• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі  Таццяна Процька

    Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі

    Таццяна Процька

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 63с.
    Мінск 1994
    33.83 МБ
    НАШЫ СЛАВУГЬІЯ ЗЕМДЯКІ
    Серыя акадэмічная. Заснаваная ў 1988 годзе
    Т. Пройька
    ДАСЛЕДЧЫК ТАЯМНІНАЎ СВЯТЛА
    Аляксандр Садоўскі
    МІНСК "НАВУКА I ТЭХНІКА" 1994
    ББК 22.Зг
    П84
    УДК 929 Садоўскі + |53+373.112 |(092)
    Рэцэнзенты:
    доктар фізічна-матэматычных навук В. Філіпаў, кандыдат гістарычных навук У. Філякоў
    На франтыспісе: партрэт Л. Садоўскага. Фотаздымак з часу працы ў Дэрпцкім універсітэце
    Процька Т.
    П84 Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 63 с., [9 | арк. іл., партрэт. — (Нашы славу-тыя землякі).
    ISBN 5-343-01301-5.
    У папулярнай форме апавядаецца пра лёс выдатнага фізіка А. Садоўскага (1859—1923), ураджэнца Віцебска, і яго адкрыццё — сусветна вядомы "эфекг Садоўскага”. Выкладчык Пецярбургскай гімназіі, прафесар Дэрпцкага універсітэта, кіраўнік навуковага аддзела вайскова-пра-мысловага камітэта, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі універсітэта ў Празе — асноўныя этапы жыццёва-га шляху славутага вучонага, высветліць якія гісторыкам доўгі час перашкаджаў афіцыёзны стэрэатып аб эмігран-тах-здрадніках.
    Для шырокага кола чытачоў.
    1604010000—003 M316(03)—94
    ББК 22.3г + 74.03(2)
    ISBN 5-343-01301-5
    © Т. Процька,
    1994
    УСТУП
    Доўгі час уласцівасці святла былі адной з найбольш цікавых таямніцаў прыроды. Іх выву-чэнне пачалося з даследванняў фізіялагічнага, хімічнага, цеплавога ўздзеяння светлавых про-мняў. З’ўленне тэорыі Максўэла дало магчымасць гаварыць і пра механічныя якасці святла.
    Пачынаючы з вядомай працы Ёгана Кеплера аб каметах, надрукаванай у 1619 годзе, фізікі і астраномы амаль 300 гадоў намагаліся абгрунта-ваць наяўнасць светлавога ціску — адзінай маг-чымай, як тады лічылася, мсханічнай уласцівасці святла. Аднак толькі ў 1899 годзе ціск святла на цвёрдых цслах, прадказаны тэорыяй Максўэла, здолеў вымераць рассйскі навуковец П. Лебсдзсў.
    У 1894 годзс А. Садоўскі (на той час выклад-чык Юр’еўскага універсітэта) выказаў думку пра наяўнасць яшчэ адной механічнай уласцівасці свят-ла — аварачальнага ўздзеяння светлавой хвалі. А праз тры гады здолсў тэарэтычна абгрунтаваць наяўнасць у светлавых хвалях пандэраматорнага ўздзеяння, зрабіць разлік яго вслічыні.
    Лёс адкрыцця, зробленага нс ў выніку экспе-рымента, а тэарэтычна — "на кончыку пяра", — быў даволі драматычны. Hi ў Псцярбурзе, ні ў Маскве праца вучонага не сустрэла падтрымкі вядомых фізікаў, яе нават не прынялі да абароны як доктарскую дысертацыю. Нізкі ўзровень раз-віцця тэхнікі эксперымента не дазваляў праве-рыць "эфект Садоўскага", і ўжо праз 10 гадоў на яго забыліся.
    I ўсс ж цікавасць да праблемы засталася. Ву-чоныя свету працягвалі доследы. I сталася так, што прыярытэт у адкрыцці сталі прыпісваць фізіку Дж. Пойнтынгу. Але справядлівасць была
    5
    адноўленая з прыездам у Расею ў 1911 годзе вядо-мага фізіка П. Эрэнфэста. На паседжанні Ра-сейскага фізічна-хімічнага таварыства ён выступіў у абарону аўтарскіх правоў А. Садоўскага. А ў снежні 1917 года Рада Пстраградскага універсітэта, узяўшы пад увагу выдатныя навуковыя заслугі, прысудзіла А. Садоўскаму ступень ганаровага док-тара фізікі без публічнай абароны дысертацыі.
    He менш драматычна склаўся і лёс самога ву-чонага. На неразуменне калсгаў ён адрэагаваў вельмі своеасабліва — спыніў свае фізічныя до-следы і пасля 1900 года не надрукаваў ніводнага навуковага артыкула, а ўсю сваю ўвагу сканцэн-траваў на педагагічнай дзейнасці.
    У выкладанні фізікі А. Садоўскі дасягнуў вы-датных вынікаў. Студэнты з цікавасцю слухалі ягоныя лекцыі, а найлепшыя канспекты перада-валіся ад курса да курса. I сёння некаторыя з іх з выпраўленнямі і заўвагамі лектара захоўваюцца ў Санкт-Пецярбурзе ў бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына. У якасці выключэння і ў парушэнне Статута Юр’еўскага універсітэта яму без абароны доктарскай дысертацыі была нададзеная годнасць прафесара.
    Пад час першай сусветнай вайны вучоны браў актыўны ўдзел у распрацоўцы аптычнай часткі прыладаў марской артылерыі, працаваў у Вайскова-прамысловым камітэце Петраграда.
    Кастрычніцкі пераварот 1917 года раптоўна змяніў складзены гадамі лад жыцця вучонага. Падзеі ў краіне — голад у Петраградзе, грама-дзянская вайна, "чырвоны тэрор" — вымусілі Са-доўскага падацца за мяжу, у эміграцыю. Памёр ён у Празе.
    Апошнія гады жыцця вучонага пакрыты та-ямніцай. Пра іх, бадай, нічога невядома. Знайсці архіў у гэтыя гады пакуль што не ўдалося. Рэч у тым, што архіў рускай эміграцыі — так званы Пражскі архіў — па сканчэнні другой сусветнай вайны урадам Чэхаславаччыны быў перададзены савецкаму кіраўніцтву. 1 адразу стаў здабыткам органаў дзяржбяспекі.
    6
    Да пачатку дзевяностых гадоў доступ у гэтыя архівы быў даследчыкам забаронены. А потым ар-хіў наогул зачынілі: пачаўся шматгадовы рамонт.
    Звесткі, атрыманыя з іншых архіўных і літара-турных крыніцаў*, дазволілі з большай ці мсншай падрабязнасцю прасачыць жыццёвы і творчы шлях выдатнага даследчыка-фізіка. Вслізарную дапамо-гу ў гэтай складанай працы аўтару аказалі дацэнт Тартускага універсітэта Хайн Танклср, супрацоў-нікі дзяржаўных гістарычных архіваў у Санкт-Пс-цярбурзе, Тарту, Менску. Шчыры дзякуй усім ім за гэта.
    Звесткі пра жыццё і пеОагагічную дзейнасць Л. Садоўскага атрыманы з Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Бе-лйрусі (ЦДГА Нел.) (фонды 2512, 178, 2712), Цэнпіралыіага гістарычнйга архіва Паенна-Мйрскога Флота СССР (ЦГА ВМФ СССР) (фон<) 433, вопіс 1, справы 292, 295), Цэнтральнага Озяржаўнага гістарычнага архіва г. Санкт-ІІецярбурга (ЦДГА СПБ) (фоік) 14, вопіс I, спрйвы 9011, 14 911 і інт.), Цэшнраль-нагй Озяржаўнага гістарычнага архіва СССР (ЦДГА ) (фонд 733, вопіс 150, снравы 1026, 1505 і інш.), Цэнтральнйсй дзяржаўнйгй гістарычнагй архіва Эстоніі (ЦДГА Эст.) (фонд 402, вопіс 3, справа 1519).
    ДЗЯШНСТВА IЮНАЦТВА
    Padaeot) шляхцічйў Садоўскіх * Віцебск у бругой палове XIX стагаЮзя * Ці ішдобны Гельсінгфорс да Віцебска? * Вучйнь Аляксандраўскай гімназіі * Найлешшія ВІІУ ў Расеі — Санкт-Пецярбургскі універсітзт
    "Я НАРАДЗІЎСЯ Ў ВІЦЕБСКУ"
    У другой паловс XIX стагоддзя на Ві-цебшчынс было шмат шляхцічаў Садоўскіх. Многія з іх займалі віднае становішча ў грамадстве. Аба-вязковы сябар Камісіі народнага харчавання Сы-мон Садоўскі, столаначальнік губернскай управы Браніслаў Садоўскі, столаначальнік Себежскага павятовага суда Язэп Садоўскі карысталіся вялі-кай павагай у мссцічаў. Усе яны належалі да да-волі старажытнага, але збяднелага шляхецкага роду, карані якога губляліся ў XVII стагоддзі. У 1762 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст III надаў аднаму з продкаў вучонага — Міхалу Садоўскаму Яніскае войтаўства ў Жамойці (цяпер г. Янішкі на поўначы Летувы). Крыху пазнсй войт Са-доўскі набыў і зямлю — фальварак пад Менскам. Аднак дзеля далейшых падзелаў маёмасці паміж нашчадкамі бальшыня Садоўскіх была вымушана здабываць свой хлеб на дзяржаўных пасадах — "па грамадзянскім" або "вайсковым" ведамствах. Вайскоўцам быў і бацька будучага вучонага — Іван Садоўскі, які даслужыўся да звання падпалкоўніка. Садоўскія, як і ўся беларуская шляхта, мслі свой герб. Зваўся ён Любіч і выглядаў вельмі прывабна: выява сярэбранай падковы з двума зала-тымі крыжамі на цёмна-блакітным фоне. Гсрб павінны быў сведчыць пра слаўную вайсковую мінуўшчыну роду, што пацвярджаў рыцарскі ша-
    8
    лом з пер’ем. Садоўскія герба Любіч былі ката-ліцкага веравызнання. Да сярэдзіны XIX стагодд-зя яны раз’ехаліся па розных кутках Рассйскай імперыі.
    Будучы вучоны-фізік Аляксандр Садоўскі на-радзіўся ў Віцебску 24 лістапада 1859 года. Гэта ён асабіста зазначыў праз 40 гадоў у сваёй біяграфіі, падрыхтаванай да юбілейнага выдання, прысвеча-нага 100-м угодкам Юр’еўскага універсітэта. Хаця ўзгадваць месца нараджэння было тады зусім не абавязкова.
    Сярод чыноў вайсковага ведамства ў Віцсбску на той час бацька Аляксандра не значыўся. Ві-даць, Іван Садоўскі прывёз цяжарную жонку да кагосьці з сваёй радзіны, а магчыма, што маці вучонага таксама паходзіла з гэтых мясцінаў. Так ці інакш, дзяцінствгі Аляксандра прайшло ў Віцебску і яго наваколлі.
    "Горад Віцебск — на рэках Дзвіна і Віцьба, выконвас важны гандаль, у якім найбольш удзель-нічаюць жыды; тут ёсць гарбарны і цагельны за-воды. У ім лічацца жыхароў: шляхты — 3200, духоўных асобаў — 39, гарадскога стану — 24 650, вайскоўцаў — 1500, людзей розных званняў — 500, будынкаў мураваных — 494, драўляных — 2935, цэркваў праваслаўных — 30, аднаверскіх — 2, ка-таліцкіх — 3, пратэстанцкіх — I, жыдоўскіх малітоўных школаў — 36 і сінагогаў — 2... Да-ходы горада складаюць да 10 000 руб."* Гэтак характарызуе Віцебск пачатку 60-х гадоў "Па-мятная кннжка" — спецыяльнае даведкавае вы-данне, падрыхтаванае губернскім статыстычным камітэтам.
    "Віцебск маляўніча раскінуты часткаю на вы-сокім левым беразе Дзвіны — старажытнага Ру-бона — часткаю на ніжэйшым правым. Здалёку бялеюць высокія вежы ягоных храмаў, асабліва на галоўных вышынях, спакойна глядзяцца ў свстлыя воды ракі высокія будынкі палаца, семі-нарыі і дваранскага сходу, стракатай стужкай бя-
    Памятная кнйжкй Вйтебской губернйй на 1862 год. Вй-тебск, 1861- С. 702.
    9
    гуць уздоўж берага сціплыя хацінкі небагатых жыхароў горада; па Дзвіне, якая ціха цячэ між стромкіх берагоў, павольна плывуць абцяжаныя хлебам, лёнам і іншымі прадуктамі лайбы..,"* — лірычная замалёўка горада, зробленая сакратаром статыстычнага камітэта Віцебскай губерні А. Се-мянтоўскім, лспш за ўсё перадае дух спакою ста-ражытнага беларускага горада.
    У часы дзяцінства будучага навукоўца яшчэ хадзіла шмат паданняў з гістарычнага мінулага го-рада з прыгожым назовам Вітабск. Жыхары Віцебска лічылі, што зачараваная навакольнай прыгажосцю вялікая княгіня Вольга, жонка легендарнага князя Ігара, пабудавала тут у 945—957 гадах псршую му-раваную царкву. Аднак хлопчыка, бацька якога быў вайскоўцам, мабыць, больш цікавілі апавяданні пра вайну 1812 года. Тут пад Віцебскам адбылася буй-ная бітва між расейскай і напалеонаўскай арміямі.
    Напэўна, чуў Алесь і пра загадкавую смсрць у Віцсбску цэсарэвіча Канстанціна, які збег з Варшавы ад паўсталых палякаў у 1831 годзс, і пра жахлівую віхравую буру, якая праляцела над горадам у 1855 годзе, пазрывала дахі з будын-каў, пабіла шкло, і іншыя, такія значныя для абываталя, алс зусім не векапомныя падзеі.