Брэменскія музыкі
Браты Грым
Выдавец: Юнацтва
Памер: 302с.
Мінск 1999
— Ён у самы час да нас паспеў, гэты камень цудадзейны: чый ён будзе, той і зможа пажадаць сабе ўсё, што толькі захоча.
Выцягнуў чалавек з вады гэты камень, узяў яго ў руку ды пажадаў, каб быў у яго замак з садам і каралеўскаю стайняй. I толькі вымавіў ён сваё жаданне, як сядзеў ужо ў замку з садам ды кара-
леўскай стайняй, і ўсё было такое прыгожае ды дзівоснае, што аніяк не мог ён надзівіцца з усяго гэтага.
А праходзілі гэтым часам па дарозе купцы-гандляры.
— Падзівіцеся, — сказалі яны, — які цудоўны збудавалі замак, а мінулы ж раз, калі мы праходзілі, тут былі толькі адны сыпучыя пяскі.
Закарцела ім дазнацца, як гэта сталася. З’явіліся яны ў замак, пачалі ў чалавека распытваць, як здолеў ён усё гэта так хутка збудаваць. А ён ім і кажа:
— Ды гэта не я зрабіў, гэта зрабіў мой цудадзейны камень.
— А што гэта за камень такі? — спыталіся яны.
Ён пайшоў ды прынёс яго і паказаў купцам-гандлярам. Захацелася ім той камень набыць, і яны спыталіся, ці не прадасць ён ім яго, ды прапанавалі яму ўсе свае дарагія тавары. Зірнуў чалавек на цудоўныя тавары, разбегліся ў яго вочы ад выгляду іх, а было ў яго сэрца не ўстойлівае, яно імкнулася ўсё да новага, і вось даў ён сябе абдурыць, думаючы, што цудоўныя тавары шмат даражэйшыя за ягоны цудадзейны камень, ды аддаў яго купцам-гандлярам. Ледзьве выпусціў ён яго з рук, і адразу ж знікла разам з каменем усё ягонае шчасце, — апынуўся ён зноў у замкнёнай скрыні на рацэ, і была ў яго адна толькі конаўка вады ды акраец хлеба.
Як убачылі верныя звяры — мыш, малпа ды мядзведзь, — што трапіў ён у бяду, паспяшаліся зноў яму на дапамогу, але аніяк не маглі яны цяперака збіць той замок — быў ён шмат мацнейшы, чым у першы раз. Тады мядзведзь і кажа:
— Трэба нам чарадзейны камень знайсці, а інакш усе нашыя намаганні будуць марныя.
А купцы засталіся жыць у замку. Вось звяры і пайшлі туды разам усе; і калі яны былі ўжо каля самага замка, мядзведзь кажа:
— Мыш, зазірні ты ў замочную шчыліну ды паглядзі, што нам рабіць; ты ж маленькая, ніхто цябе не заўважыць.
Мыш згадзілася на гэта, але неўзабаве вярнулася ды кажа:
— Нічога не будзе; я зазірнула: камень вісіць пад люстрай на чырвоным шнурку, па баках сядзяць дзве вялікія кошкі з вогненымі вачыма і яго пільнуюць.
Кажуць тады малпа ды мядзведзь:
— А ты яшчэ раз ідзі туды ды пачакай, пакуль гаспадар ляжа ў пасцель і засне, а потым пралезь у замочную шчыліну, ускараскайся на ложак ды ўпічыкні яго за нос і адгрызі яму валасы.
Прабралася мыш зноў туды і зрабіла так, як сказалі ёй малпа ды мядзведзь. Гаспадар прачнуўся, пачаў сабе нос церці ды кажа:
— А кошкі мае, відаць, нікуды не вартыя: пускаюць мышэй, а тыя валасы мне ўсе з галавы паабгрызалі, — і ён прагнаў сваіх кошак.
Вось мыпі свайго і дасягнула.
Калі на другую ноч гаспадар заснуў, забралася мыш да яго ў пакой, пачала грызці чырвоны шнурок, на якім вісеў камень, пакуль нарэшце яго не перагрызла. Упаў камень на падлогу, тут яна і дацягнула яго да дзвярэй. Але нялёгка гэта было беднай маленькай мышцы; і кажа яна да малпачкі, а тая стаяла за дзвярыма, яе чакаючы:
— Ты выцягні яго адсюль лапай.
Для малпы гэта было няцяжка, яна ўзяла камень у руку, ды пайшлі яны разам усе да ракі.
Малпа і кажа:
— Як жа нам цяперака да скрыні дабрацца?
А мядзведзь адказвае:
— А гэта мы зараз уладкуем! Я ўвайду ў раку ды палпыву, а ты, малпа, сядзеш да мяне на спіну; але глядзі, трымайся за мяне абедзвюма рукамі, ды як
мацней, а камень пакладзі сабе ў рот. А ты, мышка, залазь да мяне ў правае вуха.
Так яны зрабілі ды паплылі ўніз па рацэ. Неўзабаве мядзведзю маўчаць надакучыла, пачаў ён балбатаць пра тое ды пра сёе і кажа:
— Паслухай, малпа, а мы ж з табой адважныя сябры, як ты мяркуеш?
Але малпа змаўчала, нічога яму не адказала.
— Што гэта ў цябе за манера такая, — сказаў мядзведзь, — сябрам сваім не адказваць? He люблю я тых, хто мне не адказвае.
Далей трываць у малпы не хапіла сілы, выпусціла яна камень у ваду і выгукнула:
— Дурань ты! Як жа мне было адказваць з каменем у роце? Вось ён цяперака і прапаў, а вінаваты ва ўсім ты.
— Ды ты не сварыся, — сказаў мядзведзь, — мы што-небудзь ды прыдумаем.
Парадзіліся яны між сабой, склікалі ўсіх драўняных жабак, жарлянак ды іншыя вадзяныя стварэнні і кажуць:
— На вас збіраецца напасці моцны вораг, трэба вам будзе як болей камянёў набыць, колькі зможаце, а мы збудуем вам сцяну, яна вас і абароніць.
Спалохаліся вадзяныя стварэнні ды нацягалі камянёў адусюль, і прыплыла, нарэшце, з дна рачнога старая тлустая жаба-крактуха і прыцягнула ў роце чырвоны шнурок з чарадзейным каменем. Узрадаваўся мядзведзь, узяў у жабы камень ды сказаў, што цяпер усё, маўляў, у парадку і могуць яны сабе спакойна дадому падавацца, — тут ён з імі і развітаўся. I паплылі яны ўтраіх уніз па рацэ да чалавека, які знаходзіўся ў скрыні. Узарвалі яны чарадзейным каменем вечка, — з’явіліся яны ў самы час — увесь хлеб ён паеў ужо і ўсю ваду выпіў і ледзь не загінуў з голаду. Як толькі ўзяў ён у руку чарадзейны камень, пажадаў сабе добрага здароўя, і адразу ж перанёсся ў свой дзі-
восны замак з садам ды каралеўскаю стайняй і стаў жыць прыпяваючы. А трох звяроў ён пакінуў пры сабе, і ўсё жыццё пражылі яны шчасліва разам.
ПРА РАЗУМНАГА КРАЎЦА
Жыла-была калісьці прынцэса, і вельмі ўжо была яна ганарлівая: прыйдзе да яе, бывала, жаніх, і пачне яна загадваць яму загадкі; а калі ён іх не разгадае, то пасмяецца яна з яго і прагоніць. I загадала яна аб’явіць, што хто загадку разгадае, то за таго яна замуж выйдзе: няхай, маўляў, прыходзіць да яе кожны, хто пажадае. Вось, нарэшце, і знайшліся тры краўцы; два старэйшыя лічылі, што яны майстры вялікія, справу сваю ведаюць, і тут таксама не дадуць маху. А трэці з іх быў чалавек на выгляд несамавіты і вялікі расцяпа, ды і ў рамястве сваім не ўмелец, але ён думаў, што ў гэтай справе выпадзе яму шчасце, a то адкуль жа і ўзяцца шчасцю? Вось і кажуць яму два старэйшыя:
— Ды заставайся ты лепей дома, a то са сваім малым розумам не далёка ты пойдзеш.
Але маладзейшы кравец збіць сябе з панталыку не даў і адказаў, што гатоў галавой ручацца, што з гэтым заданнем ён справіцца; і вось ён смела рушыў у дарогу, быццам увесь свет яму належаў.
Прыбылі яны ўтрох да прынцэсы і аб’явілі, каб загадала яна ім свае загадкі, — людзі, маўляў, прыйшлі талковыя ды вопытныя, і розум у іх такі тонкі, што ў вушка іголкі прасунуць можна.
I кажа ім прынцэса:
— Ёсць у мяне на галаве два рознакаляровыя валасы, — дык якога ж яны колеру?
— Калі ў гэтым уся загадка, — адказаў першы кравец, — то вось табе і разгадка: адзін чорны, другі белы, як пра сукно кажуць — чорнае з крапінкай.
I адказала прынцэса:
— Ты няправільна адгадаў, няхай адказвае другі.
I адказаў тады другі:
— Калі ўжо не чорны і не белы, то каштанавы і рыжы — якраз як у майго бацькі святочны сурдут.
— I ты не адгадаў, — сказала прынцэса, — няхай адказвае трэці, — гэты, я бачу, ведае пэўна.
Тут выйшаў смела маладзейшы кравец і кажа:
— У прынцэсы на галаве адзін волас сярэбраны, a другі залаты, — во якога яны колеру!
Пачула гэта прынцэса, збялела ад страху, ледзь прытомнасць не страціла, таму што маладзейшы кравец правільна разгадаў. А была яна цвёрда ўпэўнена, што ніводнаму чалавеку на свеце той загадкі не разгадаць. Апамяталася яна і кажа:
— Таго, што ты адгадаў, яіпчэ мала, каб пайшла я за цябе замуж; ты павінен будзеш выканаць яшчэ другое. Ляжыць у мяне ў хляве мядзведзь, вось ты і правядзі з ім цэлую ноч; а калі я раніцай прачнуся і ўбачу, што ты жывы, тады ты і ажэнішся са мною.
Яна думала такім чынам пазбавіцца ад краўца, — бо не было яшчэ такога чалавека, які, трапіўшы ў лапы да мядзведзя, жывы б застаўся. Але кравец не спалохаўся, ён ахвотна пагадзіўся і сказаў:
— Смела задумана — паўсправы зроблена.
Вось надышоў вечар, і прывялі маладзейшага краўца да мядзведзя. Мядзведзь памкнуўся ужо кінуцца на маленькага чалавека і павітацца з ім добра сваёй лапай.
— Гэй ты, цішэй, цішэй, — сказаў кравец, — я цябе супакою, — і ён дастаў з кішэні грэцкія арэхі, раскусіў іх і пачаў есці. Убачыў гэта мядзведзь, захацелася яму тых арэхаў пакаштаваць. Палез кравец у кішэню і падаў яму іх поўныя прыгаршчы; але былі гэта не арэхі, а каменьчыкі. Запхнуў мядзведзь іх у пашчу, пачаў грызці, — грызе, а разгрызці ніяк не мо-
жа. «Эх, — падумаў ён, — што гэта я за такі дурань, і арэхаў нават раскусіць не ўмею», — і кажа ён краўцу:
— Паслухай, разгрызі ты мне арэхі.
— Вось ты які, — сказаў кравец, — а пашча ў цябе вунь якая вялікая, а маленькага арэха разгрызці не ўмеепі!
Узяў ён камень, але замест яго паклаў сабе ў рот арэх, і — трэсь! — той раскалоўся.
— Трэба будзе яшчэ раз паспрабаваць, — сказаў мядзведзь, — бачу я, справа гэта такая, што і я, мабыць, здолею.
I даў яму кравец зноў камяні. Пачаў мядзведзь грызці, грызе з усяе сілы. Але і ты ж таксама не паверыш, іпто ён іх разгрыз. Тут выцягнуў кравец з-пад крыса скрыпку і давай на ёй найграваць. Пачуў мядзведзь музыку, не мог стрымацца, пачаў скакаць. Паскакаў ён трохі, і гэта яму так спадабалася, што ён папрасіў краўца:
— Паслухай, а ці складана іграць на скрыпцы?
— Ды зусім лёгка, вось глядзі, — сюды кладу я пальцы левай рукі, а правай смыкам ваджу; і вось яно як весела атрымліваецца: гоп-гоп-гоп, тра-ля-ля!
— Вось так бы іграць на скрыпцы, — сказаў мядзведзь, — і мне б хацелася, можна было б скакаць, калі захочацца. Навучы мяне іграць! Што ты на гэта скажаш?
— 3 вялікім задавальненнем, калі ёсць у цябе да гэтага здольнасці. Ану, пакажы мне свае лапы. Э, ды яны ў цябе занадта доўгія, трэба будзе кіпцюры крыху абрэзаць. — I ён прынёс ціскі, а мядзведзь паклаў у іх свае лапы; тут кравец давай іх заціскаць, ды як мага мацней, і кажа:
— Цяпер пачакай, пакуль я прынясу нажніцы, — і пакінуўшы мядзведзя раўці колькі яму хочацца, лёг у кутку на салому і заснуў. Пачула вечарам прынцэса, як раве мядзведзь, і падумала, што раве ён ад радасці, пакончыўшы з краўцом. Прачнулася яна раніцай бес-
клапотная і задаволеная, але зазірнула ў хлеў, бачыць — стаіць кравец, вясёлы і здаровы, побач з мядзведзем і пачувае сябе, быццам рыба ў вадзе. Што тут было ёй сказаць? Бо ў прысутнасці ўсіх яна дала яму абяцанне; і загадаў тады кароль падаць карэту, і павінна была прынцэса адправіцца разам з краўцом у кірху і з ім павянчацца. Толькі яны селі ў карэту, a тыя два краўцы пачалі зайздросціць шчасцю свайго сябра; і было ў іх сэрца злое, увайшлі яны ў хлеў і вызвалілі мядзведзя з ціскоў. Люты мядзведзь кінуўся ўслед за карэтай. Пачула прынцэса, што мядзведзь сапе і раве, спалохалася і закрычала: