Чарадзейны калейдаскоп
Галіна Пшонік
Выдавец: Звязда
Памер: 104с.
Мінск 2014
стацца», — вырашыла яна. Маленькая Сняжынка выбрала самую прыгожую, на яе погляд, жанчыну і... заляцела ёй у рот.
Праз колькі месяцаў прыгожая жанчына нарадзіла дзівоснай зіхоткай прыгажосці дзяўчынку. I нейкім чынам ні жанчына, ні яе муж не сумняваліся ў выбары імя для немаўляці — ну вядома ж, Сняжана.
Мама, тата, бабулі, дзядулі вельмі любілі і песцілі дзяў1 чынку. I неяк так сталася, што яна пачала лічыць, быццам усе і павінны выконваць любыя яе пажаданні, рабіць за яе розныя
справы, аддаваць ёй самыя лепшыя прысмакі, дарыць цікавыя падарункі. Павінны — і ўсё.
Пайшла Сняжана ў школу. Там усім спадабалася разумная прыгожая дзяўчынка. Вось толькі папросіць, здаралася, настаўніца Сняжану аднесці дамашняе заданне хворай аднакласніцы, якая жыве ў адным з ёй доме, а Сняжана ў адказ: «Я тады сама ўрокі не паспею зрабіць». Ачышчаюць вучні школьны двор ад апалага лісця — адна Сняжана адмаўляецца ўзяць граблі ў рукі: «Я ж магу
65
сваю новую куртачку запэцкаць». Упрыгожваюць хлопчыкі і дзяўчынкі залу да навагодняга свята — толькі Сняжана не ўдзельнічае ў перадсвяточным шчыраванні: «Вы і без мяне ўправіцеся, мне абедаць час».
А вось ад ролі ў навагодняй п'есе Сняжана не адмовілася. Па-першае, таму што напісаў п'есу Кастусь-навічок, які толькі сёлета прыйшоў у іх клас і адразу спадабаўся ўсім дзяўчынкам. А падругое, таму што роля ёй дасталася Снягоўны, казачнай прыгажуні. Астатнімі дзеючымі асобамі былі: Снежная Баба — у звычайным жыцці вострая на язык гумарыстка Марынка, Сасулька — танюткая танцорка Настачка, Сняжок — лепшы класны спартсмен Пятро, Снегавік — сам аўтар п'есы Кастусь, — і Зюзя, бог зімы ў старажытных беларусаў, — яго ролю драматург-рэжысёр вырашыў нікому з аднакласнікаў не даручаць. Маўляў, для праўдзівасці і пераканаўчасці ролю Зюзі павінен выконваць дарослы чалавек. I Ka-
66
9 А<» о •
стусь узяўся ўгаварыць на гэта свайго дзядзьку, прафесійнага акцёра.Усе з захапленнем згадзіліся: так будзе яшчэ болыл цікава. Хаця Кастусь адразу папярэдзіў, што на рэпетыцыі дзядзька хадзіць не зможа — надзвычай заняты ў тэатры.
Аднак на сам спектакль дзядзька ніколечкі не
спазніўся: прыйшоў хвіліна ў хвіліну і адразу ў касцюме Зюзі. Ухваліў аздабленне глядзельнай
залы і дэкарацыі, паважліва павітаўся за руку з кожс ным акцёрам, узняўся разам з імі на сцэну, спрактыкавана пакланіўся гледачам. Зала адгук£6$ нулася дружнымі апладысментамі.
Адказны за му/ ■ I зычнае афарм< z / ленне Васіль /
у к л ю ч ы ў /ff г Ь X V I дынамік. жСІ.УхІ
Самая сапраўдная завіруха
Раптам знаходзіўся не, пачулі
усе, хто I на сцэ-
гукі
знаёмай па рэпетыцыях мелодыі, а за-
выванне самай сапраўднай завірухі. Зніклі з віду ўсе да аднаго рады крэслаў. Бутафорскія елачкі ператварыліся ў высачэзныя яліны, захісталіся пад парывамі моцнага ветру, і з іх на галовы збянтэжаных артыстаў пасыпаліся зусім не бутафорскія халодныя снежныя плюхі.
— Што здарылася?! Дзе мы? — пыталіся немаведама ў каго Сняжана, Марынка, Настачка, Пятро
—т
і Кастусь.
— Падобна на тое, што ў звычайным зімовым лесе, — разважліва адказаў Зюзя.
— Як так — у зімовым лесе?! — не верылі ні вачам сваім, ні вушам чацвёра аднакласнікаў.
— Думаю, зараз, чым дапытвацца, як ды што, больш дарэчы было б паклапаціцца аб тым, каб не змерзнуць, — дзелавіта папярэдзіў Зюзя.
— А мы можам змерз. нуць? — не на жарт ' о перапалохаліся дзяў! і 7 чынкі, ды і хлопчы-
кі адчулі пэўную разгубленасць.
— Чаму ж не можаце? Можаце. Прыгледзьцеся — завіруха ўзмацняецца, — ружовашчокі дзядок паказаў на вершаліны ялін, якія ўсё больш патаналі ў снежным тумане.
— Што ж нам цяпер рабіць? — у адзін голас спыталі пяцёра аднакласнікаў.
— Перш-наперш трэба распаліць вогнішча. Таму хуценька ўсе — збіраць галлё, пакуль снег яго зусім не засыпаў, — па-гаспадарску распарадзіўся Зюзя.
Марынка, Настачка, Пятро і Кастусь дружна скіраваліся з невялікай палянкі, на ўскрайку якой Зюзя ўжо пачаў расчышчаць месца для вогнішча, у лес. Сняжана падышла да яліны, доўгія ніжнія галіны якой спускаліся да самай зямлі, і схавалася ад снегападу ў гэтым прыродным будане.
69
— Аты чаму з сябрамі не пайшла? — не зразумеў Зюзя. — Нам зараз кожная пара рук дарагая.
— Галлё яны павінны збіраць, — ніколькі не сумелася Сняжана.
— Каму павінны? Чаму павінны? — здзівіўся Зюзя.
— Павінны, і ўсё! — перакана адказала Сняжана.
— Вой, хіба ўсё? — чамусьці ўсміхнуўся Зюзя.
Марынка, Настачка, Пятро і Кастусь вярнуліся з лесу з вялікімі ахапкамі галля. Зюзя, расчысціўшы месца для вогнішча, таксама падцягнуў да яго некалькі засохлых дрэў. Толькі Сняжана працягвала безуважна сядзець у сваім сховішчы.
Зюзя дастаў з заплечніка нейкія каменьчыкі.
— Крэмень, — патлумачыў ён спадарожнікам, спрытна высек іскру і падпаліў галлё.
Марынка, Настачка, Пятро і Кастусь, незгаворваючыся, працягнулі да яго змерзлыя рукі. Сняжа-
70
• ©
на выйшла з-пад яліны, прыладзілася побач і зняла рукавічкі.
— Каб стала сапраўды цёпла, варта было б і знутры сагрэцца, — зазначыў Зюзя. — Вось што, сябры. Я, калі за дровамі хадзіў, заўважыў непадалёк ад гэтай паляны, вунь за тымі маладзенькімі елачкамі, рабіну, спрэс усыпаную ягадамі. Схадзіце збярыце іх, а я пакуль што снег на агні ў кацялку растаплю. Выдатны напой атрымаецца!
Зюзя выцягнуў са свайго дзівоснага заплечніка кацялок і пачаў зграбаць у яго снег. Марынка, Настачка, Пятро і Кастусь адправіліся за рабінай. Сняжана падышла бліжэй да агню.
— А ты чаму з сябрамі не пайшла? — запытаўся Зюзя.
— Рабіну яны павінны збіраць.
— Каму павінны? Чаму павінны?
— Павінны, і ўсё, — адказала Сняжана.
— Вой, хіба ўсё? — усміхнуўся Зюзя.
Сябры прынеслі поўныя жмені рабіны. Зюзя засыпаў ягады ў кіпень і раздаў падарожнікам конаўкі, якія таксама вельмі дарэчы аказаліся ў яго чароўным заплечніку. Напой і сапраўды атрымаўся надзіва смачным.
— А цяпер, пакуль завіруха крыху сцішылася, нам трэба выбірацца адсюль. Калі, вядома, мы не збіраемся заначаваць пад Новы год прама ў лесе, — падсумаваў Зюзя. — Дарога мусіць быць нялёгкай, таму няблага было б узяць штонебудзь падсілкавацца. Я тут запрыкмеціў вялізны куст арэшніку, на ім яшчэ шмат арэхаў трымаецца. Схадзіце збярыце іх, а я за гэты час вогнішча затушу. Куст вунь за тым дубам.
Марынка, Настачка, Пятроі Кастусьнакіраваліся да высокага дуба. Сняжана прысела на бервяно, якое не спатрэбілася для вогнішча.
— А ты чаму з сябрамі не пайшла? — запытаўся Зюзя.
— Арэхі яны павінны збіраць.
— Каму павінны? Чаму павінны?
— Павінны, і ўсё, — адказала Сняжана.
— Вой, хіба ўсё? — усміхнуўся Зюзя.
Сябры прынеслі цэлае вядро арэхаў — КастусьСнегавік ахвяраваў уласны галаўны ўбор. Зюзя высыпаў іх у свой заплечнік, загадаў падарожнікам выстраіцца ланцужком, стаў наперадзе і пачаў пратоптваць шлях праз снежныя сумёты.
Яны ішлі моўчкі, упарта, доўга. I толькі калі Зюзя ўбачыў, што сілы падарожнікаў на зыходзе, 72
•° ■» J
загадаў зрабіць прывал. Яны сядзелі на паваленай ветрам хвоі і са смакам елі так дарэчы нарыхтаваныя арэхі.
— Паўдарогі мы ўжо прайшлі, — паведаміў Зюзя, — і калі вы будзеце гэткімі ж малайцамі, яшчэ да ночы дабяромся да Ляснога Дамка і паспеем адсвяткаваць Новы год.
— I што гэта за дамок? — пацікавіліся падарожнікі.
— Такія дамкі існуюць у кожным вялікім лесе — для людзей, якія збіліся са шляху або якіх заспела непагадзь. Аднак дабрацца да іх могуць толькі вынослівыя, смелыя, кемлівыя, моцныя духам падарожнікі, — растлумачыў Зюзя.
Сябры ўзняліся з паваленай хвоі і ўжо звыкла выстраіліся ланцужком. Пачынала цямнець, зноў узмацніўся снегапад, але Зюзя, не збочваючы з бачнага аднаму яму шляху, упэўнена вёў сяброў паўз лясны гушчар.
Лясны дамок
Раптам дзядок рэзка спыніўся, і падарожнікі ўбачылі прама перад сабой ладны невысокі дамок з заснежаным дахам.
— Лясны дамок! Дайшлі! — узрадаваліся сябры.
— I вельмі своечасова, — дадаў Зюзя, — яшчэ паспеем прыгатаваць святочную вячэру.
— Святочную вячэ-э-э-ру... — летуценна паўтарыла Марынка.
Дзверы дамка былі незачыненыя. Зюзя ўвайшоў першым і запаліў свечку. Мінуўшы ўвешаныя нейкімі зёлкамі сенцы, падарожнікі апынуліся ў пакоі, як ім падалося, надта прасторным для такога сціплага дамка. I ўсё ў гэтым пакоі было такім дыхтоўным, надзейным: пасярэдзіне доўгі стол з масіўнымі лаўкамі, пузатыя камоды і размаляваныя куфры ля сцен, вялікая ўзорыстая печ.
— Ведаю, што стаміліся, — зірнуў Зюзя на спадарожнікаў,якіяадразужрасселіся палаўках. — Але гэта справа папраўная. Зараз мы заварым зялёны напой бадзёрасці, і ён ўсю вашу стомленасць як рукой здыме. Я па зёлкі для напою — у сенцы, а вы па стравы для навагодняй вячэры — у склеп. За печкай убачыце накрыўку ад яго.
Зюзя скіраваўся ў сенцы, Марынка, Настачка, Пятро і Кастусь — за печку. На лаўцы засталася адна Сняжана.
Кастусь падышоў да дашчанага квадрата, які выдзяляўся на падлозе, і пацягнуў за прымацаваную да яго ручку. Накрыўка ад склепа паднялася, і сябры ўбачылі пад сабой высокую, але досыць трывалую лесвіцу. Усе чацвёра без апаскі пачалі спускацца па ёй.
I чаго толькі ні было ў гэтым цудоўным склепе! Салёныя грыбы і агуркі, вэнджаныя каўбасы і кумпякі, кіслая капуста, мочаныя яблыкі, сушаныя грушы... He марнуючы часу, сябры пачалі складваць прысмакі ў кашы, кімсьці клапатліва састаўленыя ў кутку. He забыліся і пра бульбачку, якая, зразумела, тут таксама знайшлася.
** O O • J
Зюзя з зёлкамі вярнуўся першым.
— А ты чаму ж не з сябрамі? — спытаў ён Сняжану, якая ўжо нават прылегла на лаўцы.
— У склеп яны павінны...
— Чуў, чуў, — не даслухаў дзяўчынку Зюзя і пачаў шчыраваць ля печкі.
Сяброў, якія з поўнымі кашамі падняліся са склепа, ён сустрэў ужо заваранымі духмянымі зёлкамі. Кожны з падарожнікаў, у тым ліку, вядома, і Сняжана, атрымаў па кубку зялёнага напою бадзёрасці. Ад стомленасці і хваляванняў ні ў кога не засталося і следу. Хуценька была начышчана і пастаўлена ў печку бульба, накрыты святочны стол.
Госці Ляснога дамка ўдзячна елі яго пачастункі і паглядвалі на стрэлкі старадаўняга гадзінніка, які вісеў на адной са сцен. Нарэшце стрэлкі наблізіліся да дванаццаці. I тут сябры пачулі аднекуль дзівосную музыку. У ёй прабіваўся і перазвон ільдзінак, і марознае патрэскванне дрэў, і шчымлівае завыванне завеі. Але ўсё ж гэта была самая сапраўдная музыка — мілагучная, узнёслая, святочная.