Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 96с.
Мінск 1979
нне дазваляе большасці водных насякомых доўгі час заставацца ў пагружаным стане і весці актыўны спосаб жыцця ў вадаёме, які пакрыты лёдам.
У лічынак водных насякомых (стракоз, аўсянікаў, ручайнікаў) трахеі заходзяць у жаберныя пласцінкі, але запоўнены яны не паветрам, а вадой. Утвараецца своеасаблівае спалучэнне жабернага і трахейнага дыхання — трахейная жабра.
Лёгачныя бруханогія малюскі для дыхання атмасферным паветрам выкарыстоўваюць лёгкае — частку мантыйнай поласці з густой сеткай крывяносных сасудаў. Лёгкае мае выхадную адтуліну, якая ў вадзе замыкаецца кальцавым мускулам. Як і водныя насякомыя, якія дыхаюць пры дапамозе трахей, лёгачныя малюскі перыядычна падымаюцца да паверхні вады для абнаўлення запасаў паветра. Пры жыцці на вялікай глыбіні або пры зніжэнні тэмпературы вады да —8° С лёгкія запаўняюцца вадой і функцыяніруюць як жабры. У некаторых малюскаў з’яўляюцца дадатковыя прыстасаванні для дыхання: дадатковая жабра ў катушак і загорнутыя на ракавіну краі мантыі ў фізы і слізістай плашчаноскі.
Розныя жывёлы праяўляюць неаднолькавую патрэбу да кіслароду, які раствораны ў вадзе. Лічынкі камароў хіранамід і трубачнікі могуць пражываць на вялікіх глыбінях у азёрах і сажалках, дзе кісларод адсутнічае або яго змяшчаецца вельмі мала. Водныя насякомыя і лёгачныя малюскі могуць жыць у вадаёмах з нізкай колькасцю кіслароду, яны сістэматычна паднімаюцца на паверхню вадаёма за свежым запасам паветра. Вельмі адчувальныя да колькасці кіслароду ў вадзе розныя ракападобныя.
Кісларод у вадзе неабходны не толькі для дыхання, але і для працэсаў раскладання арганічнага рэчыва. Асабліва інтэнсіўна яны адбываюцца ў прыдонных слаях, дзе
9
канцэнтруецца асноўная маса арганічных рэшткаў. Кіслароду пры гэтым можа быць так мала, што ўзнікае замор жывёл. Гэта з’ява характэрна для другой палавіны зімы і бывае ў глеістых сажалках.
Вуглякіслы газ раствараецца ў вадзе прыкладна ў 35 разоў лепш, чым кісларод. У вадзе вуглякіслага газу амаль у 700 разоў больш, чым у атмасферы, з якой ён туды паступае. Крыніцай вуглекіслаты ў вадзе з’яўляюцца таксама карбанаты і бікарбанаты шчолачных і шчолачназямельных металаў. Вуглякіслы газ, які змяшчаецца ў вадзе, забяспечвае фотасінтэз водных раслін і прымае ўдзел у фарміраванні вапняковых утварэнняў беспазваночных жывёл.
Вялікае значэнне для жыцця водных жывёл маюць солі, якія раствораны ў вадзе. Салявы састаў прэсных вод залежыць у першую чаргу ад геалагічнай будовы навакольнай мясцовасці, а таксама ад якасці вады. Першаступеннае значэнне для водных беспазваночных мае колькасць у вадзе кальцыю, які прымае ўдзел у будове ракавін малюскаў і знадворнага шкілета ракападобных. Для гэтых жывёл патрабуецца жорсткая вада. Губкі для будовы шкілета выкарыстоўваюць солі крэмнію.
Канцэнтрацыя рэчываў, якія раствораны ў вадзе нашых вадаёмаў, ніжэй, чым у тканках жывых арганізмаў. Таму ўсе прэснаводныя жывёлы вымушаны інтэнсіўна выдаляць з свайго арганізма ваду, што пастаянна туды паступае. Ва ўсіх жыхароў прэсных вод добра развіты прыстасаванні для осмарэгуляцыі ў выглядзе скарачальных вакуоляў у прасцейшых або спецыяльных залоз у іншых жывёл.
У некаторых водных жывёл цела пакрыта сліззю або непранікальнымі покрывамі з хіціну або рагавога рэчыва. Гэтыя прыстасаванні замаруджваюць паступленне вады ўнутр арганізма.
10
Цяжкасці осмарэгуляцыі ў прэсных водах з’яўляюцца адной з прычын таго, што многія віды марскіх арганізмаў не здолелі засяліць прэсныя вадаёмы.
.Акрамя мінеральных, у вадзе пастаянназнаходзяцца ў раствораным стане розныя арганічныя рэчывы. Яны з’яўляюцца вынікам жыццядзейнасці водных арганізмаў або вынікам гніення адмерлых раслін і жывёл. Некаторыя прасцейшыя могуць выкарыстоўваць для жыўлення раствораныя ў вадзе арганічныя рэчывы. Такі спосаб жыўлення носіць назву сапрафітнага.
Толькі для жыхароў вадаёма характэрны фільтрацыйны спосаб жыўлення. Пры ім скрозь цела жывёлы ідзе бесперапынны цёк вады, што змяшчае ў завіслым стане арганічныя часцінкі і дробныя раслінныя і жывёльныя арганізмы. Жывёлы, у якіх такі спосаб жыўлення (губкі, імшанкі, калаўроткі, двухстворкавыя малюскі, ніжэйшыя ракападобныя, некаторыя лічынкі насякомых), маюць спецыяльныя прыстасаванні для адцэджвання завісі і стварэння цёку вады, што падносіць да цела гэту завісь.
Характэрнай рысай воднага асяроддзя з’яўляецца яго рухомасць. Нават у стаячых вадаёмах вада пастаянна перамешваецца пад уздзеяннем ветру і тэмпературы. Але найбольш моцна гэта асаблівасць праяўляецца ў праточных вадаёмах. Беспазваночныя такіх вадаёмаў звычайна моцна ўтрымліваюцца на дне, і цела іх сплюшчана. Многія з іх на брушным баку маюць розныя органы фіксацыі, якія дазваляюць моцна ўтрымлівацца на падводных прадметах. Жывёлы хутка цякучых вод звычайна трымаюцца галавой насустрач цячэнню.
Грунты вадаёмаў неўрадлівыя. Яны адрозніваюцца ад глебы перш за ўсё адсутнасцю аэрацыі і вымываннем з іх растваральных мінеральных злучэнняў і маюць для водных арганізмаў у асноўным механікадынамічнае значэнне. Адны, жывёлы прымацоўваюцца да грунту, другія
11
поўзаюць па ім, трэція вядуць рыючы спосаб жыцця. У сувязі з гэтым найбольшае экалагічнае значэнне маюць памеры часцінак грунту, шчыльнасць іх прылягання адна да адной і рухомасць, г. зн. ступень змывання цячэннямі.
Мноства жывёл, што звязаны з грунтам, іх відавая разнастайнасць залежаць ад тыпу грунту (камяні, пясок, гліна, глей). На камяністым грунце жывёл звычайна менш, чым на глеістым дне вадаёма. Да кожнага тыпу грунту тыя ці іншыя групы жывёл бываюць добра прыстасаваны. Сярод жывёл, што рыюцца ў грунце, асабліва многа чарвей, лічынак насякомых, двухстворкавых малюскаў. Групы беспазваночных, якія ў мностве засяляюць глеістыя грунты, ствараюць аптымальныя ўмовы для жыцця многіх прыдонных жывёл. Тут знаходзяць сабе ежу рачныя ракі, бруханогія малюскі і іншыя жывёлы.
Уся тоўшча вады нашых вадаёмаў заселена жывымі арганізмамі. Адны ніколі не пакідаюць дна, другія трымаюцца ў тоўшчы вады, трэція на яе паверхні. Жыхары кожнага ўзроўню маюць прыстасаванні для жыцця толькі ў гэтых умовах і ўтвараюць асаблівыя экалагічныя групоўкі.
Сукупнасць жывых арганізмаў, што жывуць на дне (на грунце і ў грунце), носіць назву «б е н т а с». У асноўным гэта жывёлы, якія прымацаваны або павольна перамяшчаюцца па дне вадаёмаў. Сюды ж належаць і рыючыя формы. Бентас нашых вадаёмаў складаюць некаторыя прасцейшыя, губкі, чэрві, імшанкі, малюскі і лічынкі насякомых.
Жыхары дна звычайна маларухомыя. Для аховы ад ворагаў у іх з’яўляецца рад механічных прыстасаванняў. Сюды можна аднесці ракавіны прасцейшых і малюскаў, хаткі ручайнікаў і калаўротак, панцыры ракаў, крамяністыя іголкі губак. Ахоўным прыстасаваннем з’яўляецца Здольнасць трубачнікаў і некаторых малюскаў закопвацца
12
ў грунт. Многія прыдонныя арганізмы маюць ахоўную афарбоўку цела.
Мноства жывых арганізмаў жыве ў тоўшчы вады. У залежнасці ад здольнасці да перамяшчэння іх падзяляюць на планктон і нектон.
Планктон — гэта сукупнасць жывых арганізмаў тоўшчы вады, якія не могуць хутка актыўна перамяшчацца. Яны не могуць супрацьстаяць цячэнню. Планктонныя арганізмы здольны рабіць толькі такія рухі, што дапамагаюць ім утрымлівацца ў завіслым стане. На дно яны апускаюцца толькі пры надыходзе неспрыяльных умоў, у спакойным стане. 3 жывёл у планктон уваходзяць прасцейшыя, калаўроткі, галінаставусыя і весланогія рачкі, лічынкі некаторых двухстворкавых малюскаў. Для гэтых жывёл характэрны прыстасаванні, якія памяншаюць шчыльнасць або павялічваюць паверхню цела. Большасць планктонных арганізмаў безабаронная і ў вялікай колькасці з’ядаецца іншымі жыхарамі вадаёмаў. Выжыць яны могуць толькі дзякуючы вялікай інтэнсіўнасці размнажэння.
Н е к т о н — гэта сукупнасць жыхароў, якія актыўна перамяшчаюцца ў тоўшчы вады. У асноўным гэта буйныя формы з высокай рухальнай актыўнасцю. Для іх харак' тэрна абцякальная форма цела і добра развітыя органы руху. Нектонныя арганізмы могуць часова апускацца на дно, заходзіць у зараснікі водных раслін або ўсплываць да паверхні вады. 3 беспазваночных жывёл сюды належаць перш за ўсё насякомыя, якія актыўна перамяшчаюцца. Для большасці нектонных арганізмаў характэрна ахоўная афарбоўка цела. Зверху яна звычайна больш цёмная, а знізу — светлая.
Жыццё некаторых арганізмаў звязана з паверхневай плеўкай вады. Такія арганізмы ўтвараюць асобую экалагічную групоўку — нейстон, Ён характэрны для стая
13
чых вадаёмаў або заток. Сюды належаць некаторыя прасцейшыя і ніжэйшыя рачкі, лічынкі камароў, клапы вадамеркі і павукі даламеды. Для гэтых жывёл характэрна наяўнасць на целе або на канечнасцях шчацінак ці валаскоў, якія не намочваюцца вадой і тым самым аблягчаюць перамяшчэнне або дыханне жывёл.
Такое дзяленне жыхароў вадаёмаў на экалагічныя групоўкі носіць умоўны характар. Некаторых водных беспазваночных нельга аднесці да пэўнай групоўкі. Яны займаюць прамежкавае становішча. Напрыклад, малюскі балацянікі сустракаюцца пад паверхневай плеўкай вады, на водных раслінах і на дне; п’яўкі могуць актыўна плаваць у тоўшчы вады, але часцей яны звязаны з грунтам або воднымі раслінамі. Некаторыя жывёлы на працягу жыцця могуць мяняць месцы пражывання. Напрыклад, лічынкі жукавертуна жывуць на дне, дарослыя насякомыя — звычайна на паверхні вады, але могуць ныраЦь і здабываць сабе ежу ў тоўшчы вады; лічынкі некаторых двухстворкавых малюскаў жывуць у тоўшчы вады, а дарослыя малюскі — тыповыя жыхары дна.
Большасць водных беспазваночных звязана з водным асяроддзем усё сваё жыццё. Яны з’яўляюцца спрадвечнымі жыхарамі воднага асяроддзя і без яго не могуць жыць. Выключэнне складаюць водныя насякомыя, павукападобныя і лёгачныя бруханогія малюскі. Яны перасяліліся ў ваду з паветранага асяроддзя і ў дарослым стане дыхаюць атмасферным паветрам (акрамя вадзяных кляшчоў і некаторых клапоў). Такі спосаб дыхання дазваляе ім безбалесна пераходзіць з воднага асяроддзя ў паветранае і наадварот. Большасць водных насякомых захавала ўласцівасць лятаць і карыстаецца гэтым спосабам перамяшчэння пры перасяленні з вадаёма ў вадаём.
У вадзяных клапоў, павукападобных і лёгачных малюскаў усе жыццёвыя цыклы звязаны з водн