• Часопісы
  • Чарадзейны калейдаскоп  Галіна Пшонік

    Чарадзейны калейдаскоп

    Галіна Пшонік

    Выдавец: Звязда
    Памер: 104с.
    Мінск 2014
    28.97 МБ
    — Зімовы лес віншуе вас з Новым годам,— урачыста абвясціў Зюзя. — А якое ж свята без музыкі і танцаў!
    Ён паважна падняўся з-за стала, падышоў да дзвярэй — не ўваходных, а насупраць іх — і шырока расчыніў абедзве створкі. Сябры нарэшце зразумелі, адкуль раздавалася дзівосная музыка. Яны ўбачылі вялізную залу — вось дык Лясны дамок! — з белымі, быццам марозам размаляванымі, сценамі і столлю і бліскучай падлогай. Асвятляла
    1'	« ©	о	°	$ <
    залу высачэзная ёлка, усыпаная мноствам зіхоткіх сняжынак і з прамяністай каляднай зоркай на верхавіне.
    — Маскарадныя касцюмы ўжо на вас, — звярнуўся Зюзя да Снежнай Бабы, Сасулькі, Сняжка, Снегавіка і Снягоўны. — Весяліцеся, як і трэба весяліцца на Новы год. А я — па справах. Як стоміцеся, ідзіце на другі паверх — там для кожнага падрыхтавана спальня. Раніцай сустрэнемся.
    — Тут ёсць яшчэ і другі паверх?! — здзівіліся сябры.
    Але Зюзя іх ужо не пачуў.
    У Белай зале
    Мелодыя стала больш танцавальнай, і Снегавік урачыста падаў руку Снежнай Бабе. Яна весела стала побач і нібыта паплыла па бліскучай падлозе. Сняжок падаў руку Сасульцы — і танюткая Сасулька грацыёзна закружылася вакол імклівага, спрытнага партнёра. Снягоўна прысела на канапку.
    Калі загучала новая мелодыя, Снегавік запрасіў на танец Сасульку. Сняжок — Снежную Бабу. Снягоўна засталася сядзець на канапцы.
    Потым Снегавік зноў танцаваў са Снежнай Бабай, а Сняжок — з Сасулькай. Потым ізноў наадварот. Прыгажуня Снягоўна за ўвесь час нават не прыўзнялася з канапкі. Нарэшце, стаміўшыся, танцоры прыселі побач.
    — А памятаеце, як мы па галлё хадзілі і Сняжок убачыў на палянцы сабаку? — пачалі яны прыгадваць падзеі сённяшняга незвычайнага дня. —
    Паклікаў яго, а той у некалькі скокаў перасёк палянку, бо быў... зайцам.
    — А памятаеце, калі рабіну збіралі, да нас падляцела маленькая птушка, і мы кармілі яе ягадамі прама з рук?
    — А памятаеце, калі з арэхамі назад ішлі, Снегавік, каб шлях скараціць, прыдумаў з гары на яловых лапках скаціцца?
    Колькі вясёлых, дзівосных прыгод перажылі яны разам! Як прыемна зараз успамінаць іх! I толькі Снягоўна вымушана была сядзець моўчкі,
    77
    • «>	° " о °
    таму што папросту прапусціла ўсё самае цікавае, добраахвотна прапусціла.
    Нарэшце сябры вырашылі, што можна б і паспаць, — па ўсім, мінулым днём іх прыгоды не скончыліся. Лесвіца на другі паверх, дзе размяшчаліся спалыні, аказалася зусім побач з уваходам у Белую залу.
    Аднак Снягоўне зусім не хацелася спаць. Снягоўне хацелася плакаць. Яна не пайшла на другі паверх, а засталася ў Белай зале. I, як толькі зачыніліся за сябрамі дзверы, дала волю слязам.
    °	о	з	° О
    — Снягоўна, не трэба плакаць! He плач, сястрычка! — нечакана пачула прыгажуня суцяшальныя заклікі.
    Яна азірнулася скрозь слёзы і ўбачыла, што вакол канапкі стала незвычайна светла. Гэта зіхоткія сняжынкі пасаскоквалі з навагодняй ёлкі і наўзахваткі сакаталі:
    — Снегавік і Сняжок павінны былі цябе таксама запрасіць патанцаваць!
    — Так, так, абавязкова павінны былі.
    Раптам белае зіхаценне неспадзяваных сястрычак Снягоўны прасякнулі аранжавыя промні: цяпер з ёлкі спусцілася сама Калядная Зорка.
    — Спыніцеся вы, дурнічкі! — строга загадала яна сняжынкам. — He блытайце нашу прыгажуню. Яна і так досыць заблыталася. Калі чалавек думае, што яму ўсе павінны, то становіцца бездапаможным, капрызлівым і ў рэшце рэшт адзінокім. Толькі калі Снягоўна ўсвядоміць, што павінна сама клапаціцца пра іншых, яна набудзе і жыццёвыя сілы, і сяброў. Ты разумееш мяне, дзяўчынка?
    — Па-мойму, разумею, Калядная Зорка, — ціха вымавіла Снягоўна.
    — Тады вы, сняжынкі, вяртайцеся на ёлку, a ты, Снягоўна, кладзіся спаць, — распарадзілася Калядная Зорка.
    Сняжынкі паслухмяна разляцеліся па пушыстых галінах, а Снягоўна адказала:
    — Мне зусім не хочацца спаць. Пайду памыю посуд, які застаўся пасля святочнай вячэры.
    — Магчыма, гэта і правільна, — разважыла Калядная Зорка і велічна паплыла на верхавіну ёлкі.
    79
    
    Навагодняя раніца
    Выйшаўшы з Белай залы, Сняжана паставіла на яшчэ цёплую печку чыгунок з вадой і пачала збіраць у вялікую міску талеркі і кубкі. Яна памыла, спаласнула і выцерла ўвесь посуд, потым пачала зноў расстаўляць па стале.
    — Вось гэта добра! — пачула дзяўчынка знаёмы гучны голас і, павярнуўшыся да дзвярэй, убачыла Зюзю, які, відаць, ужо паспеў зрабіць усе свае справы. — Пайду будзіць астатніх, а ты навары, калі ласка, нам бульбачкі — вунь у кошыку яшчэ засталася.
    — Зараз навару, — без пярэчанняў згадзілася Сняжана.
    Зюзя хітравата паглядзеў на яе і моўчкі падняўся па лесвіцы на другі паверх. Неўзабаве ўсе сядзелі за доўгім сталом і са смакам елі гарачую бульбу.
    — А цяпер хуценька прыбярыце за сабой — і ў дарогу. Шлях будзе некароткі, — прыспешыў Зюзя.
    Сняжана наліла ў міску цёплай вады, што яшчэ заставалася ў чыгунку, і пачала мыць посуд. Сябры здзіўлена пераглянуліся. Але сказаць нічога не паспелі, бо Зюзя паклікаў іх у сенцы і загадаў кожнаму прымерыць лыжы.
    — Вось якія справы ў цябе былі! — здагадаліся падарожнікі.
    Яны выйшлі на двор. Раніцай, пры сонечным святле, Лясны дамок падаўся яшчэ меншым, чым ноччу, і сябры яшчэ раз падзівіліся таму, што бачылі ўнутры. Але кажух Зюзі ўжо бялеў за высокімі ялінамі, таму Сняжана, Марынка, Настач-
    ка, Пятро і Кастусь, не марудзячы, скіраваліся за сваім правадніком.
    На лыжах рухацца па снезе было куды зручней, чым пешшу і праз колькі часу падарожнікі заўважылі, што дрэвы сталі больш нізкія і рэдкія, а вецер ужо не хістаў іх вершаліны. Раптам дарогу перакрыла вялізная зялёная сцяна. Лыжнікі спыніліся. Сцяна завагалася і пачала павольна рассоўвацца. I тады Сняжана, Марынка, Настачка, Пятро і Кастусь зразумелі, што зноў апынуліся на сцэне. 3 глядзельнай залы раздаваліся гучныя апладысменты.
    Зрэшты, тут нікога нішто не здзівіла. Калі здарацца цудам, як не на Новы год?!
    to
    
    Зося і Бадотнік
    Сучасная мачаха
    Жылі Дзед ды Баба, і былі ў іх дзве дачкі — у Дзеда свая і ў Бабы свая. Так ужо сталася, што і ў аднаго, і ў другой гэта быў другі шлюб, а дзеткі — ад першых шлюбаў.
    Мачаха адразу не палюбіла падчарку Зосю і пачала шкодзіць ёй. Не-не, новая бацькава жонка не марыла дзяўчынку голадам, не апранала ў лахманы, не прымушала рабіць цяжкую хатнюю працу. Зусім наадварот — гэта ж была сучасная мачаха! Хітраванка закормлівала падчарку цукеркамі і пірожнымі, купляла самыя прыгожыя імпартныя сукеначкі і чаравічкі, а галоўнае — ніколі нічому не вучыла і нічога не даручала рабіць. Сваю ж родную дачку Кацю Баба прывучала з дзяцінства прыбіраць не толькі за сабой, але і за Зосяй, замест цукерак ды пірожных карміла гароднінай і кашамі, замест шаўковых сукенак купляла баваўняныя спадніцы і кашулькі.
    Надышло лета. Мачаха абвясціла мужу, што хоча выехаць з абедзвюма дзяўчынкамі, Зосяй і Кацяй, на прыроду, дакладней, у іх новы загарадны катэдж. Ну, муж і згадзіўся, бо сам з сям'ёй нікуды выбрацца не мог — бізнес не адпускаў. Завёз Дзед жонку з дочкамі на лецішча і тут жа назад у горад скіраваўся.
    Сталі яны ўтрох жыць-адпачываць. Неўзабаве прапанавала мачаха дзяўчынкам пайсці ў лес па
    суніцы. Дзяўчынкі адразу згадзіліся, бо раней суніцы толькі на талерцы бачылі.
    Ішлі яны, ішлі і дайшлі да Цёмнага лесу.
    — I дзе суніцы? — пытаюцца Зося з Кацяй.
    — Суніцы на сонечных палянках, — адказвае мачаха. —Я тут ведаю адну, ве-е-льмі сунічную.
    Нарэшце дайшлі і да палянкі. Але зноў у разгубленасці дзяўчынкі:
    — Тут жа адна трава зялёная!
    — А вы рассуньце траву рукамі і ўбачыце, — раіць мачаха.
    Рассунулі дзяўчынкі траву і ўбачылі невысокія кусцікі з узорыстымі лісткамі і буйнымі чырвонымі ягадамі. I адразу пазналі суніцы. Хаця і былі яны тут пругкімі і бліскучымі, а не мяккімі і прымятымі, як на талерцы.
    — Вось і збірайце кожная ў свой слоік, — падсумавала мачаха.
    Каця спрытна рассоўвала траву і імкліва рухалася па палянцы. Яе слоік больш як на палову напоўніўся духмянымі ягадамі. Зосі ж нагінацца за кожнай ягадкай хутка надакучыла. Яе слоік заставаўсяамальпустым,аледзяўчынка капрызліва абвясціла, што на сонечнай палянцы надта спякотна, і пачала прасіцца ў цянёк.
    — Хадзем, Зосечка, тут зусім побач цудоўнае лясное возера. Пасядзіш на беражку, адпачнеш, — адразу ж адгукнулася мачаха.
    Яны сышлі з сонечнай палянкі і неўзабаве апынуліся ў засені вялізных хвой, што падступалі амаль да самага берага невялікага, але дзівосна прыгожага возера.
    
    — Сядай на гэтую посцілку, Зосечка, — мачаха выцягнула з заплечніка важкі пакет. — Вось бутэрброды, пячэнне, цукеркі, каб табе не сумна было. А я пайду яшчэ суніцы пазбіраю.
    Зося з'ела ўсе цукеркі, усё пячэнне і амаль усе бутэрброды. Ёй стала сумна. Вяртацца на спякотную палянку не хацелася, і дзяўчынка вырашыла спусціцца да возера, ад якога павявала прыемнай прахалодай. На самым беразе Зося ўбачыла напалову выцягнутую з вады лодку. Нядоўга думаючы, пераступіла нізкі борцік. Лодка пахіснулася. Зося ўселася на дашчаную лавачку. Лодка пахіснулася яшчэ раз і паплыла. Зоська хутчэй сумелася, чым спалохалася — такога з ёй яшчэ ніколі не здаралася. Як ва ўсіх непрыстасаваных да жыцця людзей, у яе не было пачуцця небяспекі.
    Гаспадар палаца
    На сярэдзіне вадаёма лодку падхапіў даволі моцны ветрык, і неўзабаве хвоя, пад якой засталася посцілка з недаедзенымі бутэрбродамі, знікла з вачэй. Возера пачало звужацца, усё бліжэй да лодкі падступалі сцёблы высокай нягнуткай травы, якія ў пачатку раптоўнага Зосьчынага падарожжа раслі толькі па берагах. Лодка рухалася ўсё больш і больш павольна і нарэшце ўвогуле спынілася. А ў некалькіх кроках ад яе прама з вады ў густым зарасніку трыснягу ўзвышаўся дзівосна прыгожы палац. Ён асляпляльна зіхацеў на сонцы,
    84
    7	о -	"	'
    
    i, прыгледзеўшыся, Зося зразумела, чаму. I сцены, і дах чароўнага збудавання былі спрэс з перламутравых ракавін і самацветных каменьчыкаў.
    Раптам узорыстыя высокія дзверы палаца адчыніліся, і на парозе з'явілася ці то страшная, ці то смешная — Зоська нават не магла зразумець — істота. Тоўстая, нязграбная, азызлая, зеленкаватая. Па ўсімяецелеіажнотвары—такштоівачэй небачна — былі налеплены разнастайныя ракавінкі, смаўжы, водарасці. «Усё ж смешная!» — вырашыла Зоська і гучна засмяялася.