Чарадзейны калейдаскоп
Галіна Пшонік
Выдавец: Звязда
Памер: 104с.
Мінск 2014
— А што рабіць? — пытаннем на пытанне адказала дзяўчынка.
— 3-з-зразумела — ш-ш-што. Трэба з благой справы з-з-зрабіць добрую, — пераканана параіла змяя.
— Як гэта з благой — і добрую? — недаверліва перапытала Надзейка.
— А так, як твая мама, калі ты разбіла лямпачкі. Памятаеш, які дзівосны атрымаўся дзень нараджэння пры свечках?
— Памятаю, вядома. Але пры чым тут наша з Аленкай сварка?
— Пры тым, ш-ш-што праз гэтую сварку вы можаце яшчэ мацней пасябраваць. Калі, зразумела, вы дагэтуль сапраўды сябравалі.
— Якая ты загадкавая, Маня! Штосьці не вельмі я цябе разумею.
— Ну вось з-за чаго вы з Аленкай пасварыліся?
— Тата прывёз мне з камандзіроўкі блазна, які танцуе і спявае жартоўныя песенькі. Аленка папрасіла даць пагуляць з ім, але я сама яшчэ не нагулялася і не дала.
— Паскнарнічала, значыць.
— Чаму паскнарнічала? Проста не дала.
— Вось я і кажу, паскнарнічала. Будзем справу папраўляць.
— Як папраўляць?
— Можна было б, вядома, проста аднесці Аленцы блазна. Але яна можа і не ўзяць — з гордасці. Я б на яе месцы не ўзяла. Лепш, думаю, падрыхтаваць для Аленкі сюрпрыз — здзівіць нечым. Ш-шшто яна любіць?
Надзейка задумалася. Думала даволі доўга. Аленка ёй пра гэта неяк ніколі не расказвала, а вось пра тое, што не любіць...
— Ведаю толькі, што Аленка не любіць, — дрэннае надвор'е. Бо тады ў яе бабулі косткі ломіць і яна робіцца бурклівай, — на ўсялякі выпадак паведаміла Надзейка.
— I цудоўна! — узрадавалася Маня. — Можам зрабіць, каб прынамсі ў іх кватэры заўсёды было добрае надвор'е.
— I як мы гэта зробім?
— Вельмі проста — запалім у іх кватэры сонейка.
— Якое сонейка?
— Цёплае і прамяністае.
— Дзе ж мы яго возьмем?
— Паглядзі на адваротны бок гэтай падушкі, — замест адказу загадала Маня.
Надзейка паслухмяна павярнула падушку.
— Бачыш-ш-ш гузікі? — прыглушана сыкнула змяя з-пад нізу. — Расшпільвай іх.
Надзейка расшпіліла. Тугая тканіна рассунулася, і знутры паказаліся акуратны кавалак блакітнага лямцу, дзівоснага прамяніста-жоўтага колеру шаўковыя ніткі і вялізная іголка.
— Можаш перавярнуць мяне назад, — сціпла нагадала змяя азадачанай убачанымі прыладамі
• w
дзяўчынцы i, калі тая зноў перавярнула падушку, працягвала: — Вось на гэтым лямцы гэтымі ніткамі і гэтай іголкай ты і вышыеш сонейка для Аленкі.
— Маня, я ж зусім не ўмею вышываць! — са шкадаваннем усклікнула Надзейка.
— He ўмееш звычайнымі ніткамі і звычайнай іголкай, — строга ўдакладніла Маня. — He марнуй час — пачынай работу.
Больш Надзейка не пярэчыла. Яна паклала блакітны лямец на калені, уцягнула нітку ў іголку і рашуча зрабіла першае шво. Нейкім дзіўным чынам дзяўчынка адразу зразумела, як і куды трэба калоць, што сонейка павінна быць не плоскім, a выпуклым, якой даўжыні зрабіць промні. Пад KaHeu работы Надзейка адчула спачатку прыемную
« «
• ■ •
'4 *
цеплыню, а потым і святло, якія выпраменьваў вышыты малюнак.
— Як прыгожа! — зрабіўшы апошняе шво, узрадавалася дзяўчынка.
— He ш-ш-шкада расставацца з гэткай прыгажосцю? — запыталася змяя.
— Мы ж для Аленкі гэта рабілі! — шчыра абурылася Надзейка.
— Выдатна. Тады можаш паспець яшчэ сёння ўручыць Аленцы свой сюрпрыз.
Надзейка пяшчотна паклала сонейка ў пакет і пабегла ў суседні пад'езд, дзе жыла сяброўка.
Дзверы адчыніла сумная Аленчына бабуля: сёння якраз быў пахмурны дзень, а зараз надышоў пахмурны вечар.
— А ў мяне для вас сюрпрыз! — з парога выпаліла Надзейка.
— Які такі сюрпрыз? — стомлена пацікавілася бабуля.
Надзейка моўчкі выцягнула з пакета сонейка. Цемнаватая вітальня ўмомант азарылася радасным святлом.
— Што за цуд? — здзвілася бабуля. — Аленка, хадзі хутчэй сюды!
Але ўнучка ўжо і сама выбегла паглязець на цуд. Надзейка моўчкі працягнула сяброўцы падарунак.
— Дзякуй, — адразу ўсё зразумела Аленка.
Сварка з-за блазна была забыта. Аленка з захапленнем разглядвала вышыўку.
— Ідзіце выбірайце, дзе мы павесім наша сонейка, — распарадзілася бабуля, — а я пастаўлю чайнік.
Неўзабаве ўсе трое сядзелі на кухні, пілі гарбату, елі бабулін пірог. I Надзейцы падалося, што яна ніколі не піла такой смачнай гарбаты, не ела такога смачнага пірага і не адчувала сябе такой шчаслівай.
— Ну як, атрымалася? — перш за ўсё запыталася Маня ў Надзейкі, калі дзяўчынка вярнулася дадому.
— Што атрымалася? — не адразу зразумела Надзейка.
— 3 благой справы зрабіць добрую, — нагадала Маня.
— Яшчэ як атрымалася! — сумленна ацаніла свае намаганні дзяўчынка.
Матылькі
На гэты раз Маня з'явілася да Надзейкі сама. Дакладней, мама прынесла лямцавую падушку і падклала пад звычайную, каб хворая Надзейка, якая ніяк не згаджалася на ўвесь дзень заставацца ў ложку, магла калі ўжо не ляжаць, то хаця б сядзець на ім.
— Зноў не ў настроі? — замест прывітання зазначыла змяя, як толькі яны аказаліся сам-насам з дзяўчынкай.
— Вядома, не ў настроі, калі ўвесь клас у паход пайшоў, а я дома засталася, — паскардзілася Надзейка.
— Хіба ўжо забылася, ш-ш-што можна з благой справы зрабіць добрую? — нагадала Маня.
— Што тут зробіш, калі сілком прымушаюць у ложку ляжаць?! — абурылася Надзейка.
— Я ж кажу: з благой справы — добрую, — стаяла на сваім Маня. — I рабіць яе можна, нават застаючыся ў ложку.
— Ага, лежачы ў ложку — шмат наробіш! — з прыкрасцю запярэчыла Надзейка.
— Ды ш-ш-што ты заладзіла: «у ложку, у ложку»! Чым дрэнна адзін дзень у ложку паляжаць: адпачыць, пачытаць цікавую кніжку, памарыць? — не магла ўцяміць Маня, зрэшты, крыху агледзеўшыся, дадала: — Хаця... у пакоі дзяўчынкі магло б быць і больш утульна. Паспрабуем гэта і зрабіць. Пераварочвай падушку і расшпільвай гузікі.
Надзейка спрытна расшпіліла ўжо знаёмыя гузікі на адваротным баку падушкі і ўбачыла мноства рознакаляровых кавалачкаў лямцу, клей, нажніцы, бліскучыя стужкі.
— I нашто мне ўсё гэта? — не зразумела дзяўчынка.
— Вядома ж, для таго, каб нарабіць матылькоў, — як нешта само сабой зразумелае сказала змяя.
— Чаму раптам матылькоў? — працягвала дапытвацца Надзейка.
— Таму ш-ш-што яны прыгожыя, — здзівілася такой нездагадлівасці Маня.
I зноў, як тады, калі вышывала сонейка для Аленкі, Надзейка — варта ёй толькі было ўзяць у рукі лямец, нажніцы, клей і стужкі — дакладна ведала, што дзе выразаць, што з чым спалучаць, што
да чаго прыклейваць. Праца аказалася цікавай — не адарвацца. Каб Маня не нагадала, дзяўчынка нават забылася б пра абед, пакінуты мамай на табурэтцы побач з ложкам.
Праз колькі часу на коўдры сядзелі аж пяць яркіх рознакаляровых матылькоў.
— Якія прыгожыя матылькі атрымаліся! — вырвалася ў Надзейкі.
— Яны не проста прыгожыя, — разважліва дадала Маня. — Яны — матылькі радасці.
— Як гэта — матылькі радасці? — запыталася дзяўчынка.
— А што тут незразумелага? — абыякавым голасам зазначыла Маня і са сваім заўсёдным непарушным спакоем пачала інструктаваць: — Вазьмі яшчэ вунь тыя два кавалачкі лямцу і пашый
> I W ‘ • •
з ix мяшэчак. Пакладзі ў яго матылькоў і насі заўсёды з сабой. Калі табе стане шкада кагосьці, ў каго дрэнны настрой, адразу раскрывай мяшэчак і дары матылька.
I тут вярнулася з працы мама. Яна ўвайшла ў пакой Надзейкі, стомлена апусцілася на крэсла і сумна ўздыхнула.
— У цябе дрэнны настрой, мамачка? — адразу здагадалася Надзейка.
— Сёння на рабоце быў цяжкі дзень, у магазіне чэргі, а тут яшчэ твая хвароба, — выбачальна патлумачыла мама.
Нічога не гаворачы, Надзейка выцягнула з мяшэчка блакітнага матылька і пасадзіла маме на руку.
— Якая прыгажосць! — узрадавалася мама.
Яна пяшчотна пагладзіла матылька і пацалавала ў галаву Надзейку:
— Ты пакуль што мерай тэмпературу, а я прыгатую смачную вячэру.
Тэмпература, на маміна здзіўленне і радасць, аказалася нармальная, і Надзейцы — калі з працы вярнуўся і тата — было дазволена сесці за агульны стол. Яны ўжо заканчвалі вячэраць, як прыйшла цётка Анжэла.
— А ў нас якраз мае фірменныя калдуны, — сустрэла яе мама. — Яшчэ цёплыя, частуйся, калі ласка.
— Аніякага апетыту, — без асаблівага энтузіязму адказала цётка Анжэла. — Ушчэнт гэты рамонт змучыў, а канца-краю і не відаць.
60
Ж’ж ‘ * WT Ж" ж
Яна вяла ўваткнула відэлец у пульхны калдун. Надзейка, папрасіўшы прабачэння, выйшла з кухні, але неўзабаве вярнулася. 3 лямцавым мяшэчкам. Дзяўчынка наблізілася да цёткі Анжэлы і паклала на стол, раўнютка перад ёй, ружова-салатавага матылька.
— Вось дык слаўнота! — усклікнула цётка Анжэла. — Гэта мне?
— Ну, вядома ж, вам, цётачка, — запэўніла Надзейка.
— Вялікі дзякуй! Цяпер я зразумела, якое спалучэнне колераў павінна быць на шпалерах у маёй спальні, — з энтузіязмам зазначыла госця і пачала энергічна запрашаць маму паўдзелынічаць у выбары шпалер.
Мама згадзілася, і цётка Анжэла, асцярожна паклаўшы ў сумку свайго матылька, весела развіталася з усімі:
— Хутка запрашу на наваселле!
Хаця і назаўтра з раніцы тэмпература таксама была невысокая, мама ўсё ж вырашыла патрымаць Надзейку дома яшчэ адзін дзень: «Для прафілактыкі». А пасля абеду праведаць хворую сяброўку прыйшла Аленка. На ёй была новая прыгожая сукенка... з вялізнай дзіркай на плячы.
— А чаму дзірка? — адразу пацікавілася Надзейка.
— Я сказала маме, што іду цябе праведаць, і папрасілася апрануць новую сукенку. А ў двары дзеці гулялі ў хованкі. Ну, я і вырашыла пагуляць з імі трошкі. Хацела схавацца, каб мяне ніхто не
61
знайшоў, палезла пад плот і зачапілася. Цяпер вось дзірка. Мама раззлуецца, — ледзь не плачучы распавядала Аленка.
— Хадзем, — узяла яе за руку Надзейка і павяла ў свой пакой.
Яна падвяла засмучаную дзяўчынку да шафы з люстранымі дзверцамі, а сама дастала з мяшэчка малінавага матылька і прыклала яго да сіняй Аленчынай сукенкі — раўнютка на месцы дзіркі.
— Які цудоўны матылёк! I на сукенцы — нібыта брошка! — Аленка ў захапленні кінулася абдымаць сяброўку.
— 3 благой справы трэба старацца зрабіць добрую, — задаволена сказала Надзейка і пачала ўцягваць нітку ў іголку, каб прышыць малінавага матылька.
Сказала — і міжволі павярнулася да Мані. Вялікія пранізлівыя вочы пазіралі весела і прыхільна.
L • с ov? * <
Снягоўна
Прыгожая дзяўчынка
Скрозь лёгкія празрыстыя хмаркі прасвечвалі | сонечныя промні, і ўсе сняжынкі, якія выпадалі з хмарак, яскрава зіхацелі сваёй дасканалай геаметрычнай прыгажосцю. «Яктам, напэўна, весела і цікава!» — думала Маленькая Сняжынка, павольна спускаючыся са сваёй хмаркі і пазіраючы ўніз, на / ; ўпрыгожаныя белым вэлюмам дрэвы, дахі дамоў, машыны, шапкі прахожых. «Добра было б тут за-