• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі  Таццяна Процька

    Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі

    Таццяна Процька

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 63с.
    Мінск 1994
    33.83 МБ
    Неўзабаве пачалася рэформа акадэміі. На па-чатку 1918 года Народны камісарыят па ваенна-марскіх справах прапанаваў скараціць колькасць выкладчыкаў і ўскласці абавязкі па распрацоўцы
    ЦГА ВМФ СССР, фонд. 433, вопіс I, спрйоа 292, аркут 113 йб.
    57
    курсу акадэміі на настаўнікаў сярэдніх навучаль-ных устаноў. "Мэта акадэміі — быць заўсёды ў стане даць па ўсіх тэмах ваенна-марской справы апошняе слова навукі... Навучальная дзейнасць можа быць часова спынсная, але навуковая пера-пыняцца не павінна", — з адчаем канстатавала канферэнцыя акадэміі, сябрам якой на той час з’яўляўся і А. Садоўскі. Каб захаваць унікальны ў сваім родзе прафесарска-выкладчыцкі склад акадэміі, канфсрэнцыя прасіла сваіх сяброў "несці свае абавязкі да траўня 1918 года". I хоць шмат з таго, што адбывалася тады ў краінс, навукоўцы ў прынцыпе не маглі ўхваліць — проціпраўны разгон Устаноўчага сходу, арышт палітычных апанентаў, стварэнне аднапартыйнага ўрада з бальшавікоў, непадрыхтаваная поўная рэаргані-зацыя ўссй сістэмы дзяржаўнага кіравання, Бе-расцейскі мір, — канферэнцыя заклікала сваіх сяброў устрымлівацца ад палітычных меркаванняў і ацэнак. Лічылася, што навукоўцы перадусім павінны служыць Айчыне, а не бальшавікам ці іншым палітычным партыям.
    На летнія месяцы 1918 года Садоўскі атрымаў адпачынак да 1 верасня, а заняткі ў акадэміі мусілі пачацца з 1 кастрычніка. Аднак з прычыны палітычных падзеяў — разгортвання грамадзян-скай вайны, абвешчання "чырвонага тэрору" — многія з выкладчыкаў у акадэмію нс вярнуліся. З’явіліся вакансіі і на большасці кафедраў Пет-раградскага універсітэта.
    He вярнуўся да заняткаў і А. Садоўскі. Ён паехаў у Выбарг, дзе пасля Юр’ева жыла яго жонка з малодшым сынам Міхасём. Клімат Пе-цярбурга дрэнна ўплываў на здароўе хлопчыка, якому дактары раілі жыць у зоне з больш ус-тойлівым надвор’ем.
    У ПРАЗЕ
    Каб мець магчымасць утрымліваць сям’ю, вучоны пайшоў працаваць выкладчыкам фізікі ў Выбаргскай расейскай рэальнай навучальні. Пасля
    58
    Кастрычніцкага перавароту Фінляндыя абвясціла сваю незалежнасць і Выбарг апынуўся за межамі Расеі. Жудасныя падзеі грамадзянскай вайны асабіста Садоўскага не закранулі.
    Калі А. Садоўскі з малодшым сынам, таксама будучым фізікам, прыехаў у Прагу, дакладна не вядома. Старэйшыя яго дзеці Аляксандр і Каця-рына да таго часу былі самастойныя людзі. Яны скончылі медыцынскі факультэт Юр’сўскага уні-версітэта і з’ехалі ў розныя бакі краіны. Паводле ўспамінаў старэйшага сына, бацька мог апынуцца ў Празе ў 1918—1919 гадах. Але відавочна, што гэта адбылося крыху пазней.
    У 1921 годзе з прапановы прэзідэнта Чэхасла-вацкай Рэспублікі Томаша Масарыка пачалася рэ-алізацыя праграмы ўсебаковай дапамогі эмігрантам з савецкай Расеі. Яе мэтай было сабраць і збераг-чы для будучай дэмакратычнай Расеі культурны і навуковы патэнцыял, выкінуты за межы краіны рэ-валюцыйнай стыхіяй. У межах "расейскай акцыі" ствараліся расейскія нацыянальныя школы, вышэй-шыя навучальныя установы, навуковыя інсты-туты, бібліятэкі, архівы, выдавецтвы, вытворчыя кааператывы.
    Калі Берлін у тыя гады быў месцам задзі-ночання перш за ўсё манархічнай эміграцыі, Па-рыж — кансерватыўных палітыкаў, то ў Празе збіралася ў асноўным дэмакратычная інтэлігенцыя — расейская, беларуская, украінская. У сярэдзінс 20-х гадоў у Чэхаславаччынс жыло блізу 25 тысяч эмігрантаў з СССР. Сярод іх было шмат сусвстна вядомых навукоўцаў — філолагі П. Якабсан, А. Флароўскі, філосафы Н. Лоскі, 1. Лапшын, аст-раном В. Стратонаў, геолаг і палсантолаг М. Ан-друсаў, заолаг М. Новікаў, фізік А. Эйхенвальд.
    "Расейская акцыя" не дасягнула пачатковай мэты — бальшыня эмігрантаў не вярнулася на радзіму, але яна мела вялікае значэннс для развіцця сўрапейскай культуры. Заклала яна так-сама і добры падмурак для далейшага развіцця навуковых і культурных сувязяў паміж краінамі.
    А. Садоўскі атрымаў прапанову працаваць за-гадчыкам кафедры фізікі ў Расейскім народным
    59
    універсітэце ў Празе. Гэты універсітэт пачаў сваю дзейнасць увосень 1923 года пры актыўнай падтрымцы Міністэрства народнай асветы Чэхас-лавацкай Рэспублікі і асабіста прэзідэнта Масарыка. Універсітэт складаўся з 5 аддзяленняў: грамадскіх навук, гістарычна-філасофскага, прыродазнаўчых і практычных навук, па вывучэнні Чэхаславаччы-ны і курсаў расейскай і замежных моваў. Выпра-цаваны напачатку чыста навуковы характар дзей-насці універсітэта да канца 20-х гадоў саступіў месца развіццю практычных напрамкаў. Жаданне дапамагчы эмігрантам у адаптацыі да новых умо-ваў, у набыцці прафесійных навыкаў выявілася ў арганізацыі ва універсітэце розных курсаў, чы-танні лскцыяў па самых розных пытаннях жыцця ў эміграцыі. "Народны унівсрсітэт мае ўпэў-ненасць, што асобам, якія прайшлі гэтыя курсы, забяспечана ў будучым магчымасць самастойнага працоўнага існавання" , — адзначалася ў спра-ваздачы пра дзейнасць універсітэта за 1928 год. У тым годзе універсітэт пачаў выдаваць свае на-вуковыя працы пад агульнай рэдакцыяй рэктара універсітэта прафесара М. Новікава.
    На жаль, лёс рускай эміграцыі да апошняга часу быў для вывучэння забароненай тэмай. На-пэўна, таму знайсці падрабязныя звесткі аб дзей-насці універсітэта вельмі складана. Нават працы унівсрсітэта доўгі час знаходзіліся у спецыяльных сховішчах бібліятэк (да ліквідацыі апошніх у 1991 годзе). I таму яны зусім невядомыя нават вузкаму колу спецыялістаў, хаця змешчаныя ў іх артыкулы з філасофіі, эканомікі, гісторыі не згубілі сваёй актуальнасці, іх цікава чытаць і сёння.
    Ва універсітэце Садоўскі працаваў нядоўга. 26 снежня 1923 года, пад час прыступу стэнакардыі, ён памёр ва ўзросце 64 гадоў. Навуковец быў пахаваны на Альшанскіх могілках, да пачатку 60-х гадоў на яго магіле стаяў помнік.
    Русскнй нйродный унйверсйтет в Праге: Научные піруды. 1929. Т. 2. С. 397.
    ДАКОНЧАННЕ
    Час няўмольны. Ён руйнуе плён люд-ской працы, сцірае з памяці падзеі. I гэта нату-ральна: чалавсцтва імкнецца дасягнуць новых вяршыняў, новыя героі захапляюць людскі розум. Аднак у Расеі натуральная хада падзеяў была парушаная. Імёны тых, хто пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з той ці іншай прычыны пакінулі краіну, былі выкраслены са спісаў не толькі жы-вых, але і мёртвых. Таму не выпадкова, што звесткі пра апошні перыяд жыцця А. Садоўскага надзвычай бедныя. Доўгі час нават блізкія сваякі і сябры-навукоўцы баяліся ўзгадваць, што ён па-мёр за мяжою. Да 1956 года у савецкіх даведка-вых і навуковых выданнях з біяграфіі сусветна вядомага фізіка быў цалкам вылучаны пражскі перыяд, дата ягонай смерці вызначалася памыл-кова. Але імя Садоўскага немагчыма выкінуць з гісторыі навукі, і таму была "выпраўленая" яго біяграфія, з якой знік нават успамін аб працы ў контррэвалюцыйным" вайскова—прамысловым камітэце, ніяк нс вызначаўся ягоны ўклад у развіццё вайсковай тэхнікі.
    У 1935 годзе, дзякуючы клопатам акадэміка А. Крылова, жонка вучонага атрымала дазвол прыехаць да сына, які тым часам працаваў у За-каўказскім інстытуце ў Грузіі. Да апошніх дзён свайго жыцця Кацярына Паўлаўна імкнулася аба-раніць добрае імя свайго сужэнца. На жаль, яна баялася рэпрэсіяў і старалася як мага меней га-варыць аб працы за мяжой. "Я памятаю, да ба-булі Кацярыны Паўлаўны некалькі разоў пры-ходзілі даведацца аб падрабязнасцях жыцця Аляксандра Іванавіча. Збіраліся пісаць кнігу пра жыццё дзядулі. Кацярына Паўлаўна з адной ёй
    61
    вядомых прычынаў не згадзілася, нягледзячы на тое, што яе некалькі разоў прасілі", — узгадвае ўнучка вучонага Алена Садоўская-Бакерыя.
    Супрацоўнікі музея гісторыі Тартускага універ-сітэта, былыя вучні А. Садоўскага прафесары Я. Са-арве і А. Вага, дацэнты Ю. Ланга і К. Прулер шмат зрабілі, каб захаваць памяць пра Садоўскага — выкладчыка Юр’еўскага універсітэта. Аднак матэрыялы пра яго раскіданыя — яны захоўваюцца і ў аддзеле рэдкай кнігі бібліятэкі Тартускага універсітэта, і ў архіве універсітэта, і ў фондах яго музея.
    Мала ведае аб навуковай дзейнасці сваіх сла-вутых землякоў і інтэлігснцыя нашай рэспублікі. Іх працы не вывучаліся ці вывучаны вельмі ма-ла. Таму лічу, што ў музеі Акадэміі навук Бела-русі неабходна арганізаваць аддзел, прысвсчаны дзейнасці дарэвалюцыйных беларускіх вучоных: фізікаў Аляксандра Садоўскага, Кароля Чаховіча, Якуба Наркевіча-Ёдкі, Івана Яркоўскага, а такса-ма біёлагаў, астраномаў, геолагаў, хімікаў.
    Лёс шмат каго з беларускіх навукоўцаў склаўся так, што яны жылі і памерлі далёка ад родных мясцінаў. Няхай жа памяць пра іх вечна жыве на радзіме як сведчанне ўкладу беларусаў у раз-віццё сусветнай навукі і культуры.
    ЗМЕСТ
    УСТУП............................................ 5
    ДЗЯЦІНСТВЛ I ІОНАЦТВА ........................... 8
    «Я нарадзіўся ў Віцебску»........................ 8
    У Гельсінгфорсе ................................ 11
    Студэнт Санкт-Пецярбургскага універсітэта.......	14
    ПЕРШЫЯ КРОКІ ДЛ НАВУКОВЫХ ВЯРШЫНЯЎ . .	20
    Выкладчык фізікі ў Санкт-Пецярбурзе ............ 20
    Удзельнік навуковых супольніцтваў .............. 26
    На пасаду прафесара............................. 30
    ДАСЛЕДЧЫК ТАЯМНШАЎ СВЯТЛА....................... 35
    Магістэрская дысертацыя......................... 35
    Службовыя поспехі .............................. 38
    "Эфект Садоўскага" ............................. 43
    Лёс адкрыцця ................................... 48
    НА ЗЛОМЕ ЧАСУ................................... 53
    Праца на абарону................................ 53
    У Празе......................................... 58
    ДАКОНЧАННЕ ..................................... 61
    НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
    Серыя акадэмічная
    I Іавукова-папулярнае выданне
    Процька Таццяна
    ДАСЛЕДЧЫК ТАЯМНІЦАЎ СВЯТЛА
    АЛЯКСАНДР САДОЎСКІ
    Рэдактар Зьміцср Санько
    Мастак Таццяна Кулажэнка Мастацкі рэдактар Віктар Жахавсц Тэхнічны рэдактар Святлана Курган
    Здадзена ў набор 01.10.93. Падпісана ў друк 03.12.93. Фармат 84 * 100 1/32- Папера афсетная. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 3,12 4-0,78 укл. на крэйд. пап. Ум. фзрб.-адб. 4,10. Ул.-выд. арк. 3,45. Наклад 8700 паасобнікаў. Зак. 936.
    Выдавецт'ва "Навука і тэхніка" Акадэміі навук Беларусі і Мі-ністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 22014 1. Мінск, Жодзінская, 18. ЛВ № 437. Друкарня імя Францішка Скарыны выдавецтва "Навука і тзхніка". 220141. Мінск, Жодзінская, 18.