Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 96с.
Мінск 1979
анец мае жаўтаватую афарбоўку. На сегментах размешчаны доўгія і тоўстыя шчацінкі, якія тырчаць пад прамым вуглом. Галаўная лопасць выцягнута ў доўгі хабаток. Mae добра развітыя вочы. Стылярыя вельмі рухомая, добра плавае. Жывіцца расліннай ежай і арганічнымі рэшткамі. Можа размнажацца полавым шляхам, але пераважае вегетатыўнае дзяленне. Часткі, якія пры гэтым утвараюцца, не разыходзячыся, дзеляцца яшчэ раз. Утвараецца ланцужок, што складаецца з 4—5 асобін. Такія ланцужкі сустракаюцца часцей, чым адзіночныя асобіны.
Часта сустракаецца ў прыбярэжных зарасніках азёр, рэк, на паверхні грунту вадаёмаў.
3. Вылупліванне трубачніка з кокана.
26
ТАБЛІЦА 5
27
ТАБЛІЦА 6
1. Смаўжовая п’яўка (клепсіна) — Glossiphonia complanata Цела лістападобнай формы, даўжынёй да 30 мм, шырынёй да 10 мм. Спіна злёгку выпуклая, ад зеленаватага да цёмнакарычневага колеру з падоўжнымі радамі жоўтых кропак. Брушны бок злёгку ўвагнуты, больш светлы. Перамяшчаецца толькі пераступаннем. Калі патрывожыць, клубком падае на дно. Нападае на бруханогіх малюскаў, вусце ракавіны якіх не закрываецца крышачкай. Здабычу высмоктвае мускулістай глоткай, якая выварочваецца ў выглядзе хабатка вонкі. Жыве каля двух гадоў. Яйцы і малькоў носіць з сабой на ўвагнутым брушным баку. Малькі з’яўляюцца ў сярэдзіне лета.
Звычайная ў сажалках, азёрах і прыбярэжнай зоне рэк сярод водных раслін.
2. Двухвокая п’яўка — Helobdella stagnalis
Цела плоскае, шараватага колеру, даўжынёй да 10 мм, шырынёй да 5 мм. На спіне паміж 12 і 13 кольцамі размешчана авальная цёмная пляма. Вельмі рухомая. Пры дапамозе хабатка высмоктвае розных дробных беспазваночных. Цыкл развіцця працягваецца каля года.
Аддае перавагу невялікім стаячым зарослым вадаёмам.
3. Рыбіна п’яўка — Piscicola geometra
Цела тонкае, цыліндрычнае, з жаўтаватымі плямамі, даўжынёй каля 5 см, шырынёй 2—3 мм. Пярэдні прысосак значна большы за задні. Прымацаваўшыся заднім прысоскам да якоганебудзь прадмета, п’яўка падпільноўвае рыбу, якая праплывае міма. Дабраўшыся да жабраў, яна пры дапамозе глоткі ў выглядзе хабатка высмоктвае кроў. Часам на жабрах адной рыбы паразітуе некалькі дзесяткаў п’явак. Гэта прыводзіць да гібелі рыб. Размнажаецца вясной, адкладваючы яйцы ў коканы.
Жыве толькі ў рэках, праточных сажалках.
4. Жыўленне смаўжовай п’яўкі.
5. Смаўжовая п’яўка з моладдзю.
28
ТАБЛІЦА 6
1
29
ТАБЛІЦА 7
1. Вялікая несапраўднаконская п'яўка — Haemopis sanguisuga
Цела падоўжанае, слаба сплясканае, цёмнае, бліскучае, даўжынёй каля 10 см. Вельмі рухомая. Добра плавае. Сківіцы і зубы развіты слаба. Высмоктвае кроў у водных жывёл з далікатным покрывам (земнаводныя, малюскі). Дробную здабычу заглытвае цалкам. Скуру чалавека пашкодзіць не можа. Яйцы адкладвае ў коканы ў сырую глебу. Малькі паразітуюць на земнаводных.
Жыве ў невялікіх вадаёмах са стаячай або слабапраточнай вадой. Аддае перавагу дну з глеістым грунтам. 2. Медыцынская п’яўка — Hirudo medicinalis
Цела з чырванаватажоўтымі палосамі ўздоўж спіны, даўжынёй каля 15 см. Па спосабу жыцця ў многім падобна на папярэдні від. Высмоктвае кроў у прадстаўнікоў усіх класаў пазваночных жывёл. Рана доўга кроваточыць зза пападання ў яе гірудзіну — рэчыва, якое перашкаджае згусанню крыві.
Распаўсюджана пераважна ў паўднёвых раёнах рэспублікі.
3. Малая несапраўднаконская п’яўка — Herpobdella octoculata
Вузкае, карычняватае або шэрабурае цела, даўжынёй каля 5 см. На спіне радамі размешчаны светлыя плямы. Брушны бок светлакарычневы. Добра плавае. Драпежнік. Заглытвае цалкам дробных чарвей і лічынак насякомых. Яйцы адкладвае ў коканы, якія прымацоўвае да падводных прадметаў. Жыве каля двух гадоў. Служыць ежай для драпежных насякомых і некаторых рыб.
Сустракаецца ў вадаёмах, заро.слых белымі гарлачыкамі.
4. Вялікая несапраўднаконская п’яўка заглытвае чарвяка. 5. Коканы п’явак.
30
ТАБЛІЦА 7
31
ТАБЛІЦА 8
1. Клубчастая імшанка — Plumatella fungosa
Звонку падобная на раслінныя арганізмы. Адсюль і назва — падобная на мох. Каланіяльная жывёла. Калоніі абрастаюць камяні і сцяблы раслін у выглядзе скарыначак і камякоў карычневага колеру. Памер калоніі каля 10 см. Яна складаецца з вялікай колькасці дробных асобін аднолькавай будовы. Кожная асобіна знаходзіцца ў асобнай ячэйцы. 3 яе можа выпячвацца частка цела з ротавай адтулінай, абкружанай шчупальцамі. Рух раснічак на шчупальцах стварае цёк вады, якім да рота прыносяцца завіслыя часцінкі і дробныя арганізмы.
Размнажаецца як полавым шляхам, так і пачкаваннем. Зімуюць статабласты — групы клетак, пакрытыя шчыльнай абалонкай. Вясной яны даюць пачатак новым калоніям. Імшанка, будучы фільтратарам па характару жыўлення, садзейнічае ачышчэнню вадаёмаў. Прыносіць значную шкоду: абрастае і засмечвае розныя гідратэхнічныя збудаванні.
Сустракаецца часцей у першай палавіне лета. Жыве ў вадаёмах, якія багаты расліннасцю, са стаячай або павольна цякучай вадой.
2. Паўзучая імшанка — Plumatella repens
Калонія мае выгляд галінастых карычневых трубачак, якія плоска ляжаць на ніжнім баку плаваючых лістоў белага гарлачыка.
Сустракаецца ў сярэдзіне лета.
3. Грабеньчатая імшанка — Cristatella mucedo
Mae выгляд чэрвепадобнага студзяністага празрыстага цела, даўжынёй 2—5 см. Калонія здольна самастойна перамяшчацца са скорасцю да 15 мм у дзень.
Сустракаецца ў другой палавіне лета на ніжнім баку лістоў белага гарлачыка.
32
ТАБЛІЦА 8
33
ТАБЛІЦА 9
1. Жывародка (лужанка) балотная — Viviparus contectus Mae буйную конусападобную ракавіну з трыма цёмнымі палосамі ўздоўж завіткоў. Вышыня ракавіны да 40 мм. Абароты моцна выпуклыя. Вусце ракавіны можа закрывацца крышачкай, якая размешчана на назе. Дыхае пры дапамозе жабраў. Жывіцца глеем і рэшткамі арганізмаў, якія ў ім змяшчаюцца. Раздзельнаполая. Нараджае жывых дзіцянят, выношвае ікру і малькоў унутры ракавіны. Размнажаецца амаль поўны год. Працягласць жыцця 8— 10 гадоў. Закрываючы ракавіну крышачкай і ўпадаючы Ў здранцвенне, можа без шкоды для сябе пераносіць і шматмесячную засуху, і ўмярзанне ў льдзіну. Адчувальная да чыстаты вады і колькасці ў ёй кіслароду.
Сустракаецца сярод раслін каля берага ў сажалках і азёрах з чыстай вадой.
2. Жывародка (лужанка) рачная — Viviparus viviparus
Па знешняму выгляду і біялогіі нагадвае папярэдні від. Адрозніваецца меншымі памерамі (да 25 мм) і слаба выпуклымі абаротамі з неглыбокім швом.
Жыве на пясчаным або глеістым грунце ў рэках і заліўных вадаёмах.
3. Бітывія шчупальцавая — Bithynia tentaculata
Mae вежападобную карычневую ракавіну, вышынёй да 12 мм. Жывіцца глеістымі налётамі на раслінах, водарасцямі і арганічнымі рэшткамі. Раздзельнаполая.
Сустракаецца, часам у вялікай колькасці, у пастаянных вадаёмах рознага тыпу. Звычайна ляжыць на дне з выцягнутай нагой і паўзакрытай крышачкай.
4. Моладзь жывародкі балотнай.
5. Яйцы бітыніі.
34
ТАБЛІЦА 9
35
ТАБЛІЦА 10
1. Балацянік звычайны — Lymnaea stagnalis
Ракавіна тонкая, вежападобная, бруднажоўтага колеру, бліскучая. Апошні абарот яе моцна ўздуты. Вышыня ракавіны да 60 мм. Можа дыхаць пры дапамозе лёгкіх і праз скуру. Для абнаўлення запасаў паветра перыядычна падымаецца да паверхні вады. Пры тэмпературы вады ніжэй 8° С лёгкія запаўняюцца вадой і пачынаюць функцыяніраваць як жабры. Зімой, калі вадаём не прамярзае да дна, вядзе актыўны спосаб жыцця. Лёгка пераносіць умярзанне ў лёд. Усяедны. Можа служыць кормам для рыб. На працягу лета робіць да 20 кладак яец. Праз 20 дзён выходзяць малькі.
Жыве 1 2 гады ў зарослых сажалках, старых рэчышчах, прыбярэжнай зоне рэк з павольным цячэннем. 2. Балацянік балотны — Stagnicola palustris
Ракавіна цёмная, цвердасценная, конусападобная. Абароты нарастаюць раўнамерна. Вышыня да 35 мм.
Жыве ў часовых вадаёмах, невялікіх сажалках і ў прыбярэжнай зоне азёр.
3. Балацянік малы — Galba truncatula
Ракавіна танкасценная, бруднажоўтая, вышынёй да 10 мм. Абароты моцна выпуклыя, амаль ступеньчатыя. 3 яўляецца прамежкавым гаспадаром пячоначнага смактуна.
Жыве ў лугавых і сцёкавых канавах з глеістым дном і на забалочаных участках.
4. Фіза пузырыстая — Physa fontinalis
Ракавіна жоўтага колеру, далікатная, празрыстая, з кароткім завітком, закручаным улева. Вышыня ракавіны каля 10 мм. Апошні абарот прыкрыты звонку лопасцямі мантыі, якія садзейнічаюць газаабмену. Мантыйная поласць ператворана ў лёгкае. Жыццёвы цыкл заканчваецца на працягу года.
Жыве ў павольна цякучых ручаях, сажалках, азёрах. 5. Яйцы балацяніка звычайнага.
36
ТАБЛІЦА 10
37
ТАБЛІЦА 11
1. Катушка рагавая — Coretus corneus
Ракавіна з 4—5 абаротамі завіта ў адной плоскасці, цёмна афарбаваная і больш цвёрдая, чым у балацянікаў. Дыяметр да 30 мм. Дыхае пры дапамозе лёгкіх і скуры. У краі мантыі ёсць складка скуры, якая пранізана крывяноснымі сасудамі. Яна адыгрывае ролю жабры — дадатковага органа дыхання. Лёгкія пры паніжэнні тэмпературы могуць запаўняцца вадой і працаваць як жабры. Пры высыханні вадаёмаў і на зіму закопваецца ў вільготны глей. Часам застаецца на паверхні грунту і выдзяляе шчыльную, нерастваральную ў вадзе плеўку, якой замыкае адтуліну ракавіны. Жывіцца пераважна расліннай ежай.
Жыве ў прыбярэжнай зоне азёр, у зарослых сажалках і канавах. Трымаецца часцей каля дна.
2. Катушка аблямаваная — Planorbis planorbis
Ракавіна цёмнакарычневая, матавая, з 5—6 абаротамі. Абароты ракавіны выпуклыя зверху і плоскія знізу. Апошні абарот з прыкметным кілем. Дыяметр яе 12—20 мм.
Жыве ў мелкіх вадаёмах са стаячай або павольна цякучай вадой.
3. Катушка скручаная — Planorbis contortus
Ракавіна карычневая. 7—8 абаротаў навіваюцца шчыльна і раўнамерна. Большую частку ніжняй паверхні займае апошні абарот. Дыяметр 5—6 мм. Кіля няма.
Жыве ў забалочаных азёрах, сажалках і заліўных вадаёмах.
4. Чашачка азёрная — Acroloxus lacustris
Ракавіна падоўжаная, шчытападобная, з памерамі 7,5 X3,5x3 мм. Лёгкага няма. Ніжні край мантыі, які шчодра забяспечаны крывяноснымі сасудамі, выконвае ролю жабраў. Жывіцца налётам водарасцей.
Сустракаецца ў вялікіх стаячых вадаёмах і прыбярэжнай зоне зарослых рэк з павольным цячэннем.
5. Яйцы катушкі рагавой.
38
ТАБЛІЦА 11
39
ТАБЛІЦА 12
1. Перлавіца — U