• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Цяпер птушачка ў маіх руках, — сказаў задаволена кравец і, выйшаўшы са схованкі, накінуў адзі-
    нарогу на шыю вяроўку, пасля адсек яму сякерай рог, і, калі ўсё было зроблена чын-чынам, вывеў звера з лесу і пакіраваў да караля.
    Але кароль і на гэты раз не хацеў аддаваць наабяцанага і выказаў краўцу трэцяе патрабаванне. Цяпер павінен ён быў злавіць дзікага вепра для будучага вяселля, гэты звер чыніць лесу вялікую шкоду, падкопваючы дрэвам карэнне. Дапамагчы краўцу павінны былі егеры.
    — Хай будзе так, — пагадзіўся кравец, — і гэта для мяне дзіцячая пацеха!
    Егераў з сабой у лес ён не ўзяў, і яны былі гэтым вельмі задаволены, бо дзік неаднойчы ганяў іх між дрэў і зноў сустракацца з ім не было ніякай ахвоты.
    Калі дзік заўважыў краўца, то адразу, з пенай на лычы, кінуўся на чалавека, збіраючыся збіць яго з ног ашчэранымі ікламі. Але жвавы герой паспеў ускочыць у каплічку, што стаяла паблізу, і імгненна выскачыў з яе праз акенца, з іншага боку. Дзік таксама ўскочыў у капліцу, а кравец тым часам аббег вакол будыніны ды зачыніў дзверы, — тут люты звер і злавіўся: быў ён дужа няўклюдны, тоўсты, каб выскачыць праз акно.
    Паклікаў тады кравец егераў, каб тыя ўласнымі вачыма пабачылі злоўленага звера, а сам пакіраваў да караля; і як ужо вяльможнаму не хацелася, а давялося-такі стрымаць абяцанае слова, і ён выдаў краўцу сваю дачку ў жонкі і перадаў палову каралеўства.
    Ведаў бы ён, што стаіць перад ім не вялікі герой, a звычайны кравец, то зрабілася б яму дужа кепска.
    Вяселле адсвяткавалі з вялікай раскошай ды малой радасцю; і вось зрабіўся кравец каралём.
    Праз нейкі час пачула ноччу маладая каралева, як яе муж у сне размаўляе: «Хлапчына, пашый мне куртку ды залатай порткі, а не зробіш, адлупцую аршынам». Тут і здагадалася яна, з якога завулка родам яе суджаны; ранкам расказала пра сваё гора
    бацьку і пачала слёзна прасіць яго, каб ён пазбавіў яе ад такога мужа. Пачаў кароль суцяшаць яе ды кажа:
    — Гэтай ноччу ты свой пакой не запірай, мае слугі будуць стаяць ля дзвярэй, і як толькі кравец засне, яны звяжуць яго і аднясуць на карабель, які звязе самазванца ў далёкую краіну.
    Каралева такім абяцаннем засталася задаволеная, але каралеўскі зброеносец, які ўсё гэта чуў, будучы верным маладому каралю, паведаміў яму пра ўсё гэта.
    — Я іх не баюся, — сказаў кравец.
    Вечарам ён улёгся, як звычайна, у пасцель са сваёй жонкай. Яна падумала, што ён заснуў, паднялася, адчыніла дзверы ды зноў лягла ў пасцель. А кравец зрабіў выгляд, быццам моцна спіць і пачаў, як скрозь сон, мармытаць: «Хлапчына, пашый мне куртку ды залатай порткі, а не зробіш, адлупцую аршынам! Я пабіў семярых адным махам, забіў двух веліканаў, вывеў з лесу адзінарога, злавіў дзікага вепра — ці ж мне баяцца тых, хто стаіць за дзвярыма!»
    Пачулі слугі, што мармыча кравец і ахапіў іх такі страх, што яны збеглі куды вочы глядзяць. I ніхто з тае пары не адважыўся чапаць краўца.
    I вось, як быў кравец каралём, так на ўсё жыццё ім і застаўся.
    КАЗКА ПРА ТАГО, ХТО ХАДЗІЎ СТРАХУ ВУЧЫЦЦА
    Былі ў бацькі два сыны. Старэйшы разумны ды талковы, усё ў яго ладзілася. А малодшы — дурань. Нічога нібыта не разумеў і да вучобы быў няздатны. Людзі пра яго казалі:
    — 3 гэтым бацька набярэцца клопату!
    Меў, праўда, і старэйшы сын адну загану: быў баязлівы. Пасылае, бывала, бацька куды-небудзь, а на вуліцы ўжо цёмна, то ён заўсёды просіцца:
    — Ox, бацечка, не пайду, мне страшна!
    Пачнуць вечарам ля агню расказваць усялякія небыліцы, аж мароз па скуры бегае, зноў старэйшы брат уздыхае:
    — Ах, як страшна!
    Малодшы брат кожны раз дзівіўся:
    — А мне вось анічуць не страшна.
    Аднойчы бацька і кажа яму:
    — Паслухай, сын, ты ўжо вунь які вялікі ды моцны вырас, трэба самому вучыцца хлеб зарабляць. Бачыш, як брат твой стараецца.
    — Эх, бацечка, — адказаў малодшы сын, — я б ахвотна чаму-небудзь навучыўся. Але найперш хачу навучыцца, каб мне было страшна.
    Пачуў гэта старэйшы брат і заўсміхаўся, падумаў: «Божа, які ўсё-такі мой брат дурань. 3 яго ніколі нічога не атрымаецца».
    Уздыхнуў бацька і кажа малодшаму сыну:
    — Чаму-чаму, а страху ты павінен навучыцца. Толькі на хлеб наўрад ці гэтым заробіш.
    Неўзабаве зайшоў да іх у госці дзяк. Пачаў бацька пра сваю бяду яму жаліцца, расказваў пра малодшага сына.
    — Калі так, — адказаў дзяк, — страху ён мог бы ў мяне навучыцца. Прышліце сына да мяне.
    Бацька задаволены: «Вось хлопца і прыладкую куды-небудзь».
    Стаў жыць яго малодшы сын у дзякавай хаце. I даручыў яму гаспадар званіць у званы. Аднойчы будзіць ён свайго работніка апоўначы і загадвае падняцца на званіцу ды біць у званы.
    «Цяпер ты навучышся страху», — падумаў дзяк. Потайкам ён прабраўся на званіцу, стаў насупраць вакна ўвесь у белым. Званар, як толькі ўзяўся за вяроўку, убачыў прывід і крыкнуў:
    — Хто гэта?
    Постаць у белым не адгукнулася, не здрыганулася.
    — Адказвай, альбо згінь, табе тут няма чаго рабіць! — закрычаў хлопец.
    Але дзяк прадаўжаў стаяць.
    — Што табе трэба? — зноў закрычаў званар. Калі не адкажаш, то скіну ўніз з лесвіцы.
    Дзяк думаў, што да гэтага справа не дойдзе, і стаяў моўчкі. А пасля трэцяга вокрыку, хлопец падбег і скінуў прывід з лесвіцы ўніз.
    Адзваніў работнік у званы. Вярнуўся дамоў і моўчкі лёг спаць. Доўга чакала дзячыха свайго мужа, а ён усё не вяртаўся. Урэшце зрабілася ёй страшна. Яна разбудзіла хлопца і давай распытваць:
    — Ці не ведаеш ты, куды гэта мой муж дзеўся? Ён жа на званіцу падняўся раней за цябе.
    — He ведаю, — адказаў хлопец, — але бачыў я, нехта стаяў на лесвіцы ўвесь у белым. Адмоўчваўся на мае запытанні і не хацеў пакідаць званіцу. Я палічыў, што ён злодзей, і скінуў уніз. Схадзіце ды зірніце на яго.
    Кінулася дзячыха да званіцы і знайшла там свайго мужа. Ён ляжаў у куце ды стагнаў, зламаў сабе нагу.
    Прынесла жонка мужа дадому, кінулася з плачам да хлопцавага бацькі.
    — Ваш сын, — сказала дзячыха, — вялікую бяду ўчыніў, скінуў майго мужа з лесвіцы, і той зламаў na­ry. Забірайце ад нас свайго шалапута.
    Напалохаўся бацька, пабег да дзяка і давай лаяць сына. Як той ні апраўдваўся, а бацька сваё:
    — Эх, мне з табой адно гора. Ідзі-тка ты куды-небудзь, каб вочы мае цябе не бачылі.
    — Добра, бацечка, ахвотна пакіну вас. Пайду страху вучыцца, каб гэта рамясло мяне карміць магло.
    — Вучыся чаму хочаш, — махнуў бацька рукой. — Вось табе пяцьдзесят талераў, ідзі з імі куды хочаш. Ды толькі не кажы нікому чый ты, бо мне за цябе сорамна будзе.
    — Добра, бацечка, выканаю ўсё, як просіце.
    Раніцай юнак укінуў у кішэню бацькавы грошы і выйшаў на вялікую дарогу. Ідзе і сам сабе паўтарае: «Ах, каб мне стала страшна! Ах, каб мне стала страшна!»
    Пачуў гэту просьбу адзін падарожнік, далучыўся да юнака. Нейкі час яны ішлі разам. Убачылі шыбеніцу, падарожнік дый кажа:
    — Бачыш, вунь стаіць дрэва, а на ім вісяць сем чалавек. Вяселле згулялі, а цяпер лётаць вучацца. Садзіся пад тым дрэвам, а як ноч наступіць, то страху і навучышся.
    — Калі так хутка я навучуся страху, — адказаў хлопец, — то прыходзь да мяне раніцай і атрымаеш ад мяне пяцьдзесят талераў.
    Усеўся дурань пад дрэвам, на якім былі падвешаны людзі, і пачаў змроку чакаць. Пахаладала, і ён распаліў касцёр. А ноччу ўзняўся калючы вецер, што нават касцёр не саграваў. Зірнуў ён уверх, а там павешаныя гайдаюцца. Падумаў хлопец: «Я ля кастра зябну, а яны ўверсе зусім адубеюць». Ад прыроды ён быў жаласлівы, таму прыставіў лесвіцу да дрэва і палез адвязваць мерцвякоў. Сцягнуў усіх уніз, пасадзіў іх ля кастра. Ды і сам сцішыўся, прыгрэўся. Раптам бачыць, гарыць адзежа ў мерцвякоў. Ён крычыць ім:
    — Эй, будзьце з агнём асцярожныя, а то я вас зноў зацягну на шыбеніцу.
    Ды хто ж яго пачуе, калі вакол кастра адны нябожчыкі. Раззалаўся хлопец і зноў падвесіў іх на дрэва. Стаміўся ад такой працы, прысеў ля агню і моцна заснуў.
    Раніцай прыходзіць знаёмы падарожнік па грошы і кажа:
    — Ну, цяпер ты даведаўся, што такое страх?
    — He, — адказаў хлопец, — адкуль мне яго ведаць? Тыя, што наверсе, і рота за ноч не адкрылі ды такія дурні, ледзь не спалілі свае старыя лахманы.
    2* Зак. 737
    41
    Зразумеў прахожы, што не атрымае абяцаных грошай, сказаў пры развітанні:
    — Такога, як ты, яшчэ ні разу не сустракаў.
    Пайшоў хлопец далей сваёй дарогай. Ідзе і зноў мармыча:
    — Ах, каб мне стала страшна!
    Пачуў гэта адзін возчык, цікавіцца:
    — Хто ты такі?
    — He ведаю, — адказаў дурань.
    — А ты адкуль?
    — He ведаю.
    — Хто твой бацька?
    — Гэтага мне расказваць не дазволена.
    — А што ты ўсё пра сябе мармычаш?
    — Э-э, — адказаў хлопец, — хачу, каб мне стала страшна, а мяне ніхто гэтаму не навучыць.
    — Ідзі за мной, — сказаў возчык, — я дапамагу табе.
    Пад вечар яны прыпыніліся ў карчме, вырашылі там пераначаваць.
    Гаспадар карчмы, як толькі даведаўся, чаго жадае малады хлопец, сказаў яму:
    — Калі табе хочацца навучыцца страху, то выпадак для гэтага ёсць.
    Гаспадар расказаў яму, што непадалёк ад карчмы стаіць заварожаны замак. Варта там правесці тры ночы запар, і страху можна навучыцца.
    — Няўжо?!
    — Слухай, хлопча, — таямніча паведаміў карчмар, — кароль таго замка абяцае смельчаку аддаць у жонкі сваю дачку-прыгажуню. Там ёсць вялікія скарбы, але яны зачараваныя. Хто прагоніць ад іх злыя духі, той стане багатым. Было, на жаль, ужо багата ахвотнікаў пабываць у тым замку, але ніхто не вярнуўся назад.
    Як толькі развіднела, пайшоў хлопец да караля і кажа:
    42
    — Калі будзе дазволена, то я хацеў бы правесці тры ночы ў вашым зачараваным замку.
    Каралю спадабаўся адчайны юнак, ён і прапанаваў:
    — Прасі ў мяне тры рэчы, можаш іх узяць з сабой у замак.
    Хлопец адказаў:
    — Дайце мне агню, сталярны станок і такарны разам з разцом.
    Кароль загадаў удзень занесці ўсё гэта ў замак. A ноччу хлопец-смяльчак пайшоў туды. У адным з пакояў расклаў агонь, паставіў побач сталярны станок, а на такарны сам усеўся, зноў пачаў мармытаць:
    — Ах, каб мне стала страшна!
    Апоўначы чуе дзіўныя галасы:
    — Мяў-мяў! Як нам холадна!
    — Эй, вы, дурні, — крыкнуў хлопец. — Калі вам холадна, то падсаджвайцеся да агню ды грэйцеся.
    I толькі ён так сказаў, як да яго скокнулі дзве вялізарныя чорныя кошкі. Селі па баках, вочы агнямі гараць. Крыху сагрэліся і прапануюць:
    — Прыяцель, а давай у карты згуляем.