• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў

    Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 96с.
    Мінск 1979
    29.02 МБ
    nio pictorum
    Mae таўстасценную двухстворкавую ракавіну з добра выяўленым перламутравым слоем. Са спіннога боку створкі змацоўваюцца звязкай і замком. Ракавіны маюць даўжыню да 13 см, вельмі зменлівыя па форме і афарбоў^ы’ Перамяшчаецца пры дапамозе клінападобнай мускулістай нагі са скорасцю каля 1 м у гадзіну. Жывіцца завіслымі арганізмамі і арганічнымі часцінкамі. Садзейнічае ачышчэнню вады. Дыхае жабрамі. Адчувальная да чыстаты вады і колькасці ў ёй кіслароду. Раздзельнаполая. Лічынкі — глахідыі — паразітуюць на жабрах рыб. Жыве перлавіца да 15 гадоў.
    Аддае перавагу вадаёмам з праточнай вадой.
    2.	Бяззубка — Anodonta cellensis
    Танкасценная ракавіна, памерам да 20 см. Перламутравы слой выяўлены слаба. Замка на ракавіне няма.
    Аддае перавагу вадаёмам са стаячай вадой.
    3.	Дрэйсена — Dreissena polymorpha
    Mae зеленаватую ракавіну трохвугольнай формы з папярочнымі цёмнымі палосамі. Даўжыня яе 30—40 мм. За апошнія гады хутка рассяляецца па вадаёмах рэспублікі. Гэтаму садзейнічае вялікая пладавітасць і наяўнасць свабодна плаваючай лічынкі — парусніка.
    Жыве ў вялікіх рэках і азёрах на глыбіні да 10 м. Трымаецца на пясчаным грунце або на падводных прадметах.
    4.	Шароўка рагавая — Sphaerium corneum
    Ракавіна, даўжынёй 15 мм, мае вяршыню, якая размешчана ўсярэдзіне створкі. Для аховы ад ворагаў можа закопвацца ў грунт. Гермафрадыт. Аплодненыя яйцы выношвае ў жабернай поласці. У сувязі з эфектыўным клопатам аб патомстве колькасць малькоў не перавышае дзесятка.
    Жыве на пясчаным дне азёр і сажалак.
    5.	Глахідый (павялічана).
    6.	Паруснік.
    40
    ТАБЛІЦА 12
    41
    ТАБЛІЦА 13
    1.	Прысціцэфалюс — Pristicephalus
    Невялікі рачок з падоўжаным паўпразрыстым жаўтаватым целам, даўжынёй да 15 мм, з вілачкай на канцы брушка. На грудзях добра прыкметны 11 пар ног. Яны знаходзяцца ў бесперапынным руху, ствараючы цёк вады ўздоўж цела. Разам з цёкам вады да рота падносіцца ежа, а да жабраў — кісларод. Адзін з прыдаткаў кожнай нагі відазменены ў жабру, таму іншая назва рачкоў — жабраногі. Ежай служаць арганічныя часцінкі, завіслыя ў вадзе. Жывячыся, рачок інтэнсіўна фільтруе ваду вадаёма, ачышчаючы яе ад арганічных рэшткаў. Плавае спінай уніз. Трымаецца ў добра асветленых месцах. Раздзельнаполы. Разам з пылам яйцы могуць пераносіцца ў суседні вадаём.
    Жыве ў веснавых перасыхаючых снегавых лужынах і часовых заліўных вадаёмах.
    2.	Шчыцень хвастаты — Lepidurus apus
    Названы так таму, што зверху галавагрудзі пакрыты авальным хіцінавым шчытом. Можа плаваць спінай уніз. У гэтым становішчы бачны шматлікія (каля 60 пар) ножкі, якія выконваюць такую ж ролю, як і ў жабранога.
    Жывіцца буйнымі глеістымі часцінкамі і дробнымі жывёламі. Можа абгрызаць далікатныя часткі раслін, нападаць на апалонікаў і малькоў рыб. Вельмі пражэрлівы і хутка расце. Дасягае памераў 4—5 см.
    Сустракаецца рэдка, але там, дзе ён ёсць, можа дасягаць значнай колькасці. Дрэнна пераносіць ваду з тэмпературай вышэй 15° С.
    У нашых вадаёмах водзяцца амаль выключна самкі. Размнажаюцца пераважна пры дапамозе неаплодненых яец (партэнагенез). Яйцы не развіваюцца, пакуль не перанясуць высыханне і прамярзанне. Захоўваюць жыццяздольнасць на працягу 7—9 гадоў. Лёгка пераносяцца ветрам.
    Жыве ў веснавых перасыхаючых лужынах.
    42
    ТАБЛІЦА 13
    43
    ТАБЛІЦА 14
    1.	Дафнія — Daphnia pulex
    Цела, даўжынёй да 3—4 мм, пакрыта празрыстай круглявай ракавінай. Асноўным органам перамяшчэння з’яўляецца другая пара галінастых вусікаў. Яны выконваюць і ролю парашута, і ролю вясла. Жывіцца мікраарганізмамі і арганічнымі часцінкамі. Фільтруючы ваду, садзсйнічае яе ачыстцы. Раздзельнаполая. Летнія пакаленні самак размнажаюцца без апладнення. Увосень з'яўляюцца самцы. Зімуюць аплодненыя яйцы, з якіх вясной развіваюцца самкі. Дафнія — улюбёны корм малькоў усіх відаў рыб у прыродзе і ў акварыуме. З’яўляецца індыкатарам чыстаты вады. Можа быць прамежкавым гаспадаром паразітычных чарвей.
    Жыве ў мелкіх вадаёмах або ў зарасніках сажалак і азёр. Утварае значную частку планктону.
    2.	Лептадора—Leptodora kindtii
    Цела выцягнутае, даўжынёй да 10 мм, без ракавіны. Вусікі галінастыя. Драпежнік.
    Жыве ў адкрытай частцы вялікіх вадаёмаў з чыстай вадой.
    3.	Цыклоп — Cyclops strenuus
    Цела без ракавіны, даўжынёй 3—5 мм. Толькі адно вока. Грудныя ножкі падобныя на вёслы. Адначасова ўзмахваючы імі, цыклоп робіць рэзкі скачок. Пярэднія вусікі негалінастыя, карацейшыя за цела, выконваюць ролю парашута. Вельмі ўстойлівыя да недахопу кіслароду і іншых неспрыяльных фактараў. Яйцавыя мяшкі самак парныя, грушападобнай формы. Драпежнік, можа нападаць на ікрынкі і нават малькоў рыб. Складае асноўны корм малькоў рыб. З’яўляецца прамежкавым гаспадаром паразітычных чарвей.
    Сустракаецца паўсюдна ў лужынах і ў прыбярэжнай паласе буйных вадаёмаў.
    4.	Дыяптомус — Diaptomus graciloides
    Пярэднія вусікі негалінастыя, даўжэйшыя за цела. Яйцавы мяшок адзін, шарападобнай формы. Жывіцца завіслымі ў вадзе мікраарганізмамі і іх рэшткамі. Фільтруючы ваду, садзейнічае яе ачыстцы.
    Жыве ў тоўшчы вады амаль усіх азёр і сажалак Беларусі.
    44
    ТАБЛІЦА 14
    45
    ТАБЛІЦА 15
    1.	Вадзяны вослік — Asellus aquaticus
    Цела плоскае, чорнага колеру, даўжынёй да 20 мм, 6 пар хадзільных канечнасцей. Канечнасці брушка ў перамяшчэнні ўдзелу не прымаюць. Бесперапынна працуючы, яны ствараюць цёк вады да жабраў. У выпадку небяспекі вадзяны вослік лёгка адкідае канечнасці, якія пры чарговым лінянні ўзнаўляюцца. Размнажаецца ў першай палавіне лета. Яйцы і малькоў самкі выношваюць у вывадковых камерах, якія размешчаны ў аснове грудных ножак. Увесь працэс развіцця займае ад трох да шасці тыдняў. Жыве каля года. Прымае ўдзел у біялагічнай ачыстцы вадаёма. З’яўляецца добрай ежай для рыб і драпежных беспазваночных як у прыродных вадаёмах, так і ў акварыумах.
    Распаўсюджан паўсюдна. Асабліва шматлікі ў зарастаючых сажалках і брудных канавах, дзе многа гніючых раслінных рэшткаў, якімі ён жывіцца.
    2.	Бакаплаў — Gammarus lacustris
    Цела, даўжынёй каля 20 мм, дугападобна выгнута, сціснута з бакоў. У афарбоўцы пераважае буры тон. Названы так таму, што злоўлены рачок моцна б’ецца і круціцца, лежачы на баку. Плавае ён часцей на спіне. Дзякуючы ножкам, якія прыстасаваны для розных функцый, рухі бакаплава ў вадзе разнастайныя і спрытныя. Усяедны. Улюбёнай ежай для яго з’яўляюцца гніючыя рэшткі раслін і жывёл. Можа забірацца ў рыбалоўныя сеткі і нападаць на злоўленую рыбу. Часам грызе і сеткі. У акварыуме ахвотна есць мяса. Бакаплаў з’яўляецца выдатнай ежай для рыб. Рыбаловыаматары выкарыстоўваюць яго як прынаду. Пачынае размнажацца ў красавіку. Працягласць жыцця 1—2 гады.
    Распаўсюджан у сажалках, азёрах і рэках з адносна чыстай вадой. Трымаецца каля дна. Хаваецца сярод раслін або пад камянямі.
    3.	Самка вадзянога восліка з вывадковымі камерамі.
    46
    ТАБЛІЦА 15
    47
    ТАБЛІЦА 16
    1. Шыракапальцы рачны рак — Astacus astacus
    Цела пакрыта трывалым хіцінавым панцырам, які насычаны вапнай. Панцыр абараняе ад ворагаў, але перашкаджае расці. Таму час ад часу рак ліняе. Да панцыра прымацоўваюцца мышцы, якія прыводзяць у рух брушка і кансчнасці. Самыя моцныя мышцы знаходзяцца ў «ракавай шыйцы» — членістым брушку і ў клюшнях. Іх і ўжываюць у ежу. Пры хадзьбе карыстаецца чатырма парамі хадзільных ног. Клюшні трымае перад сабой і толькі зрэдку абапіраецца на іх. Пры небяспецы рэзкім рухам падгінае канец брушка з веерападобным хваставым плаўніком на канцы і плыве брушкам уперад. Зімуе ў глыбокіх месцах, укрыўшыся там у нары. Самкі ў гэты час адкладваюць яйцы. У пачатку лета з яец вылупліваюцца малькі. Ікра і малькі доўгі час знаходзяцца пад аховай маці. Жыве каля 20 гадоў, дасягаючы 20—25 см. Жывіцца маларухомымі жывёламі і водарасцямі. 3 ядае трупы. Вельмі патрабавальны да чыстаты вады і колькасці ў ёй кіслароду.
    Жыве пераважна ў рэках і азёрах з глеістым дном. Пад каменем або пад карчом клюшнямі рые норку і ўвесь дзень праводзіць у ёй. Вечарам выпаўзае на пошукі ежы. 2. Вузкапальцы рачны рак — Astacus leptodactylus
    Адрозніваецца больш вузкім целам і клюшнямі. Больш рухомы, вынослівы і пладавіты.
    Сустракаецца часцей і паступова выціскае шыракапальцага рака.
    18
    ТАБЛІЦА 16
    49
    ТАБЛІЦА 17
    1.	Вадзяны павук — Arguroneta aquatica
    Даўжыня цела 12—15 мм. Пры апусканні ў ваду на валасках, што пакрываюць цела, утрымліваецца бліскучы слой паветра. Адсюль і распаўсюджаная назва павука — серабранка. Гэтым паветрам павук запаўняе падводнае гняздо ў выглядзе звана. Ад звана ў розныя бакі цягнуцца сігнальныя ніці. Па іх хістанні павук пазнае аб набліжэнні здабычы — лічынак насякомых і рачкоў. Здабыча з’ядаецца звычайна ў зване. У ім жа знаходзіцца і кокан з яйцамі. Малькі праз тыдзень пераходзяць да самастойнага жыцця. Працягласць жыцця каля 18 месяцаў. Зімуюць павукі або ў сваім зване, або ў парожніх ракавінах малюскаў.
    Жыве ў стаячых і павольна цякучых водах, якія багаты расліннасцю.
    2.	Шлячкасты паляўнічы — Dolomedes fimbriatus
    Цела карычневага колеру, даўжынёй да 25 мм, з шырокімі белымі або жаўтаватымі палосамі ўздоўж галавагрудзей і брушка. Ногі доўгія, з кароткімі рэдкімі шчацінкамі. Пярэднімі нагамі ўлоўлівае хістанні вады, якія выкліканы падаючымі насякомымі, і кідаецца на здабычу. Добра прыкметны хеліцэры (першая пара ротавых канечнасцей) з рухомымі кручкамі на канцах. Самкі носяць яйцы ў шарападобных коканах паміж ног. Малькі выходзяць у сярэдзіне лета. Працягласць жыцця 12—18 месяцаў.
    Звычайны каля берага на паверхні вады.
    3.	Гідрахна — Hydrarachna geographica
    Вадзяны клешч. Цела скарочанае, яркай афарбоўкі, нячленістае, круглявай формы, даўжынёй да 10 мм. Ногі дзейнічаюць накшталт вёслаў. Добра плавае. Трахеі зацягнуты тонкай перапонкай, праз якую адбываецца абмен газаў. Mae месца і скурнае дыханне. Лічынка паразітуе на водных насякомых. Дарослыя кляшчы — драпежнікі. Нападаюць на дробных рачкоў, лічынак, паступова высмоктваючы здабычу.
    50
    ТАБЛІЦА 17
    51
    ТАБЛІЦА 18
    1.	Лічынка аўсяніка звычайнага — Ephemera vulgata
    Цела выцягнутае, жоўтага колеру, даўжынёй каля 20 мм. На прадаўгаватым брушку сем пар лістападобных прыдаткаў — трахейных жабраў. Тры хваставыя ніці