• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Можна, калі вы згодны за іх заплаціць, — адказалі людзі, — але навошта вам выкідваць дарэмна грошы і іх выкупляць? Але каралевіч, не раздумваючы, за іх заплаціў, і вось яны апынуліся на волі і рушылі далей усе разам. Трапілі яны ў той самы лес, дзе сустрэлася ім упершыню ліса. Сонца горача прыпякала, а ў лесе было прахалодна і прыемна, і вось кажуць два браты:
    — Давайце адпачнем ля калодзежа, паядзім і нап’емся.
    Ён згадзіўся, за размовай забыўся пра параду лісы і сеў на краі калодзежа, не прадчуваючы нічога дрэннага. Тады двое братоў скінулі яго ў калодзеж, захапілі дзяўчыну, каня і птушку і накіраваліся дамоў да свайго бацькі.
    — Вось, — кажуць яны, — прывезлі мы не толькі залатую птушку, а яшчэ і залатога каня і дзяўчыну з залатога замка.
    I была там вялікая радасць, але конь нічога не еў, птушка не спявала, а дзяўчына сядзела і ўсё плакала...
    А малодшы брат не загінуў. На шчасце, калодзеж быў сухім, ён упаў на мяккі мох, нічога сабе не пашкодзіў, толькі выбрацца адтуль ён не мог. Але і ў гэтай бядзе яго не пакінула верная ліса. Яна прыбегла да яго, пачала ўшчуваць, што ён забыў пра яе параду.
    — Усё ж я не магу цябе пакінуць, — сказала яна, — і дапамагу табе выбрацца з калодзежа.
    Яна загадала яму ўчапіцца за яе хвост і трымацца мацней і выцягнула яго наверх.
    — Але ты яшчэ не зусім пазбавіўся ад небяспекі, — сказала ліса. — Твае браты не ўпэўнены ў тваёй гібелі, і яны расставілі па ўсім лесе вартаўнікоў, каб забіць цябе, калі заўважаць.
    А сядзеў ля дарогі жабрак, і вось абмяняўся юнак з ім адзеннем і з’явіўся, пераапрануты, у каралеўскі двор. Яго ніхто не пазнаў, але птушка пачала спяваць, конь пачаў есці, а цудоўная каралеўна перастала плакаць.
    Спытаўся кароль у здзіўленні:
    — Што гэта значыць?
    А дзяўчына яму і кажа:
    — He ведаю, мне было раней так сумна, а цяпер так радасна. Мне здаецца, што з’явіўся мой сапраўдны жаніх.
    I яна расказала каралю пра ўсё, што здарылася, хоць абодва браты і пагражалі ёй смерцю, калі яна прагаворыцца. Тады загадаў кароль паклікаць да сябе ўсіх людзей, што былі ў замку, з’явіўся і юнак, пераапрануты жабраком; але дзяўчына адразу яго пазнала і кінулася да яго на шыю. Злых братоў схапілі і пакаралі, а малодшага абвянчалі з цудоўнай каралеўнай, і ён быў прызначаны пераемнікам караля.
    А што ж сталася з беднай лісой?
    Мінула шмат часу, і адправіўся аднойчы каралевіч зноў у той самы лес, сустрэла яго ліса і кажа:
    — Цяпер у цябе ўсё ёсць, што ты мог сабе жадаць, а вось майму няшчасцю ўсё няма канца, але ты можаш мяне выручыць, — і пачала ліса зноў яго прасіць і маліць, каб ён згадзіўся яе застрэліць і адсекчы ёй галаву і лапы. Так ён і зрабіў; і толькі выканаў ён яе просьбу, як сталася ліса юнаком, і быў ён не хто іншы, як брат цудоўнай каралеўны, які нарэшце быў
    вызвалены ад злога закляцця. I цяпер мелі яны ўсё, каб быць усё сваё жыццё шчаслівымі.
    САЛОМІНКА, ВУГАЛЬ I БАБІНА
    Жыла-была адна бабулька, вельмі старая. Восемдзесят гадоў ёй было. Пайшла бабулька на агарод, нарвала поўную талерку бобу і вырашыла яго зварыць.
    «Вось, — думае, — звару бобу і паабедаю».
    Распаліла яна пліту і, каб агонь разгарэўся лепей, падкінула ў топку пучок саломы.
    А затым пачала сыпаць у гаршчок боб.
    Вось якраз тут усё і пачалося.
    Калі сыпала яна боб у гаршчок, адна бабіна ўзяла ды і завалілася на падлогу.
    I сюды ж, на падлогу, выскачыў з печы распалены вугольчык.
    Вось саломінка і кажа:
    — Мілыя сябры, адкуль вы тут?
    — Я, — адказвае вугольчык, — з печы. Калі б, — кажа, — я адтуль не выскачыў, давялося б мне згарэць і рассыпацца попелам.
    А бабіна кажа:
    — I мне пашчасціла, што я сюды трапіла. A то давялося б мне, як і іншым маім сяброўкам-бабінам, у кашу разварыцца.
    А саломінка кажа:
    — I я рада, што ў печ не трапіла, а тут ляжу.
    — Ну, а што ж мы цяпер будзем рабіць? — пытаецца вугольчык.
    — Я думаю, — сказала бабіна, — вось што. Пайшлі белы свет паглядзім.
    — Пайшлі, пайшлі, — згадзіліся вугольчык і саломінка.
    I пайшлі яны разам — бабіна, саломінка і вугольчык.
    3 Зак. 737
    Доўга ішлі яны і прыйшлі да ручайка.
    Ручаёк маленькі, вузенькі, а перабрацца цераз яго цяжка — моста няма. Як тут быць?
    Тады саломінка кажа:
    — Мы вось як зробім: я перакінуся з беражка на беражок, а вы па мне пераправіцеся, як па мосце.
    Так яны і зрабілі. Перакінулася саломінка з берага на бераг, і першым пабег па ёй вугольчык. Бяжыць, як па мосце. Дабег ён да сярэдзіны, чуе — плёскаецца ўнізе вада. Стала яму страшна, спыніўся ён і крычыць:
    — Баюся вады, баюся вады!
    А пакуль ён стаяў і крычаў, саломінка ад яго загарэлася, развалілася на дзве часткі і паляцела ў ручай. Вугольчык таксама зваліўся ў ваду. Ён засіпеў: «Таплюся, ратуйце!» — і пайшоў на дно.
    А бабіна асцярожнай была, яна на беразе засталася.
    Засталася на беразе і давай смяяцца з вугольчыка і саломінкі.
    Смяялася яна, смяялася — і лопнула ад смеху.
    Дрэнна б ёй давялося, ды на яе шчасце сядзеў на беразе вандроўны кравец.
    Дастаў кравец ніткі і сшыў абедзве палавінкі бабіны.
    А таму што ў краўца белых нітак з сабой не было, ён зашыў бабіну чорнай ніткай. 3 таго часу ва ўсіх бабінах чорнае шво пасярэдзіне.
    ком
    СТОЛІК-НАКРЫЙСЯ, ЗАЛАТЫ АСЁЛ
    I ДУБІНКА 3 МЯШКА
    аўным-даўно жыў на свеце кравец. Былі ў яго тры сыны і адна-адзіная каза. Яна іх усіх малакарміла. А за гэта яе трэба было кожны дзень
    пасвіць.
    Сыны пасвілі казу па чарзе. Пагнаў яе аднойчы старэйшы сын на могілкі. Трава там расла высокая ды сакавітая. Каза цэлы дзень скубла траву і скакала. Вечарам, перад тым як вяртацца дамоў, ён і пытае Ў яе:
    — Ці сытая ты, каза мая?
    Адказала каза:
    — Я такая сытая, што не з’ем болей ні лісціка. Ме-ме!
    — Ну, тады і ідзі дадому.
    Прывёў яе за вяровачку ў стойла і моцна прывязаў.
    Бацька цікавіцца ў сына:
    — Ці не галодная наша каза?
    — О, яна такая сытая, не хоча болей ні лісціка.
    Пахваліў кравец сына, а сам пайшоў у стойла, пагладзіў любімую козачку і перапытвае:
    — Ці сытая ты, каза мая?
    I адказала яму каза:
    — Ад чаго я буду сытая? Скакала цераз магілку, з’ела адну былінку. Ме-ме!
    — Што я чую!
    Выскачыў кравец са стойла, як закрычыць на сына:
    — Ах ты, манюка, каза ж зусім галодная!
    Пабіў сына і прагнаў з двара.
    На другі дзень наступіла чарга пасвіць казу сярэдняму сыну. Знайшоў ён у садзе месца, дзе трава добрая расла, каза яе ўсю і з’ела. Вечарам пытае:
    — Ці сытая ты, каза мая?
    — Я такая сытая, што не з’ем болей ні лісціка. Ме-ме!
    — Тады ідзі дадому.
    А дома стары кравец дапытвае сына:
    — Ці наелася наша каза?
    — О, яна такая сытая, што не хоча болей ні лісціка.
    Але кравец вырашыў сам у гэтым пераканацца. Зайшоў у стойла і пытае:
    — Ці сытая ты, каза мая?
    I адказала каза:
    — Як мне быць сытаю, калі я з’ела толькі адну былінку, як скакала цераз магілку. Ме-ме!
    — Ах ты, гэткі злодзей! — закрычаў кравец. — Такую рахманую казу ды прымусіў галадаць!
    Выбег са стойла, адмянташыў палкай сына і прагнаў з двара.
    Наступіла чарга малодшаму сыну пасвіць казу. Знайшоў ён добрую пашу з густой травой, запусціў туды казу. Вечарам пытае ў яе:
    — Ці сытая ты цяпер, каза мая?
    — Я такая сытая, што не з’ем болей ні лісціка. Ме-ме!
    — Ну, тады пайшліма дамоў.
    А дома бацька сустракае, сына распытвае:
    — Ці наелася ўволю каза наша?
    — О, татка, яна такая сытая, што не хоча болей ні лісціка.
    Кравец не паверыў, пайшоў у стойла, перапытвае ў казы:
    — Ці сытая ты сёння?
    I адказала злая каза:
    — Ад чаго мне быць сытаю? Скакала цераз магілку, з’ела адну былінку. Ме-ме!
    — Ах ты, ілгун! — закрычаў кравец, выскачыў са стойла і давай біць беднага хлопчыка, той ледзь з двара паспеў збегчы.
    Застаўся стары кравец адзін са сваёй казой. Раніцай, што рабіць, павёў яе сам пасвіць. Знайшоў зялёныя кусты, паміж якімі расла травадзеравей. Яе вельмі любяць козы, от ён і ўзрадаваўся:
    — Тут, мая мілая козачка, хоць раз удоваль наясіся.
    Да самага вечара пасвіў кравец сваю казу. Пасля пытае:
    — Ці сытая ты, каза мая?
    I яна адказала:	.
    — Я такая сытая, што не змагу з’есці болей ні лісціка.
    — Ну, тады ідзі дадому.
    Адвёў кравец казу ў стойла, моцна прывязаў. А далей думае, дай-ка праверу казу. Вярнуўся і перапытвае:
    — Ну, козачка, сытая сёння?
    Але каза адказала тое самае, калі яе пасвілі сыны:
    — Ад чаго мне быць сытаю? Скакала цераз магілку, з’ела адну былінку. Ме-ме!..
    Пачуў гэта кравец і аслупянеў. Зразумеў: за нішто выгнаў сваіх сыноў з дому. I ўздумаў ён адпомсціць казе. Узяў сваю брытву, нагнуў казе галаву і пагаліў яе. Хай з такой меткаю ўсе ведаюць: яна — няўдзячнае стварэнне. Пасля адхлістаў яе бізуном і выгнаў з двара.
    Застаўся кравец адзін-адзінюткі ў сваёй хаце. Засумаваў, хацеў, каб вярнуліся сыны, але ж ніхто не ведаў, дзе яны.
    Старэйшы сын паступіў на вучэнне да аднаго сталяра. Быў руплівым, старанным вучнем. А калі закончыў вучобу, майстар падарыў яму столік. 3 выгляду — звычайны столік, зроблены з простага дрэва, але меў ён адну незвычайную якасць. Варта паставіць яго і сказаць: «Столік, накрыйся!» — то добры столік імгненна накрываўся чыстым маленькім абрусам, ставіліся на яго талеркі з вараным ды смажаным, відэльцы, нажы. Сядай і частуйся!
    Малады майстар, задаволены і вясёлы, пачаў вандраваць па свеце. Ён не засмучаўся, якая гасцініца была на яго шляху, бо мог сытна паесці і ў полі, і на лузе.
    Урэшце надумаўся сын вярнуцца дамоў. Бацька, відаць, перастаў гневацца на яго, а з такім чароўным столікам прыме да сябе ахвотна.
    Але па дарозе дамоў здарылася з ім бяда. Прыпыніўся на начлег у адной гасцініцы. Гасцей там было поўным-поўна. Яны запрасілі яго вячэраць за свой стол.
    — He, — сказаў малады сталяр, — навошта я вас буду аб’ядаць, лепш вы будзьце маімі гасцямі.
    Усе думалі, што хлопец жартуе, але ён паставіў свой драўляны столік пасярод пакоя і сказаў:
    — Столік, накрыйся!
    Імгненна на ім з’явіліся такія стравы, якіх сам гаспадар гасцініцы не мог прапанаваць.
    — Частуйцеся, дарагія госці! — прапанаваў сталяр.
    Пастаяльцаў не трэба было доўга ўгаворваць, падселі яны да століка і давай уплятаць ласункі. Толькі з’ядуць адно, з’яўляецца новае. Гаспадар гасцініцы бачыў усё гэта і вельмі зайздросціў.
    Сталяр і госці весяліліся да позняй ночы. А як толькі ўлегліся спаць, гаспадар гасцініцы і падмяніў чароўны столік сваім, звычайным.