Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 96с.
Мінск 1979
ы дапамозе шкляной трубкі. Адзін канец трубкі закрываюць пальцам, а другі апускаюць у акварыум да дна. Калі цяпер адняць палец ад канца трубкі, у яе зойдзе вада, захапіўшы з сабой рэшткі корму. Зноў трэба закрыць пальцам канец трубкі і выцягнуць яе разам са змесцівам з акварыума.
Пры прытрымліванні зазначаных умоў акварыум патрабуе нязначнага догляду і дае магчымасць на працягу доўгага часу праводзіць назіранні за жывёламі.
ЧЫМ КАРМІЦЬ ВОДНЫХ БЕСПАЗВАНОЧНЫХ (паводле С. В. Герда)
Назва жывёл Зімою | Летам Дадатковы корм
Плывун Матыль, Лічынкі Рэзаныя
цы, вадзя мяса з па водных нася земляныя
ныя клапы, буйныя лічынкі стракоз лачкі комых, матыль, мяса з палачкі чэрві, апалонікі
Дробныя Цыклопы, Дафніі, Матыль,
лічынкі стракоз Лічынкі карэтры мяса з палачкі Цыклопы цыклопы, лічынкі камара Дафніі, цык лопы энхітрэіды
Лічынкі Старыя лі Нітчатыя Іншы раз
ручайнікаў сты дрэў водарасці, адмерлыя рэшткі водных раслін мяса на дно акварыума
84
Назва жывёл | Зімою Летам Дадатковы корм
Павукі серабранкі Ракі Вадзяныя вослікі Бруханогія малюскі П’яўкі Гідры Цыклопы Мяса (невялікія кавалачкі), мёртвая рыба Старыя лісты дрэў Адміраючыя часткі водных раслін Мяса, мёртвая рыба, рэзаныя земляныя чэрві Цыклопы Дафніі, лічынкі камара Тое ж Буры асадак на дне акварыума Зялёны налёт на сценках акварыума Тое ж Дафніі, цыклопы Зрэдку мяса з палачкі Зрэдку земляныя чэрві Зрэдку мяса класці на дно Іншы раз мяса і лісты салаты ў Bafly Дробныя водныя смаўжы
ТАБЛІЦА
ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ТЫПАЎ
I НЕКАТОРЫХ КЛАСАЎ ПРЭСНАВОДНЫХ БЕСПАЗВАНОЧНЫХ
У табліцы паслядоўна размешчаны і адзначаны нумарамі асобныя адзнакі жывёл. Пачынаюць вызначэнне з першага пункта. Калі адзнака, якая ўказана ў табліцы, цалкам супадае з адзнакай вызначаемага аб’екта, пераходзяць да наступнай па парадку лічбы. Калі ж адзнака не падышла, трэба перайсці да лічбы, якая паказана ў дужках. Рухацца трэба ўвесь час наперад да той пары, пакуль у аднаго з супадаючых пунктаў справа не будзе паказана назва вызначаемай групы жывёл. Радавую і відавую назву аб’екта можна вызначыць па тэкстах да адпаведных каляровых табліц гэтага выпуску.
1(4). Каланіяльныя жывёлы.
2(3). Кожная асобіна мае вяночак шчупальцаў, якія ўцягваюцца пры раздражненні. Спецыфічнага паху няма.
Тып Імшанкі (табл. 8).
3(2). Асобіны пазбаўлены шчупальцаў і не мяняюць свайго выгляду ў патрывожаным стане. Пры расціранні паміж пальцамі рэзка пахнуць.
Тып Губкі (табл. 1). 4(1). Адзіночныя жывёлы.
5(10). Жывёлы маюць членістыя ножкі і хіцінавае покрыва.
Тып Членістаногія.
6(7). Ножак 3 пары. Цела раздзелена на галаву, грудзі і брушка.
86
Клас Насякомыя (табл. 18—29). 7(6). Ножак больш 3 пар.
8(9). Ножак 4 пары. Вусікаў няма.
Клас Павукападобныя (табл. 17). 9(8). Ножак больш 4 пар. Вусікаў 2 пары.
Клас Ракападобныя (табл. 13—16). 10(5). Жывёлы не маюць членістых ножак.
11(12). Цела пакрыта цвёрдай вапняковай ракавінай.
Тып Малюскі (табл. 9—12).
12(11). Вапняковай ракавіны няма.
13(16). Жывёлы сядзячыя.
14(15). Жывёлы вельмі дробныя, не больш 2 мм. На пярэднім канцы цела раснічкі ўтвараюць колаваротны апарат.
Клас Калаўроткі (атрад сядзячыя, табл. 4). 15(14). Жывёлы больш буйныя — да 2 см. На пярэднім канцы цела ротавая адтуліна з вяночкам шчупальцаў.
Тып Кішачнаполасцевыя (табл. 2). 16(13). Жывёлы свабодна перамяшчаюцца.
17(18). Цела цалкам пакрыта раснічкамі.
Клас Раснічныя чэрві (табл. 3). 18(17). Большая частка цела раснічак не мае.
19(24). Цела звонку падраздзелена на рад кольцаў.
20(21). Ёсць хіцінізаваная галава і ротавая капсула, якая ўцягнута ў пярэднія сегменты цела.
Лічынкі двухкрылых насякомых (табл.
27—29).
21(20). Хіцінізаванай галавы або ротавай капсулы няма. 22(23). Шчацінак на паверхні цела няма. На пярэднім і заднім канцах цела ёсць прысоскі.
К л а с П’я ў к і (табл. 6—7). 23(22). Кожны сегмент цела нясе шчацінкі. Прысосак няма.
Клас Малашчацінкавыя чэрві (табл. 5). 24(19). Цела не мае кольчатай будовы.
25(26). Цела вельмі доўгае і тонкае, валасавіднае.
Клас Валаснёў (табл. 4).
26(25). Цела не вельмі доўгае, складаецца з галавы з колаваротным апаратам, тулава і нагі. Памер да 2 мм.
Клас Калаўроткі (частка атрада свабоднажывучых, табл, 4).
87
НАЗІРАННІ I ДОСЛЕДЫ Ў АКВАРЫУМЕ
Утрыманне ў акварыуме дае магчымасць усебакова вывучыць водных беспазваночных. Пасля ўстанаўлення сістэматычнага становішча і дакладнай назвы жывёлы прыступаюць да вывучэння прыстасаванняў да жыцця ў водным асяроддзі, паводзін жывёлы, яе развіцця і г. д. Вынікі назіранняў з адпаведнымі рысункамі заносяць у лабараторны дзённік. У радзе выпадкаў для тлумачэння ўзнікнення і дзеяння таго або іншага прыстасавання неабходна будзе звярнуцца да дадатковых крыніц. Спісак іх прыведзены ў канцы дадзенага выпуску.
Назіранні за перамяшчэннем жывёлы. 1. Устанавіце, якой частцы акварыума аддае перавагу (паверхні вады, тоўшчы вады, дну). У які час сутак найбольш актыўная? Зацяніце частку акварыума. Куды перамесціцца? 2. Як паводзіць сябе ў акварыуме (перамяшчаецца хутка і бесперапынна або рыўкамі, павольна, пастаянна прымацавана да аднаго месца і г. д.)? Ці заўсёды паводзіць сябе іменна так або бываюць адхіленні ў характары руху? У якіх выпадках? У чым праяўляюцца гэтыя адхіленні? Патрывожце саломінкай або чымнебудзь іншым. Ці зменіцца характар перамяшчэння? 3. Ці ёсць сувязь паміж формай цела і характарам перамяшчэння ў вадзе? У чым гэта праяўляецца? 4. Ці можна заўважыць якіянебудзь спецыяльныя прыстасаванні для перамяшчэння ў вадзе (плавальныя канечнасці, плаўнікі, раснічкі, хвалепадобныя выгіны цела, рэактыўны штуршок і г. д.)? Як пабудаваны і як дзейнічаюць гэтыя прыстасаванні? Карыстаецца якімнебудзь адным прыстасаванкем для перамяшчэння або некалькімі? Калі ёсць ногі, то якая пара іх мае рашаючае значэнне ў перамяшчэнні ў вадзе? Ці аднолькавыя намаганні затрачвае пры перамяшчэнні да паверхні вады і да дна акварыума? Як гэта можна растлумачыць? 5. Асцярожна перамясціце жывёлу ў сухую ванначку або на стол. Ці зменіцца характар яе руху па сушы? Зрабіце вывад аб прыстасаванасці жывёлы, якая даследуецца, да перамяшчэння ў водным асяроддзі. У чым праяўляецца адносны характар гэтай прыстасаванасці?
Назіранні за жыўленнем жывёлы. 1. Высветліце, чым жывіцца (жывымі раслінамі, расліннымі рэшткамі, жы
88
вымі жывёламі, трупамі жывёл). Для гэтага змясціце ў акварыум невялікую колькасць рознага корму і назірайце, які корм з’ядае. Ці ёсць вузкая спецыялізацыя ў жыўленні або ежа можа быць разнастайнай? 2. Якія прыстасаванні выкарыстоўвае для авалодання здабычай (хапальныя канечнасці, вусікі і сківіцы, маску, прысоскі, шчупальцы, стварэнне цёку вады каля ротавай адтуліны)? Як пабудаваны і як дзейнічаюць гэтыя прыстасаванні? 3. Як з’ядае здабычу (глытае цалкам, здрабняе пры дапамозе хабатка або спецыялізаваных сківіц і г. д.)? Вывучыце будову і дзеянне прыстасаванняў для з’ядання ежы. 4. Устанавіце, як часта жывіцца, у які час сутак і якую колькасць корму з’ядае. 5. Калі не ўдаецца ўбачыць прыстасаванні для здабывання і з’ядання ежы, то пры дапамозе доўгай піпеткі змясціце каля цела жывёлы кроплю вады з дробна расцёртым драўняным вугалем. Звярніце ўвагу на ўцягванне гэтага падфарбаванага воблачка ўнутр жывёлы. Ці выкідваюцца часцінкі вугалю з арганізма жывёлы? Аб чым гэта сведчыць? 6. Ці ёсць сувязь паміж характарам ежы і прыстасаваннямі для яе ўтрымання і з’ядання? Ці могуць быць выкарыстаны гэтыя прыстасаванні для здабывання ежы, якая не ўласціва гэтай жывёле? Зрабіце вывад аб прыстасаванасці жывёлы, якая даследуецца, да здабывання ежы. У чым праяўляецца адносны характар гэтай прыстасаванасці?
Назіранні за дыханнем жывёлы. 1. Устанавіце, адкуль паступае ў арганізм кісларод для дыхання: з атмасфернага паветра (перыядычна падымаецца да паверхні вады для абнаўлення запасаў паветра) або выкарыстоўваецца кісларод, які раствораны ў вадзе (пастаянна трымаецца ў тоўшчы вады або каля дна). 2. Калі дыхае атмасферным паветрам, вызначце, як часта абнаўляе запасы паветра і як доўга адбываецца гэты працэс. Якая частка цела судакранаецца з паверхняй вады пры дыханні? Ці ёсць якіянебудзь спецыяльныя прыстасаванні для абнаўлення запасаў паветра (дыхальныя трубкі, адтуліны, каленчатыя вусікі і г. д.)? Дзе размешчаны і ці добра прыкметны запас паветра на целе? 3. Калі дыхае кіслародам, які раствораны ў вадзе, вызначце, ці прыкметныя спецыяльныя прыстасаванні для дыхання (жабры рознага выгляду). Як яны пабудаваны і як дзейнічаюць? Калі спецыяльных прыстасаванняў для дыхання выявіць
89
не ўдаецца, высветліце, ці ўласцівы дыхальныя рухі (пульсацыя брушка, уцягванне ўнутр і выштурхоўванне вады). Пры дапамозе доўгай піпеткі змясціце каля цела кроплю чарніла або вадкай тушы. Прасачыце за рухам падфарбаванага воблачка вады. Аб чым сведчыць наяўнасць або адсутнасць цёку вады праз арганізм? 4. Прасачыце, ці ёсць залежнасць паміж паводзінамі п’явак у акварыуме і паказаннямі барометра. Пры высокім атмасферным ціску, які звычайна супадае з ясным надвор’ем, п’яўкі трымаюцца каля дна. Пры моцным падзенні ціску, што бывае перад непагодай, п’яўкі падымаюцца да паверхні вады і нават вылазяць з яе. Гэту з’яву можна растлумачыць зніжэннем растваральнасці кіслароду ў вадзе пры паніжэнні атмасфернага ціску. Ці можна, кіруючыся гэтымі назіраннямі, прадказваць змяненне надвор’я? За які час? 5. Устанавіце, ці могуць В°ДНЬІЯ ЖЬІВ^ЛЫ> якія дыхаюць атмасферным кіслародам, доўгі час знаходзіцца без вады. Ці можна тое ж самае сказаць аб жывёлах, якія дыхаюць кіслародам, што раствораны ў вадзе? Зрабіце вывад аб прыстасаванасці жывёлы, якая даследуецца, да дыхання ў водным асяроддзі і аб адносным характары гэтай прыстасаванасці.
Назіранні прыстасаванняў для аховы жывёлы. 1. Устанавіце, ці ёсць на целе якіянебудзь механічныя сродкі аховы (хіцінавы або вапняковы шкілет, вострыя сківіцы, іголкі, шыпы і г. д.). 2. Ці садзейнічае ахове скорасць і характар руху?~ 3. Ці характэрная для дадзенай жывёлы ахоўная афарбоўка (цела афарбавана пад колер раслін. дна вадаёма або зусім празрыстае)? Ці аднолькава афарбаваны спіна і брушка? 3 чым гэта звязана? 4. Ці характэрна ахоўная форма (цела падобна на адмерлы ліст, на раслінныя рэшткі, на вялікую колькасць пясчыН1К ' Г Д ^ 5' ^' характэрны яркая (перасцерагальная) афарбоўка, непрыемны пах, балючыя ўколы хабатка? 6. Ці робяць гэтыя жывёлы якіянебудзь збудаванні, якія садзейнічаюць ахове (чэхлікі, хаткі, паветраны звон і да т. п.)? Які матэрыял для гэтага выкарыстоўваецца? 7. Прымусьце некалькі лічынак ручайнікаў пакінуць свае хаткі. Для гэтага патрывожце задні канец цела лічынкі саломінкай. Растлумачце розніцу ў будове пярэдняй і задняй частак цела лічынкі ў залежнасці ад характару яе аховы. Змясціце лічынак у асобную талерку з чыстай вадой
90
і кіньце туды здробненыя кавалачкі каляровай пластмасы або фольгі. Паглядзіце, ці будуць лічынкі будаваць хаткі з гэтага матэрыялу. Колькі часу зойме гэты працэс? 8. Змясціце на прадметнае шкло кроплю вады з эўгленамі. Разглядаючы гэту кроплю ў мікраскоп, звярніце ўвагу на форму цела і рухомасць эўглен. Дайце кроплі вады на прадметным пікле пад