• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў

    Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 96с.
    Мінск 1979
    29.02 МБ
    карацейшыя за брушка. Рыючая форма. Пракладвае хады ў глеістым грунце азёр і рэк. Hori моцныя, рыючыя, пакрыты валаскамі. Верхнія сківіцы маюць спецыяльныя вырасты, якія дапамагаюць пракладваць хады ў грунце. У асноўным жывіцца расліннай ежай. Жыве ў вадзе каля трох гадоў. За гэты час яна каля 20 разоў ліняе. Ператварэнне няпоўнае. Скончыўшы развіццё, лічынка ўсплывае да паверхні вады і ператвараецца ў акрыленае насякомае. Часам аўсянікаў узнімаецца так многа, што яны нагадваюць снежную мяцеліцу. Масавы вылет аўсянікаў прыцягвае мноства рыб, насякомаедных птушак і кажаноў. Лічынкі займаюць значнае месца ў рацыёне рыб і іншых водных жывёл.
    2.	Лічынка аўсяніка двухкрылага — Cloeon dipterum
    Цела, даўжынёй каля 15 мм, шэражоўтага колеру. Плаваючая форма. Хваставыя ніці выконваюць ролю плаўніка.
    Жыве ў стаячых вадаёмах сярод расліннасці.
    3.	Лічынка аўсяніка падобнажылкавага — Ecdyonurus venosus
    Цела вузкае і доўгае, цёмнае, даўжынёй каля 15 мм. Поўзаючая форма. Хваставыя ніці даўжэйшыя за цела.
    Жыве сярод раслін і на грунце стаячых або слабапраточных вадаёмаў.
    4.	Масавы лёт дарослых аўсянікаў.
    52
    ТАБЛІЦА 18
    53
    ТАБЛІЦА 19
    1.	Лічынка тыпу звычайна* страказы — Libellulidae
    Цела сплясканае, з пакарочаным брушкам і шырока расстаўленымі нагамі. Маска мае выгляд чарпака на доўгай ручцы. У спакойным стане прыкрывае пярэднюю частку галавы. Пры дапамозе маскі лічынка ловіць дробных жывёл, якія праплываюць міма. Можа чэрпаць ёю глей са дна вадаёма і выбіраць з яго ўсё прыдатнае да ежы. З’яўляецца ежай для многіх водных жывёл. Унутры задняй кішкі размешчаны жаберныя вырасты. Прапускаючы ваду праз заднюю кішку, лічынка забяспечвае сябе кіслародам. Можа хутка перамяшчацца за кошт рэзкага выштурхвання вады з задняй кішкі. Развіццё лічынкі працягваецца каля трох гадоў. Перад апошняй лінькай лічынка пераходзіць на надводныя прадметы і ператвараецца ў дарослую страказу.
    2.	Лічынка тыпу страказыкаромысла — Aeschnidae
    Цела буйное, падоўжанае, да 5 см. Перамяшчэнне і дыханне падобныя на папярэдні тып лічынкі. Mae плоскую маску з кіпцюрыкамі на канцы. У рыбаводных гаспадарках часам шкодзіць, з’ядаючы малькоў рыб. З’яўляецца ежай для розных пазваночных жывёл. Лічынка развіваецца каля трох гадоў.
    3.	Лічынка тыпу люткі — Lestidae
    Цела тонкае, цыліндрычнае, даўжынёй каля 25 мм. На заднім канцы размешчаны тры лістападобныя прыдаткі з густой сеткай трахейных трубачак. Гэта органы руху і дыхання. Лічынка з’яўляецца ежай для многіх жыхароў вадаёма. Развіваецца каля года.
    Дарослыя стракозы — драпежнікі, якія ловяць здабычу на ляту.
    Трымаюцца паблізу вадаёмаў. Яйцы адкладваюць у ваду.
    4.	Яйцы страказы звычайнай.
    5.	Страказа звычайная.
    54
    ТАБЛІЦА 19
    55
    ТАБЛІЦА 20
    1.	Гладыш звычайны — Notonecta glauca
    Вадзяны клоп. Даўжыня цела да 16 мм, Спіна выпуклая, мае форму лодкі. Надкрыллі жаўтаватага колеру. Вочы чырвоныя. Брушка цёмнае, плоскае. Плавае спінай уніз. У стане спакою можа нерухома вісець каля паверхні вады. Пры гэтым задні канец брушка, які нясе дыхальныя адтуліны, выстаўляецца з вады. У тоўшчы вады ўтрымліваецца, зачапіўшыся пярэднімі ножкамі за якінебудзь прадмет. Па начах лёгка пералятае з аднаго вадаёма ў другі. Яйцы самка адкладвае ў тканкі водных раслін. Ператварэнне няпоўнае. Драпежнік. Разам з хабатком у ранку ўводзіць ядавітую сліну. Дробных жывёл сліна паралізуе, а ў чалавека выклікае такое адчуванне, як ад джала пчалы.
    2.	Плаўт звычайны — Ilyocoris cimicoides
    Вадзяны клоп. Шырокае плоскае цела яйцападобнай формы, зеленаватажоўтага колеру, даўжынёй да 15 мм. Надкрыллі бурыя. Пярэднія ногі хапальныя, заднія — плавальныя. Драпежнік. Можа нападаць на малькоў рыб. Дыхае атмасферным паветрам. Трымаецца каля дна або на раслінах.
    Жыве ў вадаёмах з багатай расліннасцю.
    3.	Грабляк зубчастаногі — Corixa dentipes
    Вадзяны клоп. Даўжыня цела каля 6 мм. Пярэднія ногі пакарочаныя. Лапка мае выгляд чарпака. пры дапамозе якога грабляк саскрабае тканкі раслін і падносіць іх да рота. У самца лапка забяспечана зубчыкамі. Праводзячы імі па паверхні хабатка, грабляк распаўсюджвае стракочучыя гукі. Жывіцца пераважна расліннай ежай. Можа нападаць на дробных лічынак насякомых, высмоктваючы іх пры дапамозе хабатка. Для абнаўлення запасаў паветра перыядычна ўзнімаецца да паверхні вады. Яйцы прыклейвае да падводных прадметаў.
    Жыве ў стаячых або слабапраточных вадаёмах. 4. Яйцы грабляка.
    5.	Яйцы плаўта звычайнага.
    56
    ТАБЛІЦА 20
    57
    ТАБЛІЦА 21
    1.	Вадзяны скарпіён — Nepa cinerea
    Вадзяны клоп. Цела, даўжынёй каля 2 см, па форме і афарбоўцы нагадвае сухі ліст вярбы. На канцы цела доўгая дыхальная трубка, пры дапамозе якой абнаўляе запасы паветра. Перамяшчаецца пры дапамозе сярэдняй і задняй пары хадзільных ног. Плавае дрэнна. Mae добра развітыя крылы, пры дапамозе якіх пералятае ў новыя вадаёмы. Драпежнік. Здабычу падпільноўвае з засады. Нападае на дробных водных жывёл, у тым ліку і на малькоў рыб. Заўважыўшы ахвяру, выкідвае ўперад пярэднія хапальныя канечнасці з вострымі кіпцюрамі на канцы. Здабычу высмоктвае хабатком. У пачатку лета самкі адкладваюць яйцы ў тканкі розных водных раслін, пасля чаго гінуць. Лічынка адіюзніваецца ад дарослай жывёлы недаразвітымі крыламі і кароткай дыхальнай трубкай. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Увесь цыкл развіцця працягваецца каля трох месяцаў.
    Жыве скарпіён у багатых расліннасцю вадаёмах са стаячай або павольна цякучай вадой. Трымаецца каля паверхні вады на раслінах або закопваецца ў грунт недалёка ад берага.
    2.	Ранатра — Ranatra linearis
    Вадзяны клоп. Звонку нагадвае сухую палачку, Даўжыня цела 4 см і больш. Маларухомы, але вядзе драпежніцкі спосаб жыцця. Як і вадзяны скарпіён, здабычу ловіць першай парай хапальных ног.
    Сустракаецца значна радзей за вадзянога скарпіёна. Жыве сярод водных раслін.
    3.	Лічынкі вадзянога скарпіёна.
    58
    ТАБЛІЦА 21
    59
    ТАБЛІЦА 22
    1.	Вадамерка вялікая — Limnoporus rufoscutellatus
    Вадзяны клоп. Прыцягвае ўвагу зграбнасцю будовы цела і лёгкасцю слізгання па вадзе. Цела падоўжанае, даўжынёй да 17 мм, высока прыўзнятае над вадой, рыжаватага колеру. Галава кароткая. Вочы каля пярэдняй спінкі. Пярэднія ногі пакарочаныя, хапальныя, размешчаны далёка ад сярэдняй пары. Бегальныя ногі вадамеркі пакрыты валаскамі. Гэта дазваляе ёй перамяшчацца па плеўцы паверхневага нацяжэння. Кароткія аксаміцістыя валаскі пакрываюць усё цела. Пераадольваючы перашкоды або ратуючыся ад падводных ворагаў, робіць скачкападобныя рухі. Mae добра развітыя крылы, але лятае рэдка. Драпежнік. Жывіцца насякомымі, якія падаюць на паверхню вады, або камарамі ў момант іх вылету. Здабычу высмоктвае хабатком. Яйцы адкладвае ўсё лета на водныя расліны. Лічынка адрозніваецца меншымі памерамі і больш успухлым кароткім целам. Ператварэнне няпоўнае. Цыкл развіцця заканчваецца за 40 дзён. Зімуе на сушы, закапаўшыся ў мох, або пад карой пнёў.
    Вадамерка трымаецца каля водных раслін на паверхні стаячых і павольна цякучых вод.
    2.	Вадамерка палачкападобная (вадзяны бягун) — Hydrometra gracilenta
    Даўжыня цела 8—10 мм. Адрозніваецца ад папярэдняга віду доўгай і вузкай галавой. Вочы знаходзяцца далёка ад пярэдняй спінкі. Усе ногі прыблізна аднолькавай даўжыні, бегальныя. Пярэднія ногі размешчаны недалёка ад сярэдняй пары. Часта ў канцы лета, перад зімоўкай, вадамеркі збіраюцца вялікімі чародамі ў ціхіх затоках. Такія чароды складаюцца з асобін розных відаў.
    3.	Яйцы вадамерак.
    4.	Лічынкі вадамерак.
    60
    ТАБЛІЦА 22
    61
    ТАБЛІЦА 23
    1.	Плывунец аблямаваны — Dytiscus marginalis
    Найбольш распаўсюджаны і тыповы прадстаўнік вадзяных жукоў. Даўжыня цела да 35 мм. Абцякальная форма цела дапамагае лёгка рассякаць ваду. Заднія ногі веслападобныя. Па скорасці руху ў вадзе не ўступае многім рыбам. Пярэднія ногі кароткія, служаць для захопу здабычы. У самцоў на лапках пярэдніх ног ёсць прысмоктваючыя дыскі. Дыхае атмасферным паветрам, перыядычна падымаючыся да паверхні вады. Без вады можа знаходзіцца шмат часу. Лёгка пералятае з аднаго вадаёма ў другі. Патрывожаныя жукі выдзяляюць малочнабелую едкую вадкасць з рэзкім пахам. 3 яец выходзяць лічынкі, якія хутка растуць, дасягаючы даўжыні 70 мм. Яны маюць чэрвепадобную форму. Могуць спакойна плаваць перабіраючы ножкамі. У выпадку небяспекі або пры пагоні за здабычай робяць маланкавы скачок за кошт рэзкага руху брушкам. Абкукліваюцца на сушы. Зімуюць дарослыя жукі, якія вельмі адчувальныя да колькасці кіслароду ў вадзе. З’яўленне жукоўплывунцоў зімой у палонцы — беспамылковы сігнал, што набліжаецца зімовы замор рыб. Жукі і лічынкі — актыўныя драпежнікі, якія знішчаюць вакол сябе ўсё жывое. Жукі маюць грызучы ротавы апарат, а лічынкі высмоктваюць сваю здабычу праз адтуліны ў серпападобных сківіцах.
    Жыве ў параўнальна вялікіх вадаёмах, багатых расліннасцю.
    2.	Паласкун баразнаваты — Acilius sulcatus
    Звычайны жыхар стаячых вод. Цела шырокае, сплясканае, даўжынёй каля 15 мм. Надкрыллі бураватажоўтыя, з шырокімі падоўжнымі барознамі ў самак. Пярэдняспінка аблямавана жоўтай палосай. Асноўныя рысы біялогіі падобны з плывунцом.
    Сустракаецца там, дзе ёсць апалонікі, якімі жывяцца сам жук і яго лічынкі.
    3.	Яйцы плывунца.
    4.	Абнаўленне плывунцом запасаў паветра.
    5.	Лічынка плывунца.
    62
    ТАБЛІЦА 23
    63
    ТАБЛІЦА 24
    1.	Вадалюб вялікі — Hydrous aterrimus
    Самы буйны жук воднай фауны. Цела яйцападобнай формы, даўжынёй да 40 мм. Верх цела выпуклы, бліскучы, бурачорнага колеру. Ніз плоскі, пакрыты валаскамі. floepa лятае, але плавае няспрытна. Сярэднія і заднія ногі ўсаджаны доўгімі шчацінкамі і выконваюць ролю вёслаў. Ногі працуюць па чарзе. Ствараецца ўражанне, што жук «крочыць» у вадзе. Пры абнаўленні запасаў паветра вадалюб выстаўляе на паверхню вады сагнутыя вусікі, якія пакрыты валаскамі. Паміж валаскамі вусікаў збіраецца паветра. Вусікі бесперапынна хістаюцца, пры гэтым паветра з іх пераходзіць на валаскі грудзей і пад надкрыллі.
    Дарослы жук раслінаедны, але можа з’ядаць параненых жывёл і іх трупы. У маі самкі адкладваюць яйцы ў павуцінны кокан, які плавае на паверхні вады. Кокан мае адростак, праз які зародкі забяспечваюцца паветрам. Лічынка па споса