• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    Кажа велікан:
    — Ты думаеш, што гэта так ужо лёгка? Сад, у якім расце дрэва, абнесены жалезнай агароджай, і ляжаць уздоўж агароджы дзікія звяры, яны вартуюць і нікога з людзей туды не прапускаюць.
    — Мяне яны прапусцяць, — сказаў каралевіч.
    — Так, але калі ты і трапіш у гэты сад і ўбачыш на дрэве яблык, то гэта яшчэ не азначае, што ты яго зможаш сарваць: вісіць перад ім кольца, і той, хто захацеў бы дастаць і сарваць яблык, павінен спачатку прасунуць у яго руку, а гэта яшчэ нікому не ўдавалася.
    — А мне ўдасца, — сказаў каралевіч.
    Развітаўся ён з веліканам і пайшоў праз горы і даліны, палі і лясы і прыйшоў, нарэшце, да чарадзейнага саду. Ляжалі вакол яго звяры, але яны апусцілі галовы ўніз і спалі. Яны не прачнуліся і тады, калі ён да іх падышоў і нават калі цераз іх пераступіў. Вось пералез каралевіч цераз агароджу і без перашкод трапіў у сад. I расло там пасярэдзіне дрэва жыцця, і ззялі на галінах яго чырвоныя яблыкі. Ён узабраўся па ствале наверх, толькі хацеў працягнуць руку да яблыка, раптам бачыць — вісіць перад ім кольца; ён лёгка прасунуў у яго руку і сарваў яблык. Але раптам кольца моцна сціснулася вакол рукі, і тут каралевіч адчуў, што магутная сіла пранікла ў яго жылы. Ён спусціўся з яблыкам уніз з дрэва і не захацеў пералазіць цераз агароджу, узяўся рукой за вялікія вароты, — і варта было яму толькі іх патрэсці, як яны з трэскам расчыніліся. Ён выйшаў з саду, але прачнуўся леў, які ляжаў перад агароджай, і кінуўся за каралевічам, ды не разлютаваны, а пайшоў услед за ім пакорна, як за сваім гаспадаром.
    Прынёс каралевіч велікану абяцаны яблык і сказаў:
    — Вось бачыш, я здабыў яго без усякіх цяжкасцей.
    Узрадаваўся велікан, што яго жаданне так хутка збылося, заспяшаўся да сваёй нявесты і даў ёй яблык, які яна патрабавала. Але дзяўчына была і прыгожая і разумная, яна не ўбачыла на руцэ ў велікана кольца і сказала:
    — Я табе да таго часу не паверу, што яблык здабыў ты, пакуль не ўбачу ў цябе на руцэ кольца.
    Сказаў велікан:
    — Для гэтага мне патрэбна вярнуцца дамоў, я яго табе прынясу, — ён думаў, што кольца будзе лёгка адабраць сілай у слабага чалавека, калі той не аддасць яго па добрай волі.
    I вось запатрабаваў велікан у каралевіча кольца, але той адмовіў.
    — Дзе яблык, там павінна знаходзіцца і кольца, — сказаў велікан, — не аддасі яго па добрай волі, давядзецца табе з-за яго са мною пазмагацца.
    Доўга дужаліся яны, але велікан не мог нічога зрабіць з каралевічам: чарадзейная сіла кольца рабіла яго магутным. Т'ады велікан схітрыў і сказаў:
    — Мне ад барацьбы стала горача, ды і табе, мабыць, таксама, — давай пакупаемся ў рэчцы і асвяжымся, а потым пачнем зноўку.
    Каралевіч, не падазраючы ніякага каварства, падышоў з веліканам да вады; але зняў ён разам з адзеннем і кольца з рукі і скокнуў у раку. У момант схапіў велікан кольца і наўцёкі; ды леў заўважыў злодзея, кінуўся за веліканам у пагоню, вырваў з рук у яго кольца і прынёс назад свайму гаспадару. Схаваўся велікан за дубам, і калі каралевіч апранаўся, ён напаў на яго і выкалаў яму вочы.
    I стаў цяпер каралевіч сляпы, не ведаючы, што яму рабіць. Падышоў да яго велікан, зноў схапіў яго за руку, збіраючыся кудысьці весці, і прывёў яго на вяршыню высокай скалы. Ён пакінуў яго там, а сам падумаў: «Варта яму зрабіць некалькі крокаў, і ён разаб’ецца насмерць, і я змагу тады зняць з яго кольца». Але верны леў не пакінуў свайго гаспадара, ён моцна схапіў яго за адзенне і адцягнуў назад.
    З’явіўся велікан, хацеў абрабаваць мёртвага, але ўбачыў, што хітрасць яго не ўдалася. «Няўжо нельга ніяк знішчыць такога слабага чалавечка!» — прамовіў ён, раззлаваны, сам сабе, схапіў каралевіча і павёў яго зноў іншай дарогай да прорвы. Ды леў разгадаў злую задуму і дапамог гаспадару выбрацца з бяды. Калі велікан падвёў сляпога зусім блізка да абрыву, ён выпусціў руку каралевіча і хацеў пакінуць яго аднаго, ды леў піхнуў велікана, і той зваліўся ў прорву і разбіўся.
    Верны звер адцягнуў свайго гаспадара з краю цясніны і прывёў яго да дрэва, дзе працякаў празрысты, светлы ручай. Сеў каралевіч каля ручая, а леў улёгся побач і лапай апырскаў яму твар. I як толькі трапіла некалькі кропель каралевічу ў вочы, ён зноў пачаў трохі бачыць; і тут ён заўважыў птушачку, якая стукнулася аб ствол дрэва, потым спусцілася да ручая, выкупалася ў ім, і, не дакрануўшыся да дрэў, узляцела, мільганула, быццам да яе зноў вярнуўся зрок. Убачыў каралевіч у гэтым знак божы, нахіліўся да вады і абмыў твар. Калі ён падняўся, вочы яго сталі чыстыя, ясныя, якімі не былі яшчэ ніколі.
    Падзякаваў каралевіч Богу за яго вялікую ласку і пайшоў далей вандраваць па свеце разам са сваім ільвом. Здарылася аднойчы, што прыйшоў ён да замка, a быў той замак зачараваны, і стаяла ля замкавай брамы дзяўчына, яна была стройная, і твар быў у яе прыгожы, але ўся яна была чорная. Яна загаварыла з каралевічам і сказала:
    — Ах, каб ты мог вызваліць мяне ад злых чараў!
    — А што я павінен дзеля гэтага зрабіць? — запытаў каралевіч.
    I адказала дзяўчына:
    — Ты павінен правесці тры ночы ў вялікай зале зачараванага замка, але ніколькі не палохацца. Калі цябе пачнуць мучыць самымі жахлівымі катаваннямі, і ты вытрымаеш, не вымавіш ні гуку, я буду вызвалена ад чараў. Забраць жыццё ў цябе яны не адважацца.
    I сказаў тады каралевіч:
    — Я не баюся і з божай дапамогай паспрабую. I ён весела накіраваўся ў замак, і калі ўжо сцямнела, ён усеўся ў вялікай зале і пачаў чакаць. Да самай поўначы было ціха, але раптам падняўся вялікі шум, з усіх куткоў і закуткаў з’явіліся маленькія чорцікі. Яны зрабілі выгляд, быццам яго не заўважаюць, паселі пасярод пакоя, запалілі агонь і распачалі гульню. Калі 290 4^*
    хто прайграваў, той казаў: «Гэта няправільна, тут хтосьці знаходзіцца з чужых, гэта ён вінаваты, што я прайграў». А другі чорцік сказаў: «Пачакай, зараз я да цябе прыйду, гэй, ты, там за печчу!» Крыкі рабіліся пры гэтым усё мацнейшымі і мацнейшымі, і ніхто не мог бы іх слухаць без страху. Але каралевіч працягваў сядзець зусім спакойна і не палохаўся. Ды вось, нарэшце, чэрці паўскаквалі і накінуліся на яго, і было іх так многа, што абараняцца ад іх каралевічу было не пад сілу. Яны цягалі яго па падлозе, шчыпалі, трэслі, білі і ўсяляк яго мучылі, але ён і гуку не вымавіў. Пад раніцу яны зніклі, але ён так знясілеў, што не ў стане быў і паварухнуцца. I калі наступіў світанак, прыйшла да яго чорная дзяўчына, яна трымала ў руках маленькую бутэлечку з жывой вадой і абмыла яго ёю, і ўмомант ён адчуў, што ўвесь боль знік, і яго жылы напоўніліся свежымі сіламі.
    Яна сказала:
    — Адну ноч ты вытрымаў удала, але наперадзе яшчэ дзве.
    Потым яна зноў пайшла, і калі яна адыходзіла, ён заўважыў, што ногі ў яе сталі белыя.
    Наступнай ноччу чэрці з’явіліся зноў і пачалі гульню. Яны нападалі на каралевіча і білі яго куды Map­Heft, чым мінулай ноччу, і ўсё цела ў яго пакрывалася ранамі. Але таму, што ён вытрымаў усё моўчкі, ім давялося яго пакінуць; і калі наступіў досвітак, прыйшла дзяўчына і вылечыла яго жывою вадой. А калі яна адыходзіла, ён з радасцю ўбачыў, што ўся яна стала белая.
    Засталося яму вытрымаць яшчэ адну ноч, але гэта была самая цяжкая. Чортавы здані з’явіліся зноў.
    — А-а, ты яшчэ тут! — закрычалі яны. — Зараз цябе будуць мучыць і катаваць так, што ты задыхнешся.
    Яны калолі яго і білі, кідалі ў розныя бакі, цягалі за рукі і за ногі, нібы збіраючыся яго разарваць. Але ён выцерпеў і гуку не вымавіў. Нарэшце чэрці зніклі,
    а ён ляжаў непрытомны, не мог і зварухнуцца, нават вачэй ён не мог расплюшчыць, каб убачыць дзяўчыну, якая прыйшла да яго і апырскала і абліла яго жывой вадой. I ўраз ён пазбавіўся ад болю і адчуў сябе свежым і бадзёрым, быццам толькі што прачнуўся. Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой дзяўчыну, і была яна ўся беласнежная і прыгожая, як ясны дзень.
    — Уставай, — сказала яна, — і тройчы ўзмахні над парогам сваім мячом, і ўсё будзе вызвалена ад злых чараў.
    I толькі ён гэтак зрабіў, увесь замак быў пазбаўлены чараў, і стала дзяўчына багатай каралеўнай. Прыйшлі слугі і сказалі, што ў банкетнай зале накрыты ўжо стол і пададзены стравы. Селі каралевіч з каралеўнай за стол, елі і пілі разам, а вечарам з вялікай радасцю яны адсвяткавалі вяселле.
    ВЕРНЫЯ ЗВЯРЫ
    Шмат гадоў таму жыў адзін чалавек. Грошай у яго было зусім мала, і вось з тымі рэшткамі, што ў яго засталіся, падаўся ён вандраваць па свеце. Прыйшоў ён аднаго разу ў вёску, бачыць — збегліся хлопцы, крычаць ды шумяць.
    — Дзеці, што ў вас тут такое? — спытаўся чалавек.
    — Ды вось, — кажуць яны, —мы злавілі мыш, хочам навучыць яе танцаваць. Падзівіцеся, як смешна яна падскоквае!
    Але чалавек пашкадаваў бедалажку-звярка ды сказаў:
    — Хлопчыкі, пусціце мыш на волю, я вам за тое заплачу. — Ён даў ім грошай, і яны адпусцілі мыш, і бедалажка-звярок уцёк ды схаваўся ў норку.
    Пайшоў чалавек далей. Прыходзіць ён у другую вёску, бачыць — у хлопцаў малпа; прымушаюць яны
    яе скакаць ды куляцца, пацяшаюцца з яе, не даюць ёй спакою. Даў чалавек хлопцам грошай, каб пусцілі яны малпу. Потым пайшоў ён у трэцюю вёску, а там у хлопцаў быў мядзведзь на ланцугу; даводзілася яму ставаць на заднія лапы ды скакаць, а калі ён бурчэў, гэта іх забаўляла. I ён выкупіў мядзведзя; узрадаваўся мядзведзь, што можна стаць цяперака зноў на свае чатыры лапы, ды затупаў ён проста ў лес.
    Раздаў чалавек апошнія свае грошы, не засталося ў яго ў кішэні і меднай капейчыны. I кажа ён сабе: «Грошай у караля ў казне куды болей, чым яму трэба; навошта мне з голаду паміраць, вазьму я ў яго трошкі, а зараблю — вярну іх зноў у казну». Залез ён у казну і ўзяў адтуль трошкі грошай, але калі ён вылез з каралеўскай кладоўкі, схапілі яго каралеўскія служкі. Абвясцілі яму, што ён злодзей, ды прывялі яго на суд. А паколькі ўчыніў ён злачынства, дык прысудзілі пасадзіць яго ў скрыню ды кінуць у рэчку. Прасвідравалі ў вечку скрыні дзіркі, каб магло трапляць у яе паветра, і далі чалавеку збан вады ды хлеба лусту. Вось і паплыў ён па рацэ; ды такі яго апанаваў страх! Аж раптам чуе ён — нешта шкрабаецца ды трэцца аб замок, грызе ды пастуквае. Нечакана адмыкаецца замок, узнімаецца вечка скрыні — стаяць перад ім мыш, малпа і мядзведзь, — гэта яны вечка адчынілі; некалі іх чалавек з бяды выбавіў, а цяперака і яны прыйшлі яму на дапамогу. Але звяры не ведалі, што ім далей рабіць, і пачалі яны паміж сабой радзіцца. A тут выкаціўся да іх раптам з вады белы камень, падобны да яйка. Вось мядзведзь і кажа: