• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў

    Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 96с.
    Мінск 1979
    29.02 МБ
     дадзеным выпадку мы таксама назіраем працэс дыхання. Адыходзячы ў тоўшчу вады, гэтыя насякомыя выносяць пад надкрыллямі пузырок паветра. Назіраючы за перамяшчэннем вадзяных жукоў і клапоў. звярніце ўвагу на вёсельныя рухі іх плавальных ног.
    Калі назіранне вядзецца ў пачатку лета. то абавязкова агледзьце вялікія лужыны, якія знаходзяцца ў поймах рэк. Там можна сустрэць своеасаблівых прадстаўнікоў ракападобных — шчытняў і жабраногаў. Звярніце ўвагу на становішча іх цела пры перамяшчэнні і на работу лістападобных ножак.
    77
    Рыс. 1. Вадзяное люстра.
    На пясчаных водмелях можна выявіць буйных двухстворкавых малюскаў — перлавіц і бяззубак. Звычайна яны закопваюцца ў грунт пярэднім канцом цела. Там, дзе гэтых малюскаў шмат, дно вадаёма пакрыта звілістымі жалабкамі — слядамі іх перамяшчэння. Прасачыце за адным з такіх жалабкоў. На адным з яго канцоў абавязкова ўбачыце малюска. Працягваючы назіранні, можна вызначыць екорасць перамяшчэння гэтых жывёл.
    Шмат цікавых назіранняў можна зрабіць з лодкі на больш глыбокай частцы вадаёма. Але цёмнае дно і бліскучая паверхня вады перашкаджаюць назіранню за аб’ектамі ў тоўшчы вады. Дапамагчы ў гэтым можа простае самаробнае прыстасаванне — вадзяное люстра (рыс. 1). Яно ўяўляе сабой усечаныя конус або піраміду адвольных памераў. У ніжнюю, расшыраную, частку конуса трэба ўставіць простае або арганічнае шкло. Асноўныя патрабаванні да гэтага збудавання — вадастойкасць і воданепранікальнасць. Месцы стыкаў неабходна прамазаць водатрывалай замазкай (можна выкарыстаць аконную замазку або пластылін). Апусціўшы расшыраную частку вадзянога люстра ў ваду, можна разгледзець жыццё жыхароў вадаёма на глыбіні да 1,5—2 м. Гэта прыстасаванне дазваляе весці працяглыя назіранні за перамяшчэннем і паводзінамі самых разнастайных водных жывёл, якія жывуць у тоўшчы вады, на воднай расліннасці і на грунце. Для многіх жыхароў
    78
    вадаёма характэрна ахоўная афарбоўка, а для некаторых з іх ахоўная форма. Для іх адшуквання часам патрабуецца цярпенне.
    Карысныя назіранні можна правесці на плаваючых раслінах або на раслінах, якія тырчаць з вады. Там можна сустрэць прыгожых жукоў радужніц, павукоў даламедаў, ручайнікаў, стракоз і іншых жывёл, жыццё якіх звязана з вадой. Нярэдка на сцяблах раслін, якія тырчаць з вады, сустракаюцца хіцінавыя скуркі лічынак страказы.
    Знайдзіце месца разрыву іх пры ліньцы. Іншы раз паблізу можна ўбачыць страказу з мяккімі, яшчэ неўзмацнелымі крыламі.
    Вынікі назіранняў у прыродзе адразу ж заносяць у палявы дзённік. Для гэтага лепш за ўсё выкарыстаць запісную кніжку з паперай у клетачку. На першым лісце пішуць прозвішча назіральніка і дату пачатку назіранняў.
    Пажадана напісаць свой адрас на выпадак згубы дзённіка. Запісы і зарысоўкі трэба весці простым алоўкам або шарыкавай ручкай. Такія запісы захоўваюцца пры выпадковым пападанні вады на дзённік. Кожны запіс пачынаецца з указання даты і месца назірання, часу сутак і стану надвор’я. У дзённік заносіцца толькі тое, што ўдалося ўбачыць. У канцы можна змясціць вывад па выніках назіранняў з адпаведнай паметкай на палях.
    ПРЫЁМЫ АДШУКВАННЯ I ЗБОРУ ЖЫВЁЛ
    У час экскурсіі ўдаецца назіраць толькі адносна нямногія моманты біялогіі і паводзін жыхароў вадаёма. Вывучэнне жыўлення, дыхання, перамяшчэння, развіцця патрабуе працяглага часу і больш блізкага кантакту паміж назіральнікам і аб’ектам назірання. Для арганізацыі працяглых назіранняў за воднымі жывёламі іх змяшчаюць
    79
    у спецыяльныя пасудзіныакварыумы, у якіх ствараюцца ўмовы, што набліжаюцца да прыродных.
    Але жывёл, якія будуць утрымлівацца ў акварыумах, трэба яшчэ знайсці, злавіць і, не пашкодзіўшы іх, даставіць да месца ўтрымання. Для гэтага існуюць пэўныя прыёмы работы. 3 абсталявання неабходна мець водны сачок, некалькі шкляных слоікаў на вяровачках, мелкае металічнае сіта, пінцэт і акварэльны пэндзлік.
    Многія насякомыя, якія маюць сувязь з вадой у лічыначнай фазе (ручайнікі, аўсянікі, стракозы і г. д.), трымаюцца паблізу вадаёма або на прыбярэжных раслінах. Такіх насякомых адлоўліваюць паветраным сачком або, уважліва аглядаючы прыбярэжныя расліны, збіраюць рукамі.
    Добрыя вынікі дае ўважлівы агляд раслін, якія выцягнуты з вады. На іх можна знайсці гідраў і планарый. Характэрнай асаблівасцю гэтых жывёл з’яўляецца тое, што, калі іх выцягнуць з вады, яны сціскаюцца ў камяк і рббяцца цяжкараспазнавальнымі. Праз 2—3 мінуты планарыі пачынаюць выцягвацца і робяцца добра прыкметнымі. Каб пераканацца ў прысутнасці гідраў, сарваныя галінкі раслін змяшчаюць у шкляныя слоікі з чыстай вадой. Праз некалькі мінут гідры выпрастаюцца і стануць добра прыкметныя пры разгляданні зблізку.
    На ніжнім баку лістоў, якія знаходзяцца каля паверхні вады, можна знайсці кладку яец малюскаў, ручайнікаў, стракоз, п’явак. Іх збіраюць разам з кавалачкам лістд. На сцяблах могуць быць знойдзены губкі, імшанкі і некаторыя п’яўкі.
    Трэба выцягваць з вады і ўважліва аглядаць камякі, карчы, палкі. Там можна сабраць планарый, лічынак аўсянікаў, вяснянак і ручайнікаў, губак, п’явак і іншых жывёл.
    Такія жывёлы, як трубачнік і матыль, жывуць у глеістым грунце вадаёмаў. Грунт са дна зачэрпваюць ci
    80
    там і прамываюць апусканнем і падыманнем сіта ў вадзе. Пасля такой прамыўкі жывёлы застаюцца на дне сіта.
    Большасць водных жывёл, якія жывуць у тоўшчы вады і знаходзяцца часова на водных раслінах або жывуць каля дна, вылоўліваюць водным сачком. Сачок спакойна апускаюць у ваду і праводзяць яго з невялікімі рыўкамі ўздоўж берага або да берага. Выцягнуўшы сачок, даюць вадзе сцячы і прыступаюць да прагляду злоўленых аб’ектаў.
    Жывёл пры дапамозе пінцэта або пэндзліка (планарыі) перасаджваюць у экскурсійныя слоікі з вадой. Іх лепш напаўняць вадой з таго ж вадаёма, дзе злоўлены жывёлы. Вада павінна запоўніць каля палавіны слоіка. Для засцярогі жывёл ад пашкоджання ў час транспарціроўкі ў слоікі змяшчаюць галінкі водных раслін. Многія жывёлы (павукі, п’яўкі, бруханогія малюскі) могуць выбрацца з адкрытага слоіка. Таму іх трэба закрываць поліэтыленавымі накрыўкамі з дробнымі адтулінамі. У кожны слоік змяшчаюць этыкетку, напісаную простым алоўкам. У ёй указваюць дату, геаграфічны пункт лоўлі і месца пражывання аб’ектаў.
    Пры разборы змесціва сачка трэба захоўваць пэўны парадак. Перш за ўсё адсаджваюць у асобныя слоікі драпежных жывёл (плывунцоў і іх лічынак, буйных лічынак стракоз, буйных вадзяных клапоў, п’явак), затым у асобныя слоікі жывёл з далікатным і мяккім целам (дробных лічынак насякомых, чарвей), пасля гэтага рассаджваюць у слоікі астатніх жывёл.
    Глей, які застаўся на дне сачка, прамываюць у металічным сітцы. У ім застаюцца дробныя жывёлы, што хаваліся ў глеі.
    У экскурсійныя слоікі змяшчаюць па 2—3 экземпляры жывёл кожнага віду. Астатніх жывёл вяртаюць у вадаём.
    6 Зак. 1228
    81
    Перад кожным наступйым закідам сачок выварочваюць і прамываюць.
    Значная частка жыхароў вадаёма можа быць здабыта зімой зпад лёду. Лоўлю праводзяць сачком праз палонку.
    ПАДРЫХТОЎКА I ЗАСЯЛЕННЕ АКВАРЫУМА
    Для ўтрымання водных беспазваночных можна выкарыстаць як невялікія спецыяльныя акварыумы фабрычнага вырабу, так і прыстасаваныя пасудзіны: крысталізатары і сыраквашніцы, хімічныя і бытавыя шклянкі, кубкі Петры і г. д. Перавагу трэба аддаваць дастаткова высокім прамавугольным пасудзінам (акумулятарныя шклянкі). Цыліндрычныя пасудзіны скажаюць абрысы жывёл.
    Пасля стараннай прамыўкі пасудзіны на дно насыпаюць слой пяску (2—4 см), які папярэдне добра прамываюць, мяняючы ваду, пакуль яна не стане празрыстай. Чым лепш прамыты пясок, тым даўжэй вада ў акварыуме захаваецца празрыстай. У пясчаны грунт высаджваюць галінкі эладэі і рагалісніку. Каб галінкі не ўсплывалі, іх прыціскаюць каменьчыкамі. I расліны, і камяні перад змяшчэннем у акварыум прамываюць. 3 плаваючых раслін можна змясціць жабнік або раску. Расліны надаюць акварыуму маляўнічы выгляд, даюць прыстанішча і ежу некаторым водным беспазваночным і ўзбагачаюць ваду кіслародам. Вялікая колькасць раслін робіць цяжкімі назіранні.
    Ваду для запаўнення акварыума лепш браць з незабруджаных прыродных вадаёмаў. Калі выкарыстоўваць водаправодную ваду, то яе трэба некалькі сутак вытрымаць у адкрытай пасудзіне для выдалення хлору. Каб пры наліванні вады не вымыць з грунту пасаджаныя раслі
    82
    ны, зверху іх кладуць ліст паперы і на яго асцярожна льюць ваду. Вадой напаўняюць прыблізна тры чвэрці шклянкі.
    Гатовыя акварыумы размяшчаюць або на падаконніку, калі вокны звернуты на поўнач, або на некаторай адлегласці ад акон, якія выходзяць на поўдзень. Пападанне прамых сонечных прамянёў выклікае награванне вады ў акварыуме і гібель яго жыхароў ад недахопу кіслароду. Акрамя таго, на яркім святле бурна разрастаюцца ў тоўшчы вады і на сценках акварыума нітчатыя водарасці. Акварыум «зацвітае». Гэта надае яму неахайны выгляд, робіць 'цяжкімі назіранні і стварае неспрыяльныя ўмовы для яго жыхароў.
    Акварыумы трэба падрыхтоўваць за 2—3 дні да экскурсіі. За гэты час вада абагаціцца кіслародам і пачне ўстанаўлівацца біялагічная раўнавага мікраарганізмаў. Акварыумы зверху накрываюць шклом. Гэта памяншае выпарэнне вады, ахоўвае яе ад пылу і не дае жывёлам вылезці з пасудзіны.
    Пасля вяртання з экскурсіі зборы павінны быць неадкладна разабраны і жывёлы размешчаны ў акварыумы. Разбор экскурсійнага матэрыялу лепш за ўсё праводзіць у белых кюветах або глыбокіх талерках. У першую чаргу адбіраюць і сартуюць лічынак насякомых і іншых жывёл з далікатным покрывам цела. Пры гэтым аднолькавых па знешняму выгляду жывёл аб’ядноўваюць і змяшчаюць у асобныя пасудзіны.
    Пры размяшчэнні жывёл па акварыумных слоіках трэба кіравацца іх памерамі і паводзінамі. Добрых плыўцоў (лічынкі і дарослыя жукіплывунцы, гладышы) змяшчаюць у высокія шклянкі і слоікі з дастатковай колькасцю вады. Жывёл, якія перамяшчаюцца па дне, можна трымаць у крышталізатарах, кубках Петры. Кладкі яец змяшчаюць у кубкі Петры або іншыя неглыбокія шкля
    83
    ныя кубкі. Такі посуд дазваляе назіраць у лупу і нават ’у мікраскоп за развіццём яец, не вымаючы іх з вады.
    Летам водных беспазваночных кормяць праз дзень, а зімой адзін раз у дватры дні. Рэшткі корму трэба рэгулярна выдаляць з акварыума, не дапускаючы іх загнівання пашкоджання вады. Робяць гэта п