• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў

    Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 96с.
    Мінск 1979
    29.02 МБ
    сохнуць. Назіранні не спыняйце. Звярніце ўвагу на паступовае памяншэнне памераў і акругленне цела эўглен. Адбываецца працэс утварэння цысты. Арганізм эўглены губляе частку вады і пакрываецца шчыльнай абалонкай. Утварэнне цысты — гэта прыстасаванне прасцейшых да перанясення неспрыяльных умоў і да рассялення пры дапамозе ветру. Месца высахшай кроплі на прадметным шкле намачыце вадой з піпеткі. Праз некаторы час можна выявіць зноў прадаўгаватыя цельцы эўглен, якія бесперапынна перамяшчаюцца. 9. Зрабіце вывад аб прыстасаванасці назіраемых жывёл да аховы. Дакажыце адноснасць характару назіраемых прыстасаванняў.
    Назіранні за развіццём жывёлы. 1. Кладкі яец, якія сабраны на экскурсіі, змясціце ў асобны невялікі акварыум. Часам, асабліва ў малюскаў, кладкі яец могуць з’явіцца проста ў акварыуме. Прасачыце, колькі часу пройдзе да моманту з’яўлення малькоў у звычайных умовах. 2. Параўнайце малькоў, якія выйшлі з яец або адлоўлены ў вадаёме, з адпаведнай дарослай жывёлай. Ці ёсць паміж імі адрозненні (па знешняму выгляду, спосабу дыхання, перамяшчэння, здабывання ежы, аховы)? 3. Прасачыце за развіццём малькоў. Як доўга адбываецца гэты працэс? Ці назіраюцца якіянебудзь змяненні ў вонкавым выглядзе і паводзінах малькоў у працэсе развіцця? 4. Калі асобныя лічынкі (страказы, аўсяніка і інш.) паўзуць да паверхні вады, пастаўце ў акварыуме 2—3 галінкі так, каб іх канцы тырчалі з вады. У гэтым выпадку вы зможаце назіраць асобныя этапы з’яўлення дарослай асобіны (трэсканне скуркі лічынкі, з’яўленне асобных частак цела, распасціранне крылаў, узлёт). Калі ж галінак не будзе, лічынкі ліняюць у вадзе і дарослае насякомае гіне. Воднае асяроддзё, неабходнае для развіцця лічынкі, становіцца згубным для дарослых асобін. 5. Размясціце кладкі яец або малькоў прыблізна аднолькавага ўзросту ў некалькіх асобных невялікіх слоіках., Адзін з іх асвя
    91
    ціце дадатковай крыніцай святла кругласутачна, у іншых слоіках сценкі закрыйце паперай або тканінай розных колераў (чырвонага, жоўтага, зялёнага і сіняга). Адзін з слоікаў трымайце ва ўмовах звычайнага асвятлення. Астатнія ўмовы (акрамя святла) павінны быць аднолькавымі. Праз некалькі дзён звярніце ўвагу на розніцу ў афарбоўцы малькоў. Прасачыце, які ўплыў робіць колер на інтэнсіўнасць асвятлення, на тэрміны развіцця жывёл, якія даследуюцца. Калі ў гэтых жа ўмовах з’явіліся дарослыя жывёлы, ці захоўваецца ў іх афарбоўка, якая набыта малькамі. 6. Размясціце кладкі яец або малькоў прыблізна аднолькавага ўзросту ў 3 невялікія слоікі. У адным з іх падагрэйце ваду (можна настольнай лямпай), у другім жа ахаладжайце (змяшчаючы слоік у пасудзіну з халоднай вадой, якая перыядычна мяняецца), трэці слоік трымайце пры хатняй тэмпературы. Астатнія Ўм.овы павінны быць прыблізна аднолькавымі. Устанавіце, які ўплыў робіць тэмпература на інтэнсіўнасць афарбоўкі і памеры цела малькоў. Як змяняюцца тэрміны развіцця?
    ТЭМЫ ДЛЯ САМАСТОЙНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ФАУНЫ ВОДНЫХ БЕСПАЗВАНОЧНЫХ
    1. Абследаванне фауны чыстага зарасніку якойне~ будзь воднай расліны: рагозу, белага гарлачыка і да т. п. Якасны (відавы састаў) і колькасны (біямаса з 1 кв. м) ^л!к' 2 Абследаванне фауны розных падводных прадметаў: паляў, карчоў, ствалоў дрэў, якія затанулі, камянёў і да т. п. Колькасньг і якасны ўлік. 3. Параўнанне планктону розных участкаў вадаёма каля паверхні вады і паблізу дна. Колькасны і якасны ўлік. Сутачныя і сезонныя змяненні планктону. 4. Параўнанне бентасу розных глыбінь і грунтаў. Колькасны і якасны ўлік. Асаблівасці грунту і бентасу ў месцах забруджвання. 5. Высвятленне тэрмінаў вылету дарослых насякомых, лічынкі якіх жывуць у вадзе. 6. Выяўленне месц вялікай колькасці лічынак плывунцоў, лічынак і кукалак камароў, малога балацяніка, бітуніі, дрэйсены. Колькасны і якасны ўлік. 7. Вызначэнне ступені забруджанасці вады па саставу водных беспазваночных.
    ЛІТАРАТУРА
    Герд С. В. Жмвые жмвотные в школе. М.—Л., 1954.
    Г е р д С. В. Аквармум в школе. М., 1968.
    Ж а д м н В. Н., Г е р д С. В. Рекм, озера м водохранмлміца СССР, мх фауна м флора. М., 1961.
    Жмзнь жмвотных, т. 1, 2. 3. М., 1968—1969.
    Жмзнь пресных вод СССР. Под ред. проф. В. Я. Жадмна м акад. Е. Н. Павловского. т. 1, 2, 3, 4. М.—Л., 1940—1959.
    К о з л о в М. A., Н м н б у р г Е. М. Ваша коллекцмя. М., 1971.
    Л м п м н A. Н. Пресные воды м мх жмзнь. М., 1950.
    Н м к м ш о в A. Н. м др. Внеклассная работа по бмологмм. М., 1974.
    Определмтель пресноводных беспозвоночных европейской частм СССР. Л., 1977.
    Павловскмй Е. Н., Лепнева С. Г. Очеркм мз жмзнм пресноводных жмвотных. М., 1948.
    Плавмльіцмков Н. Н. Жмзнь пруда. М.—Л., 1951.
    Райков Б. Е., РммскмйКорсаков М. Н. Зоологмческме экскурсмм. Л., 1956.
    Сладков Н. Н. Подводная газета. Л., 1966.
    Соколов Н. Л. Опыты над жмвотнымм в уголке жмвой прмроды. М., 1957.
    X е й с м н Е. М. Краткмй определмтель пресноводной фауны. М., 1962.
    Я ш н о в В. А. Малый практмкум по гмдробмологмм. М., 1952.
    ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
    Бадзяга азёрная 20
    Бадзяга рачная —
    Бакаплаў 46
    Балацянік балотны 36
    Балацянік звычайны —
    Балацянік малы —
    Бітынія шчупальцавая 36
    Бяззубка 40
    Вадалюб вялікі 64
    Вадалюб малы —
    Вадамерка вялікая 60
    Вадамерка палачкападоб
    ная (вадзяны бягун) —
    Валасень 24
    Вослік вадзяны 46
    Вяртун жаўтаногі 66
    Гідра звычайная 20
    Гідра зялёная —
    Гідра сцябліністая —
    Гідрахна 50
    Гладыш звычайны 56
    Грабляк зубчастаногі —
    Даўганожка гіганцкая 72
    Дафнія 44
    Дрэйсена 40
    Дыяптомус 44
    Жывародка (лужанка) балотная 34
    Жывародка (лужанка) рачная —
    Званец апушаны 72
    Ільвінка звычайная 74
    Імшанка грабеньчатая 32
    Імшанка клубчастая —
    Імшанка паўзучая —
    Калаўротка 24
    Камар звычайны (піскун) 70
    Камар малярыйны —
    Катушка аблямаваная 38
    Катушка рагавая —
    Катушка скручаная —
    Лептадора 44
    Лічынка анаболіі 68
    Лічынка аўсяніка двухкрылага 52
    Лічынка аўсяніка звычайнага —
    Лічынка аўсяніка падобнажылкавага —
    Лічынка ручайніка вялікага 68
    Лічынка ручайніка рамбічнага —
    Лічынка ручайніка рачнога —
    Лічынка тыпу звычайнай страказы 54
    Лічынка тыпу люткі —
    Лічынка тыпу страказыкаромысла —
    Мезастома 22
    Павук вадзяны 50
    Паласкун баразнаваты 62
    94
    Паляўнічы шлячкасты 50
    Перлавіца 40
    Планарыя малочная 22
    Плаўт звычайны 56
    Плывунец аблямаваны 62
    Прысціцэфалюс 42
    П’яўка вялікая несапраўднаконская 30
    П’яўка двухвокая 28
    П’яўка малая несапраўднаконская 30
    П’яўка медыцынская —
    П’яўка рыбіна 28
    П’яўка смаўжовая (клепсіна) —
    Радужнік таўстаногі 66
    Рак рачны вузкапальцы 48
    Рак рачны шыракапальцы —
    Ранатра 58
    Скарпіён вадзяны 58
    Сляпень бычыны 74
    Стылярыя азёрная 26
    Трубачнік звычайны 26
    Фіза пузырыстая 36
    Цыклоп 44
    Чашачка азёрная 38
    Шароўка рагавая 40
    Шчыцень хвастаты 42
    ЗМЕСТ
    Умовы існавання прэснаводных арганізмаў ....	3
    Важнейшыя прадстаўнікі прэснаводнага біяцэнозу .	18
    Вучэбнае выкарыстанне водных беспазваночных . 76
    Табліца для вызначэння тыпаў і некаторых класаў прэснаводных беспазваночных ......................86
    Літаратура........................................93
    Прадметны паказальнік.............................94
    Серяя «Наша прнрода»
    Анатолйй Павловйч Бонадысенко, Вйльям Семеновйч Конюшко, Всеволод Анатольевйч Радкевйч
    БЕСПОЗВОНОЧНЫЕ ЖНВОТНЫЕ ВОДОЕМОВ
    Ммнск, мздательство «Народная асвета» На белорусском языке Адказны за выпуск В. С. Конюшка Рэдактар Г. С. Уварава Мастак В. Ф. Чакмароў
    Мастацкі рэдактар A. I. Раманцоў Тэхнічны рэдактар В. Н. Ж у к
    Карэктар Н. Р. Губернацёнак
    ІБ № 611
    Здадзена ў набор 06.05.78. Падпісана ў друк 01.02.79. Фармат 70x 100' 32.
    Пап. афсетн. № 1. Гарнітура журнальная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 3,37. Ул.выд. арк. 3,76. Тыраж 8000 экз. Заказ 1228. Цана 40 к.
    Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржкамвыда БССР. 220600 Мінск. Паркавая магістраль, 11.
    Паліграфкамбінат імя Я. Коласа Дзяржкамвыда БССР. 220827 Мінск, Красная, 23.
    40 к.