• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейны калейдаскоп  Галіна Пшонік

    Чарадзейны калейдаскоп

    Галіна Пшонік

    Выдавец: Звязда
    Памер: 104с.
    Мінск 2014
    28.97 МБ
    Галіна Пшонік
    Мінск Выдавецкі дом «Звязда» 2014
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)-44
    П93
    Мастак
    Святлана Рыжыкава
    Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
    Пшонік, Г. Б.
    П93 Чарадзейны калейдаскоп : казкі: для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Галіна Пшонік ; маст. Святлана Рыжыкава. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — 104 с. : іл.
    ISBN 978-985-7059-36-2.
    Ці так ужо варта намагацца быць праўдзівым, неэгаістычным, працавітым, спагадлівым да людзей, як патрабуюць гэтыя сумныя дарослыя? He толькі варта, але і карысна, і нават цікава! Разумець гэта героі кніжкі “Чарадзейны калейдаскоп” пачынаюць, трапіўшы ў незвычайныя, часам рызыкоўныя, адным словам, казачныя сітуацыі. Разлічана кніга на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)-44
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ПШОНІК Галіна Барысаўна
    ЧАРАДЗЕЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
    Казкі
    Рэдактары В. А. Аляксеева, Н. Ф. Крыцкая Мастацкія рэдактары Ю А. Багданаў, Т. В. Суша Камп’ютарная вёрстка Н В. Урбановіч Стыльрэдактар Н. Ю. Карасёва
    Падпісана ў друк 16.06.2014. Фармат 70х1007|6. Папера афсетная. Афсетны друк.
    Ум. друк. арк. 8,45. Ул.-выд. арк. 6,08. Тыраж 1600 экз. Заказ №710/4.
    Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
    Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск.
    ТАА «Друкарня Макарава і К». Пасв. №2/11 ад 15.10.2013 г. Вул. Ф. Скарыны, 40/211, 220141, г. Мінск.
    ISBN 978-985-7059-36-2	© Пшонік Г Б„ 2014
    © Рыжыкава С. Л., ілюстрацыі, 2014
    © Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом Звязда», 2014
    Неспадзяваная вандроўка
    Дзядулева крэсла
    Ну, так. Ну, папярэджваў дзядуля, каб не раскачваўся ў крэсле за яго пісьмовым сталом. Ну, шмат разоў папярэджваў. Але ж ніколі нічога такога не здаралася. А зараз здарылася. Змітрок трошкі пацёр выцятае месца, падняў перакуленае крэсла і адламаную ножку, якая адляцела далёка ўбок. «Вось дзядуля раззлуецца!» — з сумам падумаў Змітрок і пачаў меркаваць, што рабіць.
    Рашэнне выспела неяк само сабой. Змітрок акуратненька прыладзіў адламаную ножку да параненага крэсла і хуценька падаўся прэч з дзядулевага кабінета. Ён ужо амаль дайшоў да дзвярэй, як штосьці прама з кніжнай паліцы звалілася яму пад ногі. Змітрок спалохана адскочыў назад і ўбачыў на падлозе незнаёмага хлапчука. На ім былі ярка-ружовая куртачка і такога ж самага
    3
    колеру красоўкі. Такое дзіўнае ўбранне зусім не датасоўвалася да чорных, што не бачна і зрэнак, вачэй нечаканага госця.
    — Віншую! У нашай арміі прыбаўленне! — урачыста звярнуўся хлопец да Змітрака.
    — У якой арміі? — асцярожна пацікавіўся Змітрок.
    — У арміі разважлівых ашуканцаў — тых, хто хлусіць не дзеля пустога жарту, не дзеля бязглуздай забавы, а дзеля ўласнай карысці, — ахвотна растлумачыў хлапчук.
    — Я проста хацеў... — збянтэжана пачаў Змітрок.
    — ...каб не дасталося ад дзядулі на арэхі, — кемліва падхапіў чалавечак.
    — Ну не тое, каб ...
    — Тое, тое, — зноў упэўнена перабіў нечаканы візіцёр. — Давай лепш знаёміцца. Я Хлуска.
    — А я Змітрок.
    — Ведаю, ведаю. I хачу запрасіць цябе ў выдатны горад Хлуск.
    — Гэта далёка? Мама, напэўна, не адпусціць, — засумняваўся было Змітрок.
    — Гэта зусім недалёка, а маме скажаш, што пайшоў да Сцёпкі, каб растлумачыў табе матэматыку, — як быццам загадзя ўсё спланаваўшы, параіў Хлуска.
    Варта было б адцягнуць сустрэчу з дзядулем, таму Змітрок вырашыў скарыстаць запрашэнне і параду новага знаёмага.
    Ісці, сапраўды, трэба было нядоўга. Завярнуўшы за дом, Хлуска падышоў да адной з чыгунных накрывак шматлікіх люкаў. Яна
    дзівосным чынам прыўзнялася, і Змітрок убачыў нахілены жолаб накшталт горкі на дзіцячай пляцоўцы.
    — Паехалі! — Хлуска першы ўсеўся на горку і ўхапіўся за борцікі абедзвюма рукамі.
    Змітрок, не марудзячы, прыладзіўся ззаду. Хлуска адпусціў рукі, і падарожнікі імкліва панесліся ўніз.
    Праз колькі хвілін цёмны тунэль скончыўся і яны апынуліся на вялізнай плошчы, застаўленай спрэс высокімі, аж да аблокаў, дзіцячымі горкамі.
    — Прыбылі! — урачыста паведаміў Хлуска, пераступаючы з нагі на нагу пасля ўдалага прызямлення і важна дадаў: — Гэта галоўная плошча нашага горада.
    Абмен
    Выгляд у галоўнай плошчы быў, калі па праўдзе, незвычайны, але ў розныя бакі ад яе промнямі разыходзіліся некалькі вуліц, на якіх стаялі прыгожыя, пафарбаваныя ў ружовы колер будынкі.
    — Адпачнём з дарогі, — сказаў Хлуска і павёў Змітрака да лаўкі паміж дзвюма горкамі.
    Хлопчыкі селі побач, і Змітрок з цікаўнасцю пачаў аглядаць наваколле.
    — Зручныя ў цябе красоўкі? — раптам запытаўся Хлуска.
    — Зручныя, — крыху здзівіўшыся, адказаў Змітрок.
    — Я так і падумаў, — працягваў разлядваць абутак госця Хлуска і тут жа прапанаваў: — Давай мяняцца, ты мне — свае красоўкі, я табе — свае чаравікі.
    — Навошта? — не зразумеў Змітрок.
    — Так цікавей будзе, — пераканаў яго ініцыятар абмену.
    Ніякай асаблівай цікавасці, шчыра кажучы, Змітрок тут не ўгледзеў, але і адмовіць новаму знаёмцу чамусьці не рашыўся. Толькі абуўшы ружовыя чаравікі Хлускі і ўзнімаючыся з лаўкі, ён заўважыў доўгую вузкую дзірку паміж падэшвай і скураным верхам.
    — Твае ж чаравікі з дзіркай! — пакрыўджана ўсклікнуў Змітрок. — Давай мяняцца назад!
    — Ну навошта такія складанасці? — запярэчыў Хлуска. — Зараз я збегаю за клеем і мы парамантуем твае новыя прыгожыя чаравікі, якія табе вельмі пасуюць.
    Змітрок ажно разгубіўся ад гэткага доваду. Ён зноў сеў на лаўку і пачаў чакаць вяртання Хлускі. А Хлускі ўсё не было і не было. Змітраку стала халаднавата і захацелася есці. I тут на лаўцы прама насупраць той, дзе сядзеў, хлопчык заўважыў вялікі прыгожы чырвоны яблык. Ён хуценька ўстаў і ўжо амаль схапіў смачную знаходку рукой, як фрукт раптоўна адпоўз на самы край лаўкі. Змітрок пацягнуўся за ім, але яблык увогуле саскочыў з лаўкі. He разважаючы, галодны Змітрок нахіліўся за яблыкам. Але той імкліва скіраваўся ў бок бліжніх кустоў, адкуль пачуўся з'едлівы рогат.
    — Падманшчыкі! — адно і мог з прыкрасцю крыкнуць Змітрок.
    Яму больш не хацелася заставацца ні на гэтай лавачцы, ні на гэтай плошчы, і ён накіраваўся ў бок адной з вуліц. На адным з дамоў хлопчык убачыў яркую шыльду: «Кавярня "Дабрадзей"». Змітрок узняўся па невысокіх прыступках і адчыніў каляровыя шкляныя дзверы.
    «Дабрадзей»
    У канцы доўгай, не надта асветленай залы месцілася шкляная вітрына з булачкамі, 7
    бутэрбродамі і піражкамі. Змітрок адразу скіраваўся да яе, аднак, падышоўшы, раптам спахапіўся, што ў яго няма грошай.
    — Вы не маглі б прадаць мне вунь той піражок і кубачак гарбаты? Толькі... грошы мой сябар крыху пазней прынясе, — як мага больш ветліва папрасіў ён у круглатварага ружовашчокага прадаўца.
    — Бач які хітрун тут у нас намаляваўся! — ажно зайшоўся ў рогаце таўстун. — Піражок з'ясі, гарбату вып'еш, а сябар заблукае па дарозе або ўвогуле нагу зламае?
    «А можа, і сапраўды, Хлуска нагу зламаў?» — са шкадаваннем падумаў Змітрок, у разгубленасці стоячы перад вітрынай.
    — У мяне лепшая прапанова! — перапыніў разважанні хлопчыка гаспадар кавярні. — Бачыш, на століках непамыты посуд?
    Змітрок азірнуўся і сапраўды ўбачыў, што літаральна ўсе столікі «Дабрадзея» былі застаўлены бруднымі талеркамі, сподачкамі і кубкамі. Некаторыя нават грувасціліся адно на адным у некалькі паверхаў.
    — Бачу, — адказаў Змітрок.
    — Збяры ўсё гэта, аднясі на кухню і памый — такім чынам заробіш піражок і гарбату, — ужо без усмешкі сказаў гаспадар «Дабрадзея».
    Есці захацелася яшчэ мацней, і Змітраку нічога не заставалася, як згадзіцца. Да самага вечара ён цягаў на кухню цяжкія падносы з брудным посудам, мыў, выціраў і расстаўляў па паліцах. Нарэш-
    це быў вымыты апошні кубак, і ўшчэнт стомлены Змітрок накіраваўся да гаспадара па зароблены піражок.
    — А піражкі якраз усе скончыліся! — суха паведаміў таўстун.
    — Можна і булачку, — згадзіўся галодны Змітрок.
    — Якую яшчэ булачку? Мне ўжо зачыняцца трэба! — раздражнёна закрычаў гаспадар «Дабрадзея» і, схапіўшы сваёй моцнай рукой хлопчыка за каўнер, пацягнуў да дзвярэй. Але не да парадных, з каляровага шкла, праз якія Змітрок увайшоў у кафэ, а да маленькіх, у кухні, што вялі ў двор.
    Юрась
    Двор гэты проста ўразіў Змітрака. Нягледзячы на тое, што промні вечаровага сонца і надавалі ружовыя адценні сценам навакольных дамоў, самі сцены былі з аблупленай фарбай, запэцканыя, у цёмных плямах. Ніводнага дрэўца, горы смецця, паламаныя лаўкі. На адной з лавак Змітрок заўважыў хударлявага хлапчука, які горка плакаў.
    10
    — Ты чаго? — спытаў, каб не расплакацца самому, Змітрок.
    — 3 самай раніцы да абеду працаваў у кафэ «Дабрадзей», гаспадар абяцаў за гэта мяне пакарміць, а сам прагнаў, — румзаючы, адказаў хлапчук.
    — Значыць, ты таксама не з гэтага горада? — здагадаўся Змітрок.
    — Ну, так, не з гэтага.
    — А як трапіў сюды?
    — Узяў у сябра Сашкі веласіпед пакатацца, а ён зламаўся. Ну, я і сказаў, што гэта хлопцы з суседняга дома зламалі. Сашка з бацькам пайшлі да іх разбірацца, а да мяне з'явіўся такі... Хлуска і паклікаў у Хлуск гэты. Я падумаў, што лепш згадзіцца, чым сустракацца з Сашкам і яго бацькам, калі яны вернуцца.
    11
    — Падобна на тое, як было і са мной. А цябе як завуць?
    — Юрась. А цябе?
    — Мяне Змітрок. А як ты расстаўся з Хлускам?
    — Як толькі мы прыехалі...
    — Па горцы?
    — Ну, так. Як толькі мы прыехалі і выйшлі на плошчу, Хлуска прапанаваў памяняцца бейсболкамі. Я згадзіўся, але калі пачаў апранаць ягоную, заўважыў, што яна парваная. Хлуска пабег за іголкай і ніткай, я яго чакаў, чакаў, толькі не дачакаўся.
    — I ў мяне гэтак жа было, толькі з красоўкамі. Відаць, Хлуска гэты добры хлус!
    — Відаць... Але нам што цяпер рабіць?
    — Трэба вяртацца дадому, — рашуча сказаў Змітрок.
    — Ты ведаеш дарогу? — з надзеяй запытаўся Юрась.
    — Трэба вярнуцца на плошчу. Я добра памятаю горку, па якой мы прыехалі, — яна самая крайняя. На адваротным баку яе я заўважыў прыступкі — паспрабуем па іх забрацца ўверх, — выклаў свой план Змітрок.
    — Прама зараз? — хутка ўзняўся з лаўкі Юрась.
    — Заразужо цёмна, лепш дачакацца раніцы. Так што давядзецца нам начаваць на гэтай лаўцы, — сумна спыніў новага сябра Змітрок.