• Часопісы
  • Чарадзейны калейдаскоп  Галіна Пшонік

    Чарадзейны калейдаскоп

    Галіна Пшонік

    Выдавец: Звязда
    Памер: 104с.
    Мінск 2014
    28.97 МБ
    — А чаму — на ножцы? — запыталася, паабедаўшы і памыўшы — цяпер ужо пад кантролем аканомкі — посуд, Зося.
    — Так іх больш зручна зашпільваць, і яны лепш трымаюцца, — ахвотна растлумачыла лупатая настаўніца.
    Аднак карысная навука давалася Зосьцы досыць цяжка: нітка заблытвалася, ножкі атрымліваліся то занадта кароткімі, то занадта доўгімі, a некалькі разоў дзяўчынка нават балюча ўкалолася іголкай. Затое калі да першай камізэлькі былі прышытыя ўсе чатыры гузікі, нашай краўчысе гэтае штодзённае Балотнікава адзенне падалося самым прыгожым убраннем на свеце. Зрэшты, трэба сказаць, што калі праз некалькі дзён і сам гаспадар палаца ўбачыў закончаную Зосяй работу — унушальны стос камізэлек з акуратна прышытымі гузікамі, — то шчыра пахваліў малую памочніцу.
    А пані Жаба пачала вучыць дзяўчынку іншым неабходным у гаспадарцы ўменням: прыбіраць у пакоях, плесці насценныя дываны з балотна-
    
    га aepy, мыць i прасаваць бялізну, майстраваць пантофлі з рыбінай лускі, гатаваць супы, прыручаць смаўжоў, пячы журавінавы пірог. Зоська аказалася вельмі здольнай і стараннай вучаніцай, і пані Жаба з радасцю дзялілася назапашанымі за доўгае жыццё сакрэтамі.
    Аднойчы, калі настаўніца і вучаніца захоплена абмяркоўвалі канструкцыю двух новых пуфікаў, чарот для якіх прыгледзелі зусім побач з палацам, у пакой важна ўвайшоў Балотнік:
    — Рыхтуйцеся, заўтра ў нас будуць госці — Вадзянік са сваімі сваякамі вадзяніцамі.
    Паход па чарот давялося адкласці, і пані Жаба з Зоськай заклапочана пачалі абмяркоўваць, якімі пачастункамі парадаваць дарагіх гасцей. Вырашана было, што пані Жаба згатуе сваю фірменную страву — галубцы з лістоў белых гарлачыкаў, Зосьцы ж дасталося пячы журавінавы пірог.
    Вадзянік і вадзяніцы
    Ох і хвалявалася ж дзяўчынка, прымаючыся за справу! Яна ўзнялася рана-раненька, замешваючы цеста і рыхтуючы начынне, прыгадала ўсе заўвагі, усе парады пані Жабы, а ўпрыгожваючы пірог, дала волю ўласнай фантазіі.
    Бліжэй да вечара з'явіліся і госці. Вадзянік спачатку Зосю нават напалохаў — у адрозненне ад Балотніка, незвычайна хударлявы і высокі, з сіняватым тварам, доўгімі блакітнымі пасмамі і грамавым голасам, які глухаватым рэхам раздаваўся
    4 »•
    
    па ўсіх пакоях палаца. А вось вадзяніцы ёй адразу спадабаліся: бледнатварыя, гнуткія, пяшчотныя, у прыгожых вяночках з нейкіх дзівосных рачных раслін. 3 пані Жабай яны радасна павіталіся як з даўняй і добрай сваёй знаёмай, Зоську акружылі з прастадушнай цікаўнасцю.
    — Пекная паненачка, якія ў цябе румяныя шчочкі! — пацалавала дзяўчынку адна вадзяніца.
    — А навошта табе на кожнай назе па спадніцы? — дакранулася да Зосьчыных джынсаў другая.
    — Чаму ты дазволіла так каротка састрыгчы сабе валасы? Яны ж не змогуць чароўна развявацца ў танцы, — запыталася трэцяя.
    — Ну, хопіць, хопіць, сакатухі, — перапыніла гаваркіх госцей пані Жаба. — Галубцы астынуць.
    Вадзяніцы са смакам, але хуценька павячэралі, асабліва расхваліўшы журавінавы пірог, узялі за абедзве рукі Зоську і закружылі карагод. Танцавалі і спявалі шмат гадзін запар, аднак Зоська ніколечкі не стамілася — такімі невыказна мілагучнымі былі спевы і такімі паветрана-лёгкімі — танцы вадзяніц. Нарэшце высокія цёмныя вокны параднай залы пасвятлелі, а неба і вада на балоце афарбаваліся ў ружовы колер. Балотнік і Вадзянік узняліся з-за стала, і госці пачалі развітвацца з насельнікамі палаца.
    — Я хачу падарыць табе свой вяночак, — сказала Зосьцы адна вадзяніца.
    — А я падару гэтыя пацеркі з ракушак, — абвясціла другая.
    — А я — бурштынавы пярсцёнак, — паведаміла трэцяя.
    99
    
    — Дзякуй, дзякуй, дзякуй! — крыху разгублена паўтарала дзяўчынка.
    — Але можа ў цябе ёсць сваё нейкае жаданне? — раптам спытала старэйшая вадзяніца.
    -Я б хацела вярнуцца дамоў, — нечакана для самой сабе адказала Зося.
    — Балотнік, адпусціў бы ты дзяўчынку, — тут жа папрасілі гаспадара вадзяніцы.
    — Балотнік нікога не адпускае, — буркліва адхіліў просьбу гаспадар.
    — Гэта ў старажытнасці так было, а калі хочаш застацца ў сучаснасці, трэба быць дабрэйшым, — цвёрда сказала старэйшая.
    — I пані Жабе памочніца патрэбна, — працягваў упарціцца Балотнік.
    — Пра мяне непакоіцца ўжо не трэба — лапка зусім загаілася, — запярэчыла аканомка, хаця, па шчырасці сказаць, ёй было шкада расставацца з дзяўчынкай, якая аказалася такой стараннай і спрытнай вучаніцай.
    — Ды і дарогу адсюль яна не знойдзе, — знайшоў яшчэ адно абгрунтаванне хітрун.
    — Гэта ўжо даручы нам! — рассмяяліся вадзяніцы.
    Адным словам, Балотніку нічога не заставалася, як згадзіцца стаць дабрэйшым у адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснасці.
    — Дзень табе на зборы, Зосечка, а наступнай раніцай мы прыплывём за табой, — узрадавана папярэдзілі новыя сяброўкі і, узяўшы пад пахі соннага Вадзяніка, скіраваліся ад Балотнікавага палаца.
    100
    Сустрэча з татам
    Перад ад'ездам Зоська па ўласным жаданні перамыла падлогу ва ўсіх залах, прышыла адарваныя гузікі да чатырох камізэлек, выцерла пыл з усёй мэблі. Па жаданні пані Жабы — некалькі разоў паўтарыла ўголас рэцэпты страў, якія тая навучыла гатаваць дзяўчынку.
    Наступнай раніцай вадзяніцы падплылі да высокага ганка палаца. Туды ж Балотнік падцягнуў лодку, што ўвесь гэты час захоўвалася ў бліжэйшых зарасніках трыснягу. Пані Жаба паклала ў кошык піражкі з кампотам і загадала Зосьцы падсілкавацца ў дарозе самой і пачаставаць вадзяніц.
    — Зусім збілі з панталыку старога сакатухі. Калі такое здаралася, каб залучанага ў балота чалавека Балотнік сваімі ж рукамі і адпускаў? — хутчэй разгублена, чым злосна мармытаў гаспадар палаца.
    Але ўсе ўжо зразумелі, што за гэтымі словамі ён проста хавае шкадаванне з нагоды Зосьчынага ад'езду.
    — Ну пра што ты кажаш на развітанне, стары?! — перапыніла Балотніка пані Жаба.
    Сама яна не ўтойвала свайго расстройства: з абодвух лупатых вачэй выкаціліся вялізныя слязіны.
    — Дзякуй вам за ўсё! — расчулена крычала ўжо з лодкі Зоська.
    А вадзяніцы, спрытна абхапіўшы лодку з трох бакоў, памчалі яе ад Балотнікава палаца і неўзабаве пераплылі з балота ў лясное возера. На
    
    беразе возера на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго сядзелі два дзядзькі з доўгімі вудамі і дружна драмалі. Вадзяніцы прымеркавалі лодку роўненька паміж рыбакамі і схаваліся ў зарасніку чароту.
    — 0, гэта ж мая лодка, што знікла два месяцы таму! — здзівіўся, прахапіўшыся ад дрымоты, адзін рыбак.
    — А што гэта за дзяўчынка ў ёй? Ці не тая, якую бацька столькі дзён шукаў з вадалазамі? — спахапіўся другі.
    — Так, гэта, пэўна, мой тата шукаў мяне. Адвядзіце, калі ласка, мяне дадому, — папрасіла Зося.
    — Хадзем, — згадзіліся рыбакі.
    Вадзяніцы непрыкметна для дзядзькоў памахалі Зосыды з чароту вяночкамі.
    Рыбакі самай кароткай дарогай вывелі дзяўчынку з лесу і давялі да самага лецішча. Аднак дзверы дома чамусыді аказаліся зачыненымі на замок. Зоська ў роспачы села на прыступкі і тут
    • 5	 ‘ о ■ •
    жа ўбачыла, што да брамы пад'язджае машына. 3 машыны выйшаў тата. Зоська радасна кінулася да яго.
    — Зосечка! Дзе ты была?! — падняўшы дачку на рукі, пытаўся тата.
    — У Балотніка ў палацы, — адказвала дзяўчынка.
    — У якога Балотніка? — не зразумеў тата.
    — У Балотніка і пані Жабы, — удакладніла Зося.
    — Ну, хадзем у дом, — сказаў тата, вырашыўшы, што варта спачатку даць дзяўчынцы крыху ачуняць, каб зразумець яе словы. Ён нарэшце апусціў Зоську на дарожку і адчыніў уваходныя дзверы.
    — Трэба цябе, вядома, пакарміць, — разважаў уголас тата, — але Баба з Кацяй паехалі адпачываць на поўдзень, а мне для сябе нічога гатаваць не хацелася. Кожны дзень хадзіў на возера і ў лес шукаць цябе.
    — А мы зараз спячом аладкі! — супакоіла тату Зося.
    I дачка па-гаспадарску адчыніла дзверкі кухоннай шафы.
    
    ЗМЕСТ
    Неспайзяваная вандроўка	3
    Пакрыўджаныя фарбы	24
    Чарадзейны калейдаскоп	32
    Змяя Маня	48
    Снягоўна	64
    Зося і Балотнік	82