• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    Вось бядуе яна аб сваім мячы і раптам чуе — хтосьці ёй гаворыць:
    — Што з табою, каралеўна? Ты так плачаш, што і камень расчуліць можаш.
    Яна азірнулася, каб даведацца, адкуль гэты голас, раптам бачыць — жабяня высунула з вады сваю тоўстую, пачварную галаву.
    — А-а, гэта ты, стары квакун, — сказала яна, — я плачу аб сваім залатым мячы, які ўпаў у калодзеж.
    — Супакойся, навошта плакаць, — кажа жабяня, — я табе дапамагу. А што ты мне дасі, калі я знайду тваю цацку?
    — Усё, што схочаш, мілае жабяня, — адказала каралеўна. — Mae сукенкі, жамчугі, каштоўныя KaMani і ў дадачу залатую карону, якую я нашу.
    I сказала ёй жабяня:
    — He трэба мне ні тваіх сукенак, ні жамчугоў, ні каштоўных камянёў, і тваёй залатой кароны я не хачу; а вось калі б ты мяне палюбіла ды са мной пасябравала, і мы гулялі б разам, і сядзеў бы я побач з табой за столікам, еў з тваёй залатой талерачкі, піў з твайго маленькага кубка і спаў з табою разам у ложачку, калі ты мне паабяцаеш усё гэта, я ў момант скокну ўніз і дастану табе твой залаты мяч.
    — Так, так, абяцаю табе ўсё, што хочаш, толькі дастань мне мой мяч! — А сама пра сябе падумала: «Што там неразумнае жабяня балбоча? Сядзіць яно ў вадзе сярод жабаў ды квакае, — дзе ўжо яму быць чалавеку сябрам? »
    Атрымаўшы ад яе абяцанне, жабяня нырнула ў ваду, спусцілася на самае дно, хутка выплыла наверх, трымаючы ў роце мяч, і кінула яго на траву. Пабачыўшы зноў сваю прыгожую цацку, каралеўна вельмі ўзрадавалася, падняла яе з зямлі і пабегла.
    — Пачакай, пачакай! — крыкнула жабяня. — Вазьмі і мяне з сабою, мне ж за табою не ўгнацца!
    Але што з таго, што яно гучна крычала ёй услед сваё «ква-ква»? Яна і слухаць яго не хацела, спяшаючыся дамоў. А пасля і зусім забылася пра беднае жабяня, і давялося яму зноў спусціцца ў свой калодзеж.
    На другі дзень яна села з каралём і прыдворнымі за стол і стала есці са сваёй залатой талерачкі. Раптам — топ-шлёп-шлёп — узбіраецца хтосьці па мармуровай лесвіцы і, узабраўіпыся наверх, стукаецца ў дзверы і гаворыць:
    — Маладая каралеўна, адчыні мне дзверы!
    Яна пабегла паглядзець, хто б гэта мог да яе пастукацца. Адчыняе дзверы, бачыць — сядзіць перад ёю жабяня. Імгненна зачыніла яна дзверы і села зноў за стол, але зрабілася ёй так страшна-страшна. Заўважыў кароль, як моцна б’ецца ў яе сэрцайка, і кажа:
    — Дзіця маё, чаго ты так спужалася? Ці не велікан які-небудзь схаваўся за дзвярыма і хоча цябе выкрасці?
    — Ах, не, — сказала каралеўна, — гэта зусім не велікан, а брыдкае жабяня.
    — А што яму ад цябе трэба?
    — Ах, мілы бацюхна, ды вось сядзела я ўчора ў лесе ля калодзежа і гуляла, і ўпаў у ваду мой залаты мяч. Я горка заплакала, а жабяня дастала мне яго і стала патрабаваць, каб я ўзяла яго ў сябры, а я і паабяцала яму, — але ніколі я не думала, каб яно магло выбрацца з вады. А вось цяпер яно з’явілася і хоча сюды ўвайсці.
    А тым часам жабяня пастукалася зноў і крыкнула:
    — Прывітанне, каралеўна, Дзверы адчыні!
    Ці ж магла забыцца ты, Што мне абяцала ўчора,
    Помніш, ля калодзежа? Прывітанне, каралеўна, Дзверы адчыні!
    Тады кароль сказаў:
    — Ты сваё абяцанне павінна выканаць. Ідзі і адчыні яму дзверы.
    Яна пайшла, адчыніла дзверы, і вось жабяня скокнула ў пакой, паскакала ўслед за ёю, даскакала да яе крэсла, села і гаворыць:
    — Возьмі і пасадзі мяне побач з сабою.
    Яна не адважвалася, але кароль загадаў ёй выканаць яго жаданне. Яна пасадзіла жабяня на крэсла, a яно на стол пачало прасіцца; пасадзіла яна яго на стол, а яно кажа:
    — А цяпер падсунь да мяне бліжэй сваю залатую талерачку, будзем есці з табою разам.
    Хаця яна і выканала гэта, але было відаць, што без вялікай ахвоты.
    Пачало жабяня есці, а каралеўне і кавалак у горла не лезе. Нарэшце яно сказала:
    — Я наелася ўволю і стамілася, — зараз аднясі мяне ў сваю спаленьку, пасцялі мне сваю шаўковую пасцельку, і мы ляжам з табою разам спаць.
    Як заплакала тут каралеўна, — страшна ёй стала халоднага жабяняці, баіцца да яго і даткнуцца, а яно яшчэ ў цудоўнай, чыстай пасцельцы з ёю збіраецца спаць. Разгневаўся кароль і гаворыць:
    — Хто табе ў бядзе дапамог, тым грэбаваць не варта.
    Узяла яна тады жабяня двума пальцамі, панесла яго да сябе ў спаленьку, пасадзіла ў кутку, а сама легла ў пасцельку. А яно скокнула і кажа:
    — Я стамілася, мне таксама спаць хочацца, — вазьмі мяне да сябе, а не, дык я твайму бацьку пажалюся.
    Раззлавалася тут каралеўна і стукнула яго з усіх сіл аб сцяну.
    — Ну, ужо цяпер, паскуднае жабяня, ты супакоішся!
    Але толькі ўпала яно на зямлю, як раптам абярнулася каралевічам з цудоўнымі, ласкавымі вачамі, які стаў з таго часу, па волі яе бацькі, яе мілым сябрам і мужам. Ён расказаў ёй, што яго зачаравала злая вядзьмарка, і ніхто б не змог вызваліць яго з калодзежа, акрамя яе адной, і што заўтра яны рушаць у яго каралеўства.
    Вось леглі яны спаць і заснулі. А на наступную раніцу, толькі пабудзіла іх сонейка, пад’ехала да палаца карэта з васьмерыком белых коней, і былі ў іх белыя султаны на галаве, а вупраж з залатых ланцугоў, і стаяў на запятках слуга каралевіча, а быў то верны Гейнрых. Калі яго гаспадар быў абернуты ў жабяня, верны Гейнрых так бедаваў і маркоціўся, што загадаў акаваць сабе сэрца трыма жалезнымі абручамі, каб не разарвалася яно ад гора і смутку.
    I павінен быў у гэтай карэце ехаць малады кароль у сваё каралеўства. Пасадзіў верны Гейнрых маладых у карэту, а сам стаў на запяткі і цешыўся, што гаспадар яго пазбавіўся ад злога закляцця.
    Вось праехалі яны частку дарогі, раптам каралевіч чуе — ззаду нешта трэснула. Азірнуўся ён і крыкнуў:
    — Гейнрых, трэснула карэта!
    — Справа, мой гаспадар, не ў гэтым, To абручык з сэрца спаў, Што тугой мяне сціскаў, Як у калодзежы жылі, Ды рой там з жабкамі вялі.
    Вось зноў і зноў затрашчала нешта ў дарозе, каралевіч думаў, што гэта трэснула карэта, але то былі абручы, што зляцелі з сэрца вернага Гейнрыха, таму што гаспадар яго пазбавіўся ад злога закляцця і стаў зноў шчаслівым.
    ЛІС I КОШКА
    Здарылася аднаго разу так, што напаткала кошка ў лесе спадара ліса. «Ён разумны ды Ta­Ki спрактыкаваны, што яго ва ўсім свеце паважаюць», — падумала кошка і лагодна прамовіла да яго:
    — Добры дзень, шаноўны спадар ліс, як маецеся? Як упраўляецеся ў наш цяжкі час? Усё ж такое дарагое.
    Глянуў ліс на кошку, акінуў яе зняважлівым паглядам з галавы да ног і памарудзіў, не ведаючы, ці варта адказваць.
    Нарэшце ён сказаў:
    — Ах ты, няшчасная варкатуха, дурніца бязглуздая, галодная жабрачка ды мышаедка! Як гэта табе на розум прыйшло пытацца, як мне паводзіцца? Як ты насмелілася? Чаму цябе там вучылі? Якія навукі прайшла?
    — Я ведаю толькі адну навуку, — сціпла адказала кошка.
    — Што ж гэта за навука? — спытаўся ліс.
    — Калі за мною ўлягуць сабакі, дык я ўмею ўскочыць на дрэва і ўратавацца.
    — I гэта ўсё? — сказаў ліс. — А я вось знаўца аж у ста мастацтвах і да таго япічэ цалюткі мех хітрыкаў маю. Мне шкада цябе, ідзі са мною, я навучу цябе, як ад сабак уцякаць.
    Тут якраз на гэтым часе праходзіў паляўнічы з чатырма сабакамі. Кошка ў імгненне вока ўскочыла на дрэва, уселася на самай вершаліне, і галінкі ды лістота схавалі яе.
    — Развяжыце ваш мех, спадар ліс, развяжыце ваш мех, — загукала яму кошка. Але сабакі ўжо схапілі яго і моцна трымалі ў зубах.
    — Эх, спадар ліс! — усклікнула кошка. — Вось вы і ўляцелі ў бяду са сваімі ста мастацтвамі. А маглі б
    вы, як я, на дрэва ўскараскацца, не давялося б вам з жыццём развітвацца.
    СПАДАРЫНЯ МЯЦЕЛІЦА
    Была ў адной удавы дачка, была ў яе яшчэ і падчарка. Падчарка старанная, прыгожая, а дачка і непрыгожая, і гультайка страшэнная. Дачку сваю ўдава вельмі любіла і ўсё ёй даравала, а падчарку прымушала шмат працаваць і карміла надта дрэнна.
    Кожную раніцу павінна была падчарка садзіцца ля калодзежа і прасці пражу. I столькі ёй патрэбна было спрасці, што часта нават да крыві сцірала яна пальцы.
    Аднаго разу сядзела яна так, прала і вымазала крывёю верацяно. Нахілілася дзяўчына да калодзежа, каб абмыць вырацяно, і раптам выслізнула ў яе верацяно з рук і звалілася ў калодзеж.
    Заплакала падчарка і пабегла дадому расказаць мачасе пра сваю бяду.
    — Ты яго выпусціла, ты яго і даставай, — сказала мачаха злосна. — Ды глядзі, без верацяна не вяртайся.
    Пайшла дзяўчына назад да калодзежа і з гора ўзяла ды і кінулася ў ваду. Кінулася ў ваду і адразу прытомнасць згубіла.
    А калі апрытомнела, убачыла яна, што ляжыць на зялёным лужку, з неба сонца свеціць, а на лужку кветкі растуць.
    Пайшла дзяўчына па лужку, глядзіць: стаіць на лужку печ, а ў печы хлябы пякуцца. Хлябы крыкнулі ёй:
    — Ах, вымі нас, дзяўчына, з печы хутчэй! Ах, вымі хутчэй! А не то мы зусім згарым!
    Узяла дзяўчына лапату і выняла хлябы з печы.
    Потым пайшла яна далей і прыйшла да яблыні. A на яблыні было шмат спелых яблыкаў. Яблыня крыкнула ёй:
    — Ах, патрасі мяне, дзяўчына, патрасі! Яблыкі даўно паспелі!
    Пачала дзяўчына трэсці дрэва. Яблыкі дажджом на зямлю пасыпаліся. I да таго часу трэсла яна яблыню, пакуль не засталося на ёй ніводнага яблыка.
    Сабрала дзяўчына яблыкі ў кучу і пайшла далей. I вось нарэшце прыйшла яна да хаткі. 3 акна хаткі выглянула бабуля. 3 рота ў яе тырчалі вялізныя белыя зубы. Убачыла дзяўчына бабулю, спалохалася і хацела ўцячы, але бабуля крыкнула ёй:
    — Чаго ты спалохалася, мілая? Заставайся лепш у мяне. Будзеш добра працаваць, і табе добра будзе. Ты мне толькі пасцель сцялі лепей ды пярыну і падушкі ўзбівай мацней, каб пер’е ва ўсе бакі ляцела. Калі ад маёй пярыны пер’е ляціць, на зямлі снег ідзе. Ведаеш, хто я? Я — сама спадарыня Мяцеліца.
    — Што ж, — адказала дзяўчына, — я згодна паступіць да вас на службу.
    Так і засталася яна працаваць у бабулі. Дзяўчына яна была добрая, працавітая і рабіла ўсё, што ёй бабуля загадвала.
    Пярыну і падушкі яна так моцна ўзбівала, што пер’е, быццам камякі снегу, ляцела ва ўсе бакі.
    Добра жылося дзяўчыне ў Мяцеліцы. Ніколі яе Мяцеліца не лаяла, а карміла заўсёды сытна і смачна.
    Ды ўсё ж хутка пачала дзяўчына сумаваць. Спачатку яна і сама зразумець не магла, чаму сумуе, — бо ёй тут у тысячу разоў лепш, чым дома, жывецца, а потым зразумела, што сумуе яна менавіта па роднаму дому. Як там ні кепска было, а ўсё-такі яна вельмі да яго прывыкла.