Чарадзейны калейдаскоп
Галіна Пшонік
Выдавец: Звязда
Памер: 104с.
Мінск 2014
Але Хлуска не падмануў. Запыхаўшыся, ён падбег да лавачкі, сеў на яе і выцягнуў з заплечніка даволі важкі пакет.
— Вось. Тры пары, — падаў Хлуска пакет Вераніцы. Пэўна, адчуваў, што яна больш за ўсіх сумняваецца ў ім.
— Добра, што не падмануў на гэты раз, — строга сказала Вераніка. — Што нам рабіць далей?
— Цяпер ідзіце да лесвіцы, апранайце рукавіцы і адразу моцна чапляйцеся рукамі за поручні. Спачатку ногі будуць сасклізваць з прыступак, але чым вышэй вы будзеце паднімацца, тым лягчэй вам будзе гэта рабіць, — патлумачыў Хлуска. I, уздыхнуўшы, дадаў: — Такая ўжо дарога ў наш Хлуск. Сюды — лёгка, па нахіленай горцы, адсюль — цяжка, па крутой лесвіцы.
Учацвярыхяны падышліда высачэзнай лесвіцы. Вераніка, Змітрок і Юрась старанна нацягнулі чароўныя рукавіцы і, выстраіўшыся па чарзе, сабраліся пачаць пад'ём.
— Чакайце, ледзь не забыўся! — нечакана закрычаў Хлуска і зноў палез у свой заплечнік. — Вось, вазьміце!
У адной руцэ ён трымаў красоўкі, у другой — бейсболку і мабільнік.
— Пакінь сабе на памяць мае красоўкі, Хлуска, — сказаў Змітрок.
— I маю бейсболку, — вырашыў Юрась.
— I мой мабільнік, — заключыла Вераніка.
Хлуска ажно разгубіўся ад такой шчодрасці і працягваў трымаць гэтыя нечаканыя падарункі ў руках.
— А давай — і ты з намі! — раптам паклікаў яго Змітрок.
— He магу. Як я бабулю кіну? — сумна адмовіўся Хлуска.
— Тады лячы сваю бабулю і паднімайцеся разам, — параіла Вераніка.
— Паспрабую, — павесялеў Хлуска.
— Будзем вас чакаць, — паабяцаў Юрась.
Дзяўчынка і хлопчыкі зноў падышлі да лесвіцы і на гэты раз, моцна ўчапіўшыся за поручні, пачалі сваё нялёгкае ўзыходжанне.
' Ф М * в • лф '4^
Пакрыўджамыя фарбы
Гэтыя тры лавачкі, састаўленыя літарай «П» пад разгалістай таполяй, былі любімым месцам збору дзятвы ўсяго двара. На іх гулялі ў цацкі, абменьваліся навінамі, строілі планы, спявалі пад
гітару. За лета, восень і зіму фарба з лавачак
сціралася да шэрых дошак, але кожную вясну іх
фарбавалі зноў — як правіла, у вясёлы зялёны колер. Так і сталася, што вясну абвяшчала ў двары
менавіта абнаўленне лавачак.
— Лавачкі ўжо пафарбавалі! — паведаміла з па-
рога Наста, зайшоўшы за сваёй сяброўкай Лізаветай.
Лізавета скінула боты, якія да гэтага паспела нацягнуць, абула чаравікі, узяла новую жырафу — у Наставых руках быў новы слон, — і абе-
дзве дзяўчынкі, не чакаючы ліфта, пабеглі на вуліцу. Аднак ні жырафе, ні слану, ні дзяўчынкам размясціцца на лавачках сёння не прыпадала. Паверх свежага зялёнага колеру на кожнай з іх па ўсёй даўжыні аэразолем з балончыкаў былі выведзены злавесныя вастраверхія незразумелыя літары.
— Якія брыдкія фарбы! — усклікнулі ў адзін голас дзяўчынкі.
I раптам пачулі нібыта шапаценне, нібыта плач:
— Мы не брыдкія! Мы не брыдкія! Мы прыгожыя!
— Хто гэта шапаціць? — спытала Наста Лізавету.
— Хто гэта плача? — спытала Лізавета Насту.
— Гэта мы, фарбы. Нам самім не падабаецца быць гэтымі жудаснымі літарамі, — зноў раздалося шапаценне-плач, якое паступова раздзялілася на некалькі асобных галасоў.
— Я, напрыклад, хацела б быць фіялкай, — заўважылі дзяўчынкі лёгкае хістанне фіялетавай фарбы.
— А я — званочкам, — захвалявалася сіняя, якой былі абведзены ўсе літары.
— А я — цюльпанам, — прызналася жоўтая.
— А я — ружай, — летуценна вымавіла цёмначырвоная.
25
— Хіба ж гэта магчыма? — здзівіліся сяброўкі.
— Магчыма, магчыма, — зноў зашапацелі фарбы.
— I што для гэтага трэба? — пацікавіліся дзяўчынкі.
— Тэба выцерці нас з гэтых лавак расліннай анучкай, а потым рассцяліць яе на ўскапанай клумбе, — адказалі фарбы.
— Дзе ж узяць такую анучку? — спыталі Наста і Лізавета.
— Яе трэба сплесці з водарасцяў сямі розных відаў, — з надзеяй паведамілі фарбы.
— Мы паспрабуем знайсці гэтыя водарасці! — паабяцалі дзяўчынкі.
Прама праз дарогу ад іх дома быў малады парк, а ў парку — канал. Сяброўкі амаль штодня хадзілі туды карміць качак. Вось і цяпер прыйшлі Наста і Лізавета на беражок, стаяць, гадаюць, ці растуць запаветныя сем водарасцяў на дне гэтага канала. Падплываюць да іх качачка з качарам і пытаюцца:
— Што клапоціць вас, добрыя дзяўчынкі?
— Нам трэба сем водарасцяў для расліннай анучкі, а мы не ведаем, як іх здабыць.
— Вы нас корміце, і мы вам дапаможам, — пракракалі качачка з качарам і схаваліся пад вадой.
Праз колькі хвілін зноў з'явіліся на паверхні: у качачкі ў дзюбцы тры водарасці, у качара — чатыры. Узялі дзяўчынкі падводныя падарункі, падзякавалі сваім неспадзяваным памочнікам і — да лавачак:
— Сем водарасцяў ёсць, але як з іх сплесці раслінную анучку?
— Анучку можа сплесці бабулька-майстрыха, — растлумачылі фарбы.
Пабеглі Наста і Лізавета шукаць бабулькумайстрыху. А дзе яе шукаць? Стаяць перад сваім пад'ездам, разважаюць, на вокны суседскія пазіраюць. I тут адначасова позіркі абедзвюх спыняюцца на вышываных фіранках у вокнах другога паверха.
— Трэба спытаць пра бабульку-майстрыху ў бабці Анэлі! — хорам выгукнулі дзяўчынкі.
Бабця Анэля жыла зусім адна, і дзяўчынкі часта наведвалі яе: то ў аптэку сходзяць, то ў кватэры прыбяруць, то кнігі ў бібліятэцы памяняюць, a то проста ўсе разам гарбаты пап'юць. Вось і сёння гаспадыня кватэры з вышыванымі фіранкамі адразу госцям гарбаты прапанавала.
— Дзякуй вялікі, бабця Анэля, але нам трэба тэрмінова бабульку-майстрыху адшукаць,— адмовіліся ад пачастунка сяброўкі. — Можа, ты ведаеш, як гэта зрабіць?
— Ведаю, вядома. Я і ёсць бабулька-майстрыха. I навошта ж я вам спатрэбілася?
— Мы хочам папрасіць цябе сплесці нам з сямі водарасцей раслінную анучку. Ці спляцеш?
— Ну як сябрам не дапамагчы? Спляту, вядома. Пакідайце водарасці, а раніцай прыходзьце.
Развіталіся дзяўчынкі з бабцяй Анэляй і разышліся па кватэрах. А зранку зноў сустрэліся, забралі гатовую раслінную анучку, падзякавалі майстрысе і хутчэй — да лавачак.
tor Ж -В • . to"
— Мы прынеслі раслінную анучку! — спяшаюцца дзяўчынкі парадаваць пакрыўджаныя фарбы.
Але не спяшаюцца радавацца фарбы:
— Выціраць нас расліннай анучкай павінен той, хто намаляваў літары.
— А хто намаляваў літары? — спрабуюць даведацца дзяўчынкі.
— Хлопчык Пятрок, які жыве ў гэтым доме, — адказваюць фарбы.
— Пятро-о-ок, — расчаравана цягнуць дзяўчынкі. — Ну, яго ніколі не прымусіш зрабіць нічога такога. Ён нават слухаць нас не будзе.
— Мы і самі ўжо зразумелі, які гэты Пятрок, — згаджаюцца фарбы. — Але спосаб прымусіць яго выцерці брыдкія літары ёсць.
— Які спосаб?
АДКРЫЦЬ ЯМУ ЗРОК.
— Як гэта — адкрыць зрок?
— Трэба сонечным зайчыкам з меднага люстэрка пасвяціць Петраку спачатку на лоб, потым — на вочы, на сэрца, потым зноў — на вочы. Зрок і адкрыецца.
— Зразумела. He зразумела толькі, дзе нам узяць меднае люстэрка, — разгубіліся Наста з Лізаветай.
— Меднае люстэрка можа вырабіць дзядокумелец, — не страчваюць надзеі на выратаванне фарбы.
Пабеглі дзяўчынкі да дзядка-ўмельца. А куды бегчы? Вырашылі завітаць зноў да бабулькімайстрыхі.
— Бабця Анэля, ці не ведаеш ты такога дзядкаўмельца?
— Ведаю, канечне. Мы, майстры, усе адзін аднаго ведаем.
— Дапамажы, калі ласка, нам знайсці яго.
— А навошта яго шукаць? Ён у суседнім доме жыве, на першым паверсе. Пастукайце ў акенца з драўлянай шыбай — ён і выгляне, — распавяла бабця Анэля.
Скіраваліся сяброўкі да дзядка-ўмельца. Сярод пластыкавых шыб лёгка адшукалі адзіную драўляную, пастукалі ў яе. Дзядок-умелец і выглянуў у акенца:
— Каму гэта я спатрэбіўся?
Дзяўчынкі на два галасы расказалі пра пакрыўджаныя фарбы і пра свае спробы выратаваць іх.
— Так, шкада фарбаў — трэба вырабляць меднаелюстэрка, — разважыў дзядок-умелец. — Прыходзыде заўтра з раніцы.
Сказаў — зрабіў. Раніцай забралі Наста з Лізаветай у майстра меднае люстэрка, падзякавалі за дапамогу і пайшлі ў свой двор — чакаць, калі выйдзе з пад'езда Пятро-графітчык. Неўзабаве з'явіўся і Пятрок.
— Гэта ты сапсаваў лавачкі? — без лішняй прадмовы падступілі да яго дзяўчынкі.
— Чаму сапсаваў? Упрыгожыў! — абурыўся Пятрок.
— Нават самім фарбам не падабаецца быць гэтымі брыдкімі літарамі. Вось раслінная анучка — вазьмі і вытры іх, — настойвалі дзяўчынкі.
29
— Яшчэ чаго захацелі! Што вы разумееце ў прыгажосці?! — зусім раззлаваўся Пятрок.
Тут з-за хмар выглянула сонейка. Дзяўчынкі злавілі медным люстэркам сонечнага зайчыка. Лоб — вочы, сэрца — вочы. Прабег па падказаным фарбамі маршруце сонечны зайчык, і адкрыўся зрок у Петрака.
— Што гэта за брыдота такая? — спытаў ён ці то дзяўчынак, ці то самога сябе, паказваючы на лавачкі.
— Гэтую брыдоту можна выцерці расліннай анучкай, — з гатоўнасцю нагадалі сяброўкі.
— Давайце хутчэй сюды гэтую анучку!
Праз пяць хвілін ад злавеснага надпісу не засталося і следу. Наста і Лізавета асцярожна ўзялі з рук Петрака раслінную анучку і разаслалі яе на падрыхтаванай загадзя клумбе.
Калі на наступны дзень сяброўкі выйшлі на двор і ўбачылі на новай клумбе фіялетавую фіялку, сіні званочак, жоўты цюльпан і цёмна-чырвоную ружу, то ніколькі не здзівіліся. Здзівіла іх зусім іншае: Пятрок клапатліва паліваў кветкі. Зрэшты, магчыма, гэта таксама азначала, што ў хлопчыка АДКРЫЎСЯ ЗРОК?..
Чарадзейны калейдаскоп
Варвара Хведараўна
— Сяброў чакаеш? — раздаўся над самым Крысцініным вухам нейкі надтрэснуты і адначасова металічны голас.
— Чакаю, — крыху здзіўлена адказала Крысціна.
раніцы тата ад'язджаў у камандзіроўку. Крысціна з мамай прачнуліся раней, чым звычайна, і вырашылі больш не класціся спаць. Мама пачала мыцьакно, а Крысціна пабегла на вуліцу. Была субота, і неўзабаве з усіх
Сёння з
пад'ездаў іх доўгага дванаццаціпавярховага дома павінна было выйсці на двор шмат хлопчыкаў і дзяўчынак.
— Ты пераканана, што яны твае сябры? — чамусыді ўдакладніла хударлявая жанчына ў цёмна-шэрым плашчы, якой і належаў надтрэснуты голас.
— Та-а-к, — не зусім разумеючы, да чаго хіліцца размова, але шчыра адказала Крысціна.
— Вельмі дарэмна! — з націскам адразу на абодва словы адрэзала дзіўная незнаёмка. — Вось, напрыклад, Наста. Вынесла яна на двор сваю новую Барбі, калі ты яе прасіла?
—Не-е, — азадачана працягнула Крысціна.
— Значыць, скнара і задавака. Ніколі нічым не падзеліцца. Яшчэ і тваё забярэ, — з упэўненасцю адзначыла жанчына. — Дарэчы, мяне завуць Варвара Хведараўна, жыву ў адным з табой пад'ездзе, на першым паверсе.