• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    ^ібліятэка замежнай дзіцячай літаратуры
    замежнай
    дзіцячай
    літаратуры
    Браты ГРЫМ
    БРЭМЕНСКІЯ МУЗЫКІ
    Казкі
    Мінск «Юнацтва» 1999
    УДК 830-93
    ББК 84(4Г)
    Г84
    Серыя заснавана ў 1992 годзе
    Рэдакцыйная калегія:
    Міхась Зарэмба, Уладзімір Карызна, Валянцін Лукша, Уладзімір Марук, Міхась Пазнякоў, Валерый Славук, Іван Чарота.
    Мастак Ю. ЦЯРЭШЧАНКА
    Для малодшага школьнага ўзросту
    112—98
    ISBN 985-05-0108-1
    © «Юнацтва>. Пераклад, 1999
    © Ю. Цярэшчанка. Афармленне, 1999
    ГЕНЗЕЛЬ I ГРЭТЭЛЬ
    ыў на ўзлессі глухога бору бедны дрывасек са сваёй жонкаю і дваімі дзецьмі; хлопчыка называлі Гензель, а дзяўчынку — Грэтэль. Жыў дрывасек надгаладзь; але наступіла аднойчы на той зямлі такая дарагоўля, што не было за што яму купіць нават хлеба замарыць чарвячка.
    I вось пад вечар, лежачы на пасцелі, пачаў ён думаць, і ўсё адольвалі яго розныя думкі і клопаты; паўздыхаў ён і кажа жонцы:
    — Што ж цяпер будзе з намі? Як нам пракарміць няшчасных дзяцей, нам і самім няма чаго есці!
    — А ведаеш што, — адказала жонка, — давай раненька, як толькі пачне днець, завядзём дзяцей у лес, у самы глухі гушчар; запалім ім вогнішча, дадзім кожнаму па лусце хлеба, а самі пойдзем на работу і пакінем іх адных. Дарогі дадому яны не знойдуць, вось мы ад іх і пазбавімся.
    — He, жонка, — гаворыць дрывасек, — гэтага я не зраблю; бо сэрца ў мяне не камень, я дзяцей адных кідаць у лесе не магу, там нападуць на іх дзікія звяры і іх з’ядуць.
    — Эх ты, дурань! — зазлавала жонка. — Учацвярых жа мы ўсе з голаду прападзем, і застанецца толькі адно — труны збіваць. — I яна грызла яго да той пары, пакуль ён з ёй згадзіўся.
    — А ўсё ж шкада мне маіх няшчасных дзяцей! — сказаў дрывасек.
    Галодныя дзеці не спалі, дык чулі ўсё, што і як гаварыла мачыха іхняму бацьку. Залілася Грэтэль горкімі слязьмі і кажа Гензелю:
    — Мусіць, нам цяпер загінуць прыйдзецца.
    — Цішэй, Грэтэль, — прамовіў Гензель, — не бядуй, я што-небудзь ды прыдумаю, як нам выратавацца.
    I вось калі бацькі заснулі, ён падняўся, надзеў сваю куртачку, адчыніў дзверы ў сені і ціхенька выйшаў на двор. У гэты час ярка свяціў месяц, і белыя каменьчыкі, што ляжалі перад хаткай, блішчэлі, быццам кучкі сярэбраных манетаў.
    Гензель нагнуўся і напоўніў імі кішэню. Пасля вярнуўся ён у хату і шапнуў Грэтэль:
    — Суцешся, мілая сястрычка, спі сабе цяпер спакойна, бог нас не пакіне. — I тут жа ён зноў лёг на сваю пасцель.
    Толькі пачаўся світанак, яшчэ і сонейка не ўзыходзіла, а мачыха падышла ўжо і пачала будзіць іх:
    — Гэй вы, лежні, час падымацца, збірайцеся з намі ў лес па дровы!
    Дала яна кожнаму з іх па лусце хлеба і кажа:
    — Вось гэта будзе вам на полудзень; ды глядзіце, не з’ешце ўсяго раней часу, больш нічога я вам не дам.
    Грэтэль схавала хлеб у свой фартух, бо ў Гензеля кішэня поўнілася каменнямі. I яны сабраліся ісці разам у лес. Прайшлі яны крыху, раптам Гензель запыніўся, азірнуўся, паглядзеў на хаціну, — так вось ён раз за разам азіраўся і запыняўся. А бацька яму і кажа:
    — Гензель, чаго гэта ты ўсё азіраешся ды азіраешся? He марудзь, ідзі шпарчэй.
    — Ах, татачка, — адказаў яму Гензель, — я ўсё гляджу на сваю белую кошачку, вунь сядзіць яна на страсе, нібы хоча сказаць мне «бывай».
    А мачыха і гаворыць:
    — Эх, дурань ты, гэта ж не твая котка, гэта ранішняе сонца блішчыць на трубе.
    А Гензель зусім і не на кошачку пазіраў, а даставаў з кішэні і кідаў на дарогу бліскучыя каменьчыкі.
    Вось увайшлі яны ў самую лясную нетру, а бацька і кажа:
    — Ну, дзеці, збірайце тут галлё, а я зраблю вам цяпельца, каб вы не ахаладалі.
    Гензель і Грэтэль нанеслі шмут галля. Падпалілі яго. Калі полымя добра ўспыхнула, мачыха падае голас:
    — Ну, дзеткі, кладзіцеся цяпер ля вогнішча ды адпачніце як след, а мы пойдзем у лес дровы секчы. Закончым працу, вернемся сюды і возьмем вас дахаты.	•
    Селі Гензель і Грэтэль ля агню, і, калі надышоў поўдзень, кожны з іх з’еў па кавалачку хлеба. Яны ўвесь час чулі стук сякеры і думалі, што іхні бацька дзесьці паблізу. Але гэта быў зусім не стук сякеры, a цурбана, які навязаў дрывасек да сухога дрэва, і ён, гайдаючыся ад ветру, стукаў аб ствол.
    Доўга сядзелі яны вось так ля агню, ад стомы пачалі зліпацца іхнія вочы, і яны моцна-моцна заснулі. A калі прахапіліся, была ўжо глухая ноч. Заплакала Грэтэль і кажа:
    — Як жа нам цяпер выбрацца з лесу?
    Пачаў Гензель яе суцяшаць.
    — Пачакай крышачку, хутка ўзыдзе месяц, і мы тады знойдзем дарогу.
    Калі ўзышоў месяц, узяў Гензель сястрычку за руку і патупаў ад каменьчыка да каменьчыка, а зіхацелі яны, быццам новыя сярэбраныя грошы, і падказвалі дзецям сцежку-дарожку. Яны ішлі ўсю ноч бесперапынна і падышлі на світанку да бацькавай хаціны.
    Яны пастукалі, мачыха адчыніла ім дзверы; бачыць яна, што гэта Гензель і Грэтэль, і кажа:
    — Што ж гэта вы, паганыя дзеці, так доўга спалі ў лесе? А мы ўжо думалі: вы дахаты не хочаце вяртацца.
    Узрадаваўся бацька, убачыўшы дзяцей, — было ў яго на душы цяжка, што кінуў ён іх адных.
    А хутка зноў насталі голад і нястача, і дзеці падслухалі, як мачыха ўночы, лежачы ў пасцелі, гаварыла бацьку:
    — У нас зноў усё ўжо з’едзена, засталося толькі паўакрайца хлеба, відаць, нам хутка будзе канец. Трэба ўсё ж нам ад дзяцей пазбавіцца: давай завядзем іх у лес япгчэ далей, каб не знайшлі яны дарогу дадому, іншага выйсця ў нас няма.
    Зашчымела, забалела дрывасекава сэрца, і ён падумаў: «Ужо лепей мне апошняй крошкай з дзецьмі падзяліцца». Але жонка і чуць пра тое не хоча, пачала яго лаяць і папікаць. I вось — як пагана пачнеш, дык добра не скончыш, — саступіў ён раз, прыйшлося яму і цяпер саступіць.
    Дзеці яшчэ не спалі і чулі ўсю гэтую гаману. I толькі бацькі заснулі, падняўся Гензель зноў, каб выйсці на двор і назбіраць каменьчыкаў, як і ў мінулы раз, але мачыха замкнула дзверы, і Гензель выйсці з хаціны не змог. Ён пачаў суцяшаць сваю сястрычку і кажа:
    — He плач, Грэтэль, спі спакойна, бог нам як-небудзь ды паспрыяе.
    Ранічкай прыйшла мачыха і ўстурыла дзяцей з пасцелі. Дала ім кавалак хлеба, ён быў яшчэ меншы, чым той раз. Па дарозе ў лес Гензель крышыў хлеб у кішэні, усё запыняўся і кідаў хлебныя крошкі на дарогу.
    — Што гэта ты, Гензель, усё запыняешся ды азіраешся? — запытаў бацька. — Ідзі, як і мы ўсе.
    — Ды гэта я гляджу на свайго голуба, вунь сядзіць ён на страсе дома, нібы са мной развітваецца, — адказаў Гензель.
    — Дурань ты, — сказала мачыха, — гэта зусім не голуб твой, гэта ранішняе сонца блішчыць на вяршку трубы.
    А Гензель усё кідаў і кідаў па дарозе хлебныя крошкі. Вось мачыха завяла дзяцей яшчэ далей у лес, дзе яны ні разу яшчэ не былі. Запалілі зноў вялікае вогнішча, і кажа мачыха:
    — Дзеткі, сядайце вось тут, а стоміцеся, дык паспіце крыху; а мы пойдзем у лес дровы секчы, а вечарам, як скончым работу, вернемся і возьмем вас дадому.
    Калі надышоў поўдзень, падзялілася Грэтэль сваёй лустай хлеба з Гензелем, — бо ён увесь свой хлеб пакрышыў і пакінуў на дарозе. Пасля яны заснулі. Але вось ужо і вечар мінуўся, і ніхто па няшчасных дзяцей не прыходзіў. Прачнуліся яны цёмнай ноччу, і пачаў Гензель суцяшаць сястрычку:
    — Пачакай, Грэтэль, вось хутка месяц узыдзе, і пачнуць відаць хлебныя крошкі, што я апусціў на дарогу, яны падкажуць нам дарогу дахаты.
    Вось выплыў месяц, і дзеці рушылі ў шлях-дарогу, але хлебных крошак не ўбачылі, — тысячы птушак, што лётаюць у полі і ў лесе, усе іх падзяўблі. Тады Гензель і кажа Грэтэль:
    — Мы ўжо як-небудзь ды знойдзем дарогу.
    Але яны яе не знайшлі. Прыйшлося ім ісці ўсю ноч і ўвесь дзень, з раніцы і да сама вечара, але выбрацца з лесу яны не маглі. Дзеці моцна захацелі есці, бо яны нічога не бралі ў рот, апроч ягад, што збіралі па шляху. Яны так стаміліся, што ледзь-ледзь перастаўлялі ногі, і вось прылеглі яны пад дрэвам і заснулі.
    Надышла ўжо трэцяя раніца з таго часу, як пакінулі яны бацькавую хаціну. Пайшлі яны далей. Ідуць і ідуць, а лес усё глыбей і цямней, і, калі б неўзабаве не падаспела помач, яны зусім змагліся б.
    Вось наступіў поўдзень, і яны заўважылі на галінцы беласнежную птушачку. Яна спявала так хораша,
    што яны запыніліся і зачараваліся яе спевам. Але нечакана птушачка замоўкла і, узмахнуўшы крыллямі, паляцела перад імі, а яны пайшлі за ёю ўслед, і ішлі, пакуль нарэшце не дабраліся да хацінкі, дзе птушачка села на страсе. Падышлі яны бліжэй, бачаць: зроблена хацінка з хлеба, страха на ёй з пернікаў, а ваконцы ўсе з празрыстага ледзянца.
    — Вось мы за яе і возьмемся, — сказаў Гензель, — і будзе ў нас слаўны пачастунак! Я ад’ем кавалак страхі, а ты, Грэтэль, бярыся за акенца, — яно, мусіць, вельмі салодкае.
    Узабраўся Гензель на хацінку і адламаў кавалачак страхі, каб пасмакаваць, якая яна, а Грэтэль падышла да акенца і пачала яго грызці.
    Раптам пачуўся з сярэдзіны чыйсьці тоненькі галасочак:
    — Хрусь ды хрумстна пад акном, Хто грызе і точыць дом?
    Дзеці адказалі:
    — Гэта госць цудоўны, Ветрык наш вандроўны.
    I, не зважаючы, яны прадаўжалі аб’ядаць домік.
    Гензель, якому вельмі спадабалася страха, адарваў ад яе вялікі кавалак і скінуў уніз, а Грэтэль выламала цэлае круглае шкло з ледзянца і, усеўшыся каля хацінкі, пачала ім ласавацца.
    Раптам адчыніліся дзверы, і выйшла адтуль, абапіраючыся на мыліцу, вельмі старая бабуля. Гензель і Грэтэль так напужаліся, што выпусцілі з рук ласунак. Пахітала старая галавою і кажа:
    — Э, мілыя дзеткі, хто гэта вас сюды прывёў? Ну, калі ласка, заходзьце ў хацінку, кепска вам тут не будзе.
    Яна ўзяла іх абоіх за рукі і ўвяла ў сваю хаціну. Прынесла ім смачнай ежы — малака з блінамі, пасы-
    Ф 10 ф
    панымі цукрам, яблыкаў і арэхаў. Пасля яна паслала дзве прыгожыя пасцелькі і накрыла іх белымі коўдрамі. Улегліся Гензель і Грэтэль і палічылі, што трапілі, бадай, у рай.
    Але старая толькі прыкінулася такою добрай, a была яна на самай справе злая ведзьма, што падпільноўвае дзяцей, і хацінку з хлеба зладзіла для таго, каб лепш заманіць. Калі хто трапляў да яе ў рукі, яна Ta­ro забівала, пасля варыла і з’ядала, і было гэта для яе святам. У ведзьмаў заўсёды бываюць чырвоныя вочы, і бачаць яны ўдалечыню слаба, але затое ў іх нюх, як у звяроў, і яны адчуваюць, калі чалавек блізка.
    Калі Гензель і Грэтэль падыходзілі да яе хаціны, яна злосна зарагатала і пацерла рукі з ухмылкаю: