• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Чаму б не згуляць — пагадзіўся хлопец. — Толькі пакажыце спярша вашы лапы.
    I выпусцілі кошкі свае кіпцюры.
    — Э-э, якія яны ў вас доўгія! Іх трэба крыху абрэзаць.
    Схапіў ён кошак за шкіркі, падняў на сталярны станок і моцна прыкруціў лапы. Пасля, мёртвых, выкінуў праз вакно ў ваду.
    Толькі прысеў ля агню, як з усіх куткоў павылазілі чорныя кошкі і чорныя сабакі на распаленых ланцугах. Яны страшна крычалі, раскідвалі агонь, хацелі яго патушыць.
    Гэта раззлавала хлопца. Ухапіў ён разец і давай ганяць страшыдлаў. Каго забіў, выкінуў у сажалку. Астатнія разбегліся.
    Вярнуўся ён да агню, раздзьмуў яго, захацелася яму паспаць. Азірнуўся, бачыць у куце вялікі ложак.
    — Гэта якраз мне і трэба, — узрадаваўся юнак.
    А як толькі ўлёгся, ложак той пачаў рухацца і пакаціўся па замку, як бы ў яго запрэглі вараных. Праз парогі і лесвіцы, то ўніз, то ўверх. Ды раптам — гуп!гуп! — перакуліўся ложак, бытта гара на хлопца навалілася. Вызваліўся з-пад яго і кажа:
    — Хай на ім катаецца той, каму ахвота.
    Лёг ля свайго агню і заснуў. Так моцна спаў, што кароль, калі раніцай убачыў яго, думаў ён мёртвы:
    — Шкада мне хлопца-прыгажуна.
    Пачуў гэта юнак і прачнуўся, сказаў:
    — Усё было добра. Адна ноч прайшла, перажыву і дзве астатнія.
    Вярнуўся хлопец да карчмара, а той вачам сваім не верыць, пытаецца:
    — Ну, навучыўся страху?
    — He, усё марна. Ах, каб хто расказаў мне, што гэта за страх!
    На другую ноч зноў пайшоў смяльчак у стары замак. Сеў ля агню, думае. 3 прыходам поўначы пачуліся шумы, стукі. Раптам з трубы выскачыла палова чалавека і звалілася перад ім.
    — Гэй, — крыкнуў хлопец, — а дзе ж другая палова? Гэтага мала!
    Зноў падняўся шум, усё загрымела, завыла, і з трубы выпала другая палова.
    — Пачакай, я для цябе раздзьму агеньчык.
    Раздзьмуў, азірнуўся, бачыць — страшны чалавек усеўся на яго месца.
    — Так мы не дамаўляліся, — зазлаваў юнак. — Лаўка мая!
    Спіхнуў ён страшыдла і ўсеўся на сваё месца.
    I выпала потым з трубы багата яшчэ такіх жа людзей. Яны прыцягнулі косткі мерцвякоў, два чарапы і пачалі гуляць у кеглі. Юнак пацікавіўся:
    — Слухайце, вы, а ці нельга з вамі пагуляць?
    — Можна, калі грошы ў цябе водзяцца.
    — Грошай хапае. А вось кеглі ў вас не зусім круглыя.
    Узяў ён чарапы, прыладкаваў іх на такарны станок, абтачыў.
    — Так-то лепш будуць качацца. Цяпер гульня пойдзе весялей!
    Згуляў юнак з імі, прайграў крыху грошай. А як толькі пачало развідняць, усе страшыдлы разбегліся. Ён яшчэ паспеў моцна заснуць.
    Прыходзіць раніцай кароль:
    — Ну, як гэту ноч правёў?
    — У кеглі гуляў, некалькі талераў прайграў.
    — А хіба табе не было страшна?
    — Што вы, весела было. Эх, уведаць бы мне толькі, што такое страх!
    На трэцюю ноч да хлопца з’явіліся шэсць веліканаў. Прынеслі на пахавальных насілках памёршага стрыечнага брата. Ён ляжаў халодны ў труне.
    Юнак узяў нябожчыка на рукі, падсеў з ім да агню, пачаў расціраць халодныя рукі. Нічога не дапамагло, кроў не разыходзілася па жылах. Тады хлопец вырашыў легчы з ім у пасцель і сагрэць яго сваім целам. Так і зрабіў.	•
    Адагрэўся мярцвяк, заварушыўся ды як крыкне:
    — А цяпер я цябе задушу!
    — Што?! — здзівіўся хлопец. — Ты мне так хочаш аддзячыць? Калі так, то вяртайся ў сваю дамавіну.
    Ён падняў мерцвяка, кінуў яго ў дамавіну і прыкрыў векам. З’явіліся шэсць веліканаў і вынеслі яго.
    — Усё ніяк не робіцца мне страшна, — сам сабе паскардзіўся хлопец.
    Тады раптам да яго падступіўся адзін з веліканаў, ростам вышэй за ўсіх і старэйшы за іх, з доўгай сівой барадой, закрычвіў:
    — Ах ты, хлапчук! Ты зараз даведаешся, што такое страх. Ты павінен памерці!
    — Як гэта?!
    — Вось зараз...
    Страшыдла працягнула рукі да хлопца, хацела ўхапіць яго, але ён выкруціўся і сказаў:
    — Цішэй, няма чаго рукі распускаць! Калі ты моцны, то і я не слабы.
    — Давай памераемся сілай!
    Велікан павёў хлопца ў кузню, узяў сякеру і адным махам увагнаў кавадла ў зямлю.
    — Я здолею не горш, — сказаў хлопец і падышоў да другога кавадла.
    Стары сагнуўся, каб лепей бачыць, як юнак будзе заганяць кавадла ў зямлю. Барада яго апусцілася. A хлопец хуценька адсунуў кавадла дый зашчаміў у яго бараду страшыдлы.
    — Вось ты і трапіў да мяне! Цяпер твая чарга паміраць.
    Пачаў велікан стагнаць, прасіцца. Паабяцаў вялікае багацце. Паверыў хлопец, адпусціў яго.
    Павёў стары ў падзямелле замка і паказаў юнаку тры куфры, поўныя золата.
    — Адна частка золата, — сказаў ён, — беднякам, другая — каралю, а трэцяя — табе.
    Між тым прабіла дванаццаць, і дух знік. Хлопец застаўся адзін упоцемку. Стаў прабірацца вобмацкам. Знайшоў дарогу да пакоя, дзе гарэў агонь, і заснуў.
    Прыходзіць раніцай кароль, пытае:
    — Ну што, цяпер страху навучыўся?
    — Не!.. Пабываў тут мой памёршы стрыечны брат. Прыходзіў нейкі барадач, але што такое страх, так мне ніхто і не сказаў.
    Кароль паведаміў яму:
    — Ты замак мой вызваліў ад чараў, можаш цяпер жаніцца на маёй дачцэ.
    — Гэта добра, — адказаў хлопец, — але што такое страх, я так і не ведаю.
    Паднялі з падзямелля золата. Згулялі вяселле. Малады кароль, як ні кахаў сваю жонку, як ні быў задаволены, а не-не дый паўтараў:
    — Каб стала мне страшна!
    Надакучыла слухаць такое каралеве. От аднойчы служанка і кажа ёй:
    — У гэтай справе я дапамагу. Ён страху навучыцца!
    Пайшла яна да ручая, які бруіўся ў садзе, набрала поўны цэбар печкуроў. Ноччу, як толькі малады кароль заснуў, сцягнула жонка з яго коўдру і выліла на яго поўны цэбар халоднай вады з печкурамі. Пачалі маленькія рыбкі скакаць, цялёпкацца па целе маладога караля, ад чаго ён прачнуўся ды як закрычыць:
    — Вой, мілая жонка, як мне страшна, як страшна! Так, цяпер я ўжо ведаю, што такое страх!
    КАРОЛЬ ДРАЗДАБАРОД
    Уаднаго караля была дачка, якая праславілася на ўвесь свет сваёй прыгажосцю. I праўда, красуняй яна была вышэй усякай пахвалы, але затое і ганарыстая, як ніхто. Нікога з жаніхоў не лічыла яна вартым сваёй рукі. Хто ні сватаўся да яе, усе атрымлівалі адмову ды яшчэ якое-небудзь злое слоўца ці насмешлівую мянушку ў дадатак. Стары кароль усё дараваў сваёй адзінай дачцэ, але пад канец нават яму надакучылі яе капрызы і дзівацтвы.
    Ён загадаў наладзіць пышнае свята і склікаць з далёкіх краёў і суседніх гарадоў усіх маладых людзей, якія яшчэ не згубілі надзею спадабацца каралеўне і дабіцца яе прыхільнасці.
    З’ехалася нямала жаніхоў. Іх паставілі ў рад, аднаго за другім, па старшынству роду і велічыні даходу. Спачатку стаялі каралі і наследныя прынцы, потым — герцагі, потым — князі, графы, бароны і, нарэшце, простыя дваране.
    Пасля гэтага каралеўну павялі ўздоўж раду, каб яна магла паглядзець на жаніхоў і выбраць сабе мужам таго, хто болып за ўсіх прыйдзецца па сэрцу.
    Але і на гэты раз ніхто не прыглянуўся каралеўне.
    Адзін жаніх здаўся ёй надта тоўстым.
    Піўная бочка! — сказала яна.
    Другі — цыбатым і даўганосым, як журавель на балоце.
    — Жураўліныя доўгія ногі не знойдуць шляхідарогі.
    Трэці ростам не ўдаўся.
    — Ад зямлі не відаць — баюся растаптаць!
    Чацвёртага яна знайшла надта бледным.
    — Белы як смерць, худы як жардзіна!
    Пятага — надта румяным.
    — Чырванаскуры, на рака падобны!..
    Шостага — недастаткова стройным.
    — Свежае дрэва — за печкай сушанае. Было сырое, стала сухое, было прамое, стала крывое!
    Словам, усім хапіла на арэхі.
    Але чамусьці горш за ўсіх дасталася маладому каралю, які займаў у шэрагу жаніхоў ледзь не самае ганаровае месца.
    Вось у ім, здаецца, не было нічога смешнага. Любой дзяўчыне прыйшоўся б ён па густу, толькі не нашай каралеўне. Яна, бачыце, угледзела, што бародка ў яго вастрэй, чым трэба, і надта выдаецца ўперад. I гэтага было дастаткова, каб пазабаўляцца над ім, як можна.
    — Ах! — усклікнула яна і засмяялася. — Паглядзіце! Паглядзіце! У яго барада, быццам дзюба ў дразда. Кароль Драздабарод! Кароль Драздабарод!
    А калі на свеце нямала ахвотнікаў пасмяяцца над суседам, то слоўца гэта тут жа падхапілі, і ніхто з той пары не называў інакш маладога караля, як кароль Драздабарод.
    Але ў кожнай забавы ёсць канец.
    Калі стары кароль, бацька чароўнай каралеўны, убачыў, што дачка яго зусім і не думае выбіраць сабе жаніха, а толькі дарэмна забаўляецца людзьмі, якія з’явіліся па яго запрашэнні, ён моцна раззлаваўся і пакляўся сваёй галавой і каронай, што выдасць яе за першага жабрака, які трапіцца, які пагрукае ў браму.
    Прайшло два дні. I вось пад вокнамі палаца затрымцелі струны, і нейкі вандроўны музыкант зацягнуў песеньку. Спеў быў варты музыкі, ды і песня была з тых, якія спяваюцца не дзеля весялосці, a толькі для таго, каб расчуліць слухачоў і выпрасіць у іх трохі грошай ці кавалак хлеба.
    Але кароль прыслухаўся і паслаў па музыканта сваіх слуг.
    — Упусціце яго. Няхай зойдзе сюды! — сказаў ён.
    Брудны, абарваны жабрак нясмела ўвайшоў у палац і праспяваў перад каралём і каралеўнай усё, што ведаў і помніў. А потым нізка пакланіўся і папрасіў міласціва ўзнагародзіць яго не столькі за ўмельства, колькі за старанне.
    Кароль сказаў:
    — Якая праца, такая і плата. Мне так спадабаліся твае спевы, браток, што я вырашыў выдаць за цябе родную дачку.
    Пачуўшы гэтыя словы, каралеўна ў жаху кінулася перад бацькам на калені, але кароль нават не паглядзеў на яе.
    — Нічога не зробіш! — сказаў ён. — Я пакляўся сваёй галавой і каронай, што аддам цябе за першага жабрака, які трапіцца, і я стрымаю сваю клятву!
    Колькі ні плакала каралеўна, колькі ні маліла — усё было дарэмна. Яе тут жа абвянчалі з жабраком музыкантам.
    А пасля вянчання кароль сказаў:
    — He бывае такога, каб жонка жабрака жыла ў каралеўскім палацы. Можаш адпраўляцца са сваім мужам на ўсе чатыры бакі.
    Жабрак музыкант, не кажучы ні слова, узяў за руку маладую жонку і вывеў яе за браму. Першы раз у жыцці каралеўна пешкі выйшла з бацькоўскага палаца.
    Апусціўшы галаву, не азіраючыся па баках, ішла яна следам за сваім мужам па камяністай пыльнай дарозе.
    Доўга ішлі яны так па раўнінах і ўзвалках, па дарогах, дарожках і сцяжынках. I нарэшце сцяжынка вывела іх у засень густога лесу.
    Яны селі адпачыць пад старым дубам, і каралеўна спытала, міжволі задзівіўшыся цяністымі дрэвамі:
    — Чый гэта лес на захад і на ўсход?
    — Там гаспадар — кароль Драздабарод.
    Была б ты яго жонкай дарагой —
    To быў бы твой.