Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі
Таццяна Процька
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1994
*
Успаміны захоўвйюцца ў аМзеле рэдкйй кнігі бібліятжі 'Гар-тускйга універсітэтй (фонд прйф. К. Прулерй).
* *
ЦДГЛ Эстоніі, фонд 407, вопіс J, справа 1519, йркуш 8.
40
alternating carrents", рэдагаванне перакладу на расейскую мову аб’ёмнага — 87 мрукаваных ар-кушаў — твора Э. Жырара "Курс электрыч-насці", два артыкулы, змешчаныя ў часопісе Расейскага фізічна-хімічнага таварыства. "Што датычыцца іншых маіх працаў, то я іх не ўзга-дваю або дзеля іх нязначнасці, або дзеля таго, што яны не маюць чыста навуковага характа-ру"*, — напісаў навуковец. Нягледзячы на матэ-рыяльныя інтарэсы, ён строга ставіўся да сябе, быў сціплым чалавекам.
Дзейнасць вучонага не абмяжоўвалася кантак-тамі са студэнтамі ды чытаннем лекцый. Улетку 1895 года на даручэнне генерала А. Ціла ён ажыццявіў нівеліроўку чыгункі ад горада Шлісель-бурга да Новай Ладагі — адзіночнай і ад Новай Ладагі да вытокаў ракі Свіры — падвойнай (туды і назад). Крыху пазней з прапановы апекуна Рыжскай навучальнай акругі ўдзельнічаў у на-радзе, прысвечанай паляпшэнню выкладання фізікі ў сярэдняй школе, якая праводзілася ў Рызе. У 1900 годзе ён быў накіраваны ў С.-Пецярбург у камісію Міністэрства фінансаў для выпрацоўкі Палажэння аб Пецярбургскім політэхнічным ін-стытуце. Як адзначалася ў "Цыркулярах па Рыж-скай навучальнай акрузе", вучоны амаль штогод выязджаў за мяжу "з навуковай мэтай". 3 яго працамі добра былі знаёмыя вядучыя замежныя фізікі. Аднак пра кантакты А. Садоўскага з імі нічога не вядома.
Трэба адзначыць вельмі істотную рысу тага-часнай вышэйшай школы, якая сёння, на жаль, страчаная. Прафесары і выкладчыкі універсітэтаў бралі самы актыўны ўдзел ва ўдасканаленні пра-цэса выкладання фізікі ў гімназіях і рэальных навучальнях. Значную ролю ў гэтым адыгрывалі з’езды выкладчыкаў фізікі, якія праходзілі больш-менш рэгулярна ў розных навучальных акругах. Ініцыятарам такіх з’ездаў быў прафесар С.-Пе-цярбургскага універсітэта А. Хвольсан, актыўна
ЦДГЛ СССР, фош) 73J, воніс !5О, справа 1505, аркут 138 йд.
41
садзейнічаў яму і А. Садоўскі. Фармальна Юр’-еўскі універсітэт належаў да Рыжскай навучаль-най акругі, што, аднак, не перашкаджала наву-коўцам шчыльна супрацоўнічаць.
Першы з’езд выкладчыкаў фізікі адбыўся 2— 10 студзеня 1902 года у Пецярбургскім універ-сітэцс. Дзсля яго арганізацыі была створаная спе-цыяльная камісія, у якую ўваходзіў і А. Садоў-скі. "Праф. A. I. Садоўскі прыязджаў з Юр’ева на паседжаннс камісіі, а таксама прыняў вельмі актыўны ўдзел у справах з’езда", — адзначалася ў справаздачы, надрукаванай у "Часопісе Міні-стэрства народнай асветы"*.
З’езд быў добра падрыхтаваны. На выставс фізічных прыладаў удзельнікі з’езда (сярод іх былі і прадстаўнікі Вілснскай навучальнай ак-ругі, у якую ўваходзілі беларускія губерні) зна-ёміліся з магчымасцямі фізічнага эксперымснта. Адно з ранішніх паседжанняў заняў Садоўскі, які "паказаў на шэрагу бліскучых доследаў, як трэба сябе паводзіць на дэманстрацыі з’яваў ап-тычных". Лекцыі вядучых прафесараў універсі-тэта, абмеркаванне праблемаў выкладання фізі-кі ў сярэдніх навучальных установах, сумссная распрацоўка практыкаванняў і задачаў вучняў — усё гэта набліжала вышэйшую школу да сярэдняй, рабіла бесперапынным працэс падрыхтоўкі будучых спецы ялістаў.
Міністр народнай асветы выказаў удзячнасць вучонаму "за працу па кіраўніцтве заняткамі з’ез-да выкладчыкаў фізікі"**. Гэта была вельмі гана-ровая падзяка.
Фізічнае аддзяленне Расейскага фізічна-хі-мічнага таварыства для ўдасканалення выкладан-ня прыродазнаўства стварыла спецыяльную ды-дактычную камісію. Пры канцы 1913 года быў скліканы I Усерасейскі з’езд выкладчыкаў фізікі, хіміі і касмаграфіі. Старшынёй арганізацыйнага
* *
Журнал Мйнйстерства нйроОного образованйя. 1902. 4.341, разд. современнйя летопйсь. С. 85.
ЦДГА СССР, фонд 733, вопіс 156, справа 607, йркут 46-
42
(як яго тады называлі "распараджальнага") ка-мітэта быў прызначаны А. Хвольсан. Мясцовыя камітэты ўзначалілі вядомыя фізікі, у тым ліку Юр’еўскі аддзел — А. Садоўскі.
Ішлі дні, месяцы, гады. Больш трывалай ста-навілася навука. Больш шырокімі сталі погляды і нашага земляка-вучонага. Ён па-ранейшаму аддае ўсяго сябе навуцы. Шукае, вынаходзіць, актыўна займаецца асветніцкай і грамадскай дзейнасцю. Ды нахлынула першая сусветная вайна. Яна ўнссла свае карэктывы і ў дзей-насць навукоўцаў. 1х асветніцкая праца спыні-лася.
"ЭФЕКТ САДОЎСКАГА"
У 1619 годзс вучоны Ёган Кеплер на-друкаваў працу, у якой выклаў вынікі сваіх назі-ранняў і разважанняў аб руху камст. Ён звяр-НУЎ увагу на адхіленнс каметных хвастоў у бок, супрацьлсглы руху Сонца. Прычыну гэтага ад-хілення Кеплер убачыў ў ціску светлавых про-мняў на рэчыва камст. Доўгі час навукоўцы на-магаліся выявіць гэты светлавы ціск і на Зямлі, але безвынікова.
У сярэдзінс XIX стагоддзя ў фізіцы шырокае распаўсюджанне атрымала тэорыя святла Фрэнэ-ля, згодна з якой святло падобнае да беспера-пыннай пругкай вадкасці — светлавога эфіру. У гэтай тэорыі магчымасць выявіць механічнае ўздзеянне светлавой хвалі не прадугледжвалася — у ёй нічога не гаварылася пра ўзаемадзсянне эфіру з рэчывам.
У другой палове XIX стагоддзя з’яўляецца і знаходзіць усё больш прыхільнікаў новая тэо-рыя святла — электрамагнітная тэорыя Максўэла. Згодна з ёй святло — гэта элсктрамагнітныя хвалі, якія маюць асаблівы параметр — коль-касць руху. Гэта давала магчымасць разглядаць ўзаемадзеянне святла з "адчувальнай матэрыяй" — рэчывам.
43
Доўгі час уяўленне аб існаванні электрамаг-нітных хваляў было адной з самых прыгожых гіпотэзаў фізікі. Але пасля таго як у 1889 годзе Гайнрых Герц даказаў існаванне электрамаг-нітных хваляў, адзначыўшы спосабы атрымання і назірання, з’явілася мноства працаў, скіраваных на іх вывучэнне. Навукоўцы пераканаліся ў тым, што законы распаўсюджання электра-магнітных хваляў у аднародным асяроддзі, a таксама законы, што вызначаюць іх накірунак пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў іншае, то-
есныя з адпаведнымі законамі для светлавых хваляў, апісаных у тэорыі Фрэнэля. Аднак святло яшчэ не ўсімі лічылася электрамагнітнай хваляй.
He застаўся ўбаку ад гэтых спрэчак і А. Са-доўскі. У 1894 годзе ён паставіў перад сабой няпростую мэту: "дапоўніць тую аналогію, якая існуе паміж промнямі светлавымі і электра-магнітнымі". Прычым ён збіраўся зрабіць гэта арыгінальным спосабам: правесці са светлавымі промнямі тыя эксперыменты, якія ўжо былі зроб-леныя з электрамагнітнымі і "якія павінны існаваць для гэтых промняў з прычыны іх элек-трамагнітных уласцівасцяў і яшчэ невядомыя для промняў светлавых"*. А. Садоўскі спадзя-ваўся такім чынам пашырыць кола аптычных з’яваў, распаўсюдзіць на іх тэорыю Максўэла, аб’яднаць яе з тэорыяй святла Фрэнэля. Дзеля гэтага ён спыніўся на вывучэнні механічных — пандэраматорных — уласцівасцяў электрамагніт-ных хваляў.
А. Садоўскі прапануе дапушчэнне: палярыза-ваныя па коле элсктрамагнітныя і светлавыя хвалі мусяць мець "аварачальны момант". Калі такое святло трапіць на нейкае цела, падвешанае на вельмі тонкай нітачцы, то пры праходжанні праз яго промняў цела павінна павярнуцца ў той ці іншы бок — у залсжнасці ад характару змянення палярызацыі хвалі (аналагічна добра
Ученые запйскй ймператорского Юрьевского ушіверсйтета. 1899. № I. Дадатак. С. I.
44
вядомаму цяпер дзеянню аваротных электра-магнітных палёў у тэхнічных маторах). Вучоны робіць мноства эксперыментаў, але бсзвынікова: кварцавыя ніткі, якія ён быў вымушаны скары-стоўваць, былі недастаткова тонкія, каб мець патрэбную адчувальнасць.
Адначасова з нашым вучоным такія ж экспе-рыменты ставіць італьянскі фізік А. Рыгі. I так-сама безвынікова. А. Рыгі прыйшоў да высновы пра немагчымасць даведацца што-небудзь канк-рэтнае аб "аварачальным" уздзсянні святла і напісаў гэта ў адным з артыкулаў. Садоўскі, аднак, не спяшаўся з высновамі. Ён зрабіў дак-ладныя матэматычныя разлікі і атрымаў, "што абодва гэтыя адмоўныя вынікі (Рыгі і мой) ніякім чынам не могуць лічыцца канчатковымі, бо матэматычны аналіз паказаў, што для выяўлення з’яваў, якіх мы чакаем, патрэбна адчувальнасць, якой яшчэ не дасягнуў ніхто з эксперыментатараў". Яна павінна быць нават вышэйшай, чым пры вымярэнні сталага прыцяг-нення.
Вучоны адзначае магчымасць пандэраматорных уздзеянняў плоскапалярызаваных электрамагніт-ных і светлавых хваляў на крышталі: калі праз крышталічную пласцінку прапусціць пучок элект-рамагнітных або светлавых плоскапалярызаваных прамянёў, то ён будзе імкнуцца паставіць плас-цінку пэўным чынам да кірунку вагання. Мс-навіта для такіх пласцінак А. Садоўскі і зрабіў свае разлікі.
Праз пяць гадоў ад пачатку даследванняў праца была скончаная. А. Садоўскі надрукаваў яе ў "Часопісе Расейскага фізічна-хімічнага таварыства" і ў "Навуковых запісках імп. Юр’еўскага уні-версітэта".
У другой палове XX стагоддзя нс было прыня-та пісаць кароткія навуковыя артыкулы. Наву-коўцы вельмі грунтоўна разглядалі пытанні, што цікавілі іх: вылучалі фізічную мадэль з’явы, ма-тэматычна яе абгрунтоўвалі, падрабязна апісвалі эксперымент. А. Садоўскі таксама выконвае гэтыя класічныя каноны, але з невялікімі папраўкамі.
45
Ён разглядае дзве фізічныя мадэді з’явы — з гледзішча тэорыі Максўэла і тэорыі Фрэнэля*.
Праца, падобная хутчэй на нсвялікую манаг-рафію, чым на артыкул — блізу 5 друкаваных аркушаў, мела чатыры раздзелы. У першым, грунтуючыся на тэорыі Максўэла, навуковец зра-біў разлікі, якія характарызавалі паводзіны крыш-талічнай пласцінкі пад уздзеяннем электрамаг-нітнай хвалі. Ён атрымаў сістэму з трох раўнанняў для вызначэння моманту авароту хвалі. А. Са-доўскі знайшоў, што для выпадку "бачных про-мняў" момант авароту толькі "накіроўвае", інакш кажучы, імкнецца надаць пласцінцы пэўную ары-ентацыю. Пры гэтым велічыня моманту залежыць ад таўшчыні пласцінкі.
Другі раздзел прысвечаны разгляду гэтага ж пытання, але з гледзішча тэорыі Фрэнэля. Па-колькі ўзаемадзеянне светлавой хвалі з рэчывам у гэтай тэорыі не разглядалася, А. Садоўскі пра-пануе шэраг гіпотэзаў, што датычаць уласцівас-цяў пласцінкі і тых сілаў, якія могуць у ёй узнікнуць. Гэтыя гіпотэзы дазволілі вучонаму атрымаць раў-нанні для моманту авароту і даказаць іх тоес-насць з атрыманымі раней.