Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 96с.
Мінск 1979
Наша прырода
А. П. БАНАДЫСЕНКА, В. С. КОНЮШКА, У. А. РАДКЕВІЧ
БЕСПАЗВАНОЧНЫЯ
ЖЫВЁЛЫ
ВАДАЁМАЎ
мшск
«НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1979
592
Б23
УДК 592(285)(07,07)
Банадысенка А. П. і інш.
Б 23 Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў/ А. П. Банадысенка, В. С. Конюшка, У. А. Радкевіч.— Мн.: Нар. асвета, 1979.— 96 с., іл.— (Наша прырода).
, Другі выпуск серыі «Наша прырода» змяшчае кароткія звесткі, якія датычаць асаблівасцей арганізацыі прадстаўнікоў прэснаводнага біяцэнозу, іх сістэматыкі, эколагабіялагічных асаблівасцей, распаўсюджання, значэння ў прыродзе і гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Кніга складаецца з трох раздзелаў. У першым даецца фізікахімічная характарыстыка воднага асяроддзя, у другім — апісанне важнейшых прадстаўнікоў прэснаводнага біяцэнозу, у трэцім расказваецца пра збор і ўтрыманне жывёл у акварыумах для больш дэталёвага вывучэння. Прыведзены ілюстрацыі.
Адрасуецца настаўнікам біялогіі. Спіс літ.: с. 93 (16 назв.).
70803—021
Б 157—78 592
М(303)05—79
© Выдавецтва «Народная асвета», 1979.
УМОВЫ ІСНАВАННЯ ПРЭСНАВОДНЫХ АРГАНІЗМАЎ
Багата і разнастайна прырода Беларусі. «Краем блакітных азёр» называюць нашу рэспубліку. На яе тэрыторыі каля 4 тысяч азёр, больш як 3 тысячы рэк, тысячы сажалак, дзесяткі вялікіх штучных вадасховішчаў, мноства балот, ручаёў, старых рэчышчаў, ям і канаў, якія запоўнены вадой.
Вада адыгрывае вялікую ролю ў жыцці ўсяго жывога. У вадзе зарадзілася жыццё. 3 вады жывыя арганізмы засялілі іншыя асяроддзі пражывання. Без вады не можа існаваць ні адзін жывы арганізм. Вада з’яўляецца асяроддзем пражывання многіх жывёл і раслінных арганізмаў. Разнастайныя і складаныя ўмовы, якія акружаюць у вадзе жывых істот. Гэтыя ўмовы накладаюць пэўны адбітак на будову, жыццёвыя функцыі і паводзіны жыхароў вадаёмаў.
Вада адрозніваецца значнай шчыльнасцю, якая перавышае ў гэтых адносінах паветранае асяроддзе прыкладна ў 800 разоў. Вынікам высокай шчыльнасці вады з’яўляецца яе вялікая выштурхваючая сіла, велічыня якой залежыць таксама і ад аб’ёму арганізма.
3
Пры сярэдняй шчыльнасці арганізма, якая набліжаеЦЦа да шчыльнасці вады, жывёла можа пасіўна вісець у яе тоўшчы. Шчыльнасць цытаплазмы некалькі вышэйшая, чым шчыльнасць вады, і жывыя арганізмы, каб не патануць, павінны мець дадатковыя прыстасаванні, якія павялічваюць іх плывучасць. Да такіх прыстасаванняў адносяцца буйныя кроплі тлушчу ў галінаставусых і весланогіх рачкоў, паветраносныя камеры лёгачных малюскаў, паветраныя пузыры водных насякомых і павукоў, разнастайныя вырасты, якія павялічваюць паверхню цела. Вялікая выштурхваючая сіла вады аблягчае перамяшчэнне гэтых жывёл, што зводзіць да мінімуму намаганні, неабходныя для падтрымання іх на пэўным узроўні.
3 вялікай шчыльнасцю вады звязана значная разнастайнасць спосабаў актыўнага перамяшчэння жывёл. Гэта плаванне пры дапамозе жгуцікаў і раснічак у прасцейшых і калаўротак, за кошт хвалепадобных выгінаў цела ў гарызантальнай плоскасці ў лічынак насякомых і ў вертыкальнай плоскасці ў п’явак, пры дапамозе падобных на вёслы канечнасцей у насякомых і ракападобных, за кошт рэактыўнага штуршка струменя вады, які выкідваецца з задняй кішкі лічынкамі некаторых стракоз.
Толькі ў водным асяроддзі сустракаюцца нерухомыя жывёлы, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця (губкі, кішачнаполасцевыя, імшанкі і некаторыя прасцейшыя, чэрві і малюскі). Прыстасаваннямі да гэтага спосабу жыцця з яўляюцца сродкі для прымацавання да субстрату і значная шчыльнасць цела.
Вада мае вялікае паверхневае нацяжэнне. Дзякуючы гэтаму на яе паверхні ўтвараецца пругкая плеўка. Па паверхневай плеўцы свабодна перамяшчаюцца жукі вертуны, клапы вадамеркі, павукі даламеды і іншыя больш дробныя жывёлы, а па ніжняй паверхні плеўкі — малюскі балацянікі, лічынкі камароў і іншыя жывёлы. Усе
4
яны маюць рад асаблівасцей у будове канечнасцей і да т. п.
Вада больш вязкае асяроддзе, чым паветра. Таму яна аказвае значнае супраціўленне прадметам, якія ў ёй рухаюцца. Кожны зведаў дзеянне гэтай уласцівасці вады на сабе, калі спрабаваў бегчы, знаходзячыся па пояс у вадзе. Для пераадолення гэтай перашкоды жывёлы, што актыўна перамяшчаюцца, звычайна маюць абцякальную форму цела, добра развітыя органы перамяшчэння і слізь, якая пакрывае цела для памяншэння трэння.
Тэмпература навакольнага асяроддзя накладае адбітак на ўсе біялагічныя працэсы, якія адбываюцца ў вадаёмах.
Тэмпературны рэжым воднага асяроддзя карэнным чынам адрозніваецца ад рэжымў іншых асяроддзяў пражывання і характарызуецца ббльшым пастаянствам. Падтрыманню температурнай стабільнасці садзейнічае вялікая цеплаёмістасць вады і ўзнікненне вертыкальных цёкаў пры змяненні тэмпературы і цічыльнасці. Перамяшчэнне вады ў вертыкальным напрамку назіраецца вясной, у перыяд раставання лёду, і глыбокай восенню, перад ледаставам. У рэках бесперапыннае перамяшчэнне вады ажыццяўляецца цячэннем.
Найбольшую шчыльнасць мае вада пры тэмпературы +4° С. Такая тэмпература ўтрымліваецца на працягу круглага года ля дна глыбокіх (каля 30 м) вадаёмаў. У больш мелкіх вадаёмах тэмпература вады хістаецца ад 0 да 425° С. Сезонныя хістанні тэмпературы адбываюцца вельмі марудна, нягледзячы на гэта, яны істотна адбіваюцца на жыцці водных жывёл.
Летам паверхневы слой вады добра праграваецца і аказваецца спрыяльным для бурнага развіцця арганізмаў. Але вада мае дрэнную цеплаправоднасць, і з глыбінёй тэмпература вады падае, шчыльнасць яе павялічваецца.
5
У гарачыя летнія месяцы зза ўзмоцненага выпарэння вады многія мелкія вадаёмы цалкам перасыхаюць. Жыхары такіх вадаёмаў набылі ўласцівасць пераносіць працяглы засушлівы перыяд. Прасцейшыя, калаўроткі і галінаставусыя рачкі ўтвараюць цысты, пакрытыя шчыльнай абалонкай. Некаторыя чэрві і лічынкі насякомых закопваюцца ў вільготны грунт і пакрываюць сваё цела слоем слізі. Бруханогія малюскі закрываюць вусце ракавіны крышачкай (калі яна ёсць) або слоем слізі. Жабраногі і шчытні маюць вельмі кароткі цыкл развіцця. Іх прыстасаванасць да жыцця ў перасыхаючых вадаёмах зайшла так далёка, што яйцы наогул не развіваюцца, пакуль не высахнуць.
Восенню больш халодныя і шчыльныя масы вады з паверхні апускаюцца ўглыбіню. Гэта адбываецца да таго часу, пакуль уся вада ў вадаёме не ахалодзіцца да 44° С. Затым вертыкальнае перамяшчэнне яе спыняецца. Вада, якая ахаладзілася ніжэй 4° С, мае меншую шчыльнасць і застаецца на паверхні вадаёма. Пры замярзанні шчыльнасць яе яшчэ больш падае. Лёд разам са снегам ізалююць ваду ад далейшага ахаладжэння. Гэта стварае спрыяльныя тэмпературныя ўмовы для актыўнай жыццядзейнасці на працягу ўсёй зімы лічынак і дарослых насякомых, некаторых малюскаў і чарвей. Але для большасці жыхароў вадаёма зніжэнне тэмпературы вады і ўтварэнне лядовага покрыва аказваюцца неспрыяльнымі з прычыны зніжэння інтэнсіўнасці абменных працэсаў і памяншэння колькасці кіслароду ў вадзе. Для перанясення гэтых умоў у водных жывёл выпрацоўваюцца такія ж прыстасаванні, як для перанясення высыхання вадаёмаў: кароткі жыццёвы цыкл у губак і імшанак і ўтварэнне ў іх зімуючых почак; зімуючыя яйцы ў гідраў і некаторых ракападобных.
Некаторыя водныя жывёлы могуць добра пераносіць умярзанне ў лёд і наступнае адтаванне. Да такіх жывёл
6
належаць лічынкі стракоз, двухкрылых, некаторыя малюскі і ракападобныя.
Вялікі ўплыў на водныя арганізмы аказваюць празрыстасць вады і яе светлавы рэжым. Частка сонечных прамянёў адбіваецца воднай паверхняй, а частка пранікае ў тоўшчу вады. 3 глыбінёй колькасць святла памяншаецца.
Частку сонечных прамянёў паглынае вада. У значнай меры паглынанню святла садзейнічаюць завіслыя ў вадзе дробныя арганізмы, мінеральныя і арганічныя часцінкі. Для жывёл святло не абавязковая ўмова існавання. Але ад яго колькасці залежыць інтэнсіўнасць фотасінтэзу раслін, а значыць, і колькасць кіслароду ў вадзе. Ад раслін залежыць распаўсюджванне ў вадаёме жывёл, якія жывяцца расліннай ежай. Святло мае істотнае значэнне ў арыенціроўцы жывёл. Акрамя таго, святло — важны фактар, які рэгулюе гадавы жыццёвы цыкл жывёл.
Светлавы рэжым вадаёмаў змяняецца па сезонах. Калі вадаёмы замярзаюць і пакрываюцца снегам, пранікненне святла ў тоўшчу вады амаль поўнасцю спыняецца. Памяншаецца празрыстасць вады і летам пры бурным разрастанні воднай расліннасці і мікраарганізмаў, якія знаходзяцца ў завіслым стане ў паверхневых слаях вады.
Вада з’яўляецца добрым растваральнікам цвёрдых, вадкіх і газападобных рэчываў. Растваральная ўласцівасць вызначае хімічныя якасці вады, мае ўплыў на ўсе жыццёвыя функцыі жыхароў вадаёма, вызначае мяжу іх распаўсюджання, садзейнічае працвітанню адных або прыгнечанню другіх груп арганізмаў.
Асобае значэнне для жыхароў вадаёма маюць газы, якія раствораны ў вадзе. Асноўнымі крыніцамі кіслароду, што раствораны ў вадзе, з’яўляюцца паступленне яго з атмасферы і фотасінтэтычная дзейнасць зялёных раслін. Колькасць кіслароду ў вадзе залежыць ад тэмпературы.
7
3 паніжэннем яе растваральнасць у вадзе ўсіх газаў, у тым ліку і кіслароду, павялічваецца. Узрастае колькасць кіслароду і пры перамешванні вады цячэннем ракі і ручаёў.
Абсалютная колькасць кіслароду ў вадзе ў шмат разоў меншая, чым у атмасферным паветры. 3 гэтым звязана ўзнікненне ў жыхароў вадаёмаў спецыяльных прыстасаванняў для больш эфектыўнага атрымання кіслароду з ваДы. Найбольш распаўсюджанымі прыстасаваннямі для дыхання ў вадзе з’яўляюцца разнастайныя па будове і месцы размяшчэння жабры. Пры дапамозе жабраў дыхаюць ракападобныя, жаберныя бруханогія і двухстворкавыя малюскі, большасць лічынак водных ■ насякомых.
Частка жыхароў вадаёма паглынае кісларод, які раствораны ў вадзе, усёй паверхняй цела. Такое дыханне характэрна для прасцейшых, гідраў, губак, імшанак, чарвей і некаторых іншых жывёл.
Беспазваночныя жывёлы, якія перасяліліся ў воднае асяроддзе з паветранага, так званыя другаснаводныя, захавалі ў большасці выпадкаў дыханне атмасферным паветрам пры дапамозе трахей (водныя насякомыя і павукі) або лёгкіх (лёгачныя бруханогія малюскі). Водныя насякомыя і павуксерабранка, якія дыхаюць пры дапамозе трахей, час ад часу захопліваюць з паверхні вады запас атмасфернага паветра, што ў выглядзе серабрыстага пузырка ўтрымліваецца пад надкрыллямі або абвалаквае брушка або ўсё цела (у клапа гладыша). Гэтага запасу паветра хапае для дыхання на некаторы час. Па меры выкарыстання кіслароду канцэнтрацыя яго ўнутры пузырка аказваецца ніжэй, чым канцэнтрацыя кіслароду, які раствораны ў навакольнай вадзе. Як толькі гэта адбудзецца, кісларод, што раствораны ў вадзе, пачне паступаць унутр пузырка праз плеўку паверхневага нацяжэння вады. Такім чынам пузырок паветра на целе жывёлы пачынае функцыяніраваць як своеасаблівая фізічная жабра, якая вы
8
цягвае раствораны ў вадзе кісларод. Гэта прыстасав