Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 96с.
Мінск 1979
м ася
14
роддзем. У вадзяных жукоў без вады знаходзіцца толькі кукалка. У стракоз, двухкрылых, ручайнікаў і некаторых іншых насякомых з водным асяроддзем звязана толькі лічынкавая стадыя. Дарослыя асобіны гэтых насякомых жывуць у паветраным асяроддзі. Яйцы насякомых, якія жывуць у паветры, пападаюць у ваду рознымі шляхамі. Аўсянікі і ручайнікі выкідваюць іх у час палёту над вадой. Камары адкладваюць яйцы проста на паверхневую плеўку вады. Стракозы — на падводныя часткі раслін. Для гэтага яны апускаюцца ў ваду і знаходзяцца там каля паўгадзіны. Сляпні адкладваюць яйцы на расліны, якія звісаюць над вадой. Лічынкі, што вылупліваюцца з яец, падаюць проста ў ваду.
У прыродзе асобныя віды жывых істот размяркоўваюцца не выпадкова. Яны заўсёды ўтвараюць параўнальна пастаянныя, устойлівыя групоўкі, што гістарычна склаліся,— б і я ц э н о з ы. Састаў такіх груповак залежыць ад разнастайнай прыстасаванасці арганізмаў адзін да аднаго і да навакольных умоў нежывой прыроды. У састаў біяцэнозу могуць уваходзіць сотні і тысячы розных відаў. Залежнасць адных відаў ад другіх узнікае перш за ўсё на аснове харчовых сувязей, якія складаюць аснову ўзаемасувязей у жывой прыродзе.
Адным з прыкладаў указанай вышэй групоўкі з’яўляецца біяцэноз прэснаводнага вадаёма. Усе жыхары вадаёма звязаны паміж сабой шматлікімі, складана пераплеценымі харчовымі адносінамі, якія графічна можна паказаць у выглядзе ланцугоў жыўлення. Пераплятаючыся паміж сабой, ланцугі жыўлення ўтвараюць складаныя сеткі жыўлення.
Асноўнай крыніцай энергіі на Зямлі, за кошт якой існуе ўсё жывое, з’яўляецца Сонца. УсяКі ланцуг жыўлення пачынаецца з ператварэння ў працэсе фотасінтэзу светлавой энергіі ў хімічную і ўтварэння арганічных злу
15
СХЕМА ХАРЧОВЫХ СУВЯЗЕЙ КАМАРАПІСКУНА
чэнняў. У прэсным вадаёме гэты працэс адбываецца ў вышэйшых раслінах і водарасцях. Яны з’яўляюцца адзінымі крыніцамі арганічнага рэчыва ў дадзеным біяцэнозе, яд іх залежыць багацце і разнастайнасць жыцця. Самі расліны, акрамя сонечнай энергіі, адчуваюць патрэбу ў разнастайных мінеральных солях, вуглякіслым газе і вадзе. Недахопу ў вадзе і вуглякіслым газе водныя расліны не адчуваюць. Асноўным пастаўшчыком мінеральных солей з’яўляецца вада, якая сцякае ў вадаём з бліжэйшых участкаў сушы. Чым багацей мінеральнымі рэчывамі глеба вакол вадаёма, тым багацей і разнастайней у ім будзе расліннасць.
Другім звяном у ланцугу жыўлення з’яўляюцца раслінаедныя жывёлы. Мноства і разнастайнасць іх залежаць ад багацця і разнастайнасці расліннасці.
Наступныя 2—3 звяны ланцуга жыўлення прадстаўлены жывёламі, якія з’ядаюць раслінаедных жывёл і адна адну.
Ланцугі жыўлення ўключаюць, як правіла, не больш як 4__6 звенняў. Гэта звязана з тым, што пры пераходзе ад аднаго звяна да другога значная колькасць энергіі, якая атрымліваецца з ежы, рассейваецца ў навакольную прастору ў выглядзе цяпла і святла. У кожным наступным звяне біямаса памяншаецца прыкладна ў 10 разоў і значна памяншаецца колькасць асобін.
Кожны ланцуг жыўлення мае разгалінаванне і ўскладняецца яшчэ і тым, што ў яго ўключаюцца паразіты і арганізмы, якія жывяцца адмерлымі рэшткамі раслін і жывёл. Адзін і той жа арганізм можа ўваходзіць у некалькі ланцугоў жыўлення.
Чым багацей відавы састаў біяцэнозу і чым больш у ім мнагаедных арганізмаў, тым больш шматлікія і складаныя яго ланцугі жыўлення і тым устойлівей сам біяцэноз.
2 Зак. 1228
17
ВАЖНЕЙШЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ ПРЭСНАВОДНАГА БІЯЦЭНОЗУ
ТАБЛІЦА 1
1. Бадзяга азёрная — Spongilla lacustris
Найбольш прымітыўная мнагаклетачная каланіяльная ЖЬІВела' Калонп маюць выгляд зялёных кусцікаў памерам да см. Зялёны колер надаюць аднаклетачныя водарасці якія пасяліліся на жывёле. ’
Цела бадзягі пранізана мноствам каналаў (зручнае сховішча для лічынак водных насякомых, чарвей, некаторых ракападобных), у якіх размешчаны клеткі са жгуцікамі. Бесперапынная работа жгуцікаў стварае цёк вады праз цела. Вада прыносіць кісларод і ежу — аднаклетачныя арганізмы і арганічныя рэшткі.
Захоўваць пэўную форму цела дапамагае шкілет з крэмніевых іголак. Гэтыя ж іголкі служаць сродкам аховы ад з ядання іншымі жывёламі. Парашок са шкілета бадзяг прымяняецца ў медыцыне. Маюць спецыфічны непрыемНЬІ ЯКІ *х непрыдатнымі да ежы.
Бадзяга мае высокую здольнасць да рэгенерацыі і пачкавання. Увосень утварае круглявыя ўнутраныя почкі гемулы. Пры паніжэнні тэмпературы вады калонія адмірае. Вясной гемулы даюць пачатак новай калоніі.
Бадзяга мае вялікае значэнне ў прыродным ачышчэнні вадаемау ад арганічных рэчываў. Асабліва яна карысная у вадаемах, якія размешчаны каля буйных населеных пунктау.
Жыве ў разнастайных стаячых вадаёмах, абрастаючы падводныя прадметы.
2. Бадзяга рачная — Ephydatia fluviatilis
Калоніі камякападобнай або коркавай формы, памерам Да “эрага, жаўтаватага або брудназялёнага колеру
Жыве у праточных вадаёмах.
18
ТАБЛІЦА 1
19
ТАБЛІЦА 2
1. Гідра звычайная — Hydra vulgaris
Мнагаклетачная жывёла з прамянёвай сіметрыяй. Цела цьіліндрычнае, бурага колеру, даўжынёй каля 1 см. Рот абкружаны 6—12 шчупальцамі і знаходзіцца на свабодным канцы цела. Шчупальцы крыху даўжэйшыя за цела. Яны служаць для здабывання і запіхвання ў рот ежы. Жывіцца дафніямі і цыклопамі. Ежу ператраўлівае унутры вялізнай поласці цела, якую называюць кішачнай. Адсюль і назва тыпу, да якога належыць гідра,— кішачнаполасцевыя.
Гідра мае высокую ўласцівасць да аднаўлення страчаных органаў Яна можа развівацца нават з 1/200 часткі цела. Гермафрадыт. Летам размнажаецца пачкаваннем. У маладых почак з’яўляецца адразу 6 шчупальцаў. Да восені дарослыя гідры гінуць, а зародкі, абкружаныя шчыльнай абалонкай, падаюць на дно. Вясной развіццё прадаўжаецца.
Гідра можа служыць індыкатарам чыстаты вадаёмаў Прыносіць некаторую шкоду, асабліва ў акварыумах з'ядаючы малькоў рыб.
Жыве ў свежай слабапраточнай вадзе заток і заліўЧЫК»г’ пеРаважна на РДзестах. Вядзе сядзячы спосаб жыцця. Можа павольна перамяшчацца пераступаннем.
2. Гідра сцябліністая — Hydra oligactis
Колер цела бураваты. Шчупальцы ў 2—5 разоў даўжэйшыя за цела. Раздзельнаполая. Почкі і семяннікі на целе размешчаны па спіралі. Маладыя почкі маюць толькі 2 шчупальцы.
Сустракаецца на ніжнім баку лістоў белых і жоўтых гарлачыкаў, ірдзестаў.
3 Гідра зялёная — Hydra viridis
Зялёны колер прыдаюць аднаклетачныя водарасці якія пасяліліся на целе гідры. Шчупальцы значна караценшыя за цела. Гермафрадыт.
Сустракаецца на расцы.
4. Гідра, якая захоплівае здабычу.
20
ТАБЛІЦА 2
21
ТАБЛІЦА 3
1. Планарыя малочная — Dendrocoelum lacteum
Жывёла з плоскім, лістападобным целам, даўжынёй каля 20 мм, поласць якога запоўнена парэнхімай. На пярэднім канцы цела два бакавыя выступы. Побач з імі двое вачэй, пры дапамозе якіх планарыя рэагуе на святло.
Скрозь белае або ружовае цела прасвечвае цёмны разгалінаваны кішэчнік. Драпежнік. Ротавая адтуліна размешчана на брушным баку цела і вядзе ў мускулістую глотку. Здабычу (дробных рачкоў, малюскаў, лічынак насякомых) накрывае сваім целам. Праз рот выварочвае глотку вонкі і моцнымі смактальнымі рухамі рве здабычу на часткі і глытае. Можа вытрымліваць працяглае галаданне. Дыханне адбываецца праз паверхню цела.
Зладжаны рух раснічак, якія пакрываюць цела, забяспечвае плаўны рух. Руху садзейнічае слізь, што выдзяляецца скурнымі залозамі. Яна вельмі ядавітая, таму планарыя непрыдатная да ежы.
Планарыя мае вялікую схільнасць да рэгенерацыі. Гермафрадыт, апладненне перакрыжаванае. Яйцы адкладвае ў коканы. Можа размнажацца шляхам дзялення. Пры раздражненні сціскаецца ў камяк. Гэта робіць цяжкім яе пошук.
Звычайная ў вадаёмах з чыстай ст^ *ай вадой. Трымаецца пад камянямі, сярод гніючых лістоў або на ніжнім баку лістоў жоўтых гарлачыкаў.
2. Мезастома — Mesostoma ehrenbergii
Празрыстае цела, даўжынёй каля 10 мм. Сваю ахвяру, дафнію або цыклопа, заціскае паміж канцамі цела, як у далоньцы, і высмоктвае. Здольна жыць у перасыхаючых вадаёмах.
Звычайная ў першай палавіне лета ў сажалках з глеістым грунтам і ў вадаёмах, якія зараслі трыснягом і сітам. Трымаецца або на паверхні раслін, або падвешваецца пры дапамозе слізістай ніткі да паверхні вады.
3. Мезастома, якая захоплівае здабычу.
4. Кокан планарыі.
22
ТАБЛІЦА 3
23
ТАБЛІЦА 4
1. Калаўротка — Rotatoria
Свабоднажывучы круглы чарвяк, які мае нерасчляненае, круглявае ў сячэнні цела, пакрытае кутыкулай Ротавая адтуліна знаходзіцца на пярэднім канцы цела ІІамеры яго хістаюцца ад 0,1 да 2 мм. На пярэднім канцы знаходзіцца колаваротны апарат, пры дапамозе якога калауротка перамяшчаецца і накіроўвае цёк вады з харчовымі часцінкамі да рота.
Лёгка пераносіць перасыханне вадаёмаў на працягу некалькіх гадоў. У сухім выглядзе пераносіцца з пылам на вялікія адлегласці. Калі пападзе ў ваду, літаральна праз гадзіну вяртаецца да жыцця.
П₽“ спрыяльньіх умовах з’яўляецца ў масе, складаючы да 99% жывёл планктону. Служыць ежай жыхарам вадаема, у тым ліку малькам рыб. З’ядаючы розныя мікраарганізмы, садзейнічае ачышчэнню вадаёмаў.
Сустракаецца ў розных часовых і пастаянных вадаемах.
2. Валасень — Gordius aquaticus
Жорсткае воласападобнае цела ад светлага да цёмнакарычневага колеру, даўжынёй каля 1 м і таўшчынёй каля 2 мм.
У дарослым стане вядзе свабодны спосаб жыцця. Рота не мае і не жывіцца.
Раздзельнаполы. Лічынка валасня — паразіт двух гаспадароў. Першы, прамежкавы гаспадар — лічынка страказы> аЎсян>ка, камара. Другі, канчатковы — драпежны жук. Дасягнуўшы полавай спеласці, валасень пакідае цела гаспадара і перасяляецца ў ваду. Цыкл развіцця прадаўЖаеійа каля 18 месяцаў. Зімуе ў грунце вадаёма.
Жыве ў канавах, сажалках і азёрах. Часам стварае клубкі з пераплеценых асобін.
3. Валасень, які выходзіць з цела загінуўшага жука.
24
ТАБЛІЦА 4
25
ТАБЛІЦА 5
1. Трубачнік звычайны — Tubifex tubifex
Па знешняму выгляду нагадвае невялікага дажджавога чарвяка. Чырвоны колер залежыць ад наяўнасці ў крыві гемаглабіну. Даўжыня цела 15—20 мм. Тыповая донная жывёла. Жывіцца глеем, прапускаючы яго разам з пяском праз кішэчнік. Пярэдні канец цела звычайна апушчаны ў глей. Задні канец з густой сеткай капіляраў робіць хістальныя рухі, выклікаючы прыток свежай вады. Ступень апускання цела ў глей і інтэнсіўнасць дыхальных рухаў залежаць ад колькасці кіслароду ў вадзе. Вакол цела са склееных сліззю глеевых часцінак утвараецца трубачка ў выглядзе конуса. Гэтым тлумачыцца назва жывёлы. У моцна забруджаных вадаёмах колькасць асобін можа дасягаць тысяч на 1 кв. м. За суткі трубачнік прапускае праз кішэчнік глею і пяску ў шмат разоў больш, чым маса ўласнага цела. Гэтым садзейнічае ачыстцы вадаёмаў. З’яўляецца добрым кормам для рыб, у тым ліку і акварыумных. Гермафрадыт, але з перакрыжаваным апладненнем. Апладненне і развіццё яец адбываецца ў кокане.
Жыве ў мелкіх вадаёмах з глеістым грунтам. 2. Стылярыя азёрная — Stylaria lacustris
Невялікі, да 20 мм, чарвяк. Цела празрыстае. Пярэдні к