Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 96с.
Мінск 1979
бу жыцця нагадвае лічынку плывунца, але не такая стройная і рухомая. Здабычу (часцей за ўсё малюскаў) разжоўвае і змочвае стрававальным сокам, прыўзняўшы над вадой і адкінуўшы галаву. Абкукліваецца на беразе вадаёма. Цыкл развіцця каля 10 тыдняў.
Жыве ў дастаткова вялікіх вадаёмах са стаячай вадой. Трымаецца ў прыбярэжнай зоне сярод водных раслін. У спакоі чапляецца за сцяблы.
2. Вадалюб малы — Hydrophilus caraboides
Па афарбоўцы і форме цела нагадвае вадалюба вялікага, але значна меншых памераў — да 18 мм. .
Шырока распаўсюджаны ў сажалках, азёрах і іншых вадаёмах, зарослых густой расліннасцю.
3. Кокан з яйцамі.
4. Лічынка вадалюба малога.
64
ТАБЛІЦА 24
65
ТАБЛІЦА 25
1. Вяртун жаўтаногі — Gyrinus natator
Вадзяны жук. Цела сплясканае, гладкае, даўжынёй 5 7 мм. Звычайна сустракаецца чародкамі, рэзка пятляючы па воднай паверхні. У выпадку небяспекі хутка аддаляецца ад берага або нырае. Ноччу часта лятае. Ногі жоўтыя. Пярэднія ногі падоўжаныя, служаць для захоплівання здабычы. Сярэднія і заднія ногі ператвораны ў пакарочаныя ласты. Вока падзелена перагародкай на дзве самастойныя часткі. Верхняя частка служыць для зроку ў паветры, а ніжняя — у вадзе. Жывіцца дробнымі воднымі жывёламі. Патрывожаны жук выдзяляе малочнабелую ахоўную вадкасць з рэзкім пахам. Лічынка жыве на дне сярод глею. Вядзе драпежніцкі спосаб жыцця. Абкукліваецца на раслінах над паверхняй вады. Зімуе дарослы жук.
Жыве на паверхні сажалак, рачных заток і іншых спакойных вадаёмаў.
2. Радужнік таўстаногі — Donacia crassipes
Цела выцягнутае, бронзавазялёнае, з металічным бляскам, даўжынёй 9 — 13 мм. Ніз пакрыты валаскамі і здаецца белаватым. Яйцы адкладвае на водныя расліны. Лічынка апускаецца на дно, дзе жывіцца каранямі трыснягу і іншых водных раслін. На канцы цела ёсць пранізаныя каналамі кіпцюрыкі, якія лічынка ўсаджвае ў паветраносныя сасуды падводных частак расліны і, такім чынам, ніколі не падымаючыся да паверхні вады, дыхае атмасферным паветрам. Здольная дыхаць і раствораным у вадзе кіслародам праз скуру. Дасягнуўшы спеласці, л^ынка абкукліваецца ў непранікальным для вады і запоўненым паветрам кокане. Вясной жук, абкружаны слоем паветра, усплывае да паверхні вады і пераходзіць на расліны.
3. Лічынка вертуна.
4. Лічынка радужніка.
66
ТАБЛІЦА 25
67
ТАБЛІЦА 26
1. Лічынка ручайніка рамбічнага— Limnophilus rhombicus
Лічынка вусенепадобная. Галава і частка грудзей пакрыты шчыльным хіцінам. Астатняя частка цела мяккая, праз яе праходзіць газаабмен. Тут жа размешчаны жаберныя вырасты. Для аховы брушка лічынка з буйных (да 20 мм) раслінных рэшткаў і ракавінак будуе чэхлік, змацоўваючы яго выдзяленнямі павуцінных залоз. Даўжыня чэхліка да 30 мм. Па меры росту лічынкі чэхлік дабудоўваецца. Жывіцца пераважна расліннай ежай. Адыгрывае важную ролю ў жыўленні рыб. Многія рыбы з’ядаюць лічынку разам з чэхлікам. Можа служыць індыкатарам якасці вады. Цыкл развіцця — адзін год. Зімуе лічынка.
Жыве ў стаячых вадаёмах з чыстай вадой. Трымаецца каля дна.
2. Лічынка ручайніка вялікага—Phryganea grandis
Жыве ў трубчастым чэхліку з спіральна размешчаных плоскіх кусочкаў раслін, а часам у кусочках сцяблоў чароту. Даўжыня чэхліка да 60 мм. Драпежнік.
Сустракаецца ў густых зарасніках сажалак, азёр і заток рэк.
3. Лічынка ручайніка рачнога — Stenophylax stellatus
3 пясчынак і дробных каменьчыкаў робіць гладкі, злёгку выгнуты чэхлік, даўжынёй каля 25 мм.
Жыве на пясчаным грунце ў ручаях, рэках і прыбойнай зоне азёр.
4. Лічынка анаболіі — Anabolia nervosa
3 пясчынак робіць трубчасты чэхлік, даўжынёй да 40 мм. Да яго прымацавана некалькі палачак, большых за чэхлік.
Жыве на пясчаным грунце павольна цякучых рэк, у прыбярэжнай зоне азёр і сажалак.
На каляровай табліцы паказаны хаткі ручайнікаў: рамбічнага (1), вялікага (2), рачнога (3), анаболіі (4); да~ рослы ручайнік рамбічны (5).
68
ТАБЛІЦА 26
69
ТАБЛІЦА 27
1. Камар звычайны (піскун) — Culex pipiens
Невялікае (5 7 мм) насякомае з тонкім целам і доўгімі нагамі. Ротавыя органы ўтвараюць доўгі хабаток, пры дапамозе якога камар смокча сокі раслін, а самка, акрамя таго, кроў цеплакроўных жывёл. Жыўленне крывёю садзейнічае выспяванню яец. Перазімаваўшая самка адкладвае яйцы на паверхню любога мелкага вадаёма са стаячай вадой. Лічынка, якая выйшла з яйца, чэрвепадобная, без ног, з расшыранымі грудзямі і вялікай галавой. На канцы брушка ёсць дыхальная трубачка. Большую частку часу лічынка праводзіць прымацаваўшыся да паверхневай плеўкі вады і выставіўшы вонкі дыхальную трубачку. У гэтым становішчы яна і жывіцца, адфільтроўваючы ротавымі прыдаткамі планктонныя арганізмы. Патрывожаная лічынка хутка нырае, робячы рэзкія рухі канцом брушка. Да канца развіцця лічынка дасягае 8 мм. Кукалка плавае на паверхні вады. Працягласць развіцця — каля месяца. Лічынкі і кукалкі камароў служаць выдатным кормам для многіх жыхароў вадаёма.
2. Камар малярыйны — Anopheles maculipennis
Лічынка малярыйнага камара трымаецца каля паверхні вады гарызантальна, у адрозненне ад лічынкі камарапіскуна, якая вісіць вертыкальна, уніз галавой. У працэсе жыўлення крывёю самка распаўсюджвае малярыйнага плазмодыя, які з’яўляецца ўзбуджальнікам цяжкай хваробы малярыі. Калі самка першьі раз насмакталася крыві чалавека, хворага малярыяй, то яна становіцца небяспечнай, паколькі ў яе сліне знаходзіцца вялікая колькасць малярыйных плазмодыяў. У малярыйнага KaMapa, які сядзіць, у адрозненне ад звычайнага, бруніка прыўзнята ўгору.
70
ТАБЛІЦА 27
71
ТАБЛІЦА 28
1. Званец апушаны — Chironomus plumosus
Ад звычайных камароў адрозніваецца большай велічынен (11 12 мм). Пярэднія канечнасці ў камара, які сядзіць, прыўзняты і пастаянна перасмыкваюцца Жывіцца сокам раслін. Жыве 3—7 дзён. Лічынка, даўжынёй каля 2.5 см, чэрвепадобная, яркачырвонага колеру, жыве ў глеі розных вадаёмаў. Жывіцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. Добра пераносіць забруджванне вады і нізкую колькасць у ёй кіслароду. Дыхае ўсёй паверхняй цела. Есць трахейныя жабры. У спакойным стане лічынка робіць хвалепадобны рух целам, мяняючы такім чынам ваду вакол сябе. Лічынка можа плаваць, змеепадобна выгінаючы цела ў бакі. За гэту асаблівасць яе называюць матылём. Рост і развіццё лічынкі працягваецца зімой. Матыль з яўляецца адной з галоўнейшых крыніц ежы для рыб. Шырока выкарыстоўваецца для рыбалоўнай прынады і кармлення акварыумных рыб.
2. Даўганожка гіганцкая — Tipula maxima
Буйны камар з празрыстымі плямістымі крыламі і доўгімі крохкімі нагамі. Даўжыня цела каля 35 мм. Лічынка жыве ў вільготным імху або сярод гніючых раслінных рэшткаў каля самага берага невялікіх лясных вадаёмаў. Памеры да 40 мм. Цела валькаватае, шэрага колеру, усаджана рэдкімі шчацінкамі, Жывіцца расліннымі рэшткамі, можа падгрызаць карані раслін.
72
ТАБЛІЦА 28
73
ТАБЛІЦА 29
1. Сляпень бычыны — Tabanus bovinus
Падобны на буйную (да 24 мм) муху цёмнабурага колеру з жоўтымі плямамі на брушку і вялікімі цёмназялёнымі вачамі. Насякомае крывасмок. Самка адкладвае яйцы на прыбярэжныя расліны. Лічынка падае ў ваду і жыве там каля двух гадоў. Цела верацёнападобнай формы, раўнамерна звужана да абодвух канцоў. Даўжыня каля 4 см. На мяжы сегментаў ёсць патаўшчэнне — поўзальныя валікі, якія пакрыты кароткімі шыпамі. Драпежнік. Нападае на здабычу, якая перавышае памеры яго ўласнага цела. На пярэднім канцы цела размешчана маленькая галава з моцнымі сківіцамі. Абкукліваецца лічынка ў вільготнай глебе. Праз 2—3 тыдні выходзіць дарослая асобіна.
Звычайны ў сажалках, забалочаных канавах, лужынах. Трымаецца каля дна сярод глею, можа плаваць.
2. Ільвінка звычайная — Stratiomys Chamaeleon
Буйная чорнажоўтая муха. Самка адкладвае яйцы на прыбярэжных раслінах. Цела лічынкі верацёнападобнае, злёгку сплясканае, даўжынёй да 5 см. На звужаным заднім канцы цела размешчаны пучок валаскоў у выглядзе разеткі, у цэнтры якой размешчана дыхальная адтуліна. Лічынка дыхае падвесіўшыся заднім канцом цела да паверхні вады, а пярэднім канцом рыецца ў глеі, адшукваючы ежу — дробныя арганічныя часцінкі. Патрывожаная лічынка апускаецца на дно. Можа поўзаць па дне і плаваць, змеепадобна выгінаючы цела. Кукалка ўтвараецца ўнутры скуркі лічынкі.
Часта сустракаецца на прыбярэжных раслінах, у глеі мелкіх забруджаных вадаёмаў.
74
ТАБЛІЦА 29
75
ВУЧЭБНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ВОДНЫХ БЕСПАЗВАНОЧНЫХ
НАЗІРАННІ Ў ПРЫРОДЗЕ
Назіраць за воднымі беспазваночнымі можна ў любым вадаёме, дзе яны жывуць і развіваюцца, г. зн. у рацэ, ручаі, возеры, сажалцы і нават у невялікай лужыне або канаве, якая запоўнена вадой. Найбольш багатае і разнастайнае жыццё ў прыбярэжнай частцы буйных вадаёмаў або ў невялікіх вадаёмах. Тонкі слой вады добра праграваецца і асвятляецца сонечнымі прамянямі. Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця расліннага і жывёльнага свету. Для назіранняў лепш усяго падыходзяць сонечныя бязветраныя дні з другой палавіны мая і да канца верасня.
Прыстройцеся зручней на беразе вадаёма, узбройцеся запісной кніжкай, алоўкам і пачынайце назіраць.
Перш за ўсё прыцягваюць увагу жывёлы, якія знаходзяцца на паверхні вады. Гэта клапы вадамеркі і жукі вертуны. Яны дрэнна пераносяць утрыманне ў акварыуме, таму іх трэба падрабязна разгледзець тут.
Вадамеркі і вертуны лёгка адрозніваюцца па знешняму выгляду, характару руху і паводзінах. Разгледзьце велічыню, форму і афарбоўку цела гэтых насякомых.
76
Асобую ўвагу звярніце на становішча цела ў адносінах да паверхні вады і характар руху.
Часта можна заўважыць бруханогіх малюскаў балацянікаў. якія прымацаваліся пры дапамозе нагі знізу да плеўкі паверхневага нацяжэння вады. У гэты час малюскі абнаўляюць запасы паветра ў лёгкіх. Адкрыццё дыхальнай адтуліны часам суправаджаецца хлюпаючым гукам. Утрымлівацца і перамяшчацца пад паверхневай плеўкай вады балацянікам дапамагае слізь, якая выдзяляецца. Каб пераканацца ў гэтым, правядзіце палачкай па вадзе ззаду балацяніка. Палачка пацягне за сабой палосу слізі, якая выдзяляецца, і малюск павернецца. Калі балацяніку, які плавае ля паверхні вады, нанесці лёгкі ўкол шпількай у нагу або рэзка штурхнуць яго палачкай, то ён апусціцца на дно і з дыхальнай адтуліны вырвецца некалькі пузыркоў паветра. Гэты факт гаворыць аб тым, што балацянікі дыхаюць атмасферным паветрам, і тлумачыць, чаму яны могуць трымацца то ля паверхні вады, то ля дна.
Уважліва разглядаючы тоўшчу вады, можна заўважыць вадзяных жукоў і клапоў, якія хутка перамяшчаюцца. Часам яны падымаюцца да паверхні вады і застываюць у характэрнай позе — прымацаваўшыся канцом брушка да паверхневай плеўкі вады і шырока раеставіўшы ногі. У