• Часопісы
  • Чарадзейны калейдаскоп  Галіна Пшонік

    Чарадзейны калейдаскоп

    Галіна Пшонік

    Выдавец: Звязда
    Памер: 104с.
    Мінск 2014
    28.97 МБ
    — Хто тут? — запытальна булькнула істота.
    — Я Зося, — ветліва азвалася дзяўчынка. — А вы хто?
    — А я Балотнік. Гэта маё балота і мой палац. Увогуле я сам павінен сюды людзей зацягваць, ды толькі вось рэўматызм зусім замучыў. Столькі клопатаў з лячэннем, не да палявання ўжо. А тут яшчэ мая аканомка пані Жаба правую лапку пашкодзіла і нічога рабіць не можа, Ты як у нас апынулася?
    — Залезла ў лодку, і яна паплыла.
    — Гэта добра, што да нас даплыла. Вось якраз пані Жабе па гаспадарцы і дапаможаш.
    — Я дадому хачу, — спалохана паведаміла Зося.
    — Скажаш яшчэ — дадому. Балотнік каго зацягне, таго ўжо не адпускае. Зусім людзі свае ж павер'і забыліся, — буркліва запярэчыў гаспадар палаца.
    Зося гучна заплакала.
    85
    — Ну годзе, годзе. Сырасці ў нас і сваёй хапае — кажу ж, ажно на рэўматызм захварэў. Пажывеш, а там пабачым. Штосьці я пад старасць шкодзіць людзям стаміўся... Але ж і пані Жабе зараз самой не ўхадзіцца з нашай гаспадаркай. Бач, якая вялікая, — Балотнік пераканаўча махнуў рукой у кірунку высокага даху.
    Ён асцярожна саступіў з каменнай прыступкі ў ваду і прыцягнуў Зоськаву лодку да высокага ганка. Дзяўчынцы нічога не заставалася, як узняцца на яго.
    — Хадзем, пакажу цябе пані Жабе, — зеленкаваты гаспадар шырока расчыніў дзверы свайго раскошнага палаца. — Яе пакой на першым паверсе — яна ў нас вышыні не любіць.
    Пані Жаба
    Унутры цудоўнае збудаванне ўражвала не менш, чым звонку. Ад/ нак Балотнік, не чакаючы, пакуль Зоська разгледзіць усё як след, таропка павёў ■ яе праз некалькі, адна прыгажэйшая за
    другую, залаў. У самым далёкім кутку вялізнага палаца ён адчыніў разныя дзверы з моранага дубу і ўвёў дзяўчынку ў прасторны, багата застаўлены разнастайнымі куфэркамі, камодамі і шафамі пакой. Пасярод пакоя стаяў шырачэзны ложак з моху, а на ложку сядзела грузная шэра-зялёная жаба з абгорнутай нейкімі зёлкамі лапкай.
    — Пані Жаба, пабач, я табе памочніцу
    прывёў, — відавочна пацяплелым голасам сказаў Балотнік.
    — Ага, ква-ква, прывёў.
    А калі я столькі разоў нагад-
    вала, каб запрасіў баброў масткі адрамантаваць, то не мог часу знайсці, — пакрыўджана адказала хворая.
    — Наша пані Жаба любіць пагрэцца на мастках, што на заходнім баку палаца. А на іх дзве дошкі падгнілі, вось яна і спатыкнулася, — патлумачыў Балотнік Зосьцы і, павярнуўшыся да сваёй аканом-
    кі, паспрабаваў апраўдацца: — Ну, так, ну, прасіла, але ж я важнымі справамі заняты быў.
    — Вось ужо важнымі!,' * Спрэчкамі з Вадзяніком,
    чые ўладанні багацейшыя,
    ды збіраннем ракавін — увесь палац загрувасціў, — працягвала крыўдаваць пацярпелая, але, змякчыўшыся нарэшце, згадзілася: — Добра
    ўжо, паказвай памочніцу.
    Балотнік прымірэнча падвёў Зосю да мохавага ложка.
    Маладзенькая, гэта добра, будзе спрытна з гаспадаркай упраўляцца, — яшчэ больш палагоднела пані Жаба. — Значыць, сёння мы без вячэры не застанемся. — I, павярнуўшыся да Зосі дадала: — Хадзем, дзяўчынка, на кухню, пакажу табе, дзе што ляжыць.
    — Вось ізгода, — узрадаваўся Балотнік, — а я пайду перад вячэрай апетыт нагуляю.
    — Калі гэта ў цябе былі праблемы з апе-
    тытам? — запыталася
    прыкметна павесялелая ад з'яўлення памочніцы пані Жаба і з дзелавым выглядам паскакала на кухню.
    Па ўсім было відаць, што кухня лічылася надзвычай важным месцам у Балотнікавым палацы. Па
    89
    й K ’S' ’ б •• о
    памерах яна не саступала самай вялікай зале. На шматлікіх паліцах стаялі слоікі, скрынкі і скрыначкі з багатымі прыпасамі. Пачэснае месца ў прасторным памяшканні займала агромністая пліта.
    — Пліта — мой гонар, — пачала аканомка ўводзіць у курс спраў неспадзяваную памочніцу. — Летась бабры пабудавалі. Балотнік з-за тутэйшай заўсёднай сырасці вельмі цэніць гарачую ежу. Да вячэры ўжо няшмат часу засталося — спячы-ка нам хуценька аладкі.
    — Аладкі я не ўмею, — сумленна прызналася Зося.
    — Як — не ўмееш? — здзівілася пані Жаба. — Ты ж дзяўчынка! Гэта вельмі проста: вось мука, сыракваша, яйкі. Вось алей, а вось патэльня. Есці аладкі будзем з сунічным варэннем — добра, што я яго ўжо паспела зварыць.
    I яна паскакала з кухні. А што заставалася рабіць Зосі? Дзяўчынка ўзяла з паліцы міску, насыпала туды мукі і наліла сыраквашы. 3 яйкамі аказалася больш складана, аднак, з вялікай цяжкасцю адасобіўшы ўнутранае змесціва ад шкарлупін, густа запэцкаўшы пры гэтым і стол, і падлогу, Зоська замясіла ў рэшце рэшт цеста. Яна паставіла патэльню на запаленую пані Жабай пліту, наліла алею і паклала з міскі некалькі поўных лыжак. Асобныя белыя плямкі тут жа зліліся ў адну. «Ну, няхай будзе блін. Бліны таксама смачна», — супакоіла сябе Зося і пачала чакаць. Аднак блін усё заставаўся і заставаўся белым цестам, а кухня хутка напоўнілася дымам і смуродам.
    90
    .. . • • ‘ ’ •
    — Што тут адбыва-ква-ква-ецца? — пачула Зося ўстрывожаны голас і ледзь разгледзела праз шэрую дымавую заслону грузную постаць пані Жабы.
    — Я ўсё зрабіла, як вы сказалі, а блін чамусьці не хоча пячыся! — кашляючы ад задушлівага дыму, тлумачыла дзяўчынка.
    — Ты ж яго не перавярнула на другі бок! — аж захлынулася здзіўленнем пані Жаба. — Бачу, што праўду казала: гатаваць ты не можаш. Відаць, давядзецца рабіць гэта мне, гаротнай, адной лапкай. А ты тады будеш мыць посуд і прыбіраць у пакоях.
    Пані Жаба спрытна, хаця і адной лапкай, дадала ў цеста ўсяго, чаго там, на яе густ, не хапала, перамяшала як след, і неўзабаве на шырокім распісным блюдзе высілася некалькі ахайных стосікаў духмяных аладак.
    — Ты бяры блюда, а я вазьму вазачку з варэннем, і хадзем у абедзеную залу, — скамандавала пані Жаба. — Балотнік ужо дакладна там чакае.
    Балотнік, і сапраўды, важна сядзеў у галаве вялізнага авальнага стала, засланага зялёным абрусам. Пані Жаба размясцілася па правую руку ад яго, Зосьцы ж загадала заняць месца па левую. Потым паклала кожнаму на талерку гарачых яшчэ аладак і паліла сунічным варэннем.
    — Ну, добрую памочніцу я табе забяспечыў? — са смакам павячэраўшы, відавочна задаволены сабой, спытаў Балотнік.
    — Добрую, добрую, — згадзілася пані Жаба. Зося здзіўлена, аднак з удзячнасцю ўсміхнулася ёй.
    Выкрыццё мачасінага плана
    Пасля вячэры пані Жаба паведаміла:
    — Начаваць будзеш на другім паверсе. Там у нас шмат пакояў, выбірай любы. Раніцай, як пачуеш гук званочка, спускайся ўніз, дапаможаш мне гатаваць сняданак.
    Усе пакойчыкі былі надзвычай прыгожыя і ўтульныя, і Зося не без пэўнай цяжкасці выбрала з іх адзін — з перламутравымі вадзянымі ліліямі на сценах. Яна з асалодай выцягнулася на мяккім
    92
    І t-S"	к
    ложку з моху, праўда, меншым, чым у пакоі пані Жабы, але таксама вельмі зручным, і адразу заснула.
    Спалася Зосі добра, і калі раніцай яна пачула гук званочка, то зразумела, што ўжо выспалася. Трэба было апранацца. Дзяўчынка нацягнула джынсы, а молнію зашпіліць не можа, насунула красоўкі, а шнуркі завязаць не ўмее, раскалмачаныя пасля сну валасы з твару адкінула, а як прычасацца, не ведае. Дома ж яна сама ўсяго гэтага ніколі не рабіла. Сядзіць Зося на ложку, зноў званочак чуе — а спусціцца ўніз у такім выглядзе не рашаецца.
    Сядзела яна так, сядзела, пакуль не адчыніліся дзверы і на парозе не з'явілася сама пані Жаба.
    — Ты што, майго званочка не пачула?
    — Пачула, — адказала Зося.
    — Чаму ж не спускаешся?
    — He магу апрануцца.
    — Як не можаш?
    — He ўмею.
    — Вось дык ква! — пляснула і здаровай, і нават хворай лапкай пані Жаба. — Першы раз такую дзяўчынку бачу. Ну, як апранулася, так і спускайся — справы не чакаюць.
    Ад сораму і страху Зоська молнію на джынсах неяк усё ж зашпіліла, запхнула незавязаныя шнуркі ў красоўкі, каб не спатыкнуцца, і непрычасаная паплялася за аканомкай.
    Насмажыць на сняданак рыбы, якую вельмі любіў Балотнік, яны ўжо не паспявалі, і пані Жаба
    хуценька зварыла кашу. I зноў гаспадар палаца іх ужо чакаў за вялікім авальным сталом, і зноў аканомка не паскардзілася на няўмелую памочніцу. Аднак пасля сняданку строга загадала Зосі:
    — Збірай посуд, нясі яго на кухню. На пліце яшчэ цёплая вада, побач з плітой тазік — памый талеркі і каструлю і расстаў па паліцах.
    Зося наліла поўны тазік і плюхнула туды ўвесь брудны посуд, што прынесла з абедзенай залы і знайшла на кухні. Вада палілася праз край і трапіла ў красоўкі.
    — Ай-ай-ай! — закрычала Зося.
    На крык прыскакала пані Жаба.
    — Што ж гэта робіцца?! — залемантавала яна. — Учора ледзь пажар не ўчыніла, а сёння — патоп! I чаму ж у цябе нічога не атрымліваецца? Хто ж дома за цябе ўсё рабіў?
    — Татава жонка і яе дачка, — сумленна прызналася Зося.
    — Татава жонка — мачаха, значыць, — здагадалася пані Жаба. — Якія хітрыя мачахі цяпер пайшлі! Вось дык ква... Ты хоць здагадваешся, бедная дзяўчынка, што твая мачаха задумала зрабіць цябе няшчасным чалавекам? Усяляк намагаецца, каб ты вырасла не прыстасаванай да жыцця — ні справы па душы сабе не знайшла, ні жаніха. Хто ж захоча з такой няўмекай ажаніцца?
    — Не-е, я не здагадвалася, — разгубілася Зося.
    — Дык мы перашкодзім тваёй мачасе ажыццявіць гэты бязлітасны план! — абурана паабяцала пані Жаба. —Ідзі на масткі, высушы свой абутак і прыходзь у Смарагдавую залу, што побач з абедзенай.
    95
    Карысная навука
    Сонейка прыпякала добра, і красоўкі, а таксама і шкарпэткі, высахлі хутка. Зоська зноў запхнула, не завязаўшы, шнуркі ўнутр красовак і пакрочыла ў Смарагдавую залу. Пасярод шырокага дывана з нейкіх маляўнічых водарасцяў сядзела пані Жаба, а перад ёю высілася цэлая гара нейкага аддзення.
    — Гэта ўсё — Балотнікавы камізэлькі, — дзелавіта абвясціла аканомка. — Ён, як захварэў на рэўматызм, стараецца цёпла апранацца. Я нашыла яму розных камізэлек, але з-за таўшчызны нашага гаспадара ад іх хутка адрываюцца гузікі. Вось ты і папрышываеш.
    — Але ж я... — толькі раскрыла рот Зоська.
    — Ведаю-ведаю, — тут жа перапыніла яе пані Жаба, кінуўшы спачувалыны позірк на Зосьчыны красоўкі. — Дзяўчынка, якая не здольная сабе ж шнуркі завязаць, тым больш не трапіць ніткай у ігольнае вушка. Аднак давядзецца навучыцца. Вось іголка, вось нітка. Працуй!
    Толькі перад самым абедам асвоілі Зосьчыны непаслухмяныя пальцы нязвыклую для іх справу, і зялёная тоўстая нітка нарэшце была ўцягнута ў іголку.
    — Хадзем падсілкуемся, — паклікала пані Жаба, — і я навучу цябе прышываць гузікі на ножцы.