведных рубрыках пэрыядычных выданьняў) і нічога агульнага зь лексыкаграфіяй ня маюць, хоць нельга адмаўляць ім у праве стаода аб'ектам адмысловых псыхалінгвістычных досьледаў. Часам азначаюцца як «слоўнік» творы эсэістыкі14.
§2.5	. Геаграфічныя абсягі фіксаванага матэрыялу. Пры складаньні бібліяграфіі мы сутыкнуліся з праблемаю, што лічыць беларускім з гледзішча геаграфічнага. Найперш гэта актуальна ў дачыненьні слоўнікаў лінгвагеаграфічнага профілю —дыялектных, тапанімічных, антрапанімічных, розных тыпаў энцыкляпэдычных. Натуральна, не ўзьнікала праблемы з матэрыялам, зьвязаным з сучаснай тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама тоеснай ёй тэрыторыяй БССР пасьляваеннага часу (зьмены тэрыторыі ў 1950—1960 гг. былі настолькі нязначныя, што іх вынікі ніяк не адбіліся на факталёгіі працы).
Значна складаней было вызначыцца з матэрыялам, «прывязаным» да тэрыторыяў па-за сучаснымі межамі Рэспублікі Беларусь, інакш кажучы, зь беларускім этнаграфічным абшарам. У бібліяграфію трапілі матэрыялы з наступнай часавай і прасторавай лякалізацыяй: Вялікае Княства Літоўскае ў межах XVIII ст.; за часамі Расейскай Імпэрыі — па губэрнях: Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Ковенскай, Менскай, Магілёўскай, Смаленскай, Чарнігаўскай; за часамі міжваеннай Полыпчы (1921— 1939) — Заходняя Беларусь: Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае, Палескае ваяводзтвы; прылеглыя тэрыторыі суседніх дзяржаваў: Латвія (Дзьвінпгчына — навакольле Дзьвінску, латыск. Daugavpils), Летува (Віленскі край), Полыпча (усходняя частка былога Беластоцкага, цяпер Паддяскага ваяводзтва), Расея (за-
13 Растлумачальны слоўнік «Ніўкі» // Ніва (Беласток). 1989—1990; Курбекаўскі тлумачачьны слоўнік // Беларуская думка (Мн.). 1999. №11—
12. С. 161. '
14 Вачерка Булгакаў. Слоўнік паняцьцяў [сэрыя эсэ] // Наша Ніва. 1999-—2000; Слоўнік Свабоды / / Arche. 2000. №7.
ходняя й цэнтральная часткі Смаленскае вобласьці, заходняя частка Бранскае вобласьці, паўднёвая частка Пскоўскае вобласьці), Украіна (паўночная частка Чарнігаўскае вобласьці). Пры вызначэньні геаграфічных абсягаў фіксацыі мы абапіраліся на клясычныя досьледы ў гэтай галіне15.
§2.6	. Дакладнасьць фіксацыі. Пры апісаньні выданьняў мы імкнуліся падаваць матэрыял — наколькі дазвалялі тэхнічныя магчымасьці — арыгінальнаю графікай16.
15 Прыкладам, Я Карскі ўважаў за беларускія (апроч цалкам або пераважна беларускіх Віленскае, Віцебскае, Гарадзенскае, Магілёўскае, Менскае губэрняў) наступныя паветы: Арлоўскае губ.: Бранскі, Трубчэўскі; Калускае губ.: Жыздрынскі, Масальскі; Ковенскае губ.: Новаачяксандраўскі; Курляндзкае губ.: Ітуксьценскі; Смаленскае губ.: Бельскі, Дарагабускі, Ельненскі, Красьненскі, Парэцкі, Рослаўскі; Сувальскае губ.: Аўгустоўскі, Сэйненскі; Цьверскае губ.: Асташкаўскі, Зубцоўскі, Ржэўскі; Чарнігаўскае губ.: Гароцненскі, Мглінскі, Навазыбкаўскі, НоўгарадСеверскі, Старадубскі, Сураскі. (Кь вопросу обь этнографнческой Kap­ils білорусскаго шіеменн / / Могмлевская стармна. Вып. III: Годы 1902— 1903. Мопілевь на ДнепрК 1903. С. [1]—6. С. 6.)