Чарадзейны калейдаскоп
Галіна Пшонік
Выдавец: Звязда
Памер: 104с.
Мінск 2014
Накупіўшы ў бліжэйшай аптэцы вітамінаў, мама з Крысцінай селі ў тралейбус. Людзей у салоне было няшмат, і свабодных месцаў — досыць. Аднак Крысціна адразу кінулася да свабоднага месца ля акна, на сядзенні, якое было вышэйшае за іншыя і павернута ў бок усяго салона. Па дарозе яна зачапіла нагой палку нейкай старой. Палка гучна ўдарылася аб падлогу.
— Крысціна, трэба ж асцярожней! — з прыкрасцю сказала мама, падняла палку і падала яе гаспадыні: — Прабачце, калі ласка!
— I не трэба прасіць прабачэння, я ж незнарок, — запярэчыла Крысціна.
— Нічога, нічога, — адказала бабуля і, павярнуўшыся ў мамін бок, спытала: — Вы не падкажаце, калі будзе прыпынак «Універсам»?
— He падказвай, мама, — зноў уклінілася ў размову Крысціна, — не размаўляй. Самае вялікае глупства на свеце — гэта давяраць людзям.
— Дзе ты чула такую бязглуздзіцу?! — абурылася мама.
— О, я здагадваюся, дзе, — раптам ажывілася бабуля і звярнулася прама да Крысціны: — Ці не пазнаёмілася ты, дзяўчынка, часам з Варварай Хведараўнай? Ці не пачаў цябе турбаваць шэры колер?
Крысціна не магла вымавіць і слова. Затое мама выдыхнула з надзеяй:
— Турбуе, надзвычай турбуе! Можа, вы ведаеце, што здарылася з маёй дачкой? Дарэчы, а хто такая — Варвара Хведараўна?
— О, Варвара Хведараўна... Наогул, гэта вельмі нешчаслівая жанчына. У маладосці яе пакрыўдзіў адзін чалавек. I яна ўзлавалася на ўвесь свет. Ды так моцна, што цяпер лічыць сваім абавязкам усяляць у людзей недавер адзін да аднаго. Атрымаўся такі згустак крыўды і недаверу, што ўсё, да чаго дакранаецца Варвара Хведараўна, афарбоўваецца ў змрочны шэры колер. Гэтаксама і ў людзей, якія паддаліся яе перакананням.
— I што ж нам цяпер рабіць?! — у адзін голас запыталіся мама з Крысцінай.
— Паспрабую вам дапамагчы. Вазьмі, дзяўчынка, вось гэты калейдаскоп, — бабуля выцягнула са сваёй стракатай сумкі невялікую маляўнічую трубачку. — А цяпер паглядзі ў яго, напрыклад, на вунь таго хлапчука, які ўпотай прывязвае коску дзяўчынкі, што сядзіць наперадзе яго, да поручня сядзення.
— Бачу, што гэты ж хлапчук перавязвае лапу бяздомнаму сабаку, гладзіць яго, прыносіць яму ежу, — павольна пералічвала Крысціна, углядваючыся ў шкляную адтуліну калейдаскопа.
— I гэта таму, што людзей, якія здольныя толькі на дрэнныя ўчынкі, практычна не бывае. Калі мы хочам жыць больш радасна, мець сяброў, атрымліваць задавальненне ад стасункаў з наваколлем, то павінны пастарацца разгледзець у іх тое добрае, што яны робяць або на што здатныя, — патлумачыла бабуля.
— Мне можна ўзяць гэты калейдаскоп з сабой? — захвалявалася Крысціна.
— Так. Гэта мой табе падарунак.
— Вялікі вам дзякуй, — першая сказала мама і, прыгадаўшы, дадала: — «Універсам» — наступны прыпынак за нашым.
— Усяго вам найлепшага! — памахала на развітанне бабуля.
Вяртанне колераў
Вярнуўшыся дадому, Крысціна подбегам накіравалася да акна. Першай са школы вярталася
Наста — першай і трапіла ў «поле зроку» калейдаскопа. Крысціна ўбачыла, як Наста са старэйшай сястрой робяць лялек для лялечнага тэатра, пішуць казачныя п'есы, рэпетыруюць, а потым, запрасіўшы да сябе дамоў маленькіх дзяцей з усяго пад'езда, паказваюць ім спектаклі.
«Вось здорава!» — падумала Крысціна. Ёй нават самой захацелася разам з дзяўчынкамі і памайстраваць лялек, і паразыгрываць для дзяцей спектаклі.
Другім у двары з'явіўся Янка. Ён бег так хутка, што Крысціне спатрэбілася пэўная спрытнасць, каб «злавіць» яго сваім калейдаскопам. У шкляную адтуліну дзяўчынка ўбачыла Янку на невялікай светлай кухні. Ён выкладваў з поліэтыленавага пакета на стол разнастайныя прадукты, а побач стаяла старэнькая бабуля і дзякавала хлопцу. Крысціне раней здаралася бачыць гэтую бабулю на лавачцы побач з Янкавым пад'ездам, але апошнія некалькі месяцаў яна на двор не выходзіла. Відаць, захварэла. А паколькі жыла бабуля адна, Янка ўзяўся прыносіць ёй прадукты.
«Малайчына!» — сказала ўголас Крысціна. I вырашыла, што прапануе Янку схадзіць да бабулі разам. Мо ёй яшчэ якая дапамога патрэбна?
Крысціна не адыходзіла з калейдаскопам ад акна да самага прыходу з работы мамы.
— Мамачка! Я столькі добрага даведалася пра сваіх сяброў! — узбуджана выпаліла яна.
— Вельмі рада за цябе, дачушка. Чым больш добрага ведаеш пра людзей, тым весялей жыць.
— Чаму ж тады Варвара Хведараўна гаворыць, што самае вялікае глупства на свеце — гэта давяраць людзям?
— А прыгадай, што табе расказала пра яе бабуля ў тралейбусе.
— Дык, можа, і Варвары Хведараўне даць паглядзець у мой калейдаскоп? — нечакана для самой сябе прапанавала Крысціна.
— Паспрабаваць можна, — асцярожна згадзіла-
ся мама.
Прыйшоўшы пацалаваць перад сном дачку, яна з палёгкай паправіла на яе ложку зноў ружовы, з фіялетавымі матылькамі, падкоўдранік.
Назаўтра па дарозе ў школу Крысціна затрымалася на першым паверсе і націснула кнопку званка побач з цёмна-шэрымі дзвярыма.
— Хто там? — пачуўся незадаволены голас.
— Варвара Хведараўна, у мяне для вас сюрпрыз! — гучна абвясціла праз дзверы дзяўчынка.
— He надта люблю я сюрпрызы, — прабурчэла Варвара Хведараўна, але дзверы адчыніла, дакладней, прыадчыніла крышачку.
Крысціна працягнула ў досыць вузкую шчыліну калейдаскоп:
— Гэта калейдаскоп. Паглядзіце, калі ласка, праз яго на людзей. Можна нават праз акно, не выходзячы на вуліцу.
— He выходзячы на вуліцу — гэта добра, — адзначыла гаспадыня кватэры і, павагаўшыся, узяла працягнуты ёй калейдаскоп.
46
Праз некалькі дзён, вяртаючыся са школы, Крысціна заўважыла, што на вокнах Варвары Хведараўны замест звыклых цёмна-шэрых штор з'явіліся новыя: ярка-сінія, у белыя, з жоўтай сярэдзінкай рамонкі.
Змяя Маня
Дзень нараджэння
У пятніцу напярэдадні Надзейкінага дня нараджэння ў свяцільніку перагарэлі адразу абедзве лямпачкі. У суботу з раніцы мама і Надзейка скіраваліся ў магазін па лямпачкі — нельга ж прымаць гасцей у цёмнай зале. Па дарозе сустрэлі маміну прыяцельку цётку Анжэлу, якая прыгадала, што ёй таксама патрэбна ў гаспадарчы магазін — купіць гумавыя пальчаткі для мыцця посуду, і вырашыла паехацьз Надзейкай і яе мамай. Побач з аўтобусным прыпынкам стаяла маленькая бабулька і пяшчотна трымала ў руках вельмі цікавую, на погляд Надзейкі, рэч. Гэта была канапная падушка з лямцу. 3 сярэдзіны яе пранізліва і таямніча
глядзелі два вялікія вокі. А належалі яны рознакаляровай змяі, чыё згорнутае лямцавае тулава і ўтварала верхні бок канапнай падушкі.
— Якая прыгожая змяя! — усклікнула Надзейка і падышла бліжэй.
— Падушка прадаецца, — ласкава ўсміхнулася маленькая бабулька.
— Мамачка, падары мне на дзень нараджэння гэтую цудоўную змяю! — тут жа папрасіла Надзейка.
— Я табе ўжо падрыхтавала падарунак...
крышачку разгублена пачала мама.
— Ну і выдумала — змяю на дзень нараджэння! — рашуча далучылася да размовы цётка Анжэла. — Нядобра гэта — змяя ў доме.
— Гэта добрая змяя і... цёплая. Я назаву яе Маня, — настойвала Надзейка.
— Ну што ж, ты ў нас імянінніца, бяры сваю Маню, — засмяялася мама і аддала бабульцы гро-
шы.
У магазіне яны прабылі нядоўга — трэба было паспець падрыхтавацца да прыходу гасцей. Мама з Надзейкай купілі лямпачкі і папяровыя сурвэткі, цётка Анжэла — гумавыя пальчаткі і гаршчок для кактуса, і ўсе разам пайшлі на аўтобусны прыпынак. У аўтобусе цётка Анжэла прыгадала, што даўно збіралася ўзяць у Надзейкінай мамы часопіс з артыкулам пра свайго любімага артыста, і вырашыла заехаць да іх дамоў.
Калі яны ўтраіх увайшлі ў кватэру, цётка Анжэла сказала, што не будзе нават распранацца, бо ідзе сёння на канцэрт і павінна ўжо збірацца. Мама пайшла ў спальню па часопіс, а Надзейка пачала выцягваць з пакета канапную падушку. Але раней чым выцягнула яе, на падлогу выпалі абедзве лямпачкі — дзяўчынка зусім забылася, што мама паклала зверху маленькія кардонкі з імі.
— Я ж казала, што змяя ў доме — гэта нядобра, — тут жа зазначыла цётка Анжэла.
Надзейка расстроена адкрыла адну за адной кардонкі, хаця па гуку разбітага шкла і так усё было зразумела. Часу да прыходу гасцей заставалася зусім мала.
— He бачу прычыны для хвалявання, — нечакана спакойна сказала мама, выйшаўшы з часопісам са спальні. — Зноў ісці ў магазін ужо, вядома, няма часу. Але без лямпачак можа быць яшчэ цікавей, — загадкава паабяцала яна.
Цётка Анжэла здзіўлена развіталася. Мама забрала з рук Надзейкі разбітыя лямпачкі і выкінула іх у вядро для смецця.
— Пачнём з імяніннага пірага, — распарадзілася мама, калі Надзейка следам за ёю з'явілася на
кухні.
За паўгадзіны да прыходу гасцей імянінны пірог быў спечаны, бульба — натушана, салаты — намешаны, садавіна — намытая. А ў розных кутках залы, дзе стаяў накрыты святочным абрусам стол, мама запаліла ўсе свечкі, якія знайшліся ў доме.
— У вас проста нібыта ў старадаўнім замку! — захоплена ўсклікнула Аленка, лепшая Надзейкіна сяброўка, што, як звычайна, прыбегла апошняй з аднакласнікаў.
— Ну і адчувайце сябе як у старадаўнім замку, шаноўныя рыцары і прыгожыя дамы, — жартам прапанавала мама.
Прапанова шчыра спадабалася, і ўсе пачалі цырымонна і весела перадаваць адзін аднаму стравы, кланяцца ў адказ і нават гаварыць мудрагелістыя кампліменты. Вячэра ператварылася ў захапляючую гульню. Перад гарбатай з імянінным пірагом Надзейкін тата падышоўда камп'ютара, панаціскаў нейкія клавішы, і з калонак палілася нязвыклая, але мілагучная музыка.
— Клавесін, — на ўсякі выпадак патлумачыла мама.
Як танцуюць пад клавесін, дакладна ніхто не ведаў, але гэта ніколькі нікога не збянтэжыла. Кожны смела вынаходзіў свае «старадаўнія» рухі, павароты і паклоны. Неспадзяваная гульня так усіх захапіла, што разыходзіцца пачалі толькі пасля бацькоўскіх званкоў на мабільнікі.
Сварка
Надзейка села на канапу і цяжка ўздыхнула.
— Ш-ш-што з-з-здарылася? — раптоўна пачула яна ціхае, але выразнае сыканне.
Дзяўчынка неўразумела азірнулася. У пакоі нікога не было. He было, акрамя...
— Гэта ты, Маня?! — радасна здагадалася Надзейка. — Я адразу адчула, што ты — незвычайная.
— Якраз с-с-самая з-з-звычайная. Проста не люблю, калі цяжка ўздыхаюць. Дык ш-ш-што здарылася? — настойвала змяя.
— Мы пасварыліся з Аленкай, — міжволі зноў уздыхнула Надзейка.
— I з-за гэтага варта так цяжка ўздыхаць? — не зразумела Маня.