Чарадзейны калейдаскоп
Галіна Пшонік
Выдавец: Звязда
Памер: 104с.
Мінск 2014
I два няшчасныя хлопчыкі як маглі ўладкаваліся на цвёрдых дошках.
12
Загадкавая лесвіца
He паспела яшчэ сонца з'явіцца на небе, а толькі-толькі з-за гарызонту асвятліла яго сваімі промнямі, нашы падарожнікі пакінулі свой няўтульны начлег. Да плошчы з горкамі было недалёка, і неўзабаве Змітрок ужо стаяў на ніжняй прыступцы высачэзнай лесвіцы. Аднак не паспеў ён зрабіць некалькі крокаў уверх, як паслізнуўся і імкліва з'ехаў уніз, збіўшы пры гэтым Юрася, які таксама пачаў пад'ём.
— Пэўна, прыступкі яшчэ мокрыя ад расы, — здагадаўся Змітрок, — трэба быць асцярожней.
Ён яшчэ мацней ухапіўся за поручні і паўтарыў спробу. Але і на гэты раз яго чакала няўдача — Змітрок зноў скаціўся з прыступак, пацягнуўшы за сабой Юрася.
— Давядзецца пачакаць, пакуль сонца высушыць расу, — без крыўды адзін на аднаго вырашылі хлопчыкі і адышлі да бліжэйшай лаўкі.
Праз гадзіну ліпеньскае сонца прыпякала так моцна, што на ўсёй навакольнай траве не было бачна ні кропелькі расы. Хлопчыкі зноў падышлі да горкі. I зноў усяго праз некалькі крокаў Змітрок скаціўся на Юрася.
— Цяпер першым палезу я, — не выцерпеў Юрась.
Пярэчыць Змітрок не стаў. Аднак, не мінуўшы і дзвюх прыступак, ужо Юрась збіў з ног Змітрака. Наступныя некалькі гадзін сябры ўпарта, час ад часу мяняючыся месцамі на лесвіцы, як мага больш асцярожна становячыся на яе прыступкі і трымаю-
13
• s' - . ■ • •.
чыся за поручні, спрабавалі ўскараскацца ўверх. Усё было дарэмна.
Нарэшце яны зразумелі, што лесвіца гэта не простая і што ёсць нейкі сакрэт узыходжання па ёй. Толькі — які?
Зусім знясіленыя хлопчыкі вырашылі зноў пайсці ў горад і пашукаць якую-небудзь ежу.
Прызнанне Хлускі
He згаворваючыся, яны не сталі зварочваць з плошчы на тую вуліцу, дзе месцілася злашчасная для абодвух кавярня «Дабрадзей», і дайшлі па паўкружжы тратуара да суседняй. Сябры ўжо пачалі меркаваць, па правым ці па левым баку гэтай вуліцы крочыць далей, як заўважылі на рагу крайняга дома моцна скурчаную, але знаёмую постаць.
— Хлуска! — адначасова ўсклікнулі абодва хлопчыкі.
Іх загадкавы знаёмец сядзеў прама на зямлі і абыякава, быццам бы невідушчымі вачыма, глядзеў паўз прахожых. Пры набліжэнні Змітрака і Юрася ён толькі моўчкі закрыў абедзвюма рукамі галаву.
— Хлуска, што з табой здарылася? — яшчэ больш гучна крыкнуў Змітрок.
— Біць будзеце... — ці то запыталына, ці то сцвярджальна выдыхнуў Хлуска.
— Ніхто не збіраецца цябе біць, — супакоіў небараку Змітрок.
— Нам бы паесці чаго, — дзелавіта дадаў Юрась.
— Паесці? Гэта зараз, зараз, — замітусіўся Хлуска.
Са свайго заплечніка ён дастаў два вялікія абаранкі і два яблыкі і працягнуў кожнаму хлопчыку. Хлопчыкі энергічна зажавалі.
— Хлуска, а ўсё ж чаму ты ўчора не вярнуўся? — падсілкаваўшыся, пацікавіўся Змітрок.
— Добра, усё роўна дарэмна я стараўся. Раскажу вам, калі ўжо не пабілі. Некалькі гадоў таму нас з бабуляй пакараў Старшыня горада — перасяліў у цёмны сыры падвал. Бабуля пачала хварэць, і цяпер яна зусім слабая. Я пайшоў да Старшыні і папрасіў вярнуць нам нашу былую кватэру. Ён паставіў умову, каб я заманіў у наш горад трох новых жыхароў.
— Але ж мы не жыхары, а проста госці, — удакладніў Юрась.
— Ужо жыхары. Таму што вам ніколі не ўскараскацца па слізкіх лесвіцах нашых горак, — сумна растлумачыў Хлуска.
— А як ты караскаешся? — недаверліва запярэчылі хлопчыкі.
— Кожны ганец — так у нас называюць людзей, пасланых за новымі жыхарамі, — атрымлівае ад самога Старшыні горада пару рукавіц са спецыяльнага матэрыялу. Толькі апрануўшы гэтыя рукавіцы, можна дайсці да вяршыні слізкай лесвіцы. Аднак вярнуўшыся ў горад, кожны мусіць абавязкова здаваць рукавіцы асабіста Старшыні, — распавёў Хлуска.
— Навошта ж вам пастаянна заманьваць новых жыхароў? Хіба сваіх не хапае? — здзівіліся Змітрок з Юрасём.
— Жыхароў у нас багата, але жыць адзін з адным яны не ўмеюць — падманваюць, аблічваюць, абважваюць, абмерваюць. У выніку ніхто нікому не давярае, ніхто ні з кім не супрацоўнічае. А без дамоўленасці як справу рабіць? Вы ж самі бачылі, якое бязладдзе ў «Дабрадзеі», — нагадаў Хлуска.
— Бачылі, — пагадзіліся хлопчыкі.
— I перасялілі вас з бабуляй у новую кватэру? — спахапіўся Змітрок.
— У тым і справа, што не. Старшыня нават размаўляць са мной не стаў, а проста загадаў сваім ахоўнікам выкінуць мяне з палаца. Падман, адзін падман, — з крыўдай падсумаваў няўдачлівы ганец.
— А пакаралі вас з бабуляй за што? — асцярожна пацікавіўся Юрась.
— Бабуля мая шыла якраз гэтыя самыя рукавіцы. У памочніцы ёй далі адну дзяўчынку не з нашых. Дзяўчынка вельмі сумавала па сваіх бацьках, бабуля пашкадавала яе і дазволіла ўзяць адну пару. Дзяўчынцы ўдалося ўскараскацца па лесвіцы, а нас з бабуляй пакаралі, — з горыччу паведаміў Хлуска.
— Вось дык гісторыя. Нам што ж цяпер рабіць?
— Шчыра кажучы, — пачаў Хлуска і нават сам здзівіўся, — нас з бабуляй так хутка выселілі, што ў спешцы не забралі некалькі пар ужо пашытых рукавіц. Спецыялынага матэрыялу, з якога яны
шыюцца, бабулі, вядома, больш ніхто не выдае, але тыя, што засталіся, мы захоўваем на ўсялякі выпадак.
— I ты можаш даць нам гэтыя рукавіцы? — ажывіліся хлопчыкі.
— Прыйдзецца, відаць, папрасіць у бабулі, калі ўжо я вас сюды зацягнуў, — заключыў Хлуска. — Чакайце мяне на плошчы.
Ён рашуча ўзняўся з зямлі і подбегам накіраваўся ўверх па вуліцы.
— Чакай! — раптам крыкнуў яму наўздагон Юрась.
Хлуска спыніўся і запытальна паглядзеў на хлопчыкаў.
— Ты сказаў, што табе загадалі заманіць у ваш горад трох новых жыхароў, а нас са Змітраком усяго двое... — зрабіў няхітры разлік Юрась.
— Ну так, была яшчэ адна дзяўчынка, — не надта ахвотна пацвердзіў Юрасёву здагадку ганец.
— I дзе яна цяпер? — у адзін голас спыталі хлопчыкі.
— Вядома, я ўпотай прасачыў за ёй, як і за кожным з вас, — прызнаўся Хлуска. — Вы скіраваліся налева, а яна направа. Дайшла да Шкляной аранжарэі і адчыніла дзверы.
— Трэба схадзіць за ёй, — дружна вырашылі хлопчыкі.
»• W ■ *•! ° W# •" ® *°
Хлуска не стаў пярэчыць ім і паслухмяна павёў на вуліцу, дзе знаходзілася Шкляная аранжарэя.
Каварныя кактусы
Яны крочылі хутка і моўчкі. Раптам Змітрок сцішыў крок і спытаў:
— Хлуска, а як ты выбіраеш, каго зваць у свой
Хлуск?
— Вельмі проста. Выбіраю тых, хто хлусіць сам. Бо, калі чалавек не хлусіць, яму ўтульна і ў сваім горадзе. Ён не баіцца выкрыцця, а таму
не адправіцца немаведама з кім немаведама куды. — Які хітры... — толькі і працягнуў Змітрок.
Неўзабаве яны ўбачылі празрыстае доўгае збудаванне. Праз сцены з тоўстага шкла заманліва
чырванела мноства вялікіх дзівосных кветак.
— Прыгожа тут у вас, — звярнуўся невядома да каго Юрась, калі ўсе трое падняліся на невысокі
ганак і ўвайшлі ў аранжарэю.
Сярод штучнык пясчаных палянак, маляўніча абкладзеных камянямі, расло мноства кактусаў — розных памераў, формы, адценняў. I ўсе яны цвілі — сапраўды на дзіва прыгожа.
— Падманная ўся гэта прыгажосць, — раптам пачуўся танклявы дрыжачы голас.
3-за высокага цёмна-зялёнага кактуса выйшла бялявая дзяўчынка з моцна падрапанымі —
ад кісцей да самых плеч — рукамі.
18
— Мне таксама з вуліцы спадабаліся вялізныя кветкі. Пані Альжбета заўважыла гэта і запрасіла мяне ўнутр, — пачала распавядаць дзяўчынка.
— Хто гэта — пані Альжбета? — паспрабавалі ўвайсці ў курс справы хлопчыкі.
— Пані Альжбета — гаспадыня Шкляной аранжарэі, — патлумачыла дзяўчынка. — Яна
і прапанавала мне даглядаць гэтыя кактусы. Мне не было, дзе жыць і што есці, і я згадзілася.
Тут дзяўчынка раптам заўважыла Хлуску, які хаваўся за суседнім кактусам.
— Вось ён, гэты бессаромны падманшчык, з-за якога я столькі нацярпелася! — дзяўчынка сцяла свае падрапаныя кулачкі і кінулася на Хлуску.
— Годзе, годзе, Вераніка, — залемантаваў Хлуска. — Мы ж за табой і прыйшлі. Збірайся хутчэй.
— Куды яшчэ збірацца?! Новую хітрасць прыдумаў? Дзе, дарэчы, мой мабільнік? Твой аказаўся сапсаваны, — працягвала наступаць на Хлуску дзяўчынка.
— Чакай, Вераніка, — паспрабаваў спыніць сварку Змітрок. — Ты ж не скончыла свой аповед пра пані Альжбету і кактусы.
— I пані Альжбета, і кактусы — гэткія ж падманшчыкі, як і ваш Хлуска, — абурана зірнула на яго Вераніка.
— Як могуць быць падманшчыкамі кветкі? — здзівіўся Змітрок.
— Яшчэ як могуць! — усклікнула Вераніка. Крыўда, відаць, настолькі перапаўняла дзяўчынку, што яна ўсё ж вырашыла прадоўжыць свой расказ. — Гэтыя кактусы спачатку завабліваюць сваімі дзівоснымі кветкамі, а некаторыя — яшчэ і прыемным водарам. Аднак калі падысці бліжэй, каб лепей разгледзець іх або паліць, абавязкова балюча паколюць ці падрапаюць сваімі калючкамі.
20
I ў пацверджанне Вераніка паказала хлопчыкам шматлікія драпіны на ўласных руках і нават шчацэ.
— Аты б паскардзілася пані Альжбеце, — параіў Юрась.
— Хіба ж я не скардзілася! — запярэчыла Вераніка. — Яна толькі папракае мяне за чэрствасць да яе любімых кветак і прымушае нават спаць у гэтай душнай аранжарэі, хаця калі запрашала да сябе, абяцала асобны пакойчык.
— Ну дык і няма чаго тут затрымлівацца, — падсумаваў Змітрок. — Пойдзем з намі.
Кінуўшы недаверлівы позірк у бок Хлускі, Вераніка ўсё ж вырашыла пайсці разам з хлопчыкамі.
Вяртанне
Усе разам яны дайшлі да плошчы. Хлуска папрасіў хлопчыкаў і дзяўчынку пачакаць на лавачцы, а сам накіраваўся ў свой падвал за рукавіцамі.
Ці не дарэмна яны зноў паверылі яму? Каб не думаць пра дрэннае, Юрась паспрабаваў загаварыць з іх новай знаёмай:
— А як ты пазнаёмілася з Хлускам?
— Я не паспела вывучыць верш — загуляліся з Аленкай. А назаўтра сказала настаўніцы, што ўвесь вечар шукала па розных аптэках лекі для бабулі. Двойку настаўніца мне не паставіла, але паабяцала, што сёння ж вечарам наведае маю бабулю. Мая настаўніца калісьці была вучаніцай маёй бабулі. Я ішла са школы і меркавала, што мне цяпер рабіць. I тут якраз гэты самы Хлуска...
— Далей можаш не расказваць, — у адзін голас перапынілі Вераніку хлопчыкі.
Якімі падобнымі былі іх гісторыі! I кожны з трох пра сябе падумаў, што куды прасцей і разумней было б у свой час расказаць праўду — дзядулю, сябру Сашку, настаўніцы, — чым трапляць у пастку да хітрых жыхароў Хлуска. А цяпер яшчэ невядома, ці ўдасца ім выбрацца з гэтага нядобрага горада, ці не падмане іх зноў ганец Хлуска.